Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Асклепій: бог медыцыны і лячэння ў старажытнай грэчаскай і рымскай міфалогіі. (Кніга першая, раздзел першы, № 10)
астма: захворванне, як правіла, хранічнае, для якога характэрныя задышка, кашаль і пачуццё ўдушша. (Кніга другая, раздзел другі, №5)
астральны двайнік: таксама называецца “астральнае цела”; згодна некаторым плыням філасофскай і рэлігійнай думкі, другое цела, якое мае кожны чалавек. Яно пабудавана з субстанцыі, якую немагчыма адчуваць органамі пачуццяў, і якая напаўняе ўсю прастору. Згодна гэтым вераванням, астральнае цела спадарожнічае чалавеку на працягу жыцця, можа пакідаць чалавечае цела па жаданню, і перажывае чалавека пасля яго смерці. Астральныя целы на самой справе проста чыясьці памылка. Яны звычайна створаны самім чалавекам, а пасля гэтага містык намагаецца паверыць у іх рэальнасць. У найбольш распаўсюджаных практыках “астральных прагулак” ён бачыць астральнае цела як нешта асобнае, а потым імкнецца ўсяліцца ў яго. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 5)
астыгматызм: дэфект вока ці лінзы, што не дазваляе належнай факусіроўкі. (Кніга другая, раздзел чацвёрты, № 12)
атамная бомба: бомба, якая ўжывае энергію расшчаплення атамаў, выклікаючы выбух магутнай сілы разам з асляпляльным святлом. (Кніга першая, раздзел першы, № 2)
аўдытар: чалавек, упаўнаважаны праводзіць аўдыт (праверку ці вывучэнне) бухгалтарскіх рахункаў. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 5)
аўтаномная нервовая сістэма: сістэма нерваў у целе, якая рэгулюе мімавольную дзейнасць органаў, напрыклад, кішэчніка, сэрца і залоз. (Кніга другая, раздзел пяты, № 19)
афініці: сіла прыцягнення, што існуе паміж двума людзьмі ці паміж людзьмі і іншымі жывымі арганізмамі. (Кніга першая, раздзел трэці, № 23)
ахілесава пята: асабліва ўразлівая ці адзіная ўразлівая частка, месца, зона ці нешта падобнае. Паводле грэчаскай міфалогіі Ахілес быў выдатным грэчаскім воінам. Немаўляткам маці
акунула яго ў раку Стыкс (адна з міфічных рэк у пекле), што зрабіла яго цела няўразлівым, акрамя пяткі, за якую маці яго трымала. Ён быў смяротна паранены стралою ў гэтую пятку. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 23)
базавая асоба: сам індывідуўм. Базавы індывідуўм гэта не нешта схаванае і невядомае, гэта і не іншы чалавек, але канцэнтрат усяго лепшага і самага здольнага, што ёсць у чалавеку.
Барыморы: адносіцца да сямейства Барымораў, амерыканскіх акцёраў англа-ірландскага паходжання, одной з найбольш славутых сямей у гісторыі амерыканскай сцэны: Морыс Барымор (1847 1905) і яго трое дзяцей: Лаянэл (1878 1954), Этэль (1879 1959) і Джон (1892 1942). (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 14)
бастыён: нешта, што служыць цвярдыняю. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 36)
баўнсэр: (ад англійскага “to bounce” адскокваць) інграмная каманда (такая, як “Тут нельга заставацца” ці “Пайшоў прэч!”), якая пасылае прэкліра па траку ў накірунку цяперашняга часу. (Кніга трэцяя, раздзел шосты, № 6)
бацыла: ў шырокім сэнсе, любая з бактэрый, асабліва якая выклікае хваробу. (Кніга першая, раздзел трэці, № 17)
бег у мяшках: спаборніцтва, у якім кожны з удзельнікаў скача наперад з завязанымі ў мяшку нагамі. (Кніга другая, раздзел шосты, № 3)
