Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Вось у чым была розніца паміж імі, вось сэнс іхняй маўклівай спрэчкі.
Гэта была маўклівая спрэчка, бо ніхто з іх не ўмеў выказаць сва’х аргументаў словамі. Яны ніколі не маглі дайсці да сутнасці справы. Яны разумелі, пра што спрачаюцца, але спрачацца маглі толькі фактамі, прыкладамі. Яны і зараз спрачаліся ўсё пра тое ж, хоць і былі моцна п’яныя.
Рой адказваў, што Скоці паступіў жорстка, калі забіваў ласку.
Скоці адмаўляў гэта, кажучы, што забойцаў трэба знішчаць.
Рой пытаўся, чаму Скоці не заб’е свайго ўлюбёнца скунса? Скунс знішчае мышэй, знішчае ўдвая больш, чым цэлы вывадак ласак, і з’ядае іх, нават калі наеты.
Скоці пярэчыў, што скунс — іншая справа, ён знішчае дзеля харчавання, а не таму, што любіць забіваць. Акрамя таго, у скунса шмат іншых прыстойнасцяў, і ён зноў пералічыў іх, хоць Рой адразу ж заявіў, што гэтыя прыстойнасці ёсць і ў ласкі, і ў лісы, і ў норкі. Рой сцвярджаў, што такія ж прыстойнасці маюць і іншыя драпежнікі. Норка, напрыклад, клапатлівая маці, яна сама заморыць сябе голадам, каб толькі накарміць дзяцей. Расамаха адводзіць людзей і сабак ад сваіх дзяцей, рызыкуючы ўласным жыццём, а любімец Скоці, паважаны дзікабраз — баязлівы і плаксівы, падчас нават невялікай небяспекі забіваецца ў нару з дзецьмі, бурчыць, плача і плюецца, а часам нават пакідае дзяцей. А наконт таго, што дзікабраз наследуе зямлю, Рой даказваў, што мядзведзь (якім Скоці захапляецца) можа без асаблівай для сябе шкоды забіць і з’есці дзікабраза, як, зрэшты, і куніца-рыбачка. Але гэты довад толькі ўзмацніў захапленне Скоці мядзведзем, бо, маўляў, ён і есці ўмее разумна, культурна, не абжыраецца да смерці.
Спрэчка працягвалася доўга і закончылася, як канчаецца заўсёды; закончылася ў той самы момант, калі яны зачапілі сутнасць пытання. Калі Рой спытаў, як можна вырашыць, як звер мае рацыю, а які не, Скоці запярэчыў, што тут і рашаць няма чаго. Адны спрадвечна маюць рацыю, іншыя вінаватыя таксама спрадвечна, і ўсе жывёліны падпарадкоўваюцца пэўнаму закону. Тут Рой спытаў — калі ёсць набор чыстых і нячыстых, то як чалавек можа прывучыць ваўка мірна суіснаваць з зайцам, ласку з мышшу, льва з авечкай, сабаку з катом.
I вось тут абодва пачыналі блытацца, і іхняя спрэч-
ка пераходзіла ў маўклівую нязгоду, нязгоду па галоўных поглядах на жыццё — невырашальных, бо яны не ўмелі яе вырашыць.
— Ладна,— сказаў Самсон, злазячы з ложка.— Пайду пакупаюся ў возеры. Пайшлі, Сахаты! Няхай яны перагрызуць адзін аднаму горла, вышукваючы кожны сваю праўду. А я пайду пакупаюся ў возеры.
Мэрэй устаў таксама. Ен мог назіраць за ўсім, што б чалавек ні рабіў.
Рой стаў іх стрымліваць.
— Толькі цябе ў гэтым возеры і не хапала,— казаў ён Самсону.— Яно толькі і чакала, што ты п’яны ў яго боўтнешся.
— Я яго злаўлю, калі ён уваліцца,— сказаў Мэрэй.
— Ведаю я цябе, будзеш стаяць і любавацца, як ён тоне,— сказаў яму Рой.
Аб’яднанымі намаганнямі Скоці і Рою ўдалося ўтрымаць Самсона і Мэрэя ў хаціне. Скоці спакусіў іх рэшткамі гарэлкі, а Рой дашкандыбаў да дзвярэй і замкнуў іх. Калі яны як-кольвек размясціліся на ложках на начлег, Рой зрабіў апошняе наступленне на сілы прьіроды. Ен цалкам загрузіў печ бярозавымі цуркамі, і тады, калі ён стомлена ўпаў на ложак побач са Скоці, чырвонае полымя зацьміла слабое святло лямпы, і Рой, яшчэ да таго, як заснуць, адчуў чароўную нязручнасць нясцерпнай гарачыні ім жа напаленай печы. Хоць у гэтай бітве ён заўсёды мог застацца пераможцам! I з пачуццём атрыманай перамогі ён хутка заснуў.
