• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Праз пяць гадоў пасля аднаўлення работы, у 1950 годзе, усё было гатова для публічнага прадстаўлення, паколькі ўсе тэсты прыводзілі да высновы, што Дыянетыка сапраўды з’яўляецца навукай пра розум, што яна сапраўды раскрывае дагэтуль невядомыя законы аб мысленні і што яна сапраўды дапамагае справіцца з любымі неарганічнымі псіхічнымі і арганічнымі псіхасаматычнымі хваробамі. Акрамя таго, у сваёй удасканаленай форме яна паказала сябе цалкам даступнай для выкарыстання людзьмі, што не праходзілі доўгай падрыхтоўкі.
    Мэта, якой мы дасягнулі, гэта навука, якая працуе і з якой могуць паспяхова працаваць людзі з мінімальнай падрыхтоўкай. Да гэтай пары такая мэта не толькі не дасягалася да яе нават не набліжаліся.
    Калі чалавек заваёўвае плацдарм на нязведаных землях. яму становяцца вядомымі ўсё новыя рэчы, і з кожнай новай інфармацыяй яго гарызонты пашыраюцца, уключаючы ў сябе ўсё болей і болей новых ведаў. Дыянетыка вылечвае. не ведаючы няўдач. Але існуюць новыя мэты.
    Адукацыя, медыцына, палітыка, мастацтва і, вядома ж, усе галіны чалавечай думкі. робяцца болын зразумелымі з дапамогай Дыянетыкі. I нават гэтага недастаткова.
    У Дыянетыкі пакуль што кароткая гісторыя. Гэтая навука маладая, але магутная, і яе заўтрашні дзень абяцае быць яшчэ лепшым. Пакуль яна стане значна старэйшай, яна ўключыць яшчэ многа новага ў сваю сферу дзейнасці. Гісторыя Дыянетыкі яшчэ толькі пачалася.
    План А прадугледжваў удасканаленне навукі, яе праверку на самых розных пацыентах і, урэшце, распаўсюджванне Дыянетыкі як метада тэрапіі. Гэтая праграма выканана з выхадам гэтай кнігі.
    План В прадугледжвае далейшае даследаванне жыццёвай сілы, спробу справіцца з такімі яшчэ неахопленымі хваробамі, як рак і
    дыябет, удасканаленне адкрытых метадаў і іх распаўсюджванне. На гэтым план В будзе завершаны.
    План С змяшчае намаганне высветліць на больш высокім ўзроўні паходжанне і прызначэнне сусвету, калі праблема крыецца ў паходжанні і прызначэнні, а таксама фактары і сілы, якія канчаткова забяспечаць лепшае разуменне і карыснае ўжыванне такім чынам набытых ведаў, калі яны будуць набыты, і іх далейшае распаўсюджванне.
    Часткай плана В з’яўляецца арганізацыя спецыяльнага фонду дзеля хутчэйшага завяршэння даследаванняў.
    Гісторыя Дыянетыкі толькі пачалася. Что яшчэ пачнецца з нараджэннем навукі пра розум, зможа сказаць толькі заўтрашні дзень.
    Судовая Дыянетыка
    Гэты кароткі агляд судовай Дыянетыкі ўключаны ў дадзены твор як дапамога одытару.
    Судовая Дыянетыка займаецца праблемамі, звязанымі з прыняццем судовых рашэнняў унутры грамадства і паміж чалавечымі грамадствамі. Па неабходнасці яна змяшчае юрыспрудэнцыю2 і яе кодэксы, устанаўлівае дакладныя азначэнні і ўраўненні дзеля дасягнення справядлівасці. Гэта ёсць навука правасуддзя.
    Юрыспрудэнцыя і яе рашэнні будуюцца на такіх краевугольных камянях, як правільнасць і няправільнасць, дабро і зло. Азначэнне гэтых паняццяў неад’емная частка Дыянетыкі: праз гэтыя азначэнні можна дасягнуць правільнага рашэння ў дачыненні да любога чалавечага дзеяння ці многіх дзеянняў адразу.
    Фундаментальным тэстам на рацыянальнасць з’яўляецца здольнасць распазнаваць правільнае і няправільнае. Фундаментальнымі фактарамі пры вынясенні прыгавору з’яўляюцца дабро і зло. Без дакладнага азначэння гэтых чатырох фактараў любыя законы ці суджэнні становяцца бездапаможнымі і ўскладняюцца праз увядзенне адвольных фактараў, якія прызваны здзяйсняць прынятыя рашэнні, уводзячы новыя памылкі дзеля адмены
    2. юрьгспрудзнцыя: вывучэнне законаў ці канкрэтная частка закону.
