Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Вось табе і адзінаццаты нумар! Чым не аўталінія? — мармытаў ён сам сабе, калі знясілена вяртаўся ў сваю хаціну ля Чатырох Азёр.— Вось табе і канвеер! — Але ён працягваў гэта толькі тры тыдні, а пасля зразумеў, што пара спыніцца: пачаў выпадаць снег.
Усё пачалося з невялікай завірухі і парывістага паўночнага ветру. Чысты ранні сняжок пасцілкай лёг на лес, азёры і хрыбты гор, і ўжо з гэтага снегападу ў далінах утварыліся гурбы. Усю гэтую завіруху Рой пераседзеў у сваёй хаціне на Чатырох Азёрах. Калі завіруха сціхла, ён зрабіў апошні абыход — снег прымушаў яго спяшацца і хутчэй правяраць пасткі на Літл-Рывер, а затым скіраваць на поўдзень і паглядзець, што робіцца ў яго на возерьі Піт-Піт. Абодва гэтыя ўчасткі былі закінуты ім амаль на месяц, і Рою трэба было вырашыць, ці варта дзеля новага ланцуга пастак забывацца на ўсе старыя. Ад гэтага рашэння шмат залежала ў далейшых паводзінах Роя.
Падчас апошняга абходу яго затрымліваў рыхлы снег, які даводзілася абтоптваць адразу. Абход быў няўдалы. На Чатырох Азёрах папалася некалькі баброў і некалькі андатраў. I ўсё. Па дарозе на Зялёныя Азёры ён знайшоў у адной пастцы лісу. Ліса сядзела на сцежцы, драцяная пятля захліснула ёй шыю, але яна была яшчэ жывая і нагадвала сабаку на прывязі. Яна злосна пазірала на Роя, які ішоў па сцежцы. Рой спыніўся.
— Эх ты, палахлівая ліса,— задумліва прамовіў Рой,— сёння ты перамудрыла.
Іншыя звяры, якія траплялі ў пастку, адчайна вырываліся; але чым мацней яны вырываліся, тым мацней зацягвалася пятля на шыі, і чым мацней яна зацягвалася, тым мацней яны вырываліся, пакуль пятля не душыла іх да смерці. А гэтая ліса? Рой зразумеў, што яна таксама спрабавала вырвацца, але хутка зразумела, што барацьба для яе небяспечная. Тады яна прыціхла і пачала чакаць, ці не ўдасца перахітрыць пастку. Яна і зараз хітра пазірала на Роя, ці не ўдасца ёй перахітрыць яго.
Гэта быў адзін з тых выпадкаў, калі Рою цяжка забіць звера. Ен заўсёды здзіўляўся знаходлівасці, яго здзіўляла настойлівая барацьба звера за жыццё, здзіўляла ўсё, што магло перахітрыць механічную вераломнасць пасткі. Але ішла вайна, і ён быў яе ўдзельнікам. Заставалася толькі выклікаць лісу на супраціў-
ленне. Рой так і зрабіў, ён пачаў трывожьшь яе доўгім сасновым суком, а калі яна стала адсоўвацца ад палкі і мацней зацягнула пятлю, Рой двойчы моцна стукнуў яе па галаве, так моцна, што палка зламалася. Ліса была мёртвая, а Рой — пераможца міжвольны — стаяў і захапляўся чыстай шаўкавістай поўсшо.
Больш нічога ў сваіх пастках ён не знайшоў, а на Зялёных Азёрах у пастку трапіла толькі адна норка. Hi бабра, ні андатры, ні выдры, ні куніцы, ні рыбачкі. Рой сяк-так пераседзеў марозную ноч у занесеным снегам шалашы на Зялёных Азёрах, а затым шпаркім тэмпам рушыў па снезе