Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Манеру паводзін грамадскага арганізму можна адлюстраваць на шкале тонаў; тут ёсць свая дынаміка выжывання і свае сапрэсары, свая ўнутраная сапрэсія. звязаная з інграмамі, і сваё імкненне да бясконцасці аптымальнай працягласці існавання. Злачынцы, здраднікі і фанатыкі складаюць, напрыклад, унутраныя інграмы, якія падаўляюць патэнцыял выжывання на шкале тонаў.
Для кожнага сацыяльнага ўзроўню на шкале тонаў ёсць сваё дакладна вызначанае месца. Свабоднае грамадства, якое працуе ў поўнай згодзе над дасягненнем агульных мэтаў, на шкале будзе грамадствам тону 4. Грамадства, прыгнечанае адвольнымі абмежаваннямі і дэспатычнымі законамі, будзе грамадствам тону 2. Грамадства. якое кіруецца капрызамі аднаго ці некалькіх чалавек, будзе грамадствам тону 1. Грамадства, дзе за кошт таямніц і забабонаў кіруе нейкі містычны орган гэта грамадства тону 0. Патэнцыял выжывання ў кожным выпадку можна ўбачыць на працягу ўсей гісторыі. Любы залаты век гэта тон 4. Дэспатыя, індывідуальная сквапнасць і памылкі ў разліках у цэлым змяншаюць тон грамадства, павялічваючы колькасць незадаволеных элементаў. У мінулым, каб справіцца з гэтымі незадаволенымі, ужывалася яшчэ горшая дэспатыя. Выжыванне грамадства зніжалася яшчэ хутчэй. 3 большай дэспатыяй з’яўляліся новыя інграмы, і шансы на працяглае выжыванне
каціліся па шкале тонаў ўніз. А з гэтым змяншэннем патэнцыялу па меры дасягнення ўсё ніжэйшых зон прыходзіў боль.
Грамадствы ўздымаюцца і апускаюцца па шкале тонаў. Але ёсць небяспечны пункт, ніжэй якога грамадства не можа апусціцца, не рэагуючы так, як рэагаваў бы гэтак жа прыгнечаны чалавек: грамадства дасягае гранічнага пункту і вар’яцее. Гэты пункт знаходзіцца каля 2.0.
Сваркі паміж грамадствамі, паміж нацыямі маюць мноства прычын, і ўсе яны больш ці менш нерацыянальныя. Многа разоў бывала, калі адно грамадства было вымушана раздушыць другое, менш свядомае. Але ў кожным такім сутыкненні на міжнароднай арэне і ўнутры саміх грамадстваў нараджаліся новыя інграмы.
Вайна гэта міжнародны тон 1. Яна не болын рацыянальная за чалавека, які, дасягнуўшы агульнага і хранічнага тону 1, змяшчаецца ў псіхіятрычную клініку ці, будучы часова ў тоне 1, учыняе злачынства і затым садзіода ў турму. Але для грамадстваў няма турмы; пакуль што ёсць толькі смерць, і яны паміраюць, як паміралі раней.
Да гэтай пары не было сродку, які мог бы ўжывацца нацыяй, калі яна сутыкаецца з іншай, звар’яцелай нацыяй, акрамя сілы. Тады, з-за заразнасці аберацыі, вар’яцелі абедзве нацыі. Ніякая нацыя ніколі не выйгравала вайну поўнасцю. Ніякая нацыя ніколі не ведала канчатковага трыумфу сілай зброі. Ніякая нацыя не прадухіляла вайну, пагражаючы зброяй ці дэманструючы моцную абарону.
Пабудаваўшы піраміды нянавісці, чалавек зараз сутыкнуўся са зброяй такой магутнай, што само чалавецтва можа знікнуць з Зямлі. Праблема не ў кантролі над гэтай зброяй. Бомбы выбухаюць тады і там, дзе ім загадае выбухнуць чалавек. Праблема у кантролі над самім чалавекам.
У сённяшнім свеце няма нацыянальных праблем, якія нелыа было б вырашыць з дапамогай аднаго толькі здаровага сэнсу. Усе фактары, якія перашкаджаюць вырашэнню праблемы вайны і зброі, гэта адвольныя фактары, і яны апраўданы не больш за апраўданні злодзея ці забойцы.
Фермер з Айовы не мае нагоды для сваркі з прадаўцом з Валгаграда. Тыя, хто гаворыць, што гэта не так, ілгуць.
Няма ніякіх міжнародных праблем, якія нельга было б вырашыць мірнымі сродкамі, не праз стварэнне наднацыянальнага' ўрада, а праз здаровы сэнс.
