Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
змяшчае тое, што на самой справе ніколі не існавала, можа заняць шмат часу.
Гляньце на гэта з такога боку: мы можам атрымліваць такія рэзультаты, як пасля двух-трох гадоў псіхааналізу, за дваццаць ці сорак гадзін Дыянетыкі, і тое, чаго можна дабіцца з дапамогай Дыянетыкі, не давядзецца перарабляць, што нельга сказаць пра псіхааналіз. Вынікам будзе стан рэліз, у якім чалавек можа займацца сваімі справамі намнога болып кампетэнтна за кошт таго, што яго эмацыянальныя зарады большай часткай вызвалены. Калі мы імкнемся зрабіць чалавека клірам, мы спрабуем дасягнуць звышнармальнага стану розуму, і мы здольны гэта зрабіць. На адукацыю чалавека былі патрачаны многія тысячы гадзін, і затраціць дзве ці нават дзесяць тысяч гадзін на тое, каб ён падняўся на ранг вышэй папярэдняга ўзроўню сваіх магчымасцей, гэта праца, патрачаная не дарма. Але нам зусім не трэба траціць так многа часу на такія рэчы. Тэрмін, за які людзі рабіліся клірамі, складае ад трыццаці гадзін, калі кейс меў сонік і аб’ём быў невялікі, да пяцісот гадзін, калі рыкол быў адключаны ды яшчэ прысутнічаў уяўны рыкол. За які тэрмін одытар здольны справіцца са сваімі першымі кейсамі цяжкае пытанне. Паступова ён зробіць чалавека клірам, і бяспрэчна, менш чым за тысячу дзвесце гадзін нават у выпадку цяжкага кейса. Увесь той час, пакуль ён працуе ў кірунку кліра, ён дасягае ўсё больш і больш высокага рэлізу, які пасля, па меншай меры, пяцідзесяці гадзін значна перавышае бягучую норму і ўздымаецца надалей. Адбываецца такое паляпшэнне, што кожны тьвдзень прыносіць прыкметныя змены з фізіялагічнага пункту гледжання і проста здзіўляючыя з псіхалагічнага. Калі нехта думае, што стаць клірам гэта невялікі скачок і малое дасягненне, значыць, ён проста не ўяўляе сабе, якая высокая гэтая мэта.
Болыпасць одытараў спачатку спрабуюць дасягнуць рэлізу і робяць мудра. Толькі калі іх уласныя кейсы урэшце кліраваны, яны раптам усведамляюць, што стан клір варты значна большага часу, чым той, што быў затрачаны на яго дасягненне.
У выпадку з одытарам-навічком немагчыма прадказаць, колькі часу ён затраціць на памылкі, на асваенне методыкі, набыццё ўмення. I таму немагчыма ацаніць, колькі часу яму трэба будзе,
каб зрабіць пацыента клірам. Вопытны одытар ніколі не траціць больш за васемсот гадзін з самымі цяжкімі кейсамі нават пяцьсот ужо замнога.
Дадзеныя, атрыманыя ад сваякоў
Одытара заўсёды будзе дапякаць неспакойнае імкненне пацыента атрымаць дадзеныя ад сваіх сваякоў і сяброў. Сам запыт аб гэтых дадзеных рэстымулявальны і для прэкліра і для яго сваяка. Некаторыя маці цяжка хварэлі, атрымаўшы ад свайго дзіцяці, якое “раптам даведалася”, рэстымулятары сваіх мінулых хвароб.
Вопыт нязменна паказвае, што дадзеныя, якія прэклір атрымлівае ад сваіх бацькоў, сваякоў і сяброў, не маюць абсалютна ніякай каштоўнасці. Тут мы вымушаны спадзявацца на памяць абераванага чалавека, у той час як Дыянетыка дае нам магчымасць мець пад рукой надзейную крыніцу дакладнага матэрыялу. У многіх выпадках кейсы прагрэсавалі вельмі гладка і раптам спыняліся: падчас роспыту высвятлялася, што прэклір звярнуўся за матэрыялам да бацькоў і сваякоў і тыя, жадаючы толькі таго, каб ён забыў усё тое, што яны зрабілі яму, падкінулі яму лухту, якую одытару прыйшлося старанна ўстараняць. Гэтыя людзі адмоўныя героі п’есы, тыя, хто сваімі дзеяннямі зрабіў прэкліра абераваным, і чакаць ад іх дакладных дадзеных гэта чакаць, пакуль рак на гары свісне.
