• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Інцыдэнт аблягчаецца толькі тады, калі дадзеныя ў ім правільныя гэта здараецца аўтаматычна. Змяніце ў інцыдэнце адну найдрабнейшую дэталь, і ён захрасне. Ці, калі здаецца, што ён знікае, ён потым усё роўна вернецца. Так што не бойцеся. што інцыдэнт, які аслабляецца пры праходжаннях, няправільны. Дадзеныя ў ім павінны быць больш ці менш правільнымі, інакш ён не скараціўся б так. Вось чаму одытар, які аспрэчвае інцыдэнты і дадзеныя ці іншым чынам робіць выгляд, што ён пан Бог, рызыкуе ў хуткім часе мець перад сабой канчаткова сапсаваны кейс, не гаворачы пра поўную адсутнасць прагрэсу. Калі пацыент пачынае праходзіць інграму, дзе яго маці займаецца сексам з пяццю эскімосамі адначасова, хай сабе праходзіць і ніколі, ніколі, ніколі не гаварыце яму, што вы лічыце гэта няпраўдаю. Калі вы гаворыце пацыенту “Мне здаецца, Вы прыдумляеце”, вы можаце сур’ёзна адкінуць яго назад тэрапіі. Калі вы скажаце яму, что ў яго маці былі на тое свае прычыны, вы станеце на бок праціўніка: вы ўжо не атакуеце інграму, вы дапамагаеце маці атакаваць пацыента. Крытыкаваць, папраўляць ці іншым чынам судзіць прэкліра усяму гэтаму абсалютна няма месца ў Дыянетыцы, і гэта можа так затармазіць кейс, як ніводнае іншае дзеянне. Одытар, які аспрэчвае дадзены яму матэрыял, магчыма, займаецца вядзьмарствам, ці кітайскім іголкаўколваннем65, ці шаманствам, ці вуду66, толькі не Дыянетыкай. I ён не дасягне
    65. іголкаўколванне: кітайская практыка наколвання тканкаў цела тонкімі іголкамі для аблягчэння болю ці ў якасці мясцовай анестэзіі.
    66. вуду: форма рэлігіі, заснаваная на веры ў вядзьмарства і магічныя рытуалы і практыкуемая некаторымі народамі Вест-Індыі і Амерыкі.
    ніякіх вынікаў. Адна заўвага ў адрас пацыента, накшталт “Я мяркую, вы памыляецеся наконт таго, што ваша маці спрабавала зрабіць аборт, выношваючы вас”, ці “Мне здаецца, вы гэта прыдумляеце”, можа вярнуць працэс тэрапіі вашага прэкліра на пяцьдзесят гадзін назад. Одытар не павінен крытыкаваць ці судзіць прэкліра і не павінен ацэньваць ягоны матэрыял за яго.
    Увесь одытынг выконваецца сам-насам і не падлягае абмеркаванню. Калі пацыент расказаў вам пра сваю пятую прэнатальную чыгуначную катастрофу, вы можаце быць упэўненым у тым, што ў нейкай інграме вы трапілі на фабрыку хлусні. Гаварыць пра гэта прэкліру няправільны спосаб выпраўлення становішча. Лепш паспрабаваць знайсці гэтую фабрыку хлусні, інграму, якая змяшчае рэмаркі, накшталт “Расказвай мне абы-што! Расказвай, что хочаш. He важна што, толькі расказвай. Толькі, Богам прашу, не гавары мне праўду, я не вынесу гэтага!” ці “He гавары яму праўду. Гэта будзе надта балюча”. Існуюць тысячы форм фабрыкі хлусні. I гэтыя фабрыкі даволі распаўсюджаныя.
    Ніколі не гаварыце прэкліру, чаму вы нешта шукаеце, што б вы ні шукалі. Калі вы скажаце, што шукаеце фабрыку хлусні, фабрыка хлусні створыць фабрыку хлусні. Калі вы скажаце, што шукаеце эмацыянальны зарад, вы не дасце разрадзіцца ніводнаму эмацыянальнаму зараду. Проста спакойна ацаніце сітуацыю, скараціце ўсё тое, што здаецца сапраўдным і надалей спрабуйце высветліць прычыну, чаму кейс рухаецца недастаткова добра.
