Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
Дапамагаючы адзін аднаму, яны паставілі тры пасткі на абодвух астравах. Працавалі спорна і хутка, скарыстаўшы дзеля прьінады адну з падстрэленых Роем качак.
— Хутчэй, Скоці,— сказаў Рой і адштурхнуў човен ад берага, ледзь дачакаўшыся сябра.— Я зусім не збіраюся прагульваць цябе па возеры. Бярыся за вясло. Я з табой так папрацую, што ты да хаціны ледзьве дойдзеш. Давай, Скоці! Давай!
Цяпер яны па-сапраўднаму спяшаліся, і было не да размовы. Толькі зрэдку Рой адкідваў галаву і смяяўся.
смяяўся з іхняга спаборніцтва, смяяўся з напружаных і рухомых плячэй Скоці, якія мільгалі перад ім, смяяўся ад зваблівай радасці зноў быць у лесе паблізу ад сваёй хаціны.
Урэшце Рой замучыў Скоці: ён быў маладзейшы, да таго ж гэта быў звыклы шлях Роя, які спяшаўся дамоў. Вечарэла, а Рой быў нястомны ў змаганні з цемрай. Рой, калі сказаць праўду, гроб за дваіх, калі яны ўцягнуліся ў вузкі заліў возера і перад імі на самым беразе раптоўна з’явілася нізкая драўляная хаціна, якая нібыта прысела на вялізным пляскатым валуне.
— Вось табе і прыемнае відовішча,— сказаў Рой стомленаму Скоці.— Хаціна ў лесе, вяртанне паляўнічага дадому.
— Дзе яго нехта чакае,— дадаў Скоці.
3 коміна ішоў дым, і калі яны спынілі човен у скалістай бухце, дзверы хаціны адчыніліся і з іх выйшлі двое.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
— Сахаты! — усклікнуў Рой.
Гэта быў мажны мужчына. Паводзіў ён сябе бяспечна, хадзіў няспешна. 3 бяспечнасцю сапраўднага ляснога валацугі пераадолеў ён дваццаць ярдаў, якія аддзялялі хаціну ад вады. Ен быў вельмі падобны на ляснога звера, імем якога яго назвалі, і Рою заўсёды здавалася, што яму былі б да твару і магутныя рогі сапраўднага лася.
— Няўжо гэта Рой? — прамовіў Мэрэй, і ў гэтых словах не было таемнага сэнсу, усё было як на далоні, упэўнена і спакойна да апатычнасці.
— А адкуль ты ведаў, што гэта не інспектар? — радасна гукнуў Рой, даючы волю сваёй радасці.
— Ды яшчэ з таго берага чуваць, як ты рагочаш,— сказаў Мэрэй.
— Хэло, Самсон,— звярнуўся Рой да другога.— Я прывёз табе твайго напарніка.
Самсон быў зусім іншы. Недзе пасярэдзіне паміж моцна збітым мацаком Роем і моцнай высокай фігурай Сахатага. Калі б не было побач Мэрэя, Сахаты здаваўся б волатам. Але не за рост узнагародзілі яго мянушкай. 3-за густой чорнай барады назвалі яго Сахатым. 3-за барады і яшчэ з-за рашучых рухаў, рашучай
паходкі і рашучай постаці: поўная процілегласць Мэрэю, які ўзвышаўся над ім па волі прыроды, а не па сваёй уласнай волі.
— Ты што, п’яны? — спытаўся Самсон у Роя.
— Спытай у Скоці,— адказаў Рой.— Ен то цвярозы, але зусім стаміўся.
Мэрэй і Самсон пацягнулі ў хаціну мяхі і ружжы, а Рой са Скоці тым часам выцягнулі човен з вады і перавярнулі яго на берагавое каменне. Рой падняў двух злоўленых пацукоў і накіраваўся да хаціны так шпарка, быццам выбіраўся ў вялікі пераход. Скоці зусім знясілена шкандыбаў за Роем.
— Ты толькі панюхай, Скоці,— сказаў Рой, калі яны ўвайшлі ў хаціну.
Калі Рой убачыў распалены агонь і варыва, ён зусім растаў.
— А што ў цябе на патэльні? — спытаў ён у Мэрэя.
— Ды вось падстрэліў аленяня ля Нябеснага возера,— адказаў Мэрэй, адразаючы яшчэ два кавалкі ад неразабранай тушы аленя, якая ляжала побач. Ен кінуў мяса на вялікую патэльню і заняўся кухарствам, а Рой і Скоці прыселі на адзін з ложкаў, каб разабраць мяхі.
— Як маецца твой сябар інспектар? — спытаў Мэрэй.