    ранейшых памылак. Крымінальны кодэкс, які б адпавядаў усім патрабаванням, можна напісаць толькі тады, калі існуюць дакладныя навуковыя азначэнні гэтых чатырох фактараў, і толькі тады можна ўсталяваць і пабудаваць грамадзянскую справядлівасць, якая не прывядзе да несправядлівасці.
    Праблемы юрыспрудэнцыі і, вядома, усякага суджэння непарыўна пераплецены з праблемамі паводзін.
    Ідэальным грамадствам было б грамадства неабераваных людзей, кліраў. якія жывуць у пазбаўленай аберацый культуры. паколькі абераванымі могуць быць не толькі чалавек, але і культура. Аберацыі культуры ўваходзяць ва ўраўненні паводзін у якасці нерацыянальных фактараў, і іх крыніцай могуць быць адукацыя і сацыяльныя звычаі, а таксама юрыспрудэнцыя. Недастаткова, каб сам чалавек быў пазбаўлены аберацый, паколькі ён адкрывае сябе ў рамках грамадства, якое само пераўтварыла сваю культуру ў мешаніну неразумных забабонаў і звычаяў.
    Выяўленне сапраўднай крыніцы няправільнасці і зла фундаментальная прабле.ма ўсякай юрыспрудэнцыі. На жаль, гэтая сапраўдная крыніца паходзіць з нерацыянальнасці тых мінулых пакаленняў, якія, маючы абмежаваныя веды і будучы прыгнечанымі сваім наваколлем, шукалі рашэнні з дапамогай ураўненняў, якія змяшчалі памылковыя і нявызначаныя фактары. Гэтыя пакаленні, даўно пахаваныя ў зямлі, нельга прыцягнуць да суда. Мы з’яўляемся наследнікамі ўсіх мінулых вякоў і гэта добра; але мы таксама наследнікі ўсіх нерацыянальнасцей мінуўшчыны, і гэта дрэнна. Пры такіх умовах і пры адсутнасці дастаткова шырокіх падстаў суджэнне одытара ў дачыненні прэкліра, якое звязана з няправільнымі альбо злачыннымі дзеяннямі, не можа быць вынесена з дакладнасцю. Злачынец і душэўна хворы. іпахондрык і чалавек, які б’е сваю жонку, бязлітасны дьжтатар, які жадае патрэсці свет, і дворнік, які толькі сядзіць і плача усе яны, кожны з іх, ахоплены і заваблены сваімі ўласнымі крыніцамі шаленства, светам, які ўвайшоў у патаемныя глыбіні іх разбуранага болем розуму, і які, у форме сацыяльнай аберацыі, дзяўбе іх звонку.
    Одытар цікавіцца тым, што зроблена пацыенту, а не тым, што зроблена пацыентам, паколькі, што б пацыент ні зрабіў, гэта
    назаўсёды застаецца па-за рыколам і з’яўляецца не крыніцай, a толькі праяўленнем ягонага смутку.
    Калі мы маем грамадства, якое складаецца з неабераваных людзей, калі мы маем культуру, якая пазбаўлена ўсякай нерацыянальнасці, тады і толькі тады чалавек можа па-сапраўднаму адказваць за свае ўчынкі. Тады і толькі тады. Але і цяпер мы павінны прымаць на сябе хоць цень адказнасці. Чалавек не павінен уступаць сваім інграмам.
    Магчыма, калі-небудзь у далёкай будучыні грамадзянскія правы перад законам будуць давацца толькі чалавеку без аберацый. Магчыма, калі-небудзь толькі такі чалавек будзе набываць правы грамадзянства і карыстацца імі. Гэтыя пажаданыя мэты, калі яны будуць дасягнуты, прывядуць да таго, што чалавек будзе шчаслівейшы, а яго здольнасць да выжывання павялічыцца.
    Кодэксы юрыспрудэнцыі можна рэфармаваць ужо цяпер. I можна забяспечыць іх дакладнасцю высвятлення таго, ці быў акт, за які чалавек прыцягнуты да адказнасці, актам абераванага розуму, ці ён быў параджэннем аберацыі культуры, ці ён быў учынены на шкоду іншаму чалавеку ці грамадству. Працэс пакарання, напэўна, можна удасканаліць такім чынам, каб прысуд прыводзіў не да далейшай аберацыі чалавека як вязня ці банкрута, а да ўздыму розуму праз устараненне аберацыі.
