Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
К. некаторы час спрабавала дабрацца да гэтых інграм выдалення зубоў, якія змяшчалі велізарную колькасць размоў паміж дантыстам, яго памочнікамі і маці Р, якая суправаджала яго ў стаматалагічны кабінет, на бяду для яго душэўнага здароўя.
Р. адчуваў вялікія невыгоды ад няспыннай рэстымуляцыі інграм, якія ўсё яшчэ заставаліся недаступнымі. He меншыя невыгоды ён адчуваў многа разоў у мінулым, аднак на гэты раз дыскамфорту не было б зусім, калі б К. разумела Кодэкс Одытара і падпарадкоўвалася яму. У кейсе не было прагрэсу некалькі тыдняў.
Тэрапія ж К. рухалася наперад. Праца над ёй вельмі рэстымулявала Р. і ўзмацняла ягоны дыскамфорт, але чым больш ён працаваў над ёй, тым лепшымі станавіліся яе навыкі одытынгу і яе інтэлект (каэфіцыент яе інтэлекту за пяць тыдняў тэрапіі падняўся прыкладна на пяцьдзесят пунктаў). К. хацела навучыцца абыходзіць тупікі ў яго кейсе, і ёй растлумачылі: яна зараз практыкуе “маўклівую згоду”, бо яна ведала пра многія свае легкадумныя ўчынкі ў адносінах да мужа задоўга да пачатку тэрапіі, а цяпер зразумела, што нарабіла, але ўсё ж такі не магла паглядзець фактам у вочы і прызнаць сябе ў значнай ступені адказнай за яго няшчасце. Яна вельмі часта раззлавана размаўляла з ім, добра ведаючы, што гэта з’яўляецца “кнопкай”, якая прымушае яго чымсьці заняцца альбо спыніць сварку, і гэтая раззлаваная размова была вельмі рэстымулявальнай для Р. задоўга да тэрапіі.
У сувязі з гэтым К. увайшла ў інграмы балючых эмоцый позняга жыцця Р. і, працуючы папераменна над раннімі інграмамі фізічнага болю, якія сцвярджалі, што Р. “нічога не адчувае”, і над познімі інграмамі, дзе ён адчуваў вельмі моцныя эмоцыі, але не мог іх праявіць, пачала вызваляць эмоцыі у кейсе. Пасля гэта стан Р. пачаў стабільна паляпшацца. Познія балючыя эмоцыі былі вызвалены, і тады адкрыліся для скарачэння раннія прэнатальныя інграмы, што, у сваю чаргу, дало магчымасць дабрацца да іншых позніх эмоцый і скараціць іх.
Раптам высветлілася: прычынай, па якой К. так лёгка ўдавалася выводзіць мужа з раўнавагі, была медсястра, прысутнічала пры аперацыі выдалення гландаў, якую Р. перанёс у пяцігадовым
узросце. К. па сваіх манерах некалькі ўпадаблялася гэтай медсястры. Гэта была інграма спачування, і пасля яе рэлізу трак часу Р. пачаў выпраўляцца, што аблегчыла доступ да інграм аборту.
Так здарылася, што Р. болыную частку свайго жыцця правёў паза тракам часу, ягоная памяць была закупорана, рыкол знаходзіўся ў дрэнным становішчы. Як высветлілася, справа была ў скрытай ключавой інграме, замаху на аборт, падчас якой бацька Р. пакляўся забіць яго, калі ён выйдзе жывым, і дадаў, што дзіця ўсё роўна нічога не бачыць, не адчувае і не чуе. Гэты інграмны матэрыял пацвярджаўся няздольнасцю Р. рухацца па сваім траку часу.
У той момант, калі ключ быў знойдзены праз дзвесце восемдзесят гадзін тэрапіі Р. вярнуўся на трак часу, змог рухацца па ім, і ўпарадкаванае сціранне ягоных інграм працягвалася.
К. стала клірам прыкладана за два месяцы да таго, як Р. дабраўся да апошняй інграмы. Яе алергіі, аднак, зніклі задоўга да поўнага кліравання яе кейса. У Р. язва і некаторыя іншыя псіхасаматычныя праблемы таксама зніклі да дасягнення поўнага кліра.
