Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
ШКОЛЬНАЯ	БІБЛІЯТЭКА
ДЖЭЙМС ОЛДРЫДЖ ПАЛЯЎНІЧЫ
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ СТАРЫ ЧАЛАВЕК
I МОРА
АНТУАН ДЭ СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ ПЛАНЕТА ЛЮДЗЕЙ МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ
ШКОЛЬНАЯ
БІБЛІЯТЭКА
ДЖЭЙМС ОЛДРЫДЖ
ПАЛЯЎНІЧЫ
РАМАН
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ
СТАРЫ ЧАЛАВЕК I МОРА АПОВЕСЦЬ
АНТУАН
ДЭ СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ
ПЛАНЕТА ЛЮДЗЕЙ РАМАН
МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ
КАЗКА
Мінск «Юнацтва» 1996
ББК 84(0)—4 0 53
УДК 82(100)-93
Серыя заснавана ў 1965 годзе
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Пераклады з англійскай і французскай моў
Мастак Г. В. Шапялевіч
8200000000—024
0	71—96
М 307(03)—95
ISBN 985-05-0070-0
© Афармленне. Г. В. Шапялевіч, 1996
© Пераклад. М. Валошка, 1996
© Пераклад. П. Марціновіч, 1996
© Пераклад. Н, Мацяш, 1984, 1989
ДЖЭЙМС ОЛДРЫДЖ
ПАЛЯЎНІЧЫ
РАМАН
Рою — такому, які ён ёсць,— першапраходцу новых сцяжынак, піянеру, чалавеку сярод людзей, які, як і ўсе да яго падобныя, у рэшце рэшт дабіваецца перамогі над чалавечым адчаем.
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
Рой Мак-Нэйр дакладна ведаў, дзе выберацца з лесу, таму не затрымаўся, калі трапіў на закінутую лесавозную дарогу. Каржакаваты і дужы, мускулісты і рухавы, які выкаціўся з кустоў, як бочка, якую не спыніць. Рой не запаволіў хаду і на цяжкім пад’ёме па лысым граніце, проста згорбіўся пад цяжарам грузу, каб даць палёгку кароткім і дужым нагам. Справіўшыся з пад’ёмам, ён падняў галаву і хутка акінуў вокам тое, што назвалася пасёлкам Сэнт-Элен.
Гэтая купка раскіданых па наваколлі будынкаў была прыціснута і, можна сказаць, раздушана ляснымі і гранітнымі масівамі, якія цесна прыпіралі яе да пустога берага возера Гурсы. Пазіраючы на пасёлак, Рой усміхаўся — найперш Сент-Элену, але і ад згадкі пра тыя дні, калі ён бываў на гэтым схіле са сваім сябрам Джэкам Бэртанам. Калі б Джэк знаходзіўся зараз побач з ім, Рой кіўнуў бы абыякава ў кірунку СентЭлена і прамовіў бы з выклікам: «Усё яшчэ трымаецца, Джэк. Усё яшчэ трымаецца!» На гэта Бэртан адказаў бы пагардліва: «Гэты горад будзе стаяць тут і пасля таго, як памрэш ты, Рой, яшчэ доўга пасля таго, як ты памрэш і цябе пахаваюць».
У той час Рой гучна смяяўся б з гэтага ажно да самага канца спуску. Да самага пасёлка ён дражніў бы Джэка Бэртана, заахвочваючы яго абараняць Сент-Элен ад пагрозы канчатковага паглынання лесам. Тады, пасля доўгага паляўнічага сезону ў лесе, Рою падабаліся аргументы Бэртана на карысць Сент-Элена, іх не хапала яму і зараз. Рой любіў пазіраць на гарадок з гэтага схіла і хацеў, каб падчас гэтага прысутнічаў Джэк Бэртан. Але вось ужо чатыры гады, як Бэртан пакінуў паляванне на карысць фермерства, і Рой, спускаючыся па схіле адзін, звыкла ўсміхнуўся,
калі гарадок знік з вачэй, захінуты бярозамі і соснамі, што цесна абступілі дарогу.
Хоць Рою было радасна, што хата ўжо блізка, ён ведаў, што па дарозе яго засмуціць выгляд разбуранай фермы. Ен прыпыніўся на дарозе і зірнуў на яе: адзіная ацалелая сцяна на парослым участку. Гэта і само па сабе бьіло сумнае відовішча, але для Роя трагедыя заключалася ў іншым, у назойлівым напамінку пра чалавека, якога ён хацеў забыць: пра Эндзі Эндруса, які ўжо даўно прапаў без вестак. Кожны год, пазіраючы на рэшткі старой фермы, Рой задаваў сабе пытанне: а што, калі Эндзі Эндрус вярнуўся ў СентЭлен і зараз усё маё жьіццё паляціць у тар-тарары?