    Праверкай сапраўднасці інграмы з’яўляецца зусім не яе сюжэт. Сюжэт не мае каштоўнасці. Інграмы гэта проста наборы запісаў, зробленых у перыяды “непрытомнасці”. He мае ніякага значэння, ці адпавядаюць гэтыя запісы меркаванням одытара наконт таго, як трэба жыць, ці таго, як прэклір павінен паважаць сваіх бацькоў. Сюжэт гэта тое, што пісьменнікі ўкладваюць у свае апавяданні. Одытары не маюць да гэтага ніякага дачынення. Інграма ў аснове сваёй нелагічная і нерацыянальная, дык не спрабуйце адшукваць там рацыянальнасць! Калі бацькі пацыента вядомыя ўсім як выдатныя, паважаныя людзі, а інграмы быццам бы ўказваюць на тое, што маці кожны вечар займалася прастытуцыяй, прымайце інграмы.
    Сапраўднасць інграмы вызначаецца вельмі проста. Задайце гэтай інграме такія вось пытанні:
    1.	Ці мае яна саматыку?
    2.	Ці змяняецца гэтая саматыка па меры праходжання па інграме?
    3.	Ці скарачаецца інграма? (Калі не, змест, які праходзіць прэклір, няправільны, альбо інграма знаходзіцца вельмі позна на ланцугу і мае перад сабой іншыя інграмы.)
    4.	Ці адпавядае змест інграмы аберацыі пацыента?
    5.	Ці адпавядае саматыка псіхасаматычным хваробам, якія, наколькі вядома, перанёс пацыент?
    6.	ІДі прыносіць гэта аблягчэнне пацыенту? I гэты апошні пункт найважнейшы.
    Высакамерныя заявы тых, хто займаўся душэўным лячэннем у мінулым, накшталт “О, гэта не адпавядае маім меркаванням наконт таго, як трэба жыць” не прычына для таго, каб одытар здраджваў прынцыпам Дыянетыкі. Спецыялісты мінулага не дасягалі рэзультатаў. А Дыянетыка дасягае рэзультатаў і адной з найважнейшых прычын таго, чаму Дыянетыка дасягае рэзультатаў, з’яўляевда тое, што яна не спрабуе падладжваць жыццё пад сябе, а сама падладжваецца пад жыццё. Одытар пазнае многа новага і незвычайнага. Яго дэвізам магло б стаць, як на старадаўнім англійскім шчыце, дзе быў намаляваны дзевяностафутавы крумкач, які сядзеў на замку: “He здзіўляйся нічому”.
    Таго, пра што вы даведаецеся як дыянетычны одытар, вы не знойдзеце нават у справаздачы Кінсі. Тое, што маці на самой справе была не такой, якой яна імкнулася паказацца Малодшаму, і не такой, якой яе бачыла грамадства, і тое, што бацькі не паводзілі сябе так, як павінны былі б, па меркаванню грамадства, недастатковая прычына для таго, каб вымушаць прэкліра заставацца абераваным чалавекам.
    У псіхіятрычнай літаратуры мы пастаянна сутыкаемся з пацыентамі, якія спрабуюць расказаць псіхіятрам пра сваё
    прэнатальнае жыццё і якім адказваюць з блазнерскай урачыстасцю, што гэтыя інцыдэнты ўяўныя. Пацыенты, ад якіх адмовіліся па ўсіх пунктах усе існуючыя школы, толькі таму, што іх дадзеныя не адпавядалі меркаванням гэтых школ, з дапамогай Дыянетыкі поўнасцю вылечыліся і дасягнулі аптымальнага стану душэўнага здароўя, які значна перавышаў адпаведны стан іх былых ментараў, і здарылася гэта часткова таму, што Дыянетыка не ставіць сябе над фактамі жыцця. Одытар не толькі патрабуе ад прэкліра глядзець у твар рэальнасці, праходзячы інграмы, але ён таксама патрабуе ад сябе глядзець у твар рэальнасці, прызнаючы сапраўдным для тэрапіі любы факт, якім бы ні быў яго змест, калі толькі ён адпавядае любой з пералічаных вышэй умоў.
    Одытынг азначае слухаць. Одытынг таксама азначае разлічваць. Разлікі адносна кейса заключаюцца ў выяўленні таго, дзе менавіта пацыент ухіляецца ад аптымальнай рацыянальнасці ў сваіх жыодёвых паводзінах, і, што яшчэ важней, дзе знаходзяцца інграмы фізічнага болю і балючых эмоцый, як да іх можна падысці і як іх можна скараціць.
    Пацыенты падчас тэрапіі адкрываюць некаторыя ашаламляльныя рэчы наконт сваіх бацькоў і сваякоў. Часта, як гэта было з адным пацыентам, які верыў у тое, што яго штодзённа біў бацька, яны адкрываюць, што жыццё на самой справе было намнога лепшым. чым тое здавалася.
    Вельмі распаўсюджаныя кейсы дашлюбнага зачацця, калі пацыент, яшчэ не нарадзіўшыся, знаходзіць сябе на вяселлі сваіх бацькоў. Гэтыя кейсы часцяком вельмі цяжка вырашаюцца, бо змяшчаюць у сваіх інграмах многа таямніц.
    Механізмы фабрыкі хлусні часта спрабуюць надаць маці дадатковых палюбоўнікаў і зрабіць бацьку шалёнай пачварай, але фабрыку хлусні вельмі лёгка распазнаць: вырабленыя ёю інцьвдэнты ў адрозненне ад інграм вельмі мяняюцца па змесце пры паўторным праходжанні, яны не маюць саматыкі, і іх змест не аберавальны.
    Карацей кажучы, праверка таго, ці з’яўляецца інграма сапраўднай, не заключаеода ў праверцы таго, ці мае яна сэнс.
    Бацька ж сапраўды мог быць шалёнай пачварай у будуары67, і маці магла мець палавыя зносіны з пансіянерамі; і ў той жа час бацька мог быць нявінным ягнём нягледзячы на ўсё тое, што расказвала аб ім прэкліру яго маці пасля яго нараджэння, і маці магла быць фрыгіднай ханжою нягледзячы на ўсе дзікія гісторыі пра яе, якія чуў прэклір. Праўда высветліцца падчас скарачэння, але гэтая праўда хвалюе одытара толькі як сродак адшуквання інграм.
    Самае галоўнае знайдзіце інграмы, як мага ранейшыя у выпадку болю, познія у выпадку эмоцый, сцірайце іх, разраджайце іх, вычышчайце іх! Менавіта тое, што яны не пралічваюцца як сапраўдныя дадзеныя, зрабіла абераванага чалавека абераваным. Сюжэт пакіньце пісьменнікам, наша задача тэрапія.
    Але не прымайце “смецце” за чыстую манету спытайце пра саматыку, паглядзіце, ці змяняецца яна па меры таго, як прэклір вымаўляе словы. Правярайце наяўнасць інграм. I няхай чорт возьме той сюжэт!
    67. будуар: жаночая спальня ці прыватны пакой.
    РАЗДЗЕЛ ДЗЕСЯТЫ
    Раздзел дзесяты Дыянетыка мінуўшчына і будучыня
    Гісторыя Дыянетыкі
    Гісторыя Дыянетыкі гэта гісторыя падарожжа, даследавання новай і амаль не насененай на карту краіны, тэра інкогніта, чалавечага розуму, зямлі, якая пралягае адразу ж за вашым ілбом.
    Гэтае падарожжа было распачата многа гадоў таму, і яно запатрабавала цяжкай працы, але цяпер мы маем карты, можам ездзіць туды і вяртацца па сваім жаданні.
    Назіранні за дзікімі і цывілізаванымі расамі ў розных кліматычных паясах стварылі аснову для антрапалагічных' даследаванняў; працы некалькіх дзесяткаў людзей за апошнія чатыры тысячы гадоў сфарміравалі навуковы базіс. Старадаўнія індускія творы, працы старадаўніх грэкаў і рымлян, уключаючы Лукрэцыя, творы Фрэнсіса Бэкана, даследаванні Дарвіна і некаторыя з ідэй Герберта Спэнсэра склалі галоўную частку філасофскай асновы. Непазбежнае запазычанне з нашай сучаснай культуры надало многа інфармацыі, якая не была заўважана раней. Астатняе было, як кажуць штурманы, “па-за картай”.
    У 1935 годзе пачаліся некаторыя з фундаментальных даследаванняў, а ў 1938 годзе былі адкрыты і сфармуляваны галоўныя аксіёмы.
    На працягу некалькіх наступных гадоў гэтыя аксіёмы правяраліся ў лабараторыі, якой быў увесь свет. Вайна перарвала гэтую працу, як бывае заўсёды, калі ў наша жыццё ўваходзіць хаос,
    1. антрапалагічны: які належыць да антрапалогіі, навукі, якая вывучае паходжанне, фізічнае і культурнае развіццё, біялагічныя характарыстыкі, сацыяльныя звычаі і вераванні людзей.
    што завецца вайною, але неўзабаве пасля спынення баявых дзеянняў даследаванні аднавіліся. За год асновы гэтай навукі ў прымяненні да чалавечага розуму былі сабраны ў адно цэлае. Яны былі правераны ў серыі эксперыментаў на адабраных наўздагад пацыентах, і кожная такая праверка яшчэ больш удакладняла тэорыю, а кожнае прымяненне тэорыі прыносіла канкрэтныя вынікі.