Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
пясчаных бур, асляпляльнае ззянне трапічнай поўні! Ну, вядома, адказвала ты, хлапчукі вечна носяцца на скрут галавы, трушчаць сабе косці і яшчэ думаюць, што яны героі! Але ж не, мадмуазель, не, я сапраўды пабываў ужо далёка за межамі нашага парку! Каб ты толькі ведала, як мізэрна мала месца акрываюць гэтыя шаты! Якімі самотнымі выглядаюць яны на зямлі сярод пяскоў і скал, дрымучых лясоў і балот! Ці ты хоць ведаеш, што на свеце ёсць такія мясціны, дзе чалавек пры сустрэчы з чалавекам імгненна ўскідвае карабін? Ці ты хоць ведаеш, мадмуазель, што на свеце ёсць пустыні, дзе з надыходам ледзяной ночы людзям даводзіцца спаць пад адкрьітым небам, без ложка, без просцін...
— Ах, дзікуны! — ускліквала ты.
Як я ні стараўся, яна заставалася цвёрдай і непахіснай у сваёй веры, як царкоўны служка. I я аплакваў яе няшчасную долю, якая рабіла яе сляпой і глухой...
Але ў тую ноч у Сахары, безабаронны, сярод пяскоў і зорак, я ацаніў яе па заслугах.
He ведаю, што са мною творыцца. У небе столькі намагнічаных зорак, а нейкая сіла прыкоўвае мяне да зямлі. А яшчэ нейкая іншая сіла вяртае мяне да мяне самога. Я адчуваю: як шмат да чаго прыцягнены я ўласнай вагою! Mae мары куды рэальнейшыя, чым гэтыя барханы, гэтая поўня, гэтае ваколле. Ах, найвялікшая дзівоснасць дома не ў тым, што ён дае табе прытулак ці сагравае цябе, і зусім не ў тым, што ты ўладальнік ягоных сцен! Цуд у тым, што ён спакваля перадае нам свае запасы пяшчоты. Што ў нашым сэрцы, у самай яго глыбіні, ён стварае гэтыя цьмяныя нетры, дзе, як вада ў крыніцы, нараджаюцца мары...
Сахара мая, Сахара, вось і цябе дазвання зачаравала старая пралля.
V.	ААЗІС
Я столькі нарасказваў пра пустыню, што, перш чым зноў загаварыць пра яе, мне хацелася б апісаць адзін аазіс. Той, які паўстае зараз перад маімі вачы-
ма, тоіцца не ў Сахары. Але самалёт валодае яшчэ адным дзівосным дарам: ён здольны імгненна перанесці вас у самае сэрца невядомага. Вы толькі што, нібы вучоны-біёлаг, са спакойным сэрцам разглядвалі чалавечы мурашнік, гарады на раўнінах, да якіх, нібы да зорак, збягаюцца ўсе дарогі, што, быццам крывяносныя сасуды, сілкуюць іх сокам палёў. Але раптам закалацілася стрэлка вышынямера, і невядомая зялёная плямка пад вамі робіцца цэлым сусветам. Вы — вязень палянкі пасярэдзіне соннага парку.
He, зусім не вёрстамі вымяраецца аддаленасць. За агароджаю якога-кольвечы саду часам тоіцца болей таямніц, чым за Кітайскай сцяной, і душа дзяўчынкі ахавана маўчаннем куды надзейней, чым адзінокі аазіс — неабсяжнасцю пяскоў Сахары.
Раскажу пра адну сваю вымушаную пасадку. Гэта здарылася ў далёкай Аргенціне, пад Канкордзіяй, але магло адбыцца і ў любой іншай мясціне: на свеце так багата цудаў.
Я прызямліўся пасярод поля і нават не падазраваў, што неўзабаве траплю ў цудоўную казку. Hi ў прыязнай сямейнай пары, якая падабрала мяне («Паначуйце ў нас...»), ні ў іхнім старэнькім «фордзе» не было нічога надзвычайнага.
I вось за чарговым паваротам паказаўся невялічкі гаёк, абліты месячным святлом, а за ім — дом. Які дзіўны дом! Нізкі, масіўны, амаль што крэпасць. Спавіты легендамі замак, які, быццам манастыр, прапаноўваў за сваім парогам такі ціхі, такі спакойны, такі надзейны прытулак.
Нечакана з’явіліся дзве дзяўчыны. Яны дапытліва агледзелі мяне, быццам стража ля варот пільна ахоўваемага царства: малодшая злёгку надзьмула вусны, пастукала па зямлі нядаўна зрэзаным кіёчкам; нас перазнаёмілі, дзяўчаты моўчкі, з цікаўнасцю і недаверам падалі мне рукі — і зніклі.