Калі одытар хоча мець дадзеныя ад гэтых людзей і распытвае наконт гэтага, мінаючы прэкліра, ён яшчэ можа атрымаць штонебудзь. Але любыя атрыманыя такім чынам дадзеныя маюць каштоўнасць, якую ў разведцы пазначаюць: “Ненадзейная крыніца не варты даверу матэрыял”.
Папярэдзьце прэкліра, каб ён не даймаў марна сваіх бацькоў і сваякоў, і растумачце яму, што гэтыя роспыты робяць іх хворымі па прынцыпу рэстымулятара. Калі нам патрэбна праверыць атрыманыя дадзеныя, адзіны шлях зрабіць гэта правесці самога сваяка ці аднаго з бацькоў праз тэрапію. Пры гэтым мы атрымліваем фундаментальныя крыніцы драматызацыі: з прэнатальнага
жыцця і дзяцінства маці ці бацькі. Гэта праблема для даследавання, а не для тэрапіі.
Калі одытар мае доступ да маці пацыента, ён мае магчымасць скараціць інцыдэнт нараджэння ў дзіцяці, а затым інцыдэнт родаў у маці (паасобку) і гэткім чынам праверыць дакладнасць тэрапіі. Такім жа чынам можна параўноўваць і іншыя дадзеныя, прымаючы належныя меры засцярогі.
Для одытара важнейшым пытаннем з’яўляецца не аб’ектыўная, а суб’ектыўная рэальнасць. Ці становіцца пацыенту лепш вось што самае галоўнае.
Спыненне тэрапіі
Раз’юшаная фурыя вось самае блізкае параўнанне для прэкліра, тэрапія якога была спынена па рашэнню одытара.
Працягванне тэрапіі, якімі б рэдкімі ні былі сесіі, да некаторай ступені задавальняе намаганні базавай асобы прэкліра пазбавіцца аберацый.
Базавая асоба, файл-клерк, асяродак “Я”, які жадае кіраваць усім арганізмам, самыя фундаментальныя жаданні асобы усё гэта можна лічыць сінонімамі дзеля нашых мэтаў. Гэтае фундаментальнае “Я” тое “Я”, якое і з’яўляецца самім індывідуўмам адчувае непераадольнае жаданне перамагчы інграмы. Гэтыя інграмы, запазычваючы жыццё ў свайго гаспадара, зусім не праяўляюць жадання быць пераадоленымі. Пры ўсёй механічнасці гэтага працэсу одытар часта вельмі здзіўляецца абароназдольнасці інграм і сіле намаганняў базавай асобы перамагчы інграмы. Ен працуе разам з базавай асобай, сапраўднай асобай чалавека і ігнаруе спробы інграм умяшацца. Але існуе сітуацыя, калі здаецца, што базавая асоба ў сваім імкненні прайсці тэрапію надае інграмам поўную свабоду дзеянняў.
Падчас работы “пацыент” можа быць скептычным, саркастычным у адносінах да одытара, нават злавацца на яго. Часам здаецца, што пацыент абсалютна абыякавы да свайго банка інграм. Часам ён можа нават рыкаць пра сваю нянавісць да тэрапіі. Па
некаторых з гэтых прычын одытар можа неапраўдана спыніць работу з пацыентам. Некаторы час пасля гэтага пацыент можа не выказваць ніякай рэакцыі на гэта, але праз некалькі хвілін, гадзін ці дзён базавая асоба, пазбаўленая выйсця, можа пачаць карыстацца любой даступнай зброяй, каб толькі прымусіць одытара аднавіць тэрапію.
Абураны спыненнем тэрапіі, якога ён, магчыма, напярэдадні сам дамагаўся, былы пацыент можа або хутка дэградаваць, або адкрыта ці спадцішка кінуцца ў атаку на одытара і нават саму тэрапію. Раз’юшаная фурыя наўрад ці здольная ўчыніць тое, што ўчыняюць былыя пацыенты, якім адмовілі ў працягванні тэрапіі. Яны могуць аблайваць саміх одытараў, адшукваць другіх прэкліраў і ўчыняць злосныя нападкі на саму тэрапію, абвінавачваць одытараў ва ўсялякіх смяротных грахах, распаўсюджваць розныя чуткі. Асаблівыя непрыемнасці прычыняюць у гэтым плане прэкліры, тэрапія якіх была спынена да дасягнення рэлізу. Нават сталыя, сапраўдныя рэлізы, у якіх былі вылечаны псіхасаматычныя хваробы і якія павінны былі б радавацца, часам учыняюць скандал, калі одытар не даводзіць іх да кліру. Былы пацыент можа ўжываць самыя розныя механізмы, якія толькі можна ўжываць для таго, каб прымусіць другога чалавека штосьці зрабіць. Адным з такіх механізмаў з’яўляецца аднаўленне апатыі і “хуткі заняпад”. Другі прыём арганізацыя шумных кампаній супраць тэрапіі. Яшчэ адзін сродак асабістыя нападкі на одытара. I ўсё гэта мае сваёй першапрычынай, як можна давесці, жаданне аднавіць тэрапію.
