Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
нальных сітуацый, якія закрываюць ад прэкліра яго рыкол, але звычайна гэты рыкол з часам аднаўляецца.
У пацыента з вельмі нізкай дынамікай (людзі маюць розныя прыроджаныя ўзроўні дынамікі) перакрыццё рыколаў адбываецца досыць лёгка. Высокадынамічнаму чалавеку спатрэбіцца значна больш аберацый, каб рыколы перакрыліся. Гэтыя рыколы звычайна ўключаюцца проста пры праходжанні інграм фізічнага болю і балючых эмоцый.
Нельга не заўважыць, аднак, што замахі на аборт могуць, хоць і рэдка, пашкоджваць мазгавыя і нервовыя механізмы плода да такой ступені, што яны ўжо не падлягаюць аднаўленню. Вынікам гэтага з’яўляецца сапраўднае, фізіялагічнае калецтва.
Дзеці і дарослыя, якія сёння класіфікуюцца як прыдуркаватыя, могуць, такім чынам, быць падзелены на дзве групы: сапраўдны, фізіялагічны клас і абераваны клас. Акрамя таго, перакрыццё рыколаў трэба таксама падзяляць на два класы, незалежна ад дынамікі і інтэлекта чалавека: тыя, што выклікаюцца пашкоджаннем мозга падчас замаху на аборт, і тыя, што з’яўляюцца чыстымі аберацыямі і выклікаюцца інграмнымі камандамі і эмоцыямі.
Здольнасць плода да самааднаўлення фенаменальная. Пашкоджанне мозга звычайна поўнасцю выпраўляецца, незалежна ад колькасці іншародных часцінак, якія трапілі ў яго. Такім чынам, адно толькі тое, што мозг быў закрануты падчас замаху на аборт, не падстава для таго, каб лічыць менавіта гэта прычынай перакрыцця рыколу, паколькі гэтая прычына з’яўляецца больш рэдкай з дзвюх.
Ясна, што з тых, хто зараз чытае гэту кнігу, многія маюць перакрыццё рыколаў і што іх настрой можа быць вельмі сапсаваны прачытаным. Але памятайце, што сонікі відэарыколы не з’яўляюцца абавязковымі для дасягнення амаль поўнага рэлізу. Гэтыя каментарыі наконт арганічных пашкоджанняў не азначаюць, што рэліз, які робіць чалавека больш кампетэнтным у жыцці і шчаслівым, недаступны, бо яго можна дабіцца заўсёды, незалежна ад рыколаў. I памятайце яшчэ, што рыколы ўключаюцца амаль заўсёды, нават калі гэта зойме пяцьсот ці болей гадзін тэрапіі. Гэтыя парушэнні ўпамінаюцца тут
толькі дзеля таго, што яны сустракаюцца ў некаторых, хоць і нямногіх, кейсах.
“Даследаванні” і “эксперыменты” з вівісекцыяй чалавечага мозга ў псіхіятрычных клініках, на жаль, не маюць ніякай каштоўнасці. Выклікаючы боль, разбурэнне і іншыя непрыемнасці, гэтыя “эксперыменты” выконваюцца без належнага разумення прыроды аберацый і псіхічных адхіленняў. Ніякія з атрыманых такім чынам дадзеных не маюць ніякай каштоўнасці, апроч таго, што даказваюць: мозг можна рэзаць рознымі спосабамі, не забіваючы пры гэтым чалавека зусім. Пацыенты, якія ўдзельнічалі ў гэтых эксперыментах, рэагавалі як на інграмныя парушэнні, так і фізічныя парушэнні, выкліканыя псіхіятрамі, і размежаваць іх пасля аперацыі няма ніякай магчымасці, хіба што з дапамогай Дыянетыкі. Такім чынам, высновы, зробленыя па гэтых дадзеных, не дзейсныя, паколькі рэакцыі пацыента пасля аперацыі маглі выклікацца многімі крыніцамі: інграмнымі, інграмай самой аперацыі, замахам на аборт у прэнатальным жыцці, пашкоджаннем мозга падчас аперацыі і г.д. Таму не спяшайцеся рабіць вывад, што пагаршэнне канцэптуальнага мыслення, напрыклад, мае месца толькі пасля выразання часткі мозга, што рыкол перакрываецца толькі пасля вівісекцыі мозга і г.д. 3 навуковага пункту гледжання, ніводная з гэтых “знаходак” нічога не даказвае, акрамя таго, што ў жывога чалавека можна пашкодзіць мозг, не забіўшы яго зусім, і што любога роду хірургія часта прыводзіць да псіхічных змяненняў у пацыента. Праўда, магчымым адкрыццём з’яўляецца тое, што пры выдаленні той ці іншай часткі камутатара, які завецца мозгам, чалавек таксама губляе некаторыя са сваіх здольнасцяў.