— Бедны Эндзі,— прамармытаў ён. Дзіўнае пачуццё — прыязнасць да сябра і страх перад прывідам — ахапіла Роя.— Аднак, відаць, яго ўжо і на свеце няма.— Рой толькі напалову верыў у гэта; але, як выклік лёсу, ён намаганнем волі прымусіў сябе забыцца пра Эндзі: калі пасля дванаццаці гадоў адсутнасці Эндзі вярнуўся дамоў, значыць, нічога не зробіш і давядзецца пераадольваць розныя цяжкасці. Але зараз куды важней не забыцца пра таго, хто яму сапраўды болып небяспечны, пра пушнога інспектара, але перад гэтым апошнім спускам ён не мог выкінуць з галавы ні адно, ні другое.
Найбольш блізка было ісці па дарозе, але звычайна Рой адразу ж збочваў з яе, абыходзіў гарадок і падыходзіў да хаты з тыльнага боку. Тут было менш шанцу сустрэць інспектара, які меў права спыніць і абшукаць яго ў спадзяванні знайсці незаконную і несезонную пушніну, што інспектар і спрабаваў рабіць штогод на працягу ўжо дваццаці гадоў. На гэты раз Рой даўжэй чым звычайна не збочваў з дарогі, бо спазніўся. Яму хацелася вярнуцца ў Сент-Элен яшчэ да змяркання, карцела паспець на вячэру на братаву ферму. Страсаючы пот, які сляпіў яму вочы, і апошні раз папраўляючы на плячах лямкі, ён заўважыў, што над галавой кружыцца вялікая вушастая сава. Ен спыніўся і ўбачыў, як яна распасцерла крылы і па ўсіх правілах спікіравала цераз прасеку з вяршыні высокага дрэва да самай зямлі. У лесе стаяў ужо густы змрок, каб заўважыць канец піке, але Рой зразумеў, што яно скончылася, калі на ўвесь лес пачуўся савіны енк і плач.
Хоць Рою і не хацелася затрымлівацца, ён збочыў і пачаў прадзірацца праз кустоўе, каб пагля-
дзець, што здарылася. На ўзлеску, амаль ля самай зямлі, ён убачыў саву. Яна моцна засела галавой у раскрыжаванні ствалоў маладой бярозкі. Сава ў адчаі і гневе шырока распасцерла крылы, а кіпцюрамі глыбока ўпілася ў мох і зямлю. Калі Рой падышоў, яна паспрабавала пагрозліва падняць галаву. Рой знайшоў палку, і сава схапіла яе сваім крукаватым носам. Пасля ён рассунуў ствалы бярозкі і вызваліў саву. Яна ўпала, і Рой адышоўся, баючыся, што сава зачэпіць яго падчас узлёту, але яна трапяталася на зямлі: яе крылы былі амаль што вырваны.
Рой падняў маленькую палявую мыш, якую выпусціла сава. Мыш была жывая, але ўся здранцвела са страху. Рой паклаў яе ў бяспечнае месца паміж двух карчоў і вярнуўся да савы. Яна смяротна разбілася. Рой адышоўся, двойчы стукнуў бярозавым суком па яе галаве, і сава сцішылася. Ен падумаў: «I чаму гэта сава, начны птах, задумала паляваць днём? Відаць, ад старасці? Альбо з голаду?» Ен паглядзеў, як шмыгнула далей ад страху апрытомнелая мыш, пасля рушыў па дарозе далей.
Ен збочыў з яе, калі ўбачыў агні магазіна Дзюкэна. Ен перасек пустку і збіраўся нырнуць у піхтавы маладнячок, калі спераду, крокаў за пяцьдзесят, з’явіўся чалавек, які, відаць, чакаў яго. Рой рэзка павярнуўся і імгненна знік, з усяе сілы дзеручыся праз густы зараснік. Ен спыніўся толькі тады, калі пачуў, як яго кліча знаёмы голас. Калі павярнуўся, дык убачыў за спінай худую постаць з сякерай у руцэ і пачуў смех Джэка Бэртана.
— А ты становішся неабачлівым,— сказаў той.— Я заўважыў цябе за мілю, яшчэ на спуску.
— Фермер Джэк! — радасна ўсклікнуў Рой.— Што ты тут робіш?
— Падпільноўваю цябе, а ты прэш як мядзведзь.
— Я так і ведаў, што гэта ты, бо іншай такой худзізны няма ў цэлым Сент-Элене.
— Ты думаў, што гэта інспектар,— адказаў Бэртан. Рой пасмяяўся і з Бэртана і з сябе.
— Аднак што ты тут усё-такі робіш? — спытаўся ён яшчэ раз.
