Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Ёй прапанавалі вывучыць дапаможнік па тэрапіі і зрабіць свайго сына клірам, што яна і зрабіла з дапамогай мужа. Одытар прадоўжыў работу з Г, пакуль не зрабіў яго клірам, а потым той сам зрабіў клірам сваю жонку.
Парады одытару
Схаваныя крыніцы чалавечай аберацыі аказваюцца схаванымі па шэрагу вельмі канкрэтных прычын. Одытару давядзецца сутыкнуцца з імі ўсімі і, хоць здольнасць рэактыўнага інграмнага банка супрацьстаяць гэтым метадам амаль нулявая, яму трэба ведаць прыроду пачвары, з якой ён змагаецца.
Механізмы абароны інграмнага банка хоць і не вельмі моцнай цяпер, калі мы навучыліся прабіваць браню, за якой хаваецца прычына душэўнага нездароўя такія:
1. Фізічны боль.
2. Эмоцыі ў выгляде захопленых адзінак.
3. “Непрытомнасць”.
4. Запаволены характар уключэння.
5. Затрымка паміж рэстымуляцыяй і захворваннем.
6. Поўная нерацыянальнасць.
Наконт фізічнага болю мы ведаем шмат што розум імкнецца пазбегнуць яго ў памяці гэтаксама ж, як ён імкнецца пазбегнуць яго як знешняй крыніцы ў жыцці. Адсюль узнікае блакада памяці.
Пачуцці страты прымнажаюцца, ствараючы буфер паміж чалавекам і рэальнасцю смерці.
“Непрытомнасць” гэта не толькі механізм утойвання дадзеных, гэта таксама блакада памяці, якая не можа пераскокваць праз правалы тых момантаў мінулага, калі перагаралі засцерагальнікі.
Інграма можа бяздзейнічаць на працягу амаль усяго жыцця і затым, пры з’яўленні ў пэўны момант фізічнай стомленасці ці хваробы адпаведнага набору рэстымулятараў, раптам праяўляецца, ствараючы ўяўную прычыну вар’яцтва ці менш выразнай аберацыі праз шмат гадоў пасля таго, як адбыўся сам інцыдэнт.
Іншым аспектам ахоўных механізмаў банка з’яўляецца спазненне рэстымулятараў. Гэта азначае, што калі ўключаная інграма рэстымулюецца, часцяком праходзяць два ці тры дні да пачатку самога яе дзеяння. (Прыклад: дапусцім, што рэстымулятарам мігрэні з’яўляецца рытмічны грукат; чалавек, які мае гэтую інграму, чуе грукат, і праз тры дні ў яго раптам пачынаецца
мігрэнь). Як пры такім запазненні высветліць прычыну канкрэтнай рэстымуляцыі адзінкавай хваробы?
Поўная нерацыянальнасць інграмы, крайняя ступень нерацыянальнасці у інграме ўсё раўняецца ўсяму астатняму і гэтае ўсё раўняецца рэчам у асяроддзі, якія толькі злёгку да гэтага падобны, гэта вяршыня ідыёцтва, якую любы разумны чалавек наўрад ці ўспрыме за “працэс мыслення
Чалавек шукаў гэтую крыніцу тысячы гадоў, але ён шукаў нешта складанае з прычыны таго, што рэч, якая можа быць такой балючай, такой разбуральнай, такой жудаснай, здольнай на такія складаныя праявы, проста не можа не мець складаную крыніцу. Пры бліжэйшым разглядзе, аднак, яна аказваецца дзіўна простай.
Справа одытара будзе мець вельмі мала агульнага з тым, каб намагацца правесці рысу паміж душэўным здароўем і нездароўем гэтыя паняцці вельмі адносныя. Яго будуць прасіць, каб ён параўнаў Дыянетыку са старымі стандартамі накшталт складанай класіфікацыі Крэпеліна:60 гэта можна зрабіць, але гэта мае такую ж практычную каштоўнасць, як прыродазнаўчая гісторыя Арыстоцеля, якая ўяўляе цікавасць хіба толькі для прафесійнага гісторыка.