Праблемы рэстымуляванага кейса
Г. стаў клірам пасля дзесяці месяцаў нерэгулярных сесій. Яго кейс меў перашапачатковы дыягназ: адсутнасць соніка і відэа, перакрыццё болю і эмоцый, пастаянны лёгкі транс і пастаянная “рэгрэсія” ў трохгадовы ўзрост. Гэта значыць, што ў той момант, калі ўвайшоў ў рэверы, ён са здзіўленнем і жахам знайшоў сябе трохгадовым хлопчыкам, які сядзіць у крэсле стаматолага, дзе яму вырываюць зуб, і ў гэтай інграме ён, сам таго не ведаючы, знаходзіўся прыкладна палову свайго наступнага жыцця. Гэта было частковай прычынай яго хранічнага карыёзу і ягонай бяссонніцы як адмоўнай рэакцыі на анестэзію. Сітуацыя была відавочнай, паколькі ён адразу ж пачаў вырывацца і шапялявіць, і гэтае становішча было імгненна выпраўлена за кошт праходжання інграмы, пасля чаго ён мог вярнуцца ў цяперашні час, што ён і зрабіў.
Ён зведаў значныя цяжкасці ў жыцці, меў высокую дынаміку, але праяўляў прыкметы апатыі. Праз семдзесят пяць гадзін, падчас якіх быў дасягнуты рэліз, высветлілася, што яго жонка часам была ягонай псеўдабабуляй, а таксама, праз двухвэйланснасць, ягонай псеўдамаці. Паколькі ягоны разлік на спачуванне патрабаваў ад яго быць хворым, каб бабка заўсёды заставалася пры ім, а ягоныя інграмы контрвыжывання сцвярджалі, што ягоная маці будзе з дабрынёй ставіцца да яго толькі тады, калі ён будзе хворы, рэактыўныя разлікі прыводзілі да высновы: ён павінен хварэць пастаянна, і яго цела падпарадкоўвалася гэтаму патрабаванню на працягу дваццаці трох гадоў. Усё гэта было выпраўлена і вылечана, вядома, толькі за кошт скарачэння інграм.
Сціранне пачалося прыкладна праз дзвесце гадзін тэрапіі і паспяхова працягвалася яшчэ некаторы час, і раптам прагрэс кейса зусім спыніўся. За пяцьдзесят ці болей гадзін тэрапіі ўдалося знайсці толькі некалькі інграм, але нават знойдзеныя інграмы аказалася немагчыма скараціць, балючыя эмоцыі заставаліся недасягальнымі. Тыя ж інграмы, што былі знойдзены і скарочаны, былі дасягнуты і выдалены толькі дзякуючы таму, што одытар гэтага кейса выкарыстоўваў магутныя методыкі, якія патрабуюць высокага ўзроўню ўменняў і амаль ніколі не бываюць патрэбнымі і не павінны ўжывацца акрамя як у псіхатычных кейсах. На пачатку кейса такія моцныя намаганні дагэтуль не былі неабходнымі. Нешта відавочна было не так.
Падчас падрабязнага роспыту высветлілася, што жонка Г. была жорсткай праціўніцай Дыянетыкі, што яна ніколі не ўпускала шанса самым з’едлівым чынам крытыкаваць яе ў прысутнасці Г., асабліва калі ён быў у кампаніі сяброў. Яна здзекавалася з яго, абзываючы псіхам. Яна звярнулася да адваката, каб развясціся (прычым паведаміла аб гэтым Г., толькі калі ён распачаў тэрапію, хоць кансультавалася з адвакатам наконт разводу ўжо на працягу двух гадоў), і наогул нервавала і трывожыла яго да такой ступені, што ён пастаянна атрымліваў інграмы балючых эмоцый, хоць і не выказваў ніякіх эмоцый супраць яе.
У іх быў дзевяцігадовы сын. Г. ставіўся да хлопчыка з вялікай пяшчотаю. Хлопчык надзвычай многа хварэў дзіцячымі хвароба-
мі, пакутаваў ад захворвання вачэй і хранічнага сінусіту; у школе ён адставаў. Маці абыходзілася з ім даволі рэзка. Яе нервавала ўсё, што ён ні рабіў.
Одытар кейса, даведаўшыся пра яе адносіны да свайго мужа ўвогуле і да Дыянетыкі ў прыватнасці, грунтоўна пагутарыў з ёй наконт яе мужа. Як высветлілася, яна была не супраць таго, каб прайсці тэрапію самой. Неўзабаве пасля гэтай гутаркі, Г. злёгку пасварыўся з жонкай; падчас сваркі ён заўважыў, што яна, мусіць абераваная. Яна вельмі пакрыўдзілася на гэта і сказала, што гэта, пэўна, ён звар’яцелы, раз цікавіцца Дыянетыкай. Ён адказаў, што з іх двух ён павінен быць найменш абераваным, калі ён прадпрымае захады да таго, каб неяк выправіць становішча. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што яна бясспрэчна абераваная, бо інакш не была б такой сварлівай у адносінах да дзіцяці, і што гэты факт пэўна ўказвае на тое, што ў яе заблакіравана другая дынаміка, секс.