Гэта і развесяліла мяне, і замілавала. Усё адбылося так проста, маўкліва і хутка, нібыта мне шапнулі, што пачынаецца таямніца.
— Але, але, яны ў нас дзікункі,— прастарэча сказаў бацька.
I мы зайшлі ў дом.
Мне заўсёды па сэрцы была дзёрзкая трава, што вытыркаецца ў сталіцы Парагвая з кожнай шчылінкі
брукаваных вуліц — лазутчыца, высланая нябачнымі, але вечна нядрэмнымі ляснымі нетрамі, яна правярае, ці горад усё яшчэ ў руках у людзей, ці не пара расшпурляць гэтае каменне. Мне заўсёды па сэрцьі была такая занядбайнасць, па якой пазнаеш незлічоныя скарбы. Але тут я проста дзіву даўся.
Бо ўсё тут было ў надзвычайным заняпадку і выклікала самыя дзівосныя пачуцці, быццам старое замшэлае дрэва, прыгорбленае ўласнай спрадвечнасцю, быццам драўляная лаўка, куды прыходзілі пасядзець шматлікія пакаленні закаханых. ІПалёўку стачыў шашаль, дзверы ледзь ліпелі, крэслы кульгалі... Але калі ў доме нішто не рамантавалася, то прыбіралася тут вельмі дбайна. Усё было вышаравана, наглянцавана.
I ад гэтага воблік гасцінай быў такі красамоўны, нібы твар бабулі, спярэшчаны маршчакамі. Парэпаныя сцены, пабітая на шчыліны столь — усё было дзівоснае, і асабліва паркет: сям-там ён паправальваўся, сям-там гойдаўся пад нагой, як хісткія сходкі, але навошчаны, наглянцаваны, ён ззяў, як люстэрка. Дзівацкі дом, ён зусім не сведчыў пра нядбайства ці безгаспадарчасць, наадварот, ён выклікаў надзвычайную павагу! Ну пэўна ж, кожны год прыносіў нешта новае ў яго складаны і дзіўны воблік, дадаваў яму абаяльнасці, цеплыні і зычлівасці, а разам з тым, дарэчы, большала і небяспек на дарозе з залы ў сталовую.
— Асцярожна!
У падлозе чарнела дзірка. Калі б я праваліўся, то мог бы і ногі паламаць, заўважылі мне. Ніхто невінаваты, што тут дзірка: гэта ўжо час так пашчыраваў. Цудоўным было гэтае ісціна арыстакратычнае нежаданне апраўдвацца. Гаспадары не казалі: «Мы маглі б залатаць гэтыя дзіркі, не збяднелі б, але...» I нават не тлумачылі, хоць гэта, дарэчы, была чыстая праўда: «Горад здаў нам гэты дом на трьіццаць год. Горад і павінен рамантаваць яго. Пабачым, хто каго пераспрэчыць...» Ім і не ў галаве было апраўдвацца, і такая прастата прыводзіла мяне ў захапленне. Хіба што мімаходзь заўважаць:
— Але, але, трошкі паднасілася...
I гаварылася гэта з такім лёгкім сэрцам, што ў Ma­ne склалася такое ўражанне, быццам гэта ніколечкі не засмучала маіх сяброў. Бо толькі ўявіце: у гэтыя
сцены, што столькі пабачылі на сваім вяку, урываецца брыгада муляраў, цесляў, чырванадрэўшчыкаў, тынкоўшчыкаў, урываецца ў гэтую спрадвечнасць са сваімі кашчуннымі прыладамі і за тыдзень да непазнавальнасці пераробіць ваш дом, і вось вы — як у гасцях. Hi таямніц, ні патаемных куточкаў, ні пастак пад нагамі, ні з даўніх даўняў некарыстаных рэчаў — не дом, а прыёмны пакой у мэрыі!
He дзіва, што ў гэтым доме абедзве дзяўчыны зніклі, як у казцы. Калі ўжо гасціная, быццам вышкі, на кожным кроку рыхтавала новы сюрпрыз, то якія ўжо тут вышкі?! I адразу мроіцца, што варта толькі прачыніць дзверы адной з насценных шафак — і адтуль хлынуць стосы пажоўклых лістоў, прадзедаўскія рахункі, процьма ключоў, для якіх не хопіць замкоў ва ўсім доме і ніводзін з якіх, безумоўна, не падыдзе ні да аднаго замка. Дзівосна непатрэбныя ключы, і ты ўжо гатоў сабе галаву скруціць, навошта яны, і ўжо мрояцца суровыя скляпенні, глыбока закапаныя сундукі, клады старажытных залатых манет.