Бедлам: старая бальніца для душэўна хворых (поўная назва: святой Марыі Віфлеемскай) ў Лондане, якая карысталася дурною славаю з нагоды жорсткіх метадаў лячэння, якія прымяняліся да душэўна хворых. (Кніга першая, раздзел першы, № 12)
белая гарачка: буйныя трызненні (часовы стан крайняга душэўнага ўзбуджэння, які адрозніваецца неспакоем, блытанай моваю і галюцынацыямі), што паходзяць галоўным чынам ад празмернага ўжывання алкаголю і характарызуюцца пацэннем,
дрыжаннем, трывогаю і галюцынацыямі, якія выклікаюць страх. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 54)
Бергсан: Анры Бергсан (1859 1941), французскі філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 1)
бесстаронні: не прыхільнік ніякага чалавека, групы, партыі ці ідэі; аб’ектыўны. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 9)
біяхімія: хімія жывых арганізмаў (Кніга першая, раздзел першы, №25)
блюзнерства: абраза Бога ці нечага святога, а таксама пагарджанне імі. (Кніга другая, раздзел пяты, № 36)
боцман: малодшы афіцэр на караблі, які нясе адказнасць за аснастку, шлюпкі, якары і г.д. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 6)
Брытанская Гвіяна: краіна ў паўночна-усходняй Амерыцы; былая брытанская калонія, якая стала незалежнай і увайшла ў Садружнасць у 1966 годзе. (Кніга першая, раздзел першы, № 5)
бубонная чума: вельмі небяспечнае заразнае захворванне, што суправаджаецца ліхаманкаю, азнобам і апуханнем лімфатычных залоз. Яно пераносіцца да людзей блыхамі ад пацукоў і вавёрак. (Кніга першая, раздзел трэці, № 18)
будуар: жаночая спальня ці прыватны пакой. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 67)
бурсіт: запаленне бурсы, сумкі паміж суставамі (мышцамі, скурай, і г.д.) і касцямі, прызначанай для памяншэння трэння. (Кніга другая, раздзел другі, № 4)
бэйсік: першая інграма на любым ланцугу падобных інцыдэнтаў; бэйсік азначае проста “найранейшы”.
бэйсік-бэйсік: першая інграма на першым ланцугу інграм.
Бэкан: Фрэнсіс Бэкан (1561 1626), англійскі філосаф і эсэіст, які настойваў, што даследванне павінна пачынацца з фактаў, якія
можна назіраць, а не з тэорый. (Кніга першая, раздзел першы, № 14)
Валунная плаціна: (афіцыйная назва плаціна Гувера) адна з найвышэйшых плацін у свеце, на рацэ Каларада паміж паўднёвым краем Нявады і Арызонаю. (Кніга другая, раздзел восьмы, № 11)
“Веда”: найбольш старажытныя святыя пісанні індусаў. (Кніга першая, раздзел трэці, № 14)
вектар: фізічная велічыня, якая мае як лічбавае значэнне, так і накірунак, напрыклад, сіла ці хуткасць. (Кніга першая, раздзел пяты, № 3)
вівісекцыя: разразанне альбо анатаміраванне (звычайна жывой тканкі). (Кніга трэцяя, раздзел першы, № 7)
вірус: мікраскапічная істота, якая можа размнажацца толькі ўнутры клетак жывых арганізмаў-гаспадароў галоўным чынам бактэрый, раслін і жывёл. (Кніга другая, раздзел другі, № 1)
востры: кароткатэрміновы і моцны. (Кніга першая, раздзел трэці, №8)
вуду: форма рэлігіі, заснаваная на веры ў вядзьмарства і магічныя рытуалы і практыкуемая некаторымі народамі Вест-Індыі і Амерыкі. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 66)
выкіпанне: стан, калі чалавек робіцца млявым і быццам бы спіць. Гэтая праява азначае, што быў злёгку рэстымуляваны нейкі перыяд у жыцці чалавека, калі ён быў непрытомным.
