• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    49. марфін: прэпарат, што вырабляюць з опіуму і выкарыстоўваюць для аблягчэння болю.
    чаго стаў ступар, які, па азначэнню “снатворнага (гіпнатычнага)” прэпарату, павінен быць трансам. Аберавальны матэрыял у ёй будзе, але одытар пабачыць, што гэта цяжка параўнаць з інграмай, дзе ўжываўся хлараформ50 ці закіс азоту.
    Эфір, хлараформ і закіс азоту, гэтыя “анестэтыкі”, выклікаюць у пацыента глыбокі гіпнатычны транс: рэактыўны банк шырока адкрыты, і усё, што пацыент успрымае, выразнае, яснае і аберавальнае да крайнасці. 3 гэтых трох, закіс азоту відавочна з’яўляецца найгоршым, будучы ніякім не анестэтыкам, сродкам для прытуплення болю, а першакласным снатворным. Пры ўздзеянні закісу азоту боль і ўвесь змест інграмы падшываюцца з высокай, выдатнай дакладнасцю. Некалькі гадоў таму нейкі даследчык задаваўся пытаннем, ці не выклікае закіс азоту распад мозга. На шчасце, мозг не распадаецца так лёгка, але закіс азоту на самой справе выклікае асабліва цяжкія інграмы. На першыя месцы ў спісе сур’ёзных інграм у познім перыядзе жыцця. якія сустрэне одытар, можна паставіць стаматалагічныя, хірургічныя ці акушэрскія51 інграмы з закісам азоту. Інграмы з закісам азоту асабліва дрэнныя, калі яны ўключаюць выдаленне зубоў; часта гэта самыя цяжкія інграмы позняга перыяду жыцця. Акрамя таго, што ўсе стаматолагі пры выдаленні зубоў у мінулым зашмат размаўлялі, і ў іх кабінетах было занадта шумна ад вулічных гукаў, цячэння вады і хлопання рамянёў бормашыны, трэба адзначыць і тое, што закіс азоту ніякі не анестэтык, і абвастрае, а не прытупляе боль.
    Наадварот, для тэрапіі ў бальніцах для душэўна хворых закіс азоту цудоўны снатворны сродак. Гэта, пэўна ж, далёка не лепшы прэпарат, які можна атрымаць ад хімікаў, бо нейкі выдатны хімік, пэўна ж, будзе здольны забяспечыць добры снатворны газ цяпер, калі Дыянетыку ведаюць і ўсведамляюць, як неабходна яе прымяненне ў бальніцах для душэўна хворых.
    50. хлараформ: бясколерная вадкасць з рэзкім саладкаватым пахам і смакам. Хлараформ хутка і лёгка выпарваецца. Калі чалавек удыхае яго пару, ён страчвае прытомнасць ці здольнасць адчуваць боль.
    51. акушэрскі: той, што мае дачыненне да акушэрства, галіны медыцыны, якая займаецца даглядам і лячэннем жанчын на працягу цяжарнасці, родаў і перыяду адразу ж пасля родаў.
    Аднак існуюць некаторыя прэпараты. што дапамагаюць рэверы. Найбольш распаўсюджаны з іх і найбольш даступны звычайная моцная кава. Кубачак ці два яе часам узбадзёрваюць аналайзер у дастатковай ступені, каб пранікнуць праз самыя глыбокія слаі “непрытомнасці”. Фенамін52 і іншыя стымулятары з ліку тых, што выпускаюцца прамысловасцю. выкарыстоўваліся з некаторым поспехам, асабліва на пацыентах-псіхотыках. Яны дастаткова абуджаюць розум, каб ён мог пераадолець інграмныя каманды. Гэтыя стымулятары, якія вырабляе фармацэўтычная прамысловасць, маюць свой мінус яны вычэрпваюць колькасць Q5' у розуме.
    Гэтая велічыня Q не вельмі вывучаная. Справа выглядае так, як быццам бы мозг спальвае пэўную колькасць Q, калі ён вычэрпвае інграмы. Напрыклад, калі праводзіць тэрапію кожны дзень, гэта можа прынесці больш хуткія вынікі, але прынясе таксама і некалькі вялых сесій. Па назіраннях, найлепшыя вынікі тэрапія прыносіць, калі яе праводзіць кожныя два ці тры дні. (Тэрапія раз у тыдзень дазваляе інграмам асесці і замаруджвае кейс; адзін тыдзень гэта замнога.) Фенамін спальвае Q. Пасля некалькіх сесій з выкарыстаннем фенаміну наяўны запас Q вычэрпваецца, і, па назіраннях, праца пагаршаецца, пакуль не будзе прынята большая доза стымулятара (і на гэта існуе невысокая мяжа) ці пакуль не будзе выраблена болып Q.
