• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Ёсць аксіёма, якая нямала дапамагае пры працы з пацыентам:
    Крыніцаю любога хранічнага псіхасаматычнага захворвання з’яўляецца інграма спачування.
    I яшчэ адна:
    Рэактыўны розум не дазволіць чалавеку быць абераваным ці мець хранічнае псіхасаматычнае захворванне, калі захворванне не мае каштоўнасці для выжывання.
    Гэта не азначае, што чалавек мае на аналітычным узроўні свабоду выбару. Гэта азначае, што рэактыўны розум, дзейнічаючы ціха і будучы схаваным дагэтуль так добра. выбірае на падставе разліку тоеснасцямі такія фізічныя і душэўныя станы, каб яны адпавядалі любым абставінам, што хаця б аддалена нагадваюць любы з канцэптаў у інграмным банку.
    Існуе такая рэч, як узровень неабходнасці. Ен падымаецца і адключае інграмы, і можа адключыць і сам рэактыўны розум. Узровень неабходнасці падымаецца часта. Чалавек можа аналітычна прымусіць яго ўзняцца, няважна, існуе на гэта рэальная прычына ці не. Чалавек можа не мець інграмы пра тое, што за забойства чакае электрычнае крэсла, і ўсё ж мець інграму
    35. ad absurdum: лацінскі выраз, што азначае “да бязглуздзіцы”
    пра забойства людзей. Узровень неабходнасці падымаецца і аналітычна пераадольвае ўсе імпульсы да забойства. бо аналайзер ведае ўсё пра электрычныя крэслы. Калі ўзровень неабходнасці не можа ўзняцца, тады мы маем справу з чалавекам з нізкай дынамікай. Мастак, жудасна абераваны на прадмет сваёй працы, дзякуючы дабразычлівым намаганням паслужліва-з’едлівых крытыкаў, можа ўсё ж выцягнуць сябе з багны, як барон Мюнхгаўзэн, за валасы неабходнасці. каб напісаць яшчэ адну карціну, і чорт з ёю, цёткаю, якая сказала, што ён намаляваў ёй надта многа падбародкаў на партрэце, і парвала яго на шматкі, і чорт з імі, з крытыкамі, якія кажуць, што ён надта нявопытны і працуе надта хутка. Узровень неабходнасці можа ўзляцець над рэактыўным розумам, як сказаў сержант марской пяхоты, з дапамогаю “адных толькі кішок” — калі яны не тонкія, канешне.
    Калі ў чалавека надта многа рэстымулятараў у гэты момант, калі ён надта пабіты жыццём, ён можа, захоплены сыходнаю спіраллю актывізаваных інграм, дайсці да такога стану, калі ён больш не можа заставацца здаровым. Калі гэта яго першае сур’ёзнае падзенне, і калі яно глыбокае, з’явіода псіхасаматычнае захворванне, яно стане больш ці менш хранічным, і, што важна, яно будзе паходзіць непасрэдна з інграмы спачування.
    Усе псіхасаматычныя захворванні нясуць з сабою, хаця гэта і менш відавочна, аберавальныя каманды, што азначае: чалавек, які пакутуе ад псіхасаматычнага захворвання, падабаецца яму гэтая ідэя ці не, пакутуе таксама і ад аберацыі, што з’яўляецца часткаю гэтай жа самай інграмы.
    Калі одытар хоча знайсці сапраўдныя холдэры, сапраўдныя прычыны, па якіх кейс, здаецца, не хоча ісці на папраўку, сапраўдныя аберавальныя фактары і захворванні, ён будзе шукаць заступніка ці заступнікаў, бо у кожным кейсе іх можа быць шмат. Ён будзе вычэрпваць з інцыдэнтаў страты ці адрачэння заступніка балючыя эмоцыі, і адразу ж вяртацца па слядах назад, каб знайсці інграмы, што ляжаць пад імі.
    Успомніце таксама, што рэактыўны розум недастаткова кемлівы, каб усвядоміць, што два бакі аднаго чалавека гэта той жа самы чалавек. Такім чынам, мы атрымліваем маці-анёла-ўбелым і маці-Бабу-Ягу. У якасці анёла у белым ёй падпарадкоўва-
    юцца без сумненняў, у якасці Бабы Ягі ёй супраціўляюцца. Бацька можа быць бацькам-дабрадзеям і бацькам-забойцамнемаўлят. I так гэта бывае з усімі заступнікамі. Але толькі чысты, абсалютны, нязменны заступнік, які рашуча і цвёрда спыніў халодную, жорсткую руку смерці і з пяшчотай уклаў у бяссільную руку змардаванага прагаю дзіцяці магутны, палаючы факел жыцця (ці хаця б сказаў: “Беднае дзіця, табе так дрэнна, прашу, не плач”.) гэты заступнік ёсць узор, сама дасканаласць, ідал з залатымі ступнямі, які можа свабодна зносіцца з багамі. (Гэта быў дзядуля, ён надта многа піў і жульнічаў у картах, але рэактыўны розум не глядзіць на гэта так, бо дзядуля дапамог дзіцяці перажыць запаленне лёгкіх і быў пачартоўску ўпэўнены, што дзіця паправіцца добрая справа, калі б ён не быў такім меладраматычным наконт гэтага і калі б не размаўляў так многа. калі беднае дзіця было “непрытомнае”.)
