Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
61. сіфіліс: заразная венерычная хвароба, якая пашкоджвае першапачаткова якуюнебудзь лакальную частку цела, затым скуру і слізістую абалонку і, урэшце, косці, мышцы і мозг.
62. акопная хвароба: (псіхіятрыя) неўратычнае адхіленне, пры якім чалавек перажывае непакой, раздражняльнасць, дэпрэсію і г.т., часцяком пасля працяглага ўдзелу ў баявых дзеяннях.
многа часу і сіл, толькі каб даведацца, што ўвесь механізм мыслення рамонту не падлягае.
Калі одытар бярэцца за электрашокавы кейс, ён павінен звяртаць галоўную ўвагу на рэліз гэтага шоку як інграмы, бо інграмы, атрыманыя ў псіхіатрычных клініках, змяшчаюць усялякую пустую балбатню, якая можа яшчэ больш перашкаджаць лячэнню. Гэта яшчэ ўскладняецца тым фактам, што любы электрычны шок, праведзены ў любой частцы цела, мае тэндэнцыю разладжваць банк інграм і звязваць яго такім чынам, што змешчаныя ў ім інцыдэнты пераблытваюцца звыш меры.
Толькі дзеля таго, каб садзейнічаць развіццю Дыянетыкі і зберагчы час одытара, варта таксама адзначыць, што, перад тым як працягваць працу з кейсам, часам трэба зняць зарад з інцыдэнтаў, выкліканых нізкапробнымі метадамі работы некаторых паліцэйскіх аддзяленняў і агульным зняважлівым стаўленнем паліцыі да злачынцаў і простых грамадзян. Тэрмін, праведзены ў турме, можа змяшчаць моцныя зарады адчаю, дастатковыя для таго, каб пашкодзіць розуму, і пры гэтым пацыент можа яго ўтойваць, зыходзячы з памылковага меркавання, што одытар цікавіцца яго “рэпутацыяй” ці будзе ёю расчараваны.
У банк інграм трапляюць і многія іншыя перашкоды для тэрапіі, аб якіх одытар не здагадваецца, калі сам пацыент не ўпамінае пра іх. Гіпноз можа быць крайне аберавальным і затрымліваць кейс. Одытар павінен мець некаторыя рабочыя веды аб гіпнозе, каб мець магчымасць даводзіць да рэлізу інграмы, якія гіпноз стварае, але не для таго, каб ужываць яго ў Дыянетыке. Гіпноз гэта сродак укаранення ўнушэнняў у інграмны банк. Там яны могуць самі чапляцца да інграм і рабіцца локамі для іх. Паколькі большасць інграмных банкаў змяшчае шэраг найбольш ужывальных слоў, гіпноз амаль асуджаны быць аберавальным. Штучнае змяншэнне аналітычнай сілы прыводзіць пацыента ў аптымальны стан для ўспрымання інграмы. У большасці сваіх унушэнняў гіпнатызёр скарыстоўвае механізм фаргетэра, і большасць людзей маюць падобныя заўвагі ў інграмах, што робіць немагчымым рэліз унушэнняў гіпнатызёра. Гіпноз можна лічыць вельмі магутным локам, і ён можа стаць сур’ёзнай перашкодай у інграмным банку пацыента. Падчас кліравання ўнушэнні, якія не
маюць пад сабой якараў болю, знікаюць як локі. Але часам гіпнатычныя ўнушэнні трэба выяўляць і вычышчаць да таго, як працягваць работу з кейсам. Гіпноз вельмі шырока ўжываецца ў нашым грамадстве, і вельмі часта здараецца, што, праз механізм фаргетэра, пацыент няздольны ўспомніць, ці быў ён калі-небудзь пад гіпнозам. Гэта можна выявіць з дапамогай тэхнікі вяртання; метад рэпітэра, які ажыццяўляе вяртанне пацыента ў той час з паўтарэннем (самім пацыентам) характэрных гіпнатычных фраз накшталт: “Спаць, спаць, спаць”, надзейна выяўляе выпадкі прымянення гіпнозу.
Гіпноз не заўсёды ажыццяўляецца ў кабінеце спецыяліста. Ен даволі шырока ўжываецца рознымі скажэнцамі нягледзячы на той факт, што само яго скарыстанне павінна мець на ўвазе павышэнне “маральнасці” загіпнатызаванага чалавека. Інцыдэнты такога роду, нават з удзелам людзей з вельмі трывалай рэпутацыяй, выкрываліся падчас даследавання дзяцінства ў некаторых пацыентаў. Гэтыя інцыдэнты часцяком былі поўнасцю закупораны настолькі застрашальнымі былі каманды, якія змяшчаліся ў гіпнатычным унушэнні.
