• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    (Ёсць яшчэ адно ўраўненне, якое не згадваецца нідзе болып, але яно мае непасрэднае дачыненне да Кодэкса Одытара, дэманструючы матэматычна неабходнасць гэтага кодэкса:
    •	Моц інграмнага банка прэкліра плюс моц аналітычнага розуму одытара гэта больш, чым аналітычны розум і дынамікі прэкліра.
    Гэта тлумачыць, чаму ніколі нельга нападаць на прэкліра асабіста. Гэта таксама тлумачыць паводзіны абераванага чалавека, калі
    на яго нападаюць у звычайным жыцці; чаму ён злуецца і ўпадае ў апатыю: гэта ўраўненне поўнасцю пераадольвае яго аналайзер.)
    Гэтыя ўраўненні дэманструюць сапраўдныя натуральныя законы.
    Пры самакантролі прэклір спрабуе атакаваць тое, што ягоны аналайзер ніколі не здолеў пераадолець, хаця аналайзер, з таго моманту як пачаў дзейнічаць, ніколі і не спрабаваў рабіць нічога іншага, у дачыненні да ўнутранага свету, як толькі атакаваць гэты банк. Той факт, што аналайзер прэкліра адключаецца кожны раз, калі ён уваходзіць у раён “непрытомнасці”, гэта прычына, чаму інграмы маглі ўзяць верх над ім і выкарыстоўваць яго як марыянетку, калі рэстымуляваліся: яны проста адключалі аналайзер.
    Шмат пацыентаў прыклала вялікія намаганні, каб паставіць Дыянетыку на ўзровень самакантролю. Гэтыя намаганні ўсе пацярпелі няўдачу, і зараз лічыцца, што гэта абсалютна і цалкам немагчыма. Прэклір у рэверы на самакантролі, магчыма, і будзе здольны дабрацца да некаторых локаў; ён, канешне ж, можа дабрацца да прыемных момантаў і атрымаць рыкол інфармацыі пры дапамозе вяртання; але ён не можа атакаваць уласныя інграмы інакш, як па стандартнай схеме “одытар-прэклір”.
    Акрамя дыянетычнага рэверы, у некаторых прэкліраў хапіла дурасці, каб паспрабаваць дасягнуць сваіх інграм у стане самагіпнозу. Гіпнатызм у любой форме не апраўданы ў Дыянетыцы. Самагіпноз, калі яго спрабуюць прымяніць у Дыянетыцы, гэта, верагодна, рэч максімальна блізкая да бясплоднага мазахізму. Калі пацыент уводзіць сябе ў стан самагіпнозу і ажыццяўляе рэгрэсію ў намаганні дабрацца да інцыдэнту з захворваннем, нараджэння ці прэнатальных інграм, ён не атрымае нічога, акрамя шкоды. Канешне ж, людзі будуць спрабаваць. Як толькі людзі пачыныюць агітаваць за самакантроль, нікога з іх ні за што не пераканаеш, пакуль яны не паспрабуюць. Але няхай побач будзе ваш сябра з гэтай кнігай, каб ён мог потым пры дапамозе одытынга зняць галаўны боліьі ўсё такое падобнае, што раптам у вас з’явіцца падчас такой спробы.
    Дыянетычнае рэверы, што азначае прысутнасць одытара, не з’яўляецца ні небяспечным, ні цяжкім. Самакантроль часта
    бясплодны і нярэдка дастаўляе вялікі дыскамфорт. He спрабуйце гэтага рабзць.
    Толькі клір можа на самакантролі прайсці ўвесь свой трак да зачацця, і робіць так, калі яму патрэбная канкрэтная інфармацыя з якой-небудзь часткі яго жыцця. Але ж ён — клір.
    Арганічныя змяненні розуму
    3 нервовай сістэмай, у тым ліку з мозгам, можа здарыода некалькі рэчаў, якія могуць выклікаць структурныя змяненні. Яны называюцца у Дыянетыцы арганічнымі змяненнямі розуму. Яны не называюцца “арганічнымі неўрозамі” ці “арганічнымі псіхозамі”, бо змяненне структуры не абавязкова выклікае аберацыі. У мінулым блыталі паводзіны, выкліканыя арганічнымі адрозненнямі, і паводзіны, выкліканыя інграмамі. Гэтая блытаніна ўзнікла з той прычыны, што інграмны банк і рэактыўны розум не былі вядомыя.