    Умела распытайце пацыента пра бацьку і маці. Калі яго не вельмі хвалюе іхняя смерць (у выпадку, калі яны памёрлі), калі ён проста абыякавы да іх ці скаліць зубы, то яны антаганісты; заступнікаў трэба шукаць недзе ў іншым месцы. Калі чалавек ставіцца да маці і бацькі абыякава, з гневам ці з задобрываннем, у такім выпадку будзьце пэўныя, што пацыенту даводзілася нялёгка як у перыяд паміж зачаццем і нараджэннем, так і пазней, і будзьце пэўныя, што знойдзецца велізарная колькасць заступнікаў, таму што дзіця адшуквала іх пры кожнай драпіне ці траўме. Але вы звычайна не знойдзеце заступнікаў проста дзякуючы пытанням. Рэактыўны розум лічыць іх сапраўдным скарбам, нават калі інграмы, у якіх яны з’яўляюцца, маюць дастаткова саматыкі, каб ператварыць чалавека ў разваліну на ўсё жыццё. Ён хавае заступнікаў. Одытар павінен іх шукаць праз разрадку балючых эмоцый. Смерць, адыход ці адрачэнне заступніка гэта несумненна інграма балючых эмоцый. Так ці інакш, працуеце вы з гэтым, пачынаючы з позніх балючых эмоцый ці з ранніх інграм фізічнага болю, заступнік у рэшце рэшт з’явіцца на вочы і зможа ўвайсці як успамін у стандартныя банкі і сцерціся як захворванне з інграмных банкаў.
    Вырашэнне праблемы хранічных псіхасаматычных захворванняў галоўным чынам ляжыць у сферы інграм спачування. Яны,
    аднак, не сатруцца рана, бо яны унутраны бастыён’6, за якім хаваецца рэактыўны розум, назіраючы за атакамі антаганістаў на свае знешнія абаронныя лініі. Балючыя эмоцыі ад страт заступнікаў часам маскіруюць не толькі заступнікаў, але і антаганістаў таксама. Інграма спачування далёка не адзіная крыніца псіхасаматычных захворванняў, але яна крыніца хранічнага псіхасаматычнага захворвання.
    Дарэчы, не трэба разумець нешта ў гэтым разважанні пра заступнікаў такім чынам, што не трэба паказваць дзіцяці сваёй любові. Назіральнікі ў мінулым зрабілі паспешлівыя і спрэчныя высновы, калі палічылі, што праява пяшчоты аберуе дзіця. Недахоп пяшчоты можа забіць яго, але адваротнае няпраўда. Адзіны спосаб, якім заступнік можа абераваць дзіця гэта размаўляць з ім ці спачуваць яму, калі яно вельмі хворае ці “непрытомнае" ад траўмы. Калі ён робіць так, ён утварае нізкаякасны сплаў асобы дзіцяці са сваёю асобаю, стварае магчымасць таго, каб дзіця рана ці позна атрымала псіхасаматычнае захворванне і аберацыю, і можа ўвогуле зрабіць яго інвалідам на ўсё жыодё (калі, канешне, Дыянетыка не дапаможа). Любіце дзіця як мага мацней і рабіце для яго ўсё, што ў вашых сілах, калі ён здаровы. Рабіце з ім усё, што хочаце, кажыце яму ўсё, што хочаце, калі ён здаровы. Калі ж ён хворы ці паранены, самае лепшае гэта, як казаў адзін боцман: “Падлатаць яго і, чорт пабяры, моўчкі!”
    Жэтоны
    Гісторыя пра магічны амулет37, пра шчаслівы талісман38, вера ў чары, а таксама доўгі спіс фетышаў”, прадметаў і манер, якія
    36. бастыён: нешта, што служыць цвярдыпяю.
    37. амулет: прадмет, які носяць на целе, таму што ён быццам бы мае магічную сілу ахоўваць ад траўмы ці зла.
    38. талісман: прадмет. які быццам бы прыносіць удачу.
    39. фетышы: прадметы, ідэі і г.д., што выклікаюць безумоўную пачцівасць, павагу ці адаанасць.
    чалавек захоўвае на памяць, гэта ўсё тое, што надзвычай любіць рэактыўны розум.
