Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
Яны не размаўлялі. Яшчэ да канца пад’ёму пайшоў дождж. Спачатку вельмі малы, каб прабіць сасновыя галіны, навіслыя над сцежкай, але з часам ён пачаў ліць на іх цэлыя ручаі вады, і яны ішлі то мокрымі прагаламі, то нагрэтымі сухімі алеямі з соснаў, дзе было суха над галавой, суха ў паветры, суха ўсюды. Так і дайшлі яны да перавала. Пераадолеўшы яго і пачаўшы доўгі спуск, яны ўсё часцей траплялі на мокрыя прагалы і праз гадзіну пакручастага спуску прамоклі да касцей і выбраліся да вузкага канца возера Акулы.
— Спусці човен на ваду, а я пагляджу. Тут у мяне дзве пасткі на норак,— сказаў Рой. Ен апусціў човен на водмель і пайшоў па беразе паміж скаламі і бураломам. Пасткі стаялі ля ўвахода ў жыллё норак, ля самай вады. Рой зірнуў на гладкую скалу, якая спускалася да пляскатай пясочнай водмелі, і яшчэ раз падумаў, што няма лепшага месца для норкі. Але ў гэтыя пасткі за ўсю вясну не трапіла нічога. Зараз таксама нічога не было, і ён зняў іх.
— Ты становішся занадта разборлівы, Рой,— сказаў Скоці, калі ўбачыў пасткі.— Навошта ты зняў і гэтыя?
— Тут няма больш пушнога звера,— сказаў Рой.
— Ты занадта патрабавальны,— Скоці залез у човен.— Звер прыходзіць і сьіходзіць,— дадаў ён.
— Ен сыходзіць, сыходзіць і сышоў ужо! — сказаў Рой.— Ва ўсякім разе адсюль ён сышоў.
— А ты на сябе проста дурноту напускаеш,— сказаў Скоці, і ад моцнага ўдару вясла нос чоўна так нырнуў у ваду, што Рою давялося двойчы спрацаваць вяслом, каб яго выраўнаваць.— Ты гэтулькі гадоў даказваеш, што ўчастак пусты, але кожны раз нейкім чынам спраўляешся. Пушніны становіцца меней і дзічыны таксама, але гэтую справу можна паправіць. Так бывала заўсёды.
— А зараз не тое. 3 кожным годам звер адыходзіць усё далей на поўнач.
Ад дажджу вада стала нібыта мёртвая, і нос чоўна лёгка рэзаў яе падатлівую паверхню. Хоць час набліжаўся да поўдня, бачнасць праз дождж была дрэнная.
— Сыходзіць на поўнач,— паўтарыў Скоці.— Усе вы зацыкліліся на гэтым. Усе збіраюцца ісці на поўнач.
Рой і сам не быў перакананы, ці правільна ён робіць, калі здымае пасткі. Хто ведае, мо гэтая пакорлівасць адчаю і зборы на поўнач — усё гэта толькі адлюстраванне яго краху ў Сент-Элене.
— А як жа іначай, Скоці,— звярнуўся ён да дужай спіны і моцнай патыліцы спераду ад сябе.— Усім нам давядзецца альбо ісці на поўнач, альбо асесці на ферме ў Сент-Элене. Так што выбірай, Скоці. Выбірай любое з двух.
Увесь час паездкі па возеры яны не пераставалі спрачацца.
— Паслухай, але з гэтым ты мусіш згадзіцца,— сказаў нарэшце Скоці, калі яны пачалі працягваць човен цераз вузкую перамычку да апошняга возера.— Калі ты не перастанеш здымаць адсюль пасткі, то гэтай зімой пушніны ў цябе не будзе.
Зараз Скоці цягнуў човен на галаве, а Рой ішоў спераду, пасміхаючыся з таго, што Скоці ў спрэчцы, як і заўсёды, занадта прымае ўсё да сэрца. Але міжволі хацелася падзяліць аптымізм Скоці адносна іх будучыні, і хоць сам Рой занадта цвяроза глядзеў на рэчы.
каб з ім пагаджацца, усё ж слухаць яго было прыемна. На імгненне гэта ажывіла ў ім страчаную веру ў свой паляўнічы ўчастак.
Перш чым выпраўляцца на апошняе возера — возера Т, галоўную базу паляўнічай гаспадаркі Роя, яны спыніліся паснедаць у адной з яго старых, закінутых хацін. Калісьці паляўнічым цэнтрам Роя былі Мускусная затока і першая збудаваная на ёй хаціна. Пазней ён перасунуўся на поўнач і збудаваў гэтую хаціну на возеры Т. Яшчэ пазней, дзесяць гадоў таму, ён перайшоў яшчэ далей на поўнач і збудаваў сваю трэцюю хаціну на другім беразе возера, да яе было дзве гадзіны на лодцы. Як і многія азёры Канады, гэтае возера было названа з-за сваёй формы, якая нагадвала вялікую літару Т. Зараз яны знаходзіліся ля асновы літары, а каб патрапіць у апошнюю хаціну Роя, трэба было падымацца па сярэдняй палачцы, павярнуць налева і плысці да канца папярочкі.