На другі дзень ён вярнуўся дадому з работы і даведаўся, што яна забрала грошы з банка і з’ехала ў іншы горад, забраўшы з сабой хлопчыка. Ён паехаў услед і знайшоў жонку ў яе сваякоў. Яна сказала ім, што ён біў яе і настолькі звар’яцеў, што яму спатрэбілася псіхатэрапія. На самой жа справе ён ніколі не кранаў яе нават пальцам. Падчас гэтай сустрэчы, у прысутнасці сведкаў, яна пачала лютаваць і высмейваць усякую “сістэму псіхіятрыі”, якая верыць у існаванне ў людзей памяці да развіцця мовы. Ён растлумачыў ёй, што ў гэта верылі многія навуковыя школы мінулага, што ўсе папярэднікі сучаснай псіхіятрыі ўжо з даўняй пары гаварылі пра “ўспаміны пра ўлонне маці”, хоць і не ведалі, што яны сабою ўяўляюць, і гэтак далей.
Яе сваякі, пабачыўшы, што ён ставіцца да гэтага так спакойна, вымусілі яе вярнуцца з ім дамоў. Па дарозе яна дэманстратыўна, але ж наўрад ці сур’ёзна паспрабавала ўчыніць самагубства, выскачыўшы з машыны.
Калі яны вярнуліся, одытар гэтага кейса меў з ёй прыватную размову. Ён трохі са спазненнем зразумеў той факт, што ў яе жыцці было нешта такое, што яна вельмі хацела б утаіць ад мужа, і што менавіта таму, сутыкнуўшыся з навукай, якая можа аднавіць усю памяць, яна пачала праяўляць да яе такія дзікія эмоцыі. Нарэшце, пры грунтоўным роспыце, яна прызналася, што ў яе
жыцці былі выпадкі, пра якія муж не павінен нічога ведаць. Яна так расхвалявалася, што одытар, з яе згоды, правёў з ёй некалькі гадзін тэрапіі. Імгненна высветлілася, што яе бацька многа разоў пагражаў забіць яе маці, і што для яго яна была непажаданым дзіцем. Далей было выкрыта, што яе бацьку звалі К. і што яе банк інграм быў перапоўнены заўвагамі накшталт “К., калі ласка, не пакідай мяне. Я памру без цябе”. Апрача таго, калі сесія ўжо завяршылася, яна раптам сама расказала факт, які здаваўся ёй смешным да істэрыкі, усё жыццё у яе былі інтрыжкі з мужчынамі, якіх звалі К., незалежна ад іх выгляду, росту ці ўзросту. Да рэлізу было яшчэ далёка, але ў святле таго факта, што другі ягоны пацыент, Г., знаходзіўся пад пагрозай з-за ўсёй гэтай неабавязковай сумятні і што тэрапія застопарылася, одытар вырашыў працягваць роспыт. Яна прызналася, што многа разоў спрабавала зрабіць аборт, калі выношвала свайго сына, бо страшна баялася, што ён народзіцца бландзінам: яна ж сама і яе муж былі цёмнавалосымі. Акрамя таго, яна ведала, што інграмы дзіцяці змяшчалі дадзеныя, якія, яна лічыла, абвінавачвалі яе яшчэ болып, чым сам па сабе аборт, падчас цяжарнасці. яна мела палавыя зносіны з трыма мужчынамі апроч свайго мужа.
Одытар указаў ёй на тое, што гэтае пачуццё віны, наколькі апраўданым яно б ні было, застаецца інграмным у ёй і што ён сумняваецца ў тым, што муж забіў бы яе, пачуўшы гэтыя звесткі. Ён сказаў, што яна асуджала свайго сына да другараднага існавання і даводзіла мужа да апатыі сваімі страхамі, а таксама задавала одытару намнога больш працы, чым патрэбна. У прысутнасці свайго мужа і одытара яна прызналася ў сваёй нявернасці і з некаторым здзіўленнем пачула ад мужа, што ён ведаў пра ўсё гэта ўжо многа гадоў. Ён не ведаў толькі пра яе замахі на іх дзіця.