— Просім за стол, калі ласка.
Мы прайшлі ў сталовую. Пераходзячы з пакоя ў пакой, я ўдыхаў разліты ўсюды, быццам ладан, пах старых кніг, пах, з якім не зраўнаюцца ніякія водары свету. Ды цудоўней усяго было тое, што і лямпы вандравалі разам з намі. Гэта былі цяжкія, старадаўнія лямпы, іх кацілі на высокіх падстаўках з пакоя ў пакой, як у часы майго самага ранняга маленства, і ад іх на сценах ажывалі казачныя цені. Буйна расцвіталі букеты святла, аблямаваныя пальмавымі лістамі ценю. А потьім лямпы займалі сваё месца, астраўкі святла нерухомелі, а наўкол застываў прадонны неруш змроку, і там патрэсквала драўніна.
Зноў з’явіліся дзяўчаты, гэтак жа загадкава, гэтак жа маўкліва, як раней, зніклі. I паважна селі за стол. Канечне, яны паспелі накарміць сваіх сабак, птушак, паспелі, расчыніўшы вокны, нацешыцца месячнай ноччу, надыхацца зялёным водарам вячэрняй прахалоды. А цяпер, разгортваючы сурвэткі, яны краёчкам вока спатайка цікавалі за мной і прыкідвалі, ці варта прыняць мяне ў лік сваіх прыручаных звяркоў. Бо яны ж ужо прыручылі ігуану, мангусту, лісу, малпу і пчол. I ўсё гэта суседства цудоўна ладзіла паміж сабою, жыло мірна і дружна, нібы ў новым зямным раі. Дзяў-
чаты ператваралі ўсе жывыя стварэнні ў сваіх падданых, зачароўвалі іх сваімі маленькімі ўвішнымі рукамі, кармілі, паілі іх, расказвалі ім казкі — і ўсе, ад мангусты да пчол, іх заслухоўваліся.
I я чакаў — вось зараз гэтыя дзве гарэзніцы акінуць сядзячага насупраць прадстаўніка іншага полу няўмольным праніклівым позіркам і ўпотай вынесуць яму вырак — хуткі і канчатковы. Гэтак мае сёстры ў дзяцінстве выносілі адзнакі гасцям, якія ўпершыню наведвалі наш дом. I калі застольная бяседа на момант сціхала, нечакана раздавалася звонкае:
— Адзінаццаць!
I ўсёй чароўнасцю гэтай лічбы ўпіваліся толькі сёстры ды я.
Ад гэтага ўспаміну мне стала трошкі ніякавата. Асабліва бянтэжыла мяне, што суддзі мае былі такія спрактыкаваныя. Яны ж беспамылкова адрознівалі хітрых звяркоў ад прастадушак, па кроках лісы разумелі, у добрым яна настроі ці зараз да яе лепей не падыходзіць, і бадай не горш разбіраліся і ў чужых думках і пачуццях.
Я любаваўся гэтай дапытлівай, строгай і чыстай маладосцю, але мне было б куды прыемней, каб яны памянялі гульню. А пакуль, у боязі атрымаць «адзінаццаць», я пакорліва падаваў ім соль, падліваў віна, але, падняўшы вочы, зноў і зноў натыкаўся на іх мяк кую паважнасць непадкупных суддзяў.
Тут ні да чаго была б нават ільсцівасць: пыха была чужая ім. Пыха, але не гожая гордасць: яны так хораша думалі пра сябе, чаго б я ніколі не адважыўся б сказаць ім услых. Мне нават і ў галаву не прыйшло пакрасавацца ў арэоле свайго рамяства,— было б занадта дзёрзка лезці на вяршыню платана толькі дзеля таго, каб паглядзець, ці ўвабраліся ў пер’е птушаняты, і па-сяброўску павітацца з імі.
Пакуль я еў, мае негаваркія феі так пільна цікавалі за мной, я так часта лавіў на сабе іх бліскавічныя позіркі, што ўрэшце я і зусім змоўк. Усталявалася цішыня, і тут на падлозе нешта ціха засіпела, шорхнула пад сталом і сціхла. Я паглядзеў на дзяўчат. I тады малодшая, відаць, задаволеная ўчыненай праверкай, усё-такі не ўтрымалася ад спакусы яшчэ разок выпрабаваць мяне: упіваючыся ў кавалак хлеба моцнымі зубамі юнай дзікункі, яна, вядома ж, у надзеі ашала-