    Ранейшыя дзеянні чалавека, які стаў клірам, павінны быць выкраслены з ягоных запісаў нараўне з ягонымі ранейшымі хваробамі, бо, калі ўстаранена прычына, няма патрэбы ў адплаце, хіба толькі само грамадства настолькі абераванае, што жадае дзейнічаць па садысцкіх прынцыпах.* I справа тут не ў ідэалізме: можна паказаць, што аберацыя ў людзей і грамадства ўзрастае прапарцыянальна цяжкасці пакарання.
    Намаганні вырашыць праблемы юрыспрудэнцыі, якая яшчэ не валодае дакладнымі азначэннямі паняццяў правільнага і няправільнага, дабра і зла, знайшлі выйсце толькі ў прынцыпе, які ў Дыянетыцы называюць ўвядзеннем адвольных фактараў.
    * Наша сённяшняе грамадства не мае аберацый у гэтым дачыненні: душэўна хворы чалавек не прызнаецца вінаватым ці адказным за свае ўчынкі. Але з-за адсутнасці дакладнага навуковага азначэння вар'яцтва і неразумення таго, што ўсякія нерацыянальныя ўчынкі ёсць часовае вар ’яцтва, грамадства не здолела вытрымаць свае фундаментальныя намеры. Л. Рон Хабард
    Каб вырашыць праблему, у яе ўводзяцца шырокія і нязменныя правілы, але кожнае новае правіла вядзе ўсё далей ад здаровага сэнсу, ад чаго з’яўляецца патрэба ва ўсё большай колькасці правілаў. Адвольная структура гэта структура, у якой пры выяўленні адной памылкі робяцца намаганні выправіць яе праз увядзенне іншай памылкі. Справа ўсё больш ускладняецца: каб ліквідаваць адмоўнае ўздзеянне старых памылак, трэба ўводзіць новыя памылкі. Культура, не гаворачы ўжо пра юрыспрудэнцыю. пры гэтым становіцца складанай і грувасткай прапарцыянальна колькасці новага зла. якое прыходзіцца ўводзіць дзеля ліквідацыі старога зла. У рэшце рэшт аказваецца, што для здаровага сэнсу месца не застаецца. Застаецца толькі сіла. А дзе няма сэнсу, ёсць толькі сіла, там бушуе вір вар’яцкай лютасці. Там, дзе пануе вар’яцкая лютасць, якая не знаходзіць выйсця, праз некаторы час з’яўляецца апатыя; а апатыя, згасаючы, непазбежна дасягае смерці.
    Мы знаходзімся на мосце паміж адным станам чалавека і наступным. Мы знаходзімся над расколінай, якая аддзяляе ніжняе плато ад больш высокага, і гэтая расколіна абазначае штучны эвалюцыйны крок у прагрэсе чалавека.
    Одытар знаходзіцца на гэтым мосце; калі ён стане клірам, ён апынецца на яго верхнім канцы. Ён будзе назіраць за магутным рухам. Ён зможа ўбачыць, як звычаі, законы, арганізацыі і грамадства імкнуцца пазбегнуць моста. але, змеценыя з дарогі, падаюць у бездань пустаты.
    У сваіх адносінах да прэкліраў ці да грамадства ў цэлым ён не зможа нічога дабіцца, асуджаючы былыя памылкі ў святле цяперашняй свядомасці. Ён не толькі нічога не даб’ецца, але можа нават перашкаджаць прагрэсу. Гэта бязлітасны факт, што атака на неразумнае пачалася. Атакуйце неразумнае, але не грамадства і не чалавека.
    Дыянетыка і вайна
    Сацыяльныя арганізмы, якія мы называем дзяржавамі і нацыямі, паводзяць сябе і рэагуюць ва ўсіх адносінах так, быццам яны індывідуальныя арганізмы. Культура мае свой аналітычны розум, камбінаваную свядомасць сваіх грамадзян у цэлым і сваіх дзеячоў мастацтва, вучоных і палітыкаў у прыватнасці. Грамадскі стандартны банк памяці гэта дадзеные, назбіраныя многімі пакаленнямі. I сацыяльны арганізм мае таксама свой рэактыўны розум, прадстаўлены агульнымі для ўсіх забабонамі і нерацыянальнасцямі. Гэты рэактыўны розум абслугоўваецца банкам інграм, у якім змешчаны ўвесь балючы вопыт і які дыктуе рэактыўныя дзеянні ў дачыненні да некаторых тэм, калі гэтыя тэмы рэстымулююцца ў грамадстве. Вось, вельмі коратка, якая аналогія ўжываецца ў палітычнай Дыянетыцы.