    Любы чалавек з арганічным змяненнем розуму мае таксама і інграмы. Паводзіны, прадыктаваныя інграмамі, і дзеянні, выкліканыя арганічным змяненнем, гэта розныя рэчы. Інграмы нясуць з сабою драматызацыі, галюцынацыі. прыпадкі гневу і розныя віды неэфектыўнасці. Змяненні выклікаюць няздольнасць да мыслення, успрымання, запісу ці рыколу. Напрыклад, да радыё можна было б дадаць некалькі фільтраў і контураў, што б выклікала адхіленні ў яго дзеянні, пагаршаючы яго ў параўнанні з аптымальным; гэта былі б інграмы. Магло б быць і так, што ў радыё з самага пачатку не хапала б нейкіх лямпаў ці контураў, ці ў ім магло б быць замыканне правадоў; гэта было б арганічнае змяненне розуму.
    Крыніцы арганічных змяненняў розуму наступныя:
    І.Варыяцыя шаблонаў структуры з нагоды генетычных адхіленняў. Некаторыя з частак цела будуць расці надта моцна ці надта слаба, і гэта вызначыць змяненне структуры. Гэта звычайна выклікае настолькі вялікую перамену, што гэта відавочна. Разумова адсталыя і г.д. могуць пакутаваць ці ад
    інграм. ці ад змененага структурнага шаблону, але звычайна ад таго і другога.
    2.	Змяненні нервовай сістэмы за кошт хваробы ці новаўтварэнняў; гэты клас падзяляецца на два падкласы:
    а.	Разбурэнне захворваннем, як у выпадку парэзу.
    б.	Дадатковыя ўтварэнні, як у выпадку пухлінаў.
    З	.Змяненні нервовай сістэмы пад уздзеяннем наркотыкаў ці ядаў.
    4	. Змяненні за кошт фізічнага расстройства, як у выпадку “паралітычнага кровазліцця ў мозг”, калі пэўныя тканкі прыгнятаюцца ці разбураюцца.
    5	.Фізічнае змяненне структуры за кошт траўмы, як у выпадку ранення ў галаву.
    6	. Змяненне структуры хірургічным шляхам у выніку неабходнасці лячэння траўмы ці захворвання.
    7,Ятрагенныя (выкліканыя ўрачамі) змяненні, створаныя ў выніку неразумення функцыі мозга. Іх можна падзяліць на два класы:
    а.	Хірургічныя, што ўключаюць такія рэчы, як трансарбітальная лейкатамія, прэфрантальная лобатамія, тапэктамія і г.д.
    б.	Шокавыя “тэрапіі” усіх тыпаў, у тым ліку электрашок, інсулінавы шок, і т.п., і т.п., і т.п., і т.п., і т.п., і т.п., і т.п., і т.п., І Т.П., І Т.П., І Т.П., І Т.П., І Т.П., і т.п.
    Першыя шэсць крыніц арганічных змяненняў розуму намнога менш распаўсюджаны, чым гэта лічылася. Цела выключна стойкі механізм, і яго здольнасці да аднаўлення неверагодныя. Калі ўвогуле можна зрабіць так, каб чалавек гаварыў ці выконваў каманды, можна лічыць, што методыкі Дыянетыкі можна прымяніць для скарачэння інграм у інграмным банку, і выклікаць гэтым значнае паляпшэнне стану і разумовых здольнасцяў чалавека. Калі гэтыя разнастайныя крыніцы настолькі моцныя, што яны не дазваляюць ніякай тэрапіі, і калі ўпэўнена можна сказаць, што ніякая тэрапія немагчымая, калі абсалютна немагчыма дасягнуць інграмнага банка пры дапамозе стандартнай
    методыкі, гіпнозу ці наркотыкаў, тады можна лічыць, што такім кейсам Дыянетыка не можа дапамагчы.
    Катэгорыя 7 уяўляе сабою іншую праблему. Гэта выбіральнае эксперыментаванне ў дзеянні. Колькі відаў і разнавіднасцей аперацый было зроблена, колькі дзіўных і нестандартных шокаў было прыменена гэта абсалютна недасяжна ніякому розуму, калі толькі не вывучаць месяцамі людзей, на якіх былі зроблены такія эксперыменты.
    Усе ятрагенныя змяненні нервовай сістэмы можна звесці пад загаловак “зніжэнне здольнасці”, інакш кажучы, няздольнасць да чагосьці. У кожным кейсе з такіх нешта было зроблена, каб паменшыць здольнасць чалавека ўспрымаць, запісваць, успамінаць ці думаць. Усё гэта ўскладняе кейс для Дыянетыкі, але не абавязкова не дае ёй магчымасці працаваць зусім.
