• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    У гэтай цяперашняй тэхнікі ёсць дзве пэўныя заганы. Яна патрабуе ад одытара больш навыкаў, чым належала б, і дзейнічае не так хутка, як магла б. Ад одытара не варта патрабаваць якіхнебудзь вылічэнняў, і, вядома, можна было б уявіць тэрацеўтычную тэхніку, якая зусім абыходзіцца без одытара, хоць цяпер яго прысутнасць жыццёва неабходная. Поўнае кліраванне павінна займаць толькі некалькі гадзін. Гэтыя праблемы ёсць праблемы ўдасканалення ў сэнсе змяншэння неабходнай колькасці навыкаў і працы.
    Можна было б сказаць, што несправядліва ўскладаць на матэматыка і філосафа гэткі груз каб ён самастойна вырашаў усе праблемы і ўносіў усе паляпшэнні. На самой справе несправядліва было б увогуле патрабаваць ад яго распрацоўкі
    7.	металургія: навуковае даследаванне ўласцівасцей металаў і сплаваў, прамысловая апрацоўка металаў ці іх здабыванне з руд.
    якой-небудзь методыкі прымянення, бо ва ўсякім грамадстве павінен існаваць падзел працы.
    Калі фундаментальныя аксіёмы і разлікі былі завершаны, апублікаваць іх было немагчыма, бо не было нікога, хто мог бы практычна выкарыстоўваць гэтыя адкрыцці. Таму працу трэба было пашыраць не толькі ў рамках эксперыментаў, але і ў кірунку развіцця і праверкі методык прымянення.
    Тут можна правесці аналогію з будаўніцтвам моста. Уявім сабе, што існуюць два плато, адно вышэйшае за другое, з каньёнам паміж імі. Інжынер бачыць, што калі б гэты каньён можна было перасякаць, верхняе плато. якое да таго часу было незаселеным. дзякуючы больш урадлівай глебе і больш прыдатнаму клімату стала б калыскай новай культуры. Ён ставіць перад сабой задачу пабудаваць мост. Да таго часу меркавалася, што такі мост пабудаваць нельга, больш таго. паколькі з ніжняга плато верхні ўзровень не бачны, адмаўлялася само існаванне верхняга плато. Інжынер, ужываючы навейшыя прынцыпы будавання мастоў і адкрыўшы новыя якасці будаўнічых матэрыялаў, спраўляецца з гэтай задачай. Ён сам перасякае каньён і рупліва даследуе плато; іншыя ідуць па яго мосце і з радасцю адкрываюць для сябе новую зямлю. Усё больш і болып людзей пераходзяць праз мост. Мост трывалы і, хоць не вельмі шырокі, дастаткова надзейны для пераходу. Ён не быў пабудаваны для напружанага і хуткага руху. Але ён змяшчае базавыя прынцыпы і аксіёмы, паводле якіх можна будаваць усё новыя і новыя масты праз каньён. Многія людзі пачынаюць падыходзіць да каньёна і глядзець уверх.
    Якой думкі вы былі б пра грамадства з ніжняга плато, калі яны толькі стогнуць, плачуць і спрачаюцца, але не робяць нічога, каб пашырыць гэты мост ці пабудаваць новыя?
    * * *
    У гэтым падручніку змешчаны ўсе фундаментальныя аксіёмы і дзейсная тэрапія.
    А цяпер, Богам прашу, займіцеся справай і пабудуйце лепшы мост!
    Дадатак
    Дыянетыка: мост да кліра
    Дадатковая інфармацыя ад выдавецтва пра тое, што адбывалася з Дыянетыкай пасля 1950 года
    Слова “Дыянетыка” стала сёння агульнаўжывальным, а гэту кнігу чытаюць больш чым на пяцідзесяці мовах. За гэтым усім можна і забыцца, якім незвычайным быў пачатак Дыянетыкі і які шлях яна прайшла да таго, каб ператварыцца ў сусветны феномен. I сёння. калі ў кнігі дзесяткі мільёнаў чытачоў у вельмі многіх краінах, і кожны дзень недзе на Зямлі людзі становяцца клірамі, можна было б прыйсці да меркавання, што Дыянетыка нейкім чынам была з намі заўсёды.