Дыянетычная першая дапамога
Тым, хто звязаны з працай у бальніцах хуткай дапамогі, было б асабліва цікава даведацца, што вылячэнне пацыента можна значна палепшыць і паскорыць, выдаліўшы інграму, атрыманую ў момант пашкоджання.
Ахвяра няшчаснага выпадку часам за некалькі дзён памірае ад шоку альбо папраўляецца недастаткова хутка. Пры любым пашкоджанні апёку, парэзе, удары любога роду чалавек атрымлівае псіхічную траўму, звязаную з месцам пашкоджання. У момант пашкоджання ствараецца інграма. Гэтая інграма перашкаджае рэлізу псіхічнай траўмы. Той факт, што пашкоджаная частка цела баліць і далей, з’яўляецца арганічным рэстымулятарам, які прыгнятае здольнасць пацыента папраўляцца.
Ужываючы рэверы альбо проста працуючы з пацыентам з заплюшчанымі вачыма адразу ж пасля атрымання ім пашкоджання, урач, медсястра ці сваяк пацыента могуць вярнуць яго ў момант атрымавдя траўмы і знайсці і скараціць гэты інцыдэнт як звычайную інграму. Пасля скарачэння інграмы траўмы агульны душэўны тон пацыента павышаецца. Акрамя таго, няма больш перашкод для лячэння траўмаванага ўчастка.
Пэўныя эксперыменты ў гэтай галіне прадэманстравалі, што некаторыя апёкі вылечваюцца і знікаюць за некалькі гадзін, калі выдалена інграма, створаная ў момант іх атрымання. Тэсты паказалі таксама пэўнае і надзейнае паскарэнне лячэння і некаторых больш сур’ёзных траўмаў.
Падчас правядзення хірургічных аперацый, калі ўжываюцца анестэтыкі, Дыянетыка можа быць карыснай у двух кірунках: (1) як сродак прафілактыкі і (2) як сродак лячэння. Першае прадугледжвае, што вакол “непрытомнага” ці напалову прытомнага пацыента не павінна весціся ніякіх размоў. Другое прадугледжвае неабходнасць неадкладнага аблягчэння псіхічнай траўмы, атрыманай ад самой аперацыі.
Праблемы ўзаемнай тэрапіі
Р. і яго жонка К. кліравалі адзін аднаго на працягу васьмі месяцаў, працуючы па чатыры гадзіны за вечар і па чатыры вечары ў тыдзень і адытуючы адзін аднаго па дзве гадзіны з чатырох. Гэтая ўзаемная згода ўскладнялася тым фактам, што хаця Р. вельмі хацеў стаць клірам, ягоная жонка ставілася да
працы абсалютна апатычна: ён з вялікай цяжкасцю пераканаў яе прыступіць да кейсаў.
Р. быў кейсам з высокай дынамікай і вялікай колькасцю закапсуляваных эмоцый; К. была кейсам апатыі, абсалютна абыякавай да сваіх праблем (“механізм чорнай пантэры”). Ён пакутаваў ад хранічнай язвы і непакоіўся наконт сваёй работы; яе праблемамі былі агульная алергія і хранічная нядбайнасць у дамашніх справах. Яны не былі да вялікай ступені ўзаемна рэстымулятыўнымі, але мелі праблемы, звязаныя з тым, што па маўклівай згодзе пазбягалі размоў на тэмы, сумеснае абмеркаванне якіх вельмі засмучала іх: перанесены ёю выкідыш і пажар, які знішчыў іх дом многа гадоў таму, а таксама іншыя ўзрушэнні. Справа ўскладнялася яшчэ, з аднаго боку, павышанай актыўнасцю Р. і яго інтраверсіяй, якія прымушалі яго пагардліва ставіцца да яе тэрапеўтычных навыкаў, і, з другога боку, апатыяй К., якая адразу ж садзейнічала намаганням Р. атрымліваць адносна больш часу ў якасці прэкліра і рабіла жанчынку менш зацікаўленай ва ўдасканаленні яе одытарскіх навыкаў.