вэйланс: асоба. Тэрмін ужываецца, каб пазначыць запазычанне асобы іншага чалавека. Вэйланс гэта замена самому сабе, якую чалавек прымае пасля таго, як ён страціў упэўненасць у сябе. Прэклір “у вэйлансе свайго бацькі” будзе дзейнічаць так, як быццам бы ён бацька. (Кніга другая, раздзел трэці, № 6)
вэйлансная сценка: нешта накшталт ахоўнага механізма, пры дапамозе якога зарад кейса падзяляецца на адсекі, каб дазволіць чалавеку працаваць хаця б у некаторыя перыяды часу. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 25)
Вялікая плаціна Кулі: вялікая цэментная плаціна, размешчаная на рацэ Калумбія ў цэнтры Вашынгтона. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 9)
Вясёлыя Дзевяностыя: дзевяностыя гады дзевятнаццатага стагоддзя, перыяд раптоўнага дастатку ў ЗША, выкліканы прамысловай рэвалюцыяй. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 9)
вяртанне: “накіраванне” часткі розуму у перыяд з мінулага на душэўнай, ці на душэўнай і фізічнай аснове, і перажыванне інцыдэнтаў, якія адбываліся ў мінулым чалавека, тым жа чынам і з тымі ж адчуваннямі, як гэта было раней.
‘Тазавая лямпа”: п’еса Патрыка Гамільтона (пазней называлася “Вуліца Анёлаў”), у якой муж намагаецца давесці сваю жонку да вар’яцтва. (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 3)
Гален: (прыбл. 130 200 н.э.) грэчаскі ўрач, чые працы на працягу стагоддзяў былі стандартамі для анатоміі і фізіялогіі. Хаця Гален даў добрьія апісанні некаторых частак чалавечага цела і іх функцый, ягоныя назіранні і высновы па цыркуляцыі крыві былі далёкія ад правільных. (Кніга другая, раздзел сёмы, № 8)
галы: кожны з народаў Галіі, якія размаўлялі па-кельтску. Галія старажытны рэгіён ў Заходняй Еўропе. Большая частка яго ўваходзіць зараз ў склад Францыі і Бельгіі. (Кніга другая, раздзел другі, № 9)
гальванометр: прыбор для выяўлення і вымярэння слабых электрычных токаў. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка першая, № 7)
Гамлет: герой аднайменнай п’есы, трагедыі Ўілляма Шэкспіра (упершыню надрукавана ў 1603 годзе). Гамлет гэта малады прынц, што помсціць за забойства свайго бацькі. (Кніга трэцяя, раздзел чацвёрты, № 12)
ганады: органы цела, што вырабляюць гаметы (спелыя сперматазоіды ці яйцаклеткі, здольныя ўдзельнічаць у апладненні). (Кніга трэцяя, раздзел сёмы, № 22)
гармоны гіпофізу: разнастайныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца гіпофізам залозаю, размешчанай у асновы галаўнога мозгу. Яны аказваюць значнае ўздзеянне на рост і функцыі цела. (Кніга другая, раздзел пяты, № 17)
гаспадьіня Сафія: выдуманае імя жанчыны гаспадыні дома. (Кніга трэцяя, раздзел дзевяты, частка другая, № 26)
геаметрычная прагрэсія: паслядоўнасць лічбаў, як 1, 3, 9, 27, 81, і г.д., кожная з якіх атрымліваецца памнажэннем папярэдняй на пастаянную велічыню. (Кніга першая, раздзел трэці, № 5)
гебефрэнія: (псіхіятрыя) форма аберацыі, для якой характэрныя дзіцячыя ці неразумныя паводзіны. (Кніга другая, раздзел шосты, № 11)
Гегелы Георг Вілыельм Фрыдрых Гегель (1770 1831), нямецкі філосаф. Гегель прапанаваў філасофію, заснаваную на прынцыпе, што ідэя альбо здарэнне (тэзіс) нараджае сваю супрацьлегласць (антытэзіс), што вядзе да прымірэння супрацьлегласцяў. (“Як чытаць гэтую кнігу”, № 8)
гелій: адзін з хімічных элементаў, вельмі лёгкі, інэртны, бескаляровы газ; ён ужываецца для напаўнення паветраных шароў і г.д. (Кніга другая, раздзел шосты, № 2)
генетычны: той, што мае дачыненне да генетыкі, галіны біялогіі, што вывучае спадчыннасць і тое, якім чынам жывёлы і расліны перадаюць сваім нашчадкам такія характарыстыкі, як памер, колер і г.д. (Кніга другая, раздзел пяты, № 4)
Геракл: міфічны грэчаскі герой казачнай сілы і мужнасці, які пасля 12 подзвігаў, якія яму было прызначана здзейсніць (у тым ліку забойства некалькіх легендарных пачвараў), стаў неўміручым. (Кніга другая, раздзел дзевяты, № 1)