Маніпуліруючы неазначальнымі ідэалогіямі4, іграючы на масавай недасведчанасці, неіснуючыя існасці, падобна на начныя кашмары, маршыруюць па свеце ў форме багоў Ізмаў5.
He можа быць такога вялікага эгаізму, каб для задавальнення яго патрабавалася знішчыць чалавецтва. Той, хто патрабуе гэтага, той, хто не прадухіляе гэтага ўсімі даступнымі рацыянальнымі сродкамі, вар’ят. Для вайны няма апраўдання.
Па-за заслонай мовы і нясходных звычаяў насельніцтва прывучаюць не прызнаваць свайго радства з іншымі народамі. Навучаныя ўласнымі жахамі і кіруемыя ўласнымі аберацыямі, лідэры абвяшчаюць чужыя ізмы брыдотай.
На Зямлі сёння няма дасканалых палітычных рэжымаў, няма нават азначэння дасканалага палітычнага крэда. Дзяржавы з’яўляюцца ахвярамі ўнутраных і знешніх аберацый.
Дыянетыка звяртаецца да тэмы вайны таму, што на самой справе існуе гонка паміж навукай пра розум і атамнай бомбай. Можа здарыцца так, што ў будучыні не будзе каму даведацца пра тое, хто атрымаў перамогу.
Толькі рацыянальнасць можа адвесці ад чалавеку гэтую пагрозу знішчэння.
Вар’яцтва не існуе без блытаніны ў азначэннях і мэтах. Вырашэнне міжнародных праблем заключаецца не ў рэгуляванні ці скарачэнні ўзроўню зброі і не ў абмежаваннях, што накладаюцца на людзей. Яно заключаецца ў такім азначэнні палітычнай тэорыі і палітыкі, каб гэта былі ясныя справы, дзе нельга памыліцца; яно заключаецца ў стварэнні рацыянальных мэтаў, над дасягненнем якіх грамадствы маглі б працаваць сумесна і паасобку; і яно заключаецца ў міжнародным спаборніцтве за такія
3. наднацыянальны: які паўстае над некалькімі ці ўсімі нацыямі.
4. ідэалогія: сістэмы ідэй, звычайна звязаныя з палітыкай ці грамадствам альбо з паводзінамі класа ці групы людзей, асабліва тыя, што лічацца бясспрэчнымі ці прымаюцца як адно цэлае і падтрымліваюцца незалежна ад ходу падзей; скарыстоўваюцца дзеля апраўдання дзеянняў,.
5. ізм: дактрына, тэорыя, сістэма і г.д., асабліва калі яе назва аканчваецца на -ізм.
вялікія дасягненні, каб ніводная краіна не магла б абысціся без іншых.
Чалавек павінен змагацца не з чалавекам гэта вар’яцтва. Чалавек павінен змагацца з тымі элементамі, якія прыгнятаюць яго як біялагічны від і перашкаджаюць яго руху да высокіх мэтаў. Чалавек павінен змагацца са стыхіямі, з прасторай і часам, з іншымі відамі, якія згубныя для яго. Ён яшчэ толькі распачаў заваяванне сусвету. Ён толькі цяпер узброіўся дастатковымі сродкамі і дастатковай навукай, каб здзейсніць гэта заваяванне. У яго няма часу лаяцца праз плот з суседзямі, займацца сваркамі і ўзаемнымі абвіначваннямі наконт атамных бомб.
Магутнасць атамнай энергіі робіць дасягалыіымі для яго іншыя прасторы. Навошта ж спрачацца за гэты свет? Апошнія адкрыцці ў галіне фотасінтэзу паказваюць верагоднасць таго, што людзей можна будзе па-каралеўску накарміць і апрануць, нават калі іх колькасць на Зямлі павялічыцца ў тысячу разоў супраць цяперашніх двух мільярдаў. Нашто ж сварыцца? Навошта?
Разумныя людзі спаборнічаюць за тое, хто лепш працуе, хто больш зарабляе, хто большага дастойны. Няўжо гэтыя магутныя нацыі, гэтыя моцныя, страшныя, гучныя “гіганты” на самой справе з’яўляюцца маленькімі і дрэнна адукаванымі, не зусім душэўна здаровымі хлопчыкамі, якія лаюцца адзін на аднаго, каб завалодаць дохлай кошкай? Што такое арміі? Арміі паміраюць. Калі б сіла была правам, Рым бы дагэтуль валодаў светам. Хто зараз баіцца гэтага археалагічнага6 кур’ёзу, які калісьці быў Рымам?