Бэртан узяўся за сякеру:
— Карчую вось гэтую пустку.
— Дык ты батрачыш на матухну Дэніс?
— Я фермер,— сказаў Бэртан.— У сваім жыцці я не
буду ні на каго батрачыць. Дровы матухне Дэніс, зямля мне.
— Абкрадваеш бедную старую,— сказаў Рой.
— Ты мяне паслухай,— адказаў Бэртан.— Адным цудоўным днём інспектар падпільнуе цябе і, калі ўбачыць, што ў тваім мяшку пушніны звыш нормы, адбярэ ў цябе ўчастак, а самога аддасць пад суд!
Гэта была помста, але гэта было і цвярозае папярэджанне чалавека, што ведаў, якім няшчасцем было б для Роя пазбаўленне свайго паляўнічага ўчастка і права на паляванне. А гэтае няшчасце пагражала Рою падчас кожнага вяртання ў Сент-Элен, бо ён, як зарэгістраваны трапер', меў права на пэўную колькасць скурак кожнага пушнога звера і не болып. Спыні і абшукай яго інспектар зараз — гэта было б канцом для Роя-паляўнічага, бо, вядома ж, у яго за спінай было шмат больш за норму, і Джэк Бэртан гэта добра ведае.
— Ну, інспектару яшчэ трэба злавіць мяне,— прамовіў Рой.
Згадка пра даўні паядынак з інспектарам была прыемнай для Роя, але папярэджанне Бэртана на імгненне засмуціла яго.
— Адным цудоўным днём ён зловіць цябе, Рой,— сказаў Бэртан і перавёў гаворку на іншае.— Як паляванне? — спытаўся ён, абмацваючы заплечны мяшок Роя.
— Вясновы бабёр, андатра,— прамовіў Рой,— некалькі лісіц і катоў. Мала становіцца, Джэк, вельмі мала.
— Калі ж ты збіраешся выправіцца на поўнач, Рой?
— Калі так будзе працягвацца, дык не затрымаюся. Вылаўлены ўвесь участак. Хіба што за Чатырма Азёрамі знойдзеш ладную бабровую хатку. А норак мне за цэлы год ніводнай не трапілася. Канчаецца для нас паляванне, Джэк.
— Пра гэта ты казаў яшчэ чатыры гады таму.
— Казаў і зараз кажу,— мірна запярэчыў Рой.— 3 Муск-о-гі скончана. Можна аддаць тэрыторыю Бобу і іншым Аджыбуэям.
У свой час Муск-о-гі быў паляўнічай тэрыторыяй ін-
1 Трапер — у Паўночнай Амерыцы паляўнічы на пушнога звера, які скарыстоўвае пасткі.
дзейскага племені Аджыбуэяў. Гэта яны назвалі так недаследаваную прастору, якая раскінулася на поўнач ад возера Гурон аж да хрыбта Сярэбраны Долар. Піянеры выжылі адтуль індзейцаў, і на працягу двухсот гадоў заказнік Муск-о-гі добра служыў паляўнічым і дробным фермерам. Ен і зараз карміў іх, асабліва тых трынаццаць трапераў, якія мелі там паляўнічыя ўчасткі; але Рой перакананы, што ў Муск-о-гі хутка паляўнічым не будзе чаго рабіць.
— Праўда, Джэк,— сказаў ён,— вось і дапаляваліся.
— Дык што ж цябе тут трымае? — спытаўся Бэртан.— Трэба хутчэй перасоўвацца на поўнач, a то будзе позна. Усе паляўнічыя Муск-о-гі разявяць рот на новыя ўчасткі на поўначы, і на будучы год ты застанешся са сваім інтарэсам. Дык што ж цябе тут трымае? — Джэк Бэртан ведаў, што ўтрымлівае Роя. Рой любіў вяртацца з лясоў у сваё абжытае жытло. Рою цяжка будзе падацца далёка на поўнач і адрэзаць сябе ад сваіх, стаць бяздомнай лясной скацінай. Але, з іншага боку, за пятнаццаць гадоў сумеснага палявання Бэртан ведаў, як патрэбен Рою лес. У Роя не было іншага жыцця.
— Але калі ты не прыспешыш свае пярэбары на поўнач, Рой, табе давядзецца тут калупаць зямлю за кавалак хлеба.— Зважаючы на тое, што Рой адразу ж стаў змрочны, Джэк зразумеў, якая для яго гэта страшэнная пагроза, і пашкадаваў, што сказаў пра гэта падкрэслена выразна.
— Раней ты станеш прэм’ер-міністрам, чым я фермерам,— прамовіў Рой і ўсміхнуўся свайму ранейшаму таварышу па паляванню.— Эх ты, фермер Джэк! — сказаў ён.— Фермер Джэк!