— Дзе твой ключ? — спытаў Скоці, калі яны скінулі мяхі ля парога хаціны і атрэсліся ад дажджу.
— А чаму ты не хочаш раскласці вогнішча тут, на паветры? — спытаў Рой.
— Навошта? Хіба ты зняў печку?
— He, яна стаіць на месцы,— адгукнуўся Рой і дастаў ключ з цвіка пад страхой.
Скоці адчыніў дзверы, і яны ўвайшлі.
Рою гэтага не хацелася, ён не любіў заходзіць у свае закінутыя хаціны. Яна была збудавана моцна, сухая, але ўнутры неверагодна занядбаная. У ёй стаяў цяжкі пах гнілі, і ўсё было запаскуджана мышамі. Мышы пагрызлі матрац, і ўся хаціна аж да самых крокваў была ў рэштках мачалы і расліннага пуху. Усюды — на паліцах, на груба змайстраваных сталах, у печы і нават у лямпе былі мышыныя гнёзды. Рой і Скоці затупалі нагамі, і большасць мышэй схавалася, але некаторыя засталіся і нахабна пазіралі на нечаканых гасцей.
Адна не магла выбрацца са слоіка, пакуль Скоці не паваліў слоік, а тады шуснула прэч. Рой сплюнуў у далонь тытунёвую жвачку і папусціў гэтым камяком ў апошнюю мыш, якая сядзела на печы. Ён не папаў, але мыш схавалася ў адчыненай канфорцы і болей не паказвалася. Гэта была вялікая беланогая палёўка, іншыя ж былі звычайныя шэрыя хатнія мышы і адзін пацук, на якога Скоці доўга паляваў, выганяю-
чы бярозавым паленам з усіх куткоў, і нарэшце забіў, калі той кінуўся ў адчыненыя дзверы.
— Навошта ты яго забіў? — спытаў Рой.
— Заўсёды забіваю пацукоў,— сказаў Скоці.— Ненавіджу гэтых гадзін!
— А чым яны больш гідкія за мышэй? Забіваеш адных, забівай усіх!
— He, пацукоў я не пераношу,— адказаў Скоці.
Рой не спрачаўся. Іншым часам ён прымусіў бы яго яшчэ раз выкласці свае тэорыі пра дабро і зло ў свеце жывёл. Але Рой ужо забыўся пра Скоці. Аглядваючы хаціну, ён адчуваў, што час і жыццё бягуць надта хутка. Яшчэ параўнальна нядаўна гэтая хаціна ў глыбіні лесу жыла паўнакроўным жыццём — і здавалася, што гэта будзе доўжыцца бясконца. Зараз яна была занядбана і амаль што разбурана. Яшчэ крыху — і пазы разыдуцца, страха праваліцца, бярвенні патрэскаюцца, падлога прагніе і ўся пабудова разваліцца. Пакуль што яна выглядала моцнай, але Рой ведаў, што яна асуджана. Гэта было своеасаблівым напамінкам, што лес можа праглынуць усё — чалавека, хаціну, увесь пасёлак Сент-Элен. Рой падумаў, што нават не лес разбурае справы рук чалавечых, а само жыццё апераджае іх. Рой не мог бы вызначыць гэта больш дакладна, але часам у яго ўзнікала думка, што ў гэтым вінаваты чалавек, што прырода заўсёды будзе перамагаць людзей, калі людзі не справяцца з прыродай яе ж зброяй. Ен цвёрда верыў у перамогу чалавека над прыродай, але гэтая хаціна была доказам, што ён часткова пераможаны, што звер сышоў ад яго сваім шляхам, на поўнач, і што хутка яму давядзецца ісці туды таксама. Гэта было правобразам таго, што чакае і СентЭлен, калі голы граніт і бясплодная зямля перамогуць Сэма і фермера Джэка.
— Пайшлі адсюль,— сказаў ён Скоці.— Лепш перакусім на паветры.
Яны замкнулі дзверы хаціны і расклалі цяпельца ля самага возера.