Калі чалавек няздольны прыстасоўвацца да свайго асяроддзя, каб ладзіць з ім, падпарадкоўвавда сваім блізкім ці кіраваць імі, альбо, што яшчэ важней, калі ён няздольны прыстасоўваць сваё асяроддзе да сябе, яго можна лічыць “вар’ятам”. Але гэта адносны тэрмін. Душэўнае здароўе, з іншага боку, пры дапамозе Дыянетыкі шчыльна набліжаецца да патэнцыяльнага абсалютнага значэння, бо мы ведаем, што такое розум у аптымальным стане. Уздзеянне адукацыі і розніцы пунктаў гледжання можа зрабіць так, што рацыянальныя дзеянні аднаго чалавека другому здаюцца нерацыянальнымі, но гэта не праблема душэўнага здароўя гэта праблема пункту гледжання і адукацыі, якая наўрад ці датычыцца одытара.
Такім чынам, пацыенты, з якімі будзе сустракацца одытар, распадаюцца на тры агульныя дыянетычныя класьг адсутнасць сонік-рыкола, уяўны рыкол і наяўнасць сонік-рыкола. Пытанне аб
60. Крэпелін: Эміль Крэпелін (1856-1926), нямецкі псіхіятр; падзяліў псіхічныя адхіленні на розныя класы.
душэўным здароўі не ўздымаецца, а пытанне аб тым, наколькі цяжкім ці наколькі працяглым можа быць кейс, даволі лёгка вырашаецца тым, наколькі праяўляюцца гэтыя тры фактары.
Аднак одытар можа сутыкнуцца з сапраўды “вар’яцкім” кейсам, кейсам “псіхотыка”. Як працаваць з такім кейсам, залежыць ад таго, да якога з пералічаных вышэй трох класаў ён можа быць аднесены. Праблема заключаецца ў як мага хутчэйшым зніжэнні інтэнсіўнасці інграм пацыента.
Умовы і механізмы ўтойвання інграмнага банка не мяняюцца ад пацыента да пацыента: яны нязменна прысутнічаюць у кожным пацыенце, у кожным чалавеку. Методыкі Дыянетыкі могуць быць яшчэ недасканалымі а якая навуковая методыка зусім дасканаланая, асабліва ў першыя гады свайго існавання, але яны ўсё ж дзейнічаюць не выбіральна, а ў дачыненні да ўсіх людзей.
Такім чынам, калі мы сутыкаемся са “звар’яцелым” пацыентам, фундаментальная праблема не змяняецца, і методыка Дыянетыкі працуе, як і на любым іншым кейсе. Задача заключаецца ў зніжэнні інтэнсіўнасці зараду кейса, каб ён мог быць вырашаны з дапамогаю стандартнай методыкі.
Душэўна хворыя пацыенты, як часцяком аказваецца, заселі на траку часу, і ў гэтым выпадку ім даецца адзін холдэр за другім, пакуль яны не пачнуць зноў рухацца. Калі пацыент рэгрэсаваў, гэта азначае: ён так засеў, што страціў сувязь з цяперашнім часам. Любы пацыент можа пачаць перажываць паўторна замест таго, каб проста вярнуцца, і одытар, каб спыніць гэты працэс, проста рэзка перабівае іх, гаворачы, што яны могуць успомніць гэта, ад чаго яны зноў апынаюцца ў стане вяртання. Звар’яцелыя пацыенты часта слухаюць адну і тую ж інграму зноў і зноў, і ў гэтым выпадку зноў жа трэба зафіксаваць увагу і даваць ім розныя холдэры, пакуль яны не змогуць зноў рухацца па траку. Вар’яты часцяком цалкам сыходзяць з траку часу, слухаючы дэманаў ці назіраючы ілюзію. Праблемы заўсёды тыя ж самыя: ужываць тэхніку рэпітэру, калі іх увага тым ці іншым чынам зафіксавана, і затым альбо рабіць так, каб яны рухаліся па траку, альбо вяртаць іх на трак часу. Шызафрэнікі звычайна вельмі далёка адыходзяць ад свайго траку часу.
Найлепшы спосаб зніжэння інтэнсіўнасці зараду ў кейсе, каб яго можна было перавесці ў рэчышча звычайнай тэрапіі, заключаецца ў знаходжанні і разрадцы інграм балючых эмоцый. Калі звычайныя метады не дапамагаюць, звярніцеся за дапамогай да ўрача, дайце пацыенту закіс азоту ці тыяпентал натрыю і дасягніце глыбокага ўзроўню трансу, дзе пацыент звычайна аказваецца здольным рухацца па траку, нягледзячы на тое, што знаходзіўся па-за ім, калі быў у прытомнасці. Знайдзіце познюю інграму адчаю і разрадзіце яе, як апісана ў раздзеле пра эмоцыі. Тэхніка пры глыбокім трансе звычайная, толькі трэба быць вельмі асцярожным, каб не гаварыць нічога, што магло б яшчэ болей абераваць пацыента, звесці ўсю гутарку да патэру тэрапіі, і ні ў якім разе не забыцца пра адмену.