Дыянетыку і гіпнатызм можна злучыць, але гэтак жа сама Дыянетыку можна злучыць з астраноміяй. Калі одытар сутыкаецца з пацыентам, які перажыў гіпноз, ён павінен быць вельмі асцярожным адносна таго, што гаворыць, каб уводзіць у яго інграмны банк як мага менш сваіх слоў і не пераўтварыць Дыянетыку ў гіпноз.
Гіпноз можа быць карысным падчас даследаванняў ці пры ўсталяванні часовай інграмы-маніка. Ад апошняга намнога больш шкоды, чым карысці. Каштоўнасць гіпнатычнай анестэзіі залішне пераболыпваецца. А гіпноз як свецкую забаву грамадства наогул не павінна цярпець, бо ён можа быць дастаткова разбуральным, каб выклікаць настолькі моцную рэстымуляцыю інграм, што гэта прывядзе да вар’яцтва. Гіпнатызёр ніколі не ведае зместу банка інграм. Любы добры гіпнатызёр, калі ён зможа заглушыць у сабе жаданне гаварыць, мог бы стаць добрым одытарам, але калі ён паспрабуе злучыць Дыянетыку і гіпноз, ён толькі канчаткова даб’е свайго пацыента. Ніколі не давайце пацыенту ніякіх
унушэнняў, як бы ён ні маліў вас аб гэтым. Даказана, што гэта амаль фатальна.
На працягу ўсяго лячэння з кейсам можна працаваць у стане глыбокага амнезійнага трансу. Часта бывае магчымым увесці пацыента, які спіць, у глыбокі транс, проста ціханька загаворваючы з ім некалькі начэй запар у адзін і той жа час і ўрэшце дабіўшыся, каб ён уцягнуўся ў размову. Затым можна прыступіць да дыянетычнай тэрапіі, якая будзе асабліва паспяховай, калі одытар будзе асцярожны і не дапусціць штучнай рэстымуляцыі позняй інграмы фізічнага болю, працуючы ў перыядзе пасля нараджэння пераважна з інграмамі балючых эмоцый. Калі чалавек, да якога прымяняецца тэрапія, усведамляе, што з ім робяць, яго можна ўвесці ў рэверы і дасягнуць болып ранніх дадзеных, паколькі “Я” мацней за няхай мудрыя, але слабыя адзінкі ўвагі, якія складаюць базавую асобу. Одытар папераменна працуе ў амнезійным трансе і ў рэверы. Кейс паступова вырашыцца, нават калі рэверы не ўжываецца. Але ўжыванне амнезійнага трансу мае перадумовай сур’ёзную адказнасць: падчас кожнай сесіі павінна ўсталёўвацца і ўжывацца адмена. Гутарка павінна быць мінімальнай. Усе пажаданні одытара павінны па магчымасці фармулявацца як пытанні, паколькі яны не цягнуць за сабой такіх аберацый, як каманды. Паспяховасць гэтага метаду даказана, і ім можна карыстацца, але рэверы, нават калі яно здаецца болын павольным, нават калі адсутнічае сонік, падыходзіць намнога больш з той важнейшай і бясспрэчнай нагоды, што пацыент вылечваецца хутчэй і больш раўнамерна ў той час, як амнезійны транс можа вывесці пацыента са строю на некалькі дзён запар, на працягу якіх інцыдэнты здаюцца аблегчанымі ў глыбокім трансе і, тым не менш, “завісаюць”, калі пацыент у бадзёрым стане. Амнезійны транс безумоўна нельга рэкамендаваць: шматлікія даследаванні паказалі, што ён прычыняе невыгоды пацыенту і знясільвае одытара. Аднак калі другія метады ўжываць немагчыма па той ці іншай прычыне (у лік такіх прычын не ўваходзяць пажаданні прэкліра, які, дай яму одытар волю, аддаў бы перавагу лекам, наркотыкам, гіпнозу і ўнушэнням сродку пазбегнуць сваіх інграм і ператварыў бы сябе ў неймаверна заблытаны кейс, які одытар павінен быў бы
разблытваць), можна скарыстоўваць амнезійны транс, але заўсёды з вялікай асцярожнасцю і заўсёды з поўным разуменнем таго, што вылячэнне пацыента падаўжаецца недзе ў тры разы, бо пры рабоце на ўзроўні інграмнага банка контуры аналайзера застаюцца не скарыстанымі ў разрадцы зарадаў. Рэверы гэта найлепшае.