— Збіраецца зімой адведаць нас,— сказаў Рой.
— Ты, вядома, запрасіў яго? — прабубніў Самсон.
— Вядома! — адказаў Рой, маючы асалоду ад таго, што ён адзіны чалавек, які можа кінуць выклік інспектару, за што яго і дражнілі, бьіццам яны з інспектарам сябры закадычныя.
— А ў нас і пастка для інспектара падрыхтавана,— сказаў Самсон.
Пайшла гаворка пра інспектара, якая станавілася тым больш ажыўленай, чым большымі былі пагрозы. Больш за ўсіх адпускаў пагроз Самсон, найболып спакойным быў Скоці, які заявіў, што інспектар, уласна, выконвае свае абавязкі.
— Эх, інспектар, інспектар! — толькі і прамовіў Мэрэй.
Рой, здымаючы боты і шкарпэткі і раскладваючы іх на падлозе ля печы, слухаў і падахвочваў іншых. Седзячы на ложку і хістаючы тоўстымі босымі нагамі, якія не даставалі да падлогі, ён паволі прывыкаў да сяброўскіх абдымкаў сваёй хаціны.
— Падкінь дроў, Сахаты,— сказаў ён у такт сваім развагам.— Нарэшце паляўнічы вярнуўся дадому!
Рой чакаў, што той адгукнецца на яго закід, але Мэрэй толькі ціха ўсміхнуўся, і гэта засмуціла Роя. Ен заўсёды імкнуўся рассмяшыць Мэрэя па-сапраўднаму, прымусіць яго сыграць сваю ролю ў гэтым лясным спектаклі, але Мэрэй хіба што зрэдку кідаў лянівую заключную рэпліку. Адзіны раз ён засмяяўся, калі Рой упершыню назваў яго лясным валацугам.
Мэрэй працягваў кухарыць, а Рой дастаў сцізорык з доўгім лязом. Ен плюнуў чорнай ад тытунёвай жвачкі слінай на брусок, падвастрыў нож і пачаў абдзіраць скуркі з андатры.
— Ты калі-небудзь бачыў, як янот есць пацукоў? — спытаў Рой.
— Ды тут ніколі не было янотаў,— адказаў Мэрэй. — Яны ўсе сышлі на поўнач,— укалоў Роя Скоці. Рой засмяяўся:
— Праўда твая, Скоці. А вось у мінулым годзе я бачыў янота на балоце. Ен рабаваў мае пасткі. Аднойчы ноччу, седзячы на купіне, я бачыў, як ён распраўляўся з маім пацуком. Пачаў ён з таго, што адгрыз яму галаву, затым сцягнуў скурку вось так, як і я зараз. Калі ён скончыў, я яго застрэліў. Атрымаў гатовую скурку пацука і ў дадатак янота.
— Ты, відаць, яго выдрэсіраваў,— сказаў Самсон.— Калі назіраеш, як ты распраўляешся з гэтымі пацукамі, можна падумаць, што ў цябе ёсць індзейская кроў.
Рой сцягваў скуркі на індзейскі манер — ад галавы да хваста, замест звычайнага спосабу трапераў, якія, наадварот, пачыналі з хваста. Яны паспрачаліся, як ужо дзесяткі разоў спрачаліся пра гэта. Рой даказваў, што, здзіраючы скурку ад галавы, чысцей аддзяляеш тлушч ад скуркі і не рвеш яе, у той час як Скоці і Самсон даказвалі, што тады скурка перасыхае, псуецца і ломіцца. У рэшце рэшт апошняе слова засталося за Роем, бо яму заўсёдьі ўдавалася атрымліваць самую высокую цану за пушніну, хоць гэта на самай справе было вынікам больш якаснай апрацоўкі скуркі, значна больш якаснай, чым у каго-небудзь у Муск-о-гі. Але і гэта не спыняла спрэчкі, і яны доўга яшчэ пярэчылі адзін аднаму. Усе, акрамя Мэрэя. Ен не праяўляў ніякай цікавасці да розных спосабаў разбірання пацукоў. Здзіраеш з пацука скурку... Ну, і здзірай... Вось і ўсё!
— Янот,— сказаў Скоці,— ведаў, што рабіў. Няма ў лесе лепшага звера, чым янот,— працягваў Скоці.— I больш ахайнага, чым ён. Які звер, акрамя яго, перш чым з’есці мяса, памые яго ў вадзе?
— I як толькі ён яго не падсмажвае? — насмешліва зазначыў Рой.
— Ну, але гэтае, ва ўсякім разе, падсмажана,— сказаў Мэрэй пра свае біфштэксы з аленя.— Давайце талеркі.