Гэтая паласа вады была для Роя сапраўдным домам. Ен любіў плысці па ёй і назіраць, як яна рассоўваецца перад ім у шырокае палатно возера, як растуць высокія скалы, а затым становяцца ніжэйшымі і знікаюць, схаваныя густымі зараснікамі піхты, елак і соснаў. Менавіта тут ён зноў пачынаў асабліва востра адчуваць лес. Для яго гэтае возера было пачаткам
бязлюднага краю, які распасцёрся неабжыты і некрануты да самага заліва Гудзона. Тое, што на карце паміж возерам і Арктыкай былі пазначаны паселішчы і гарады, не мела значэння. Гэта былі вялікія канадскія лясы, і чым вышэй Рой уздымаўся па возеры Т, тым шчыльней яны абступалі яго. Калі дождж сціх і неба пасвятлела, перад ім узніклі знаёмыя скалы, дрэвы і хрыбты. Яны так выразна адбіліся ў яго галаве, што ён нават не ўсведамляў, што бачыць іх, і ўсё адно кожны раз знаходзіў нешта новае, асабліва калі вяртаўся з Сент-Элена.
— Ты прыкмеціў, што сасна і елка абганяюць бярозу,— сказаў ён Скоці.
Яна знаходзіліся на памежжы асновы і перакладзіны літары Т. Насупраць іх, за самым шырокім плёсам, быў круты схіл хрыбта, які цягнуўся па самым беразе на тры-чатыры мілі. Яны добра бачылі лес па ўсім схіле, лес, спаласаваны раз’юшанасцю лесаруба і агню.
Гэта быў маладняк на высечках, найбольш густыя зараснікі моцнай бярозкі, ужо аголенай блізкай зімой. Бярозы ярка бялелі на фоне чорнай зямлі, скал, што прыпіралі іх да схіла. Але якім частым ні быў узор бяроз, цёмна-зялёныя верхавіны піхты і елкі станавіліся ўсё больш шматлікімі. У барацьбе за сонца паміж маладымі бярозкамі і хваёвымі дрэўцамі марудлівыя ў росце хваёвыя ў рэшце рэшт бралі верх. Рой ведаў, што яны перамогуць бярозу. Хутка ўся акруга зноў стане хваёвым лесам, калі толькі апантаныя лесарубы альбо шалёныя пажары не знішчаць увесь хваёвы маладняк.
— А што я табе заўсёды кажу, Рой,— прамовіў Скоці.— У лесе ўсё мяняецца. Тое, што часова знікае, пазней вяртаецца зноў. Звер таксама вернецца, як і гэтыя піхты.
Рой задзёр галаву і засмяяўся.
— 3 цябе атрымаўся б добры святар, Скоці.
— He разумею, чаму гэта заўсёды ўзбрыдзе табе ў галаву,— сказаў Скоці.
— Заўсёды спадзяешся ўбачыць тое, чаго на самай справе няма,— настойваў Рой.
— А на тых астравах ты ставіў пасткі? — спытаў Скоці, перастаўшы веславаць, калі яны выйшлі на шырокае месца.
Справа ад іх, у самым цэнтры возера, над вадой
уздымаліся два зарослыя рэдкім лесам астраўкі — вяршьіні дзвюх падводных скал.
— He, калі замерзне, я стаўлю там дзве пасткі на лісу,— адказаў Рой.
— Ты губляеш добрыя мясціны для спажывы,— зазначыў Скоці.— На такія вось астраўкі норкі залазяць у гнёзды качак і чаек. Пастаў тут пару пастак, Рой.
— Але праз тыдзень-другі ўсе птушкі паляцяць,— сказаў Рой.— А з імі сыдуць і норкі.
— Дык гэта ж праз некалькі тыдняў. I ўсё адно, калі возера замерзне, норкі там абавязкова будуць.
Рой ужо даўно страціў надзею злавіць хоць адну норку на гэтых астравах, але зараз яго перапаўняла энергія. Лес завалодаў ім, і ён павярнуў човен да вострава.
— Ладна, угаварыў ты мяне, Скоці! — гукнуў ён.— Давай, мо паспеем паставіць пастку-другую і да змяркання вярнуцца дамоў.
Іх аб’яднанымі намаганнямі дванаццаціфунтовы човен хутка рэзаў ціхую ваду. Яны так стараліся, што нос чоўна задраўся, а карма асела. Адхінуўшыся, яны знарок перанеслі цэнтр цяжару назад, каб плысці на адной карме і такім чынам зменшыць супраціўленне вады. Трэба было быць першакласным грабцом, каб так моцна грабці пры такой нераўнамернай і вялікай нагрузцы, але абодва былі майстрамі сваёй справы. Яны хваліліся адзін перад адным, стараліся разагнаць лодку як мага мацней кожны пад час свайго грабка. Удары вёслаў былі ўсё больш хуткія і рэдкія, човен усё болып задзіраў нос, але нікому з іх не ўдавалася перамагчы. Зрэшты, вага і сіла тут не мелі значэння. Патрабавалася майстэрства і вынослівасць, і абодва не здаліся да самага вострава.