Розум ведае, як ён дзейнічае. I ад розуму, які ўжо зазнаў выйсце з болю і няшчасця, можна чакаць ужывання ўсіх сродкаў, каб дабіцца аднаўлення тэрапіі, калі гэтае выйсце заблакіравана.
Якім бы нясцерпным не быў экс-пацыент напярэдадні, у той момант, калі одытар аднаўляе тэрапію, яго стаўленне рэзка мяняецца. Няма ўжо ніякіх разбуральных намаганняў супраць одытара ці тэрапіі, усё амаль так жа добра, як было да спынення тэрапіі.
He думайце, аднак, што прэклір, калі ён быў абыякавым, недысцыплінаваным ці наогул нясхільным да супрацоўніцтва раней, цяпер прыпадзе да тэрапіі як пакорлівы пацыент.
Наадварот, цяпер ён будзе, па меншай меры, такім жа цяжкім для працы, як быў раней, плюс некаторы дадатковы антаганізм, пароджаны рашэннем аб спыненні тэрапіі.
У такой сітуацыі одытар пракляты, калі дзейнічае, і ўдвая пракляты, калі не дзейнічае. Але з гэтага ёсць выйсце. Феномен “перанясення”, калі пацыент проста пераносіць на одытара свае турботы, тут не працуе. Перанясенне параджаецца прагай увагі і падтрымкі ў гэтым свеце. Калі яму дазволіць, перанясенне можа трымацца вечна; напрыклад, пацыент можа зноў і зноў хварэць тым ці гэтым толькі дзеля таго. каб урач быў пастаянна побач. Феномен перанясення можа ўзнікаць і ў дыянетычнай тэрапіі, калі пацыент імкнецца абапірацца на сталасць одытара, прасіць у яго парады, ствараць уражанне затрымкі інграм дзеля таго, каб одытар і надалей працаваў з ім, быў даступны і зацікаўлены; усё гэта з’яўляецца вынікам разліку на спачуванне, і такія паводзіны нельга не лічыць абераванымі. Разумны одытар не будзе даваць парад ці спрабаваць кіраваць чыімсьці жыццём, паколькі чалавек можа добра дзейнічаць толькі праз сэлф-дэтэрмінізм. Пры ўжыванні дыянетычнай тэрапіі, якімі б ні былі паводзіны пацыента, якім бы вялікім ні было яго “жаданне быць хворым”, як бы ён ні імкнуўся перанесці жыццёвы груз на одытара, нават якімі б з’едлівымі ні былі яго заўвагі ў адрас одытара, гэтае становішча не можа ўтрымлівацца вечна. Базавая асоба імкнецца выбрацца; “Я” імкнецца зрабіць сябе адзіным цэлым. Нават пры абыякавых адносінах да тэрапіі кейс з часам разраджаецца, а інграмы скарачаюцца, пераводзячы пацыента ў стан больш высокай стабільнасці. Базавая асоба ўсё ўзмацняецца і таму становіцца больш упэўненай у сабе. Па меры прагрэсу кейса інтраверсія, выкліканая пастаяннымі намаганнямі пранікнуць ва ўнутраны свет банка інграм, слабее, а экстраверсія ўзмацняецца. Выйсце заключаецца ў тым, каб паступальна працаваць з пацыентам, і аднойчы прэклір стане рэлізам ці клірам. I хай вас не здзіўляе нічога з таго, што можа здарыцца, калі вы спыніце тэрапію ў дачыненні да каго-небудзь; выправіць гэта можна, толькі аднавіўшы тэрапію кейса.
Ацэнкі з боку одытара
Одытар павінен шмат што ацэньваць для сябе. Але ён не ацэньвае прэкліра і не навязвае яму свае вылічэнні. Калі прэклір лічыць, што менавіта гэта ці тое зрабіла яго хворым, одытар павінен з гэтым згаджацца. Тлумачыць прэкліру, што менавіта ў інграме на яго ўздзейнічаей, гэта не толькі марнаванне часу, але гэта таксама заблытвае прэкліра. Одытар робіць ацэнкі дзеля таго, каб пераканацца. што ён не прымае ўяўныя ці няпоўныя дадзеныя за інграмы.