    Тут трэба згадаць жыццёва важны факт. Яго трэба вылучыць на асобнае месца на старонцы і падкрэсліць. Усе пацыенты ў тэрапіі павінны атрымліваць вітамін В1 у выглядзе таблетак ці ін’екцый, у дозе як мінімум 10 мг у дзень. Скарачэнне інграм вычэрпвае Q, якая, здаецца, залежыць у нейкай ступені ад В1. Вы можаце быць пэўныя, што ў пацыента, які не прымае В1, будуць па начах кашмары. Прымаючы яго шчодрымі дозамі, ён пазбегне кашмараў. Белая гарачка54, магчыма, выклікаецца падобным жа
    52. фенамін: таксама амфетамін, прэпарат. што выкарыстоўваецца як стымулятар.
    53. Q: сімвал, што выкарыстоўваецца для абазначэння формы энергіі ці сілы. якая хаця і невызначаная, аднак, па назіраннях, існуе.
    54. белая гарачка: буйныя трызненні (часовы стан крайняга душэўнага ўзбуджэння. які адрозніваецца неспакоем, блытанай моваю і галюцынацыямі). што паходзяць галоўным чынам ад празмернага ўжывання алкаголю і характарызуюцца пацэннем, дрыжаннем, трывогаю і галюцынацыямі, якія выклікаюць страх.
    вычарпаннем велічыні Q. Белая гарачка найлёпш вылечваецца пры дапамозе В1 і Дыянетыкі. У вельмі невялікім маштабе нешта падобнае да белай гарачкі, па назіраннях, развівалася ў некаторых пацыентаў, якія занядбалі прыём В1. 3 ім яны праходзяць тэрапію вельмі паспяхова.
    Алкаголь рэдка дапамагае одытару. Алкаголь увогуле рэдка дапамагае каму-небудзь. Дэпрэсант, які ў лепшым выпадку можна лічыць атрутаю, алкаголь мае адзіную перавагу з яго можна ўзяць вялікі падатак. Усе алкаголікі алкаголікі з нагоды сваіх інграм. Усіх алкаголікаў, калі яны не пашкодзілі сабе мозг (гэты выпадак згадваецца толькі таму, што гэта магчыма, а не таму, што даследаванні ў Дыянетыцы паказалі нейкую рэальную магчымасць гэтага), можна зрабіць рэлізамі. Алкагалізм інграмны па паходжанню. Ён стаў, нейкім даволі зразумелым чынам, разнавіднасцю заразнай аберацыі, у якой рэактыўны розум блытае алкаголь з “прыемным баўленнем часу”, “забаваю” ці з тым, як “забыць свае непрыемнасці”. Нешта з гэтага можна атрымаць таксама з дапамогаю стрыхніну55 і цыяністага калію56. Алкаголь мае сваё прымяненне: у ім можна захоўваць прэпараты жаб і ўсё такое; у ім можна стэрылізаваць іголкі; ён добра гарыць у ракетах. Але ніхто не стаў бы думаць пра захоўванне ўласнага страўніка ў шкляным слоіку, і, калі не вар’ят, не стаў бы лічыць самога сябе іголкаю. Хаця некаторыя п’яныя і думаюць, што яны дзейнічаюць як ракеты, мала хто з іх, па назіраннях, узляцеў вышэй падлогі. Гэта не толькі дрэнны стымулятар-дэпрэсант, гэта яшчэ і снатворны прэпарат у самым дакладным сэнсе: усё, што зроблена п’янаму, робіцца інграмай.* Хранічны алкаголік фізічна і душэўна хворы чалавек. 3 дапамогаю Дыянетыкі яго можна кліраваць ці проста зрабіць рэлізам без вялікіх цяжкасцяў, бо прывыканне да алкаголю, здаецца, адбываецца не на фізіялагічным узроўні. Чаму ўрад выбірае для легалізацыі
    55. стрыхнін: горкае, вельмі атрутнае хімічнае рэчыва, што ў вельмі малых дозах выкарыстоўваецца як стымулятар.
    56. цыяністы калій: вельмі атрутнае хімічнае рэчыва.