Далейшыя ўскладненні былі звязаны з тым, што К. не разумела Кодэкс одытара ці асаблівасці яго прымянення, і некалькі разоў злавалася і праяўляла нецярплівасць ўудачыненні да Р., калі ён быў у сесіі і вернуты, што прымушала яго перайсці ў раззлаваны вэйланс.
Тым не менш гэты няпэўны курс тэрапіі працягваўся. Праз некаторы час Р. паведамілі пра існаванне маўклівай згоды, і пра тое, што яму было б варта ажыццявіць рэліз іх узаемных балючых эмоцый. Пасля гэтага ён звярнуўся да інграмы згарэлага дома і раптам знайшоў, што ён здольны адытаваць некаторыя з ранніх інграм спачування сваёй жонкі, якія дагэтуль былі недаступнымі. Высветлілася, што яе алергіі параджаліся разлікам на спачуванне адносна бацькі і што Р. быў яе псеўдабацькам. Гэта прывяло да значнага паляпшэння кейса К. Яна ўжо менш пакутавала ад сваіх алергій, знік таксама хранічны боль у сэрцы, які яна адчувала з такой даўняй пары, што ўжо не звяртала на яго ўвагі. Яна пачала цікавіцца тым, каб стаць добрым одытарам, і вывучыла гэты прадмет. Яна ўжо трохі злавалася на Р., калі ён патрабаваў павялічыць сваю долю ва ўзаемнай тэрапіі. (Гэты
ўздым цікавасці заўсёды адбываецца ў любым апатычным кейсе, які спачатку нядбайна ставіўся да сваіх інграм).
R, аднак, быў моцна прыгнечаны яе перыядамі гневу, і знайшоў, што цяпер дзейнічаў амаль выключна ў стане “самакантролю”, дзе ён сам вырашаў для сябе, што трэба, а што не трэба ў яго кейсе праходзіць. Гэты самакантроль, вядома, не мае сэнсу, бо калі б чалавек ведаў свае аберацыі і змест сваіх інграм, яны не былі б інграмамі. Вось чаму ў яго пачаўся перыяд, падчас якога ён адмаўляўся праяўляць свае эмоцыі з той прычыны, што яна з-за гэтага смяецца з яго, не падпарадкоўваўся яе ўказанням, і, карацей кажучы, падпарадкоўваўся тым інграмам, якія атрымаў ад яе падчас ранейшых сесій, у перыяды, калі яна злавалася. К. параілі падабраць моманты гневу, які яна праяўляла, калі была одытарам, і калі яны былі скарочаны Р. зноў пачаў добра працаваць і супрацоўнічаць.
Ягоная язва паходзіла ад замахау на аборт. Яго бацька, надзвычай абераваны чалавек, намагаўся зрабіць аборт, калі маці была ўжо на восьмым месяцы. Маці спрачалася, што дзіця можа выйсці з маткі жывым. Бацька сказаў, што калі яно народзіцца жывым, ён яго адразу ж заб’е. Ён дадаў, што ёй трэба толькі ляжаць ціха, а дзейнічаць будзе ён сам. У другім выпадку бацька сказаў, што ён замкне маці ў каморы, пакуль яна не згодзіцца на аборт. (Гэты кейс быў яшчэ значна ўскладнены тым, што маці на працягу трох месяцаў цяжарнасці вельмі баялася прызнацца ў гэтым бацьку і рабіла выгляд, што ніякай цяжарнасці няма, з чаго бацька зрабіў выснову: плоду было не сем месяцаў, а толькі чатыры. Таму ў кейсе было шмат сакрэтнасці, блытаніны і супярэчнасцей). Гэта азначала, што Р. меў моцны холдэр у прэнатальным раёне: яго ўтрымлівала інграма, якая змяшчала пранікненне ў ягоны жывот. Гэта была ключавая інграма, гэта значыць інграма, вакол якой праз механізм падобнасці саматыкі і зместу збіраюцца іншыя інграмы, падаўляючы яе. Менавіта з гэтай блытанінай інцыдэнтаў, не ведаючы пра тое, сутыкалася К., і яе гнеў заблытваў усё яшчэ больш. Цяпер Р. быў гатовы да супрацоўніцтва, але ягоны трак часу скруціўся ў клубок вакол інграмы з холдэрам, якая была ключавой. Прэнатальныя інграмы падаўляліся таксама дзвюма аперацыямі па вырыванню зубоў мудрасці пад анестэзіяй з ужываннем закісу азоту.