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Ранкам Рой сабраўся і пайшоў, не чакаючы, пакуль прачнуцца іншыя.
Яму хацелася схавацца ад вынікаў учарашняй п’янкі, незалежна ад таго, якія яны мусілі быць. Ен цьмяна помніў, што абяцаў Мэрэю перабавіць для яго човен праз хрыбет Белых Гор у заказнік. Яму не хацелася выконваць сваё абяцанне, не хацелася адчуваць тую няёмкасць, якая авалодвае кожным пры сустрэчы з учарашнімі сабутэльнікамі.
Калі ён плыў па возеры, вада, здавалася, храбусцела пад дном лодкі. Неба было халоднае, цёмнае, але гэта была напружаная цемра, гатовая імгненна састу-
піць ранішняму ззянню. Лес заціх і, неверагодна сцішаны, здаваўся закінутым, мёртвым. Але недзе ў цішыні быў чуцен кволы капеж і больш востры гук вады, якая бегла па схіле. А пасля, калі ён вьівеў човен на сярэдзіну возера, калі на навакольных хрыбтах успыхнулі першыя водбліскі світання, разам з раніцай нарадзіліся і першыя гукі ляснога жыцця. Снегавая сава — апошні голас ночы — загукала, пралятаючы над яго галавой. Пасля аднекуль здалёку данеслася цяўканне ліса. Затым птушкі: чорнагаловая сінічка зачырыкала чык-а-дзі-дзі-дзі-дзі; засвісталі, заверашчалі, зацмокалі вавёркі; засакаталі сойкі; пачулася «бзт», «бзт» курапатак. Гэта былі слабыя гукі, якія ледзь даносіліся да сярэдзіны возера, але ён чуў іх і ўсе адрозніваў. А да таго часу, як святло разлілося на ўсё неба, сам лес пачаў падміргваць, патрэскваць і пакрэктваць незразумелымі гукамі свайго маруднага абуджэння.
Рой ведаў: нішто на свеце не магло параўнацца з тым задавальненнем, якое ён адчуваў зараз, у першы дзень сваёй чарговай бітвы з вераломнымі хітрыкамі прыроды, зараз, калі ён плыў у цяжка нагружаным чоўне па галоўнай артэрыі свайго лесу, ужо адчуваючы прыемны здаровы голад. Ен ведаў, што на гэты раз чакаецца бітва і за самога сябе: быць яму траперам ці валацугай, п’яніцай ці фермерам, чалавекам ці зверам. Але ў яго быў план; нейкія абрысы плана, з дапамогай якога ён павінен усё і назаўсёды ўладзіць, і ён збіраўся гэты план апрабаваць.
Ланцуг пастак Роя знаходзіўся па вялізным крузе працягласцю пяцьдзесят міль. Паўднёвай асновай яго і пачаткам маршруту было возера Т. Звычайна ён пачынаў абход пастак, праплываючы да самага канца возера Т і правяраючы ўзбярэжныя норы. Затым пакідаў човен на тым беразе і ішоў на поўдзень, праз хрыбты да Чатырох Азёр: гэта была яго галоўная паляўнічая гаспадарка, багатая на бабра і андатру. На Чатырох Азёрах у яго была невялікая хаціна, з якой ён, перш чым ісці на захад да Літл-Рывер, як правіла, за тры-чатыры дні абыходзіў усе пасткі на рэках, якія ўпадалі ў возера. Часам да адыходу на захад ён паляваў на лася на балотах паміж Чатырох Азёр, але часцей здавальняўся аленем, якога забіваў на хрыбтах па дарозе на Літл-Рывер. Гэта быў хуткі вузкі ручай, на якім вадзіліся норкі, і тут праходзіла заходняя мяжа ўчастка Роя. На другім беразе пачыналася гаспадарка
Скоці і Самсона, тут яны часам сустракаліся. Па гэтым ручаі Рой спускаўся на поўдзень да свайго апошняга возера, якое ён назваў Піт-Піт, згодна са своеасаблівым гукам, з якім рэчка ўлівалася ў азёрную ваду. Адсюль, каб дабрацца да хаціны, яму заставалася пераадолець яшчэ адзін хрыбет, тым самым замкнуўшы круг ці квадрат маршруту на ўсход, поўнач, захад, поўдзень і зноў на ўсход. Як правіла, абыход усяго ланцуга пастак займаў пяць-шэсць дзён.