    * “Жаночы хрысціянскі саюз за цвярозасць^" не плаціць мне за гэтыя радкі, справа толькі ў тым, што мне давялося зрабіць клірамі надта ўжо шмат алкаголікаў. Л. Рон Хабард
    надзвычай аберавальнае рэчыва і дрэнны стымулятар, калі да ягоных паслуг увесь спіс прадуктаў хіміі, каб выбраць з яго стымулятары і дэпрэсанты гэта праблема для лепшых матэматыкаў, магчыма, для тых, хто займаецца выключна праблемамі падатку на прыбытак. Опіум менш шкодны, марыхуана57 не толькі менш фізічна шкодная, але і лепш падтрымлівае працаздольнасць неўротыкаў, фенабарбітал намнога менш прытупляе адчуванні і пасля яго прыёму наступствы меншыя, хларыд амонію58 і мноства іншых стымулятараў даюць больш вынікаў і амаль настолькі ж дрэнна ўплываюць на арганізм. Але не, інграмы, распаўсюджваючыся брыдкаю заразаю, пачынаючы ад першай прымітыўнай бражкі, што ап’яніла некага з нашых продкаў, сцвяржаюць: алкаголь гэта адзінае, што трэба піць, калі чалавек хоча “забыць гэта ўсё” і “добра правесці час”. У алкаголі няма нічога сапраўды дрэннага, акрамя толькі таго, што ягоны эфект залежыць галоўным чынам ад інграм і іншай рэкламы, а без гэтага дзеянне алкаголю вельмі пасрэднае. Галоўнаю яго заяўкаю на добрую і дрэнную славу, відаць, служыць тое, што ён стварае такія аберавальныя інграмы. Тое, што адзін наркотык абвяшчаюць амаральным, а другі абкладаюць падаткам гэта ўзор алкагольнай інграмы ў грамадстве. Аднак, хаця алкаголь і абсалютна легальны, сумніўна, што одытар знойдзе яму якое-небудзь прымяненне ў тэрапіі.
    I, кажучы яшчэ пра наркотыкі і лекі, тая нота ў тры тысячы герц, што звініць у вашых вушах, з’явілася ці то ад інграмы з закісам азоту, ці то ад таго, што маці прымала велізарную колькасць хініну перад вашым нараджэннем, спадзяючыся на тое, што яна не стане маці, і казала пры гэтым: “Ад гэтага ў мяне ў вушах такі звон, проста звініць, і звініць, і звініць няспынна!”
    57. марыхуана: высушанае лісце і кветкі канапель, што ўжываюцца ў форме цыгарэт як наркотык ці галюцынаген.
    58. хларыд амонію: белае крышталічнае рэчыва, што атрымліваюць па рэакцыі аміяку з салянай кіслатою; ён ужываецца ў медыцыне, а таксама ў сухіх гальванічных элементах, фарбах і г.д.
    59. Жаночы хрысціянскі саюз за цвярозасць: арганізацыя ў ЗША, якая праводзіць кампаніі супраць ужывання алкаголю.
    Самакантроль
    3 самага пачатку дыянетычных даследаванняў у 1930 годзе пацыенты ў большасці сваёй да некаторай ступені верылі, што яны могуць адытаваць свае кейсы на самакантролі.
    Неразуменне, што одытар цікавіцца толькі тым, што зроблена пацыенту, а не тым, што зроблена пацыентам, нейкая сарамлівасць ці выдуманая віна часта нараджаюць гэтую дарэмную надзею на тое, што можна праводзіць тэрапію ў адзіночку.
    Гэтага зрабіць нельга. Гэта катэгарычнае сцвярджэнне і навуковы факт. Одытар патрэбны па вялікай колькасці прычын. Ён прысутнічае не для таго, каб кантраляваць прэкліра ці аддаваць яму загады; ён прысутнічае для таго, каб слухаць. настойваць, разлічваць, якія цяжкасці ў прэкліра, і выпраўляць сітуацыю. Праца вядзецца ў адпаведнасці з наступнымі ўраўненнямі:
    •	Дынамікі прэкліра слабейшыя за моц ягонага рэактыўнага банка.
    •	Дынамікі прэкліра плюс дынамікі одытара пераважаюць моц яго рэактыўнага банка.
    •	Аналітычны розум прэкліра адключаецца кожны раз, калі прэклір дасягае інграмы, і пасля гэтага ён няздольны пераследаваць яе і праходзіць яе дастаткова разоў, каб разрадзіць, без дапамогі одытара.
    •	Аналітычны розум прэкліра плюс аналітычны розум одытара могуць знаходзіць інграмы і праходзіць іх.