    У кейсах шоку, напрыклад, электрашоку, тканка магла быць знішчана, і змесціва банкаў розуму да некаторай ступені магло змяшацца, мог сказіцца трак часу, магчымы і іншыя акалічнасці.
    Ва ўсіх выпадках такіх ятрагенных змяненняў, рэзультат ад Дыянетыкі павінен лічыцца няпэўным. Але ва ўсех такіх кейсах, асабліва ў кейсах электрашоку, Дыянетыка павінна выкарыстоўвацца любымі магчымымі спосабамі, у намаганні палепшыць стан пацыента.
    Усе шокі і аперацыі павінны лічыцца тым, чым яны і з’яўляюцца інграмамі.
    Ніводны чалавек, які можа выконваць паўсядзённыя задачы, ці чыю ўвагу можна прыцягнуць і зафіксаваць, не павінен адчайвацца ці лічыцца безнадзейным.
    Кожны, на кім праводзілася такое лячэнне, можа, і няздольны дасягнуць аптымальнай эфектыўнасці розуму, але ён, магчыма, можа ўсё ж дасягнуць узроўню рацыянальнасці вышэй сучаснай нормы. Тое, што трэба зрабіць, гэта паспрабаваць. Нягледзячы на тое, што здарылася ці што было зроблена, у вялікай большасці кейсаў можа існаваць шанс на выдатнае выздараўленне.*
    * Замах на аборт часам можа зрабіць нешта дзіўнае з мозгам. Гэта можна прылічыць да групы траўмаў. Па болыйай частцы сонік-рыкол можа быць адноўлены. Калі розныя рыколы нельга аднавіць, інграмы ўсё роўна можна выдаліць. Інтэлект у такіх кейсах узрастае, а часта ён і так надзвычай высокі.
    Л. Рон Хабард.
    Арганічныя адхіленні
    Стандартны клас прэнатальных інграм змяшчае непакой бацькоў пра тое, што іх дзеці народзяцца прыдуркаватымі, калі на гэты раз не зрабіць аборт усур’ёз. Гэта надае такім інграмам эмацыянальную перагрузку і, што не менш важна, надае цяпер ужо даросламу пацыенту аберавальны фактар, што ён “няправільны”, што ў яго “не ўсё ў парадку”, што ён “прыдуркаваты” і гэтак далей. Цяжкасці, з якімі сутыкаюцца ў спробах зрабіць аборт, амаль заўсёды недаацэньваюцца: сродкі, якія ўжываюцца пры гэтым, часта незнаёмыя і мудрагелістыя. Востры непакой з прычыны таго, што дзіця не выйшла з маткі пасля замаху на аборт, і трывога аб тым, што цяпер яно ўжо непапраўна пашкоджана, усё гэта складваецца ў моцна аберавальныя і цяжкадаступныя з прычыны іх зместу інграмы.
    Аберавальная якасць выразаў накшталт “прыдуркаваты”, вядома, высокая. Непакой, што дзіця можа нарадзіцца сляпым, глухім ці яшче неяк пашкоджаным, досыць распаўсюджаны. Папярэдні клас інграмных заўваг можа выклікаць сапраўдную прыдуркаватасць; заўвагі ж наконт магчымай слепаты і г.д. могуць, у лепшым выпадку, пашкодзіць відэа і сонік-рыколы.
    Перакрыццё рыколаў выклікаецца таксама ўласцівым грамадству ў цэлым інграмным перакананнем: ненароджанае дзіця нічога не бачыць, нічога не адчувае і наогул не жыве. Гэтае перакананне ўводзіцца ў інграмы ЗА (замахаў на аборт) самаапраўдальнымі заўвагамі людзей, якія намагаюцца зрабіць аборт: “Яно ж ўсё роўна нічога не бачыць, не чуе, не адчувае”, альбо: “Яно ж не ведае, што адбываецца. Яно сляпое, глухое і нямое. Гэта як пухліна. Гэта ж не чалавек”.
    Найбольшая частка ўсіх перакрыццяў рыколаў соніку і відэа мае прычынай заўвагі, зробленыя бацькамі ў такія моманты, ці балючыя эмоцыі і іншыя інграмныя дадзеныя. Для ўключэння гэтых рыколаў могуць спатрэбіцца сотні гадзін тэрапіі.
    На працягу тэрапіі тое, што было перакрыта, у асноўным уключыцца. Існуюць тысячы інграмных выказванняў і эмацыя-