Ёсць больш высокая мэта, лепшая мэта, больш слаўная перамога, чым спустошаныя гарады і спаленыя радыяцыяй мерцвякі. Ёсць свабода, шчасце, дастатак і цэлы сусвет для заваявання.
Той, хто не бачыць гэтага, няварты кіраваць. Той, хто дае волю нянавісці, не дастаткова нармальны, каб даваць парады.
6. археалагічны: які датычыць археалогіі, навуковага даследавання жыцця і культуры старадаўніх народаў праз раскопкі рэшткаў старадаўніх гарадоў і г.д.
Як многа чалавек можа заваяваць? Ён церпіць паражэнне, калі перамагае чалавека. Ён выйграе, калі перамагае свае страхі і потым заваёўвае зоркі.
Атакуйце натуральных ворагаў чалавека, распраўляйцеся з імі, і тады праблемы войнаў паміж людзьмі не стане. Гэта рацыянальнасць.
Дыянетыка не цікавіцца ратаваннем свету, яна цікавіцца толькі прадухіленнем таго, каб яго ратавалі. Наступны раз будзе апошнім! Дыянетыка не супраць барацьбы; яна вызначае, з чым належыць змагацца. Сюды ўваходзяць крыніцы чалавечых пакут унутры асобы і ўнутры грамадства, а таксама ворагі ўсяго чалавецтва. Чалавек, збянтэжаны, не ведаў сваіх ворагаў. Цяпер іх відаць у атаку. людзі!
Будучыня тэрапіі
Праз дваццаць ці сто гадоў тэрапеўтычная тэхніка ў тым выглядзе, у якім яна прапануецца ў гэтай кнізе, будзе здавацца ўстарэлай. Калі гэтага не адбудзецца, значыцца вера аўтара ў вынаходлівасць чалавека не апраўдаецца. Цяпер мы маем нешта такое, чаго раней не было, надзейную працаздольную навуку пра розум. Метады ж яе прымянення абавязкова будуць яшчэ удасканальвацца.
Усе навукі пачынаюцца з адкрыцця фундаментальных аксіём. Яны развіваюцца па меры набыцця новых дадзеных і пашырэння сферы дзеяння навукі. Пастаянна ўзнікаюць розныя інструменты і методыкі, удасканаленыя і пераўдасканаленыя. Фундаментальныя аксіёмы, першасныя адкрыцці Дыянетыкі, гэта такія цвёрдыя навуковыя ісціны, што змяніцца яны могуць хіба толькі трохі. Дадзеныя, адкрытыя з дапамогай гэтых аксіём, ужо дастаткова шырокія, і пашыраюцца штодзённа. Методыкі ўжывання гэтых дадзеных, якія прадстаўлены ў кнізе, будуць з часам змяняцца і ўдасканальвацца. Іх вартасцю на цяперашні час з’яўляецца тое, што яны працуюць і прыводзяць да добрых, салідных, навуковых вынікаў.
Калісьці нехта вызначыў асноўныя прынцыпы карыстання агнём. Да той пары чалавек не кантраляваў агонь. Прыгатаванне ежы на агні, абаграванне жылля і, урэшце, металургія’ стварылі новую культуру. Метады, якія ўжываліся дзеля кіравання агнём у тыя старадаўнія часы, калі чалавек толькі-толькі навучыўся абыходзіцца з ім, цяпер нам здаюцца ўстарэлымі. Сёння ў нас ёсць запалкі і запальніцы, розныя віды паліва, але ў тыя часы здабыча агню праз трэнне ці з дапамогай крэменю і крэсіва здавалася людзям цудоўнай вынаходкай, хоць чалавек ужо нейкі час карыстаўся агнём як зброяй і ў хатняй гаспадарцы. і да адкрыцця гэтых метадаў.
Што да кола, дык яго фундаментальныя прынцыпы не змяніліся да нашых дзён. Першае прыдатнае да ўжытку кола было, відаць, вельмі нязграбным. Але ў параўнанні з адсутнасцю кола, яно было цудам.
Гэтак жа і з дыянетычнай тэрапіяй. Фундаментальныя прынцыпы, аксіёмы і агульныя адкрыцці Дыянетыкі ўтвараюць сістэму, якой чалавек ніколі не валодаў. Гэтаксама ж, як першы агонь і першае кола, тэхніка тэрапіі можа ўдасканальвацца бязмежна. Яна працуе ўжо цяпер і можа скарыстоўвацца бяспечна і эфектыўна.