Звар’яцелы пацыент, што б ён ні рабіў, падпарадкоўваецца адной ці, магчыма, многім інграмным камандам. Гэтая каманда можа, праз няправільнае тлумачэнне яе пацыентам, дыктаваць яму нейкія дзіўныя дзеянні; яна можа дыктаваць дэманаў; яна можа дыктаваць усё што хочаце. Але дыягназ заключаецца у тым, каб назіраючы за дзеяннямі пацыента, высветліць, што гэтая інграмная каманда можа сабой уяўляць.
Гэтая кніга, калі не лічыць гэтых некалькіх заўваг, не пакрывае галіну Дыянетыкі для душэўна хворых, але одытар, які ведае асновы, выкладзеныя ў гэтай кнізе, і нешта разумее, можа вярнуць пацыентам “душэўнае здароўе” за даволі хуткі час, што ў любой клініцы ўспрымалася б як цудоўнае вылячэнне. Пацыент, аднак, яшчэ вельмі далёкі ад рэлізу, і патрэбны яшчэ многія гадзіны, каб разрадзіць далейшыя балючыя эмоцыі і скараціць інграмы, пакуль одытар зможа палічыць бяспечным спыненне тэрапіі.
Одытар павінен быць крайне асцярожным, па меншай меры на працягу наступных дваццаці гадоў, у адносінах да любога кейса, які пабываў у псіхіятрычнай клініцы, паколькі гэты чалавек, акрамя таго, што мае іншыя інграмы, можа быць кейсам ятрагеннага гэта значыць выкліканага самімі ўрачамі псіхоза. Дыянетыка можа нечым дапамагчы розуму, калі мозг быў праткнуты шылам ці з яго, як з яблыка, выразалі асяродак, але яна не можа поўнасцю вылечыць такое вар’яцтва, пакуль нейкі
разумны біёлаг не знойдзе спосаб нарошчваць новы мозг. Кейсы, якія перанеслі электрашок, непрадказальныя: яны не заўсёды адклікаюцца на лячэнне, бо мазгавыя тканкі часта згараюць да такой ступені, што мозг не можа фукцыяніраваць нармальна. Пры сутыкненні з такім кейсам одытар бывае збіты з толку заблытаным становішчам стандартнага банка, не гаворачы ўжо пра контуры, праз якія ён мусіць дабрацца да банка інграм. Сіфіліс61 і іншыя эрозіі мозга належыць класіфікаваць падобным жа чынам, і імі трэба займацца толькі пры дакладным разуменні таго, што Дыянетыка, магчыма, і зусім няздольная дапамагчы машыне, разламанай на часткі. Было праведзена многа тысяч “аперацый” на мозгу і сотні тысяч электрашокаў, і таму одытар не павінен брацца за кейсы, якія, магчыма, безнадзейныя, калі існуе так многа кейсаў, якім сапраўды можна дапамагчы. Да любога кейса, які быў шпіталізаваны ў псіхіятрычнай клініцы, трэба падыходзіць з падазрэннем. I калі назіраецца нешта незвычайнае ў блытаніне памяці ці адсутнасці каардынацыі, падрабязны роспыт можа адкрыць утоеную шпіталізацыю. Акрамя таго, одытар павінны быць асцярожным, калі яго выклікаюць, каб дапамагчы кейсу, якога збіраюцца шпіталізаваць. Калі чалавека адпраўляюць ў псіхіятрычную клініку, ён ужо мог быць там раней, як бы ягоныя сваякі і сябры ні запэўнівалі вас у адваротным.
Падобным жа чынам, належыць з асцярожнасцю брацца і за кейсы акопнай хваробы,62 паколькі такі чалавек перад тым, як пакінуць ваенную службу, верагодна, праходзіў лячэнне, падчас якога да яго маглі прымяняцца, без яго ведама ці згоды, электрашок, аперацыі на мозгу ці наркасінтэз.
Гэтыя папярэджванні даюцца не дзеля таго, што одытару можа пагражаць нейкая фізічная небяспека пацыенты, нармальныя ці вар’яты, рэдка адмаўляюцца ад супрацоўніцтва пры ўжыванні Дыянетыкі, хоць часам і бурчаць, а таму, што можна змарнаваць