Яны елі, седзячы на сасновай лаўцы ля стала, прыбітага да сцяны. Як і ўсё ў хаціне, стол быў самаробны, але не крывы і моцны. Рой майстраваў яго на гады. Ен збудаваў хаціну так моцна, што Самсон запэўніваў, што гэта ён сам сабе змайстраваў труну. Але для хаціны яна была занадта вялікая — дваццаць футаў на васемнаццаць, і без адзінай шчыліны. Акрамя стала тут было два ложкі, галава да галавы, у адным канцы ля дзвярэй маленькі столік з умывальным тазам, кладоўка, ля акна скрыня з дабром Роя і невялікая жалезная печка. Усё было змайстравана грунтоўна: падлога моцная, з бярвення, без перакосаў і прагібаў, страха з толю, чатыры акны. У адным кутку да самай страхі былі складзены бярозавыя цуркі, і Рой, на хвіліну адарваўшыся ад яды, падкінуў некалькі цурак у печку.
Стала горача, Самсон ускочыў і адчыніў дзверы. — Тут задыхнешся з табой,— закрычаў ён.
— Снегавік Самсон! — паскардзіўся Рой.— Ты калі-небудзь замерзнеш. Хутчэй за ўсё, у сваёй хаціне.
У супрацьлегласць хаціне Роя, у Самсона была хілая хібара, уся на скразняках. Самсон знарок трымаў яе ў запусценні. Скоці, які жыў разам з ім, казаў, што зімой у ёй зусім невыносна, але Скоці ніколі не скардзіўся, 5о згодна з яго перакананнямі, ён мусіў улічваць правы іншага. Яны абое пакутвалі ад гэтага, але Рой ведаў, што абое задаволены тым, як і чаму пакутуюць.
— Як гэта ты не задыхнуўся ў сваім танку на фронце? — сказаў Рой Самсону.— Ты, відаць, свідраваў дзірачкі ў брані, каб дыхаць свежым паветрам.
— Калі станавілася горача,— сказаў Скоці,— ён выскокваў і бег побач.
Франтавыя справы былі тым адзіным, чым Скоці і Самсон дражнілі адзін аднаго. Яны разам пайшлі на фронт і служылі на адным танку, гэтаксама як і зараз жылі ў адной хаціне. Яны ваявалі ля Арнгема,
вызвалялі Данію, перапраўляліся цераз Рэйн, а пасля вярнуліся дамоў, заняліся паляваннем; адзін яшчэ больш загрубелы, другі з ідэямі. Між сабой яны захоўвалі мір тым, што ніколі не спрачаліся, хоць Рой за апошнія два гады шмат разоў спрабаваў справакаваць іх. Адзін да аднаго яны адносіліся з павагай, нават калі спрачаліся пра ваенныя справы, у іхніх перапалках не было з’едлівасці, зусім не было.
— Ведаеш, я ўжо амаль дабудаваў хаціну ў заказніку,— спакойна заявіў Мэрэй, пакінуўшы сваю валавяную талерку і абапёршыся на стол.
— Табе лепш было б не расказваць пра гэта ў прысутнасці такіх законапаслухмяных грамадзян,— зазначыў Рой, наліваючы ўсім па вялікаму кубку кавы.
— А я думаў усіх вас запрасіць туды з сабой,— сказаў Мэрэй.
— Зел ужо запрашаў мяне,— азваўся Рой.
— А як вы? — спытаўся Мэрэй у астатніх.
— А там норка водзіцца? — спытаў Самсон.
— Што толькі там не водзіцца,— адказаў Мэрэй.— Усяго на ўсіх хопіць. Там можна налавіць столькі, што хопіць на шмат гадоў наперад, асабліва бабра. Нідзе не бачыў гэтулькі бабровых хатак, Рой.
— Дык як, Самсон? — спытаў Рой.— Пойдзеш туды?
— А ты? — спытаў Самсон.
— Мо і пайду,— падахвоціў яго Рой.— Асабліва калі пойдзеш тьі.
Скоці ведаў, што Рой можа справакаваць Самсона на любую, нават самую безразважлівую справу. У мінулым годзе, перад самым ледаставам, ён паспрачаўся з Самсонам на пяцьдзесят долараў, што той не пераплыве возера. Самсон пераплыў, але пасля гэтага ледзьве выжыў. Зараз Рой падбухторваў Самсона на забаву яшчэ болып смяхотную і небяспечную, і Скоці чакаў бяды.
— Калі вы, сябры, надумалі стаць мільянерамі,— сказаў ён,— чаму б вам не абрабаваць банк? Гэта не больш рызыкоўна, чым паляваць у заказніку.