На гэты раз ён вырашыў зрабіць інакш.
Для пачатку ён праплыў як звычайна да ўсходняга канца возера Т, правяраючы пасткі на норак, некаторыя здымаючы, іншыя нанава зараджаючы,— як і тыя, што напярэдадні паставіў са Скоці. У самым канцы возера Т ён зацягнуў човен пад вялізную ўпалую сасну, прыкрыў яго галінкамі, а затым расклаў цяпельца, каб згатаваць сняданак. Наеўшыся хлеба са свінінай і запіўшы салодкім чаем, ён закінуў за спіну важкі мех і пайшоў не на поўнач, а на ўсход і ішоў на ўсход амаль паўдня, пакуль не дасягнуў плыткай, з парогамі, рачулкі. На тым беразе яе была хаціна, і калі Рой уброд перабраўся да яе, яго сустрэла браханне сабак, кудахтанне перапалоханых курэй і, нарэшце, высокі худьі індзеец.
— Хэло, Рой,— сказаў індзеец.
— Хэло, Боб,— сказаў Рой.
Індзеец Боб: яго назвалі так таму, што сапраўднае імя было занадта складанае. Рой ведаў яго і ахвотна называў бы Боба па імені, радуючыся таму, як яно гучыць — Хома-Хомані: першая хмурынка на небе,— але гэтае імя Боба было не для белага, няхай сабе і для Роя.
Бо нават маленькая бронзаватварая індыянка — яго жонка — зараз называла яго Боб. Адзенне Боба таксама было адзеннем белага: шапка з зайца, скураная куртка, сінія палатняныя штаны, але індзейскія макасіны з аленя. Усё гэта сядзела на высокім худым, спакутаваным целе сухотнага чарнавокага, бледнага чалавека, які нагадваў Рою засохлы клён, з якога выцадзілі занадта шмат соку.
— Добра, што ты тут,— сказаў Рой.
— Я толькі што збіраўся ў Сент-Элен па муку і правіянт,— сказаў Боб.
— Хіба не позна? — спытаў Рой.
— Сёлета ўсё спазнілася, Рой.
— Спазнілася? — паўтарыў Рой, думаючы пра звера.— Ці проста сышло?
— Мала-мала спазнілася і мала-мала сышло,— сказаў Боб.
Гэта была пародыя на нібыта індзейскую гаворку, якой Боб карыстаўся як своеасаблівым пакепліваннем над белымі. Па-англійску ён гаварыў як і ўсе ў СентЭлене, як усе паляўнічыя, але час ад часу перадражніваў той жаргон, які белыя прыпісвалі індзейцам. Зараз ён не пакепліваў над Роем, якога любіў. Проста гэта быў міжвольны пратэст.
— Боб,— сказаў Рой,— я хачу пайсці на Зялёныя Азёры, туды, дзе мая гаспадарка ўкліньваецца ў тваю. Ты не супраць, калі я прайду па тваіх землях, каб трапіць на азёры?
— А чаго ты туды пойдзеш, Рой?
— Я хачу вылавіць там усё, што мне ўдасца. Я засяду ў сваёй хаціне на Чатырох Азёрах і расстаўлю пасткі па ўсёй акрузе, столькі пастак, каб здолеў толькі запомніць іхнія месцы. Звера там мо і небагата, але калі ён ёсць, то я вазьму яго да рэшты. Масавы аблоў! Я хачу аблавіць нават Зялёныя Азёры. Я там ніколі не ставіў пастак, сабраць там можна небагата, але яны, зрэшты, усе ў адной жмені, і чым яны горшыя за тутэйшыя вялікія азёры?
Зялёныя Азёры, маленькія, акружаныя амаль непраходнымі зараснікамі, праўду кажучы, былі Рою непатрэбныя. Ен назваў іх зараз афіцыйнай назвай, але часцей называў Нікчэмнымі Азёрамі, Непрыдатнай зямлёй, Спустошанай акругай.
— Магчыма, там ёсць пушны звер іменна таму, што я яго там не лавіў,— сказаў ён.— Ва ўсякім выпадку, паспрабую, але для гэтага мне трэба прайсці па тваёй зямлі, каб не блукаць па гэтых лясах.
— Вядома,— адказаў Боб.— Прашу цябе.
— А ці ёсць сцежкі проста да Зялёных Азёр?
— Есць адна старая паляўнічая сцежка, але лепшы шлях туды па хрыбце.
— А табе не будзе непрыемна, калі ўбачыш мяне на хрыбце?