    Нічога дрэннага няма ў тым, што чалавек трымае лам40 у гасцінай, ці носіць пурпурна-зялёныя падцяжкі. ці націрае пажарныя гідранты на шчасце; нічога дрэннага няма і ва ўздыхах над шлёпанцам, украдзены.м у жанчыны, ці курэнні танных пітсбургскіх41 сігар. Любы звод правоў чалавека павінен прадугледжваць такія дзівацтвы. Але одытар можа выкарыстоўваць гэтыя дадзеныя для знаходжання жыццёва важнай інфармацыі.
    У Дыянетыцы тэрмін “жэтон" ахоплівае аб’екты і звычкі, якія захоўвае чалавек ці грамадства дзякуючяы няведанню таго, што яны прадаўжэнне заступніка.
    Дзякуючы мысленню тоеснасцямі існуюць асацыятыўныя рэстымулятары для кожнага рэстымулятара ў асяроддзі тыя рэчы, што звязаны з ім. Паколькі ў банках памяці аналітычнага розуму на гэтую тэму нічога няма. ён. атрымаўшы дзякуючы фізічнай рэакцыі звестку пра тое, што рэстымулятар чагосьці знаходзіцца паблізу, пасля гэтага падбірае асацыятыўны рэстымулятар, але не спыняецца на сапраўдным рэстымулятары. (У кніге другой, сігналам маладому чалавеку, каб той здымаў пінжак. быў дотык да гальштука; малады чалавек не згадваў гальштук у сваіх скаргах; самае блізкае, да чаго ён дабраўся, гэта было адзенне гіпнатызёра і сам гіпнатызёр. Яны былі асацыятыўнымі рэст ьшулятарамі.)
    Рэстымулятарам для контрвыжывальнай інграмы можа быць электрычная лямпа; абераваны чалавек глядзіць на абажур. на ланцужок ад выключальніка, на пакой ці на чалавека пад лямпаю, і думае, што нешта з гэтага крыніца ягонага раздражнення, і ён не толькі не ведае, што прысутнічае рэстымулятар, але і мяркуе, што звязаныя з ім аб’екты нясуць у сабе нейкае зло.
    Для асацыятыўнага рэстымулятара контрвыжывальнай інграмы не патрэбна ніякага іншага імя, акрамя гэтага асацыятыўны
    40. ламы: паўднева-амерыканскія жывёлы, блізкія да вярблюдаў, але меншыя і без гарбоў. Лам разводзяць у якасці ўючных жывёлін, а таксама дзеля воўны, мяса і малака.
    41. Пітсбург: горад на паўднёвым захадзе Пенсільваніі.
    рэстымулятар. Боль з’яўляецца “гэтай штукай”, усе рэчы, звязаныя нейкім чынам з “гэтай штукай”, таксама з’яўляюцца “гэтай штукай”, а таксама іншымі рэчамі, і г.д. вось рэактыўнае ўраўненне, якое напаўняе свет абераванага чалавека страхам, a яго самога трывогаю. Пакіньце дзіця ў месцы ці ў пакоі, дзе ён быў нешчаслівы, і ён можа захварэць, бо ён сутыкаецца з нейкім рэстымулятарам, і ў лепшым выпадку ён можа патлумачыць свой страх, як і дарослы, праз рэчы, не звязаныя рацыянальным чынам з рэстымулятарам. Вось які механізм рэстымуляцыі інграмы.
    Гэта прыносіць неймаверны дыскамфорт любому абераванаму чалавеку, які, хаця і можа намагацца гэта зрабіць, не можа сказаць, чаму ён не любіць нейкага чалавека, прадмет ці месца, і які не можа звязаць ні першае, ні другое, ні трэцяе з сапраўдным рэстымулятарам, і не ведае, што ў яго ёсць інграма наконт гэтага. Гэты метад выяўлення інграм хутка заводзіць у тупік, бо нельга выбіраць прадметы, людзей ці месцы і ведаць напэўна, што яны з’яўляюцца рэстымулятарамі. Яны могуць быць толькі асацыятыўнымі рэстымулятарамі да сапраўднага рэстымулятара ў асяроддзі. (Дарэчы, словы, якія ўтрымліваюцца ў інграмах, і любы іншы дакладны рэстымулятар, могуць “націскам кнопкі” прымусіць абераванага чалавека да дзеяння ці кінуць яго ў апатыю, калі ужыць іх на гэтым чалавеку. Што да слоў, то гэта павінна быць менавіта тое самае слова; напрыклад, “мастацкг” не спрацуе, калі ў інграме было “мастак”. Аднак, маста^кае палатно можа быць асацыятыўным рэстымулятарам, і абераваны чалавек можа заявіць, што яно яму не падабаецца; тое, што яно яму не падабаецца, не азначае, што яно будзе “націскаць кнопкі” гэтага чалавека і прымусіць яго кашляць, уздыхаць, злавацца, хварэць, ці што там яшчэ дыктуе яму рабіць тая інграма, што ўтрымлівае слова “мастак”.)