Знешнія праблемы пацыентаў
Можа здарыцца так, што пацыент, які некаторы час прагрэсаваў, раптоўна спыняе ўсялякі прагрэс. Адказ на пытанне “Што здарылася?” можа знаходзіцца за межамі тэрапіі. Асяроддзе прэкліра можа так інтэнсіўна рэстымуляваць яго, што яго ўвага адцягваецца і ён, будучы пастаянна рэстымуляваным, рухаецца вельмі павольна. У такім выпадку можа, напрыклад, высветліцца, што прэклір (як у адным вядомым выпадку) дамовіўся з жонкай, якая імкнулася развесціся, што яна пачакае, пакуль ён не стане клірам. Іншыя жыццёвыя сітуацыі могуць надаваць таму факту, што чалавек не клір, нейкую каштоўнасць для асяроддзя. Одытару няма справы да асабістага жыцця прэкліраў, але ў тым выпадку, калі гэтыя сітуацыі перашкаджаюць самой тэрапіі, ён, шкадуючы свой час, мае поўнае права высветліць прычыну. Усе гэтыя прычыны складаюцца ў такі разлік, што ў гэтым асяроддзі ёсць нейкая перавага ў тым, каб не быць клірам. Калі ў такім выпадку, напрыклад, пераканаць прэкліра часова з’ехаць з дому, гэта можа змяніць яго асяроддзе і дазволіць тэрапіі рухацца наперад. Одытар мае права папрасіць пацыента, каб той, няважна, клір ён ці не, вырашыў праблему самастойна. Прэкліры часта не разумеюць, што яны ўжо рэлізы, бо мэта клір ззяе перад імі так ярка, што яны перастаюць параўноўваць сябе з “нармальнымі”, якіх яны ўжо абагналі.
Ад пацыента можна чакаць, што ён падчас дыянетычнай тэрапіі будзе ў вельмі значнай ступені займацца самакапаннем. Па меры прагрэсу кейса гэта інтраверсія63 дасягае вострай стадыі, калі кейс завершаны прыкладна на тры чвэрці, а потым зніжаецца. Для
63. інтраверсія: сканцэнтраванасць на сваім унутраным свеце.
кліра ж характэрна амбіверсія/’4 Калі назіраецца інтраверсія, даволі добрым крытэрыем прагрэсу кейса з’яўляецца ступень цікавасці прэкліра да знешніх рэчаў.
Амаль усе прэкліры многа гавораць пра свае інграмы, пакуль не становяцца дастаткова сталымі рэлізамі. Калі яны не гавораць пра свае інграмы ў агульнай размове, одытар можа западозрыць вельмі моцную абарону банка інграм, якая датычыцца неабходнасці нешта ўтойваць, і дзейнічаць адпаведным чынам. Хоць одытар можа вельмі стамляцца ад гэтых размоў, яны тым не менш адкрываюць яму многа новага матэрыялу, калі ён звяртае ўвагу на тыя фразы, якія прэклір ужывае, апісваючы свае інграмы.
Гэта чыстая праўда, што аберацыя выклікаецца не тым, што зроблена пацыентам, а тым, што зроблена пацыенту. Дзеянні пацыента падчас драматызацый, падчас здзяйснення злачынстваў, і гэтак далей, не аберавальныя для яго. Вось чаму дзеянні самога прэкліра ніяк не павінны хваляваць одытара. Цэлыя кейсы былі завершаны без таго, каб одытар ведаў, чым прэклір зарабляў на жыццё. Хоць абераванае грамадства і ўскладае на чалавека ўсю адказнасць за яго дзеянні, яго антысацыяльная дзейнасць з’яўляецца вынікам інграм, якія дыктуюць яму, што ён павінен рабіць. Пацыент не адказвае за тое, што ён сам здзейсніў. Калі б ён быў клірам, справа іншая. Клір можа лічыцца цалкам адказным за свае дзеянні, паколькі ён можа рацыянальна разлічыць вынікі сваіх дзеянняў на аснове свайго вопыту. Але абераваны чалавек амаль ці зусім не кантралюе на самой справе свае ўчынкі. Вось чаму одытар павінен зразумела растлумачыць, што яго не хвалюе, што абераваны пацыент, які становіцца прэклірам, зрабіў у сваім жыоді. Надзённая праблема паміж одытарам і прэклірам гэта банк інграм, які змяшчае выключна тое, што рабілі ў жыцці другія людзі і што было зроблена прэкліру ў тыя моманты, калі ён не мог абараніцца. Гэты падыход не толькі ісцінны, ён мае тэрапеўтычную каштоўнасць, бо, паразумеўшыся такім чынам з пацыентам, одытар часта дабіваецца супрацоўніцтва там, дзе яго магло б і не быць.