    Аднак на самой справе на пачатку 1950 года, калі Л. Рон Хабард працаваў над канчатковым варыянтам рукапісу кнігі “Дыянетыка: сучасная навука душэўнага здароўя”, толькі некаторыя з той адносна невялікай групы людзей, якія тады ведалі пра Дыянетыку, маглі здагадацца пра тое, які ашаламляльны эфект створыць у свеце гэтая кніга. У рэшце рэшт, гэта быў новы і неапрабаваны прадмет; ніколі дагэтуль не існавала папулярнага падручніка пра розум, напісанага для звычайнага чалавека. I ніколі дагэтуль ніхто не пісаў пра раней невядомыя тыранічныя аспекты чалавечага розуму, і не прапаноўваў тэхналогіі, якую можа выкарыстоўваць практычна кожны чалавек, каб палепшыць сваё жыццё радыкальна і назаўсёды.
    Першыя намёкі на тое, якое ўздзеянне будзе мець гэтая кніга, прагучалі ў студзені гэта былі словы славутага ў той час аглядальніка шэрагу газет Уолтэра Уінчэла: “У красавіку павінна з’явіцца нешта новае, названае Дыянетыкай. Новая навука, якая дзейнічае з надзейнасцю фізічнай навукі ў галіне чалавечага розуму. Мяркуючы па ўсім, яна акажацца такой жа рэвалюцыйнай для чалавецтва, якім было адкрыццё і выкарыстанне агню першым пячорным чалавекам”.
    На самой справе кніга была апублікавана не ў красавіку, a 9 мая, і ў гэты момант тысячы людзей зразумелі, што гэта сапраўды той прадмет, які абвяшчае рэвалюцыю ў мысленні. На кнігу было зроблена 40000 заказаў яшчэ да таго, як яна выйшла з друку, дзякуючы артыкулу ў часопісе, які містэр Хабард апублікаваў у красавіку. А пасля таго, як кнігу пачалі дастаўляць, офіс выдаўца быў літаральна завалены віншавальнымі лістамі і тэлеграмамі для аўтара іх прыйшло каля 25000. Здарылася так. што аднойчы раніцаю небарака не здолеў нават адчыніць дзверы свайго офіса столькі карэспандэнцыі ляжала на падлозе пад шчылінаю для пошты. Як толькі кніга была дастаўлена, яна не затрымалася на прылаўках кнігарняў і шмат дзе кнігу хавалі пад прылаўкам, для абраных наведвальнікаў. I людзі пачалі наўтоўпам сцякацца да дзвярэй дома містэра Хабарда ў Нью-Джэрсі, патрабуючы, каб іх адытавалі, ці просячы яго адказаць на іх пытанні асабіста.
    Калі паглядзець на гэта, дык зусім не дзіва, што кніга стала нацыянальным бестселерам. На працягу тыдняў яна з’яўлялася ў спісе бестселераў газеты “Нью-Йорк Таймс”. Яна заставалася там літаральна паўгода 26 тьвдняў. Штодня ў кнігарнях раскуплялі па 4000 экземпляраў яе, і да канца года было прададзена 150000 кніг. К маю 1951 года яна была перавыдадзена ўжо ў сёмы раз.
    Але вернемся да самога прадмета. Што ж, людзі не проста чыталі кнігу і абмяркоўвалі яе на званых абедах. “Дыянетыка” ні ў якім выпадку не была толькі тэарэтычным трактатам; гэта быў падручнік па працэдуры. дапаможнік па эксплуатацыі для ўладальніка розуму. I людзі прымянялі яго. Позняй восенню 1950 года па ўсёй краіне ўжо існавала 750 груп, людзей з самых розных слаёў грамадства, якія выкарыстоўвалі адзін на адным методыкі Дыянетыкі, а загалоўкі газет, што сачылі за гэтым феноменам, абвяшчалі: “Дыянетыка бярэ ЗША штурмам” і “Найбольш хутка ўзрастаючы рух у Амерыцы”. Паводле ацэнкі аднаго пісьменніка, к верасню 1950 года толькі ў Злучаных Штатах каля 250000 чалавек адытавалі адзін аднаго.
    I гэта ўздымае яшчэ адзін ключавы момант міжнароднае ўздзеянне Дыянетыкі. Кніга не ведала межаў. У студзені 1951 года яна знаходзілася ў друку ў Англіі, і рыхтаваліся пераклады на французскую, нямецкую, японскую і скандынаўскія мовы.
    Фактычна на гэты час дыянетычныя групы былі ўтвораны ў Фінляндыі, Швецыі, Швейцарыі, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Гватэмале, Перу, Канадзе і Англіі.
    Дыянетыка стала сапраўды міжнародным феноменам.
    У той час, калі сёння кнігі з’яўляюцца ў спісах бестселераў на некалькі месяцаў, а потым знікаюць, каб пра іх ніколі больш не было чуваць, “Дыянетыка: сучасная навука душэўнага здароўя” не стала яшчэ адным мімалётным захапленнем. Што сапраўды незвычайна ў гэтай кнізе дык гэта яе няспынная папулярнасць. Да 1968 года было прададзена больш за 850000 экземпляраў кнігі у цвёрдым пераплёце. I ў гэтым жа годзе адбылося яе першае выданне ў мяккай вокладцы. Да 1977 года, менш чым праз дзесяць гадоў, было прададзена 2.6 мільёна экземпляраў гэтага выдання, і дыянетычны одытынг праводзіўся на рэгулярнай аснове ў 55 краінах. У наступны.м дзесяцігоддзі кніга вярнулася ў міжнародныя спісы бестселераў і ў сакавіку 1987 года яна ўвайшла ў гісторыю кнігадрукавання, стаўшы першай кнігай, якая вярнулася на ганаровае першае месца ў спіс бестселераў газеты “Нью-Йорк Таймс" праз 36 гадоў пасля першай публікацыі і заставалася ў гэтым спісе больш года. На гэты час было прададзена каля дзесяці мільёнаў экземпляраў кнігі.
    Якімі б уражальнымі ні былі гэтыя лічбы, нельга выпускаць з віду прычыну гэтага поспеху людзі, якія чыталі кнігу, знаходзілі, што Дыянетыка працуе. I яны размаўлялі з іншымі пра рэзулыпаты. Толькі той факт, што Дыянетыка прыносіць рэзультаты, з’яўляецца прычынай няспыннай папулярнасці той кнігі, якую вы трымаеце сёння ў руках.
    За палову стагоддзя з таго моманту, калі яна ўпершыню падобна выбуху прагрымела на ўвесь свет, Дыянетыка пранікла ў культуру незлічонай колькасцю спосабаў. Навука з таго часу пацвердзіла факт, які кожны дыянетычны одытар ведаў у 1950 годзе: не толькі тое, што ненароджаны плод чуе гукі, але і тое, што прэнатальны вопыт і вопыт нараджэння могуць аказаць істотны ўплыў на асобу дзіцяці. На самой справе, менавіта гэтыя адкрыцці, зробленыя ў Дыянетыцы, выклікалі рост руху за натуральныя роды, асабліва “роды ў цішыні”.
    Аналагічна ў Дыянетыцы ўпершыню было выяўлена шкоднае ўздзеянне слоў, што гаворацца побач з непрытомным чалавекам. У канцы 1980-х ва ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, Канады, Галандыі і Англіі былі праведзены эксперыменты з мэтаю давесці: “Тое, што вы чуеце пад анестэзіяй, можа ўздейнічаць на вас”. Сёння ў бальніцах па ўсім свеце прыняты ўказанні Л. Рона Хабарда адносна маўчання на працягу аперацый.
    Так яно і адбываецца. Свет з цяжкасцю паспявае за новым.
    А што ж з Л. Ронам Хабардам і яго даследаваннямі розуму? Як ведаюць многія, ён не спыніў сваёй працы пасля публікацыі кнігі “Дыянетыка: сучасная навука душэўнага здароўя”. Нягледзячы на ўсе тыя праблемы, якія Дыянетыка вырашыла ў галіне чалавечых паводзін і розуму, вопыт і з’явы. што былі агульнымі для людзей, якія яе выкарыстоўвалі, нараджалі новыя пытанні. Яны прывялі містэра Хабарда да далейшых даследаванняў, у цэнтры якіх было такое пытанне: калі нехта ў Дыянетыцы глядзіць на разумовы вобраз-карцінку, хто менавіта глядзіць на гэтую карцінку? Працягваючы свае даследаванні, Л. Рон Хабард прыйшоў да ашаламляльнай высновы: чалавек гэта не яго цела і не яго розум, але духоўная істота. Чалавек не мае душы ці духу, чалавек ёсць дух. I гэтая жыццёвая сіла сам чалавек з’яўляецца крыніцаю ўсяго. што ёсць добрага, дастойнага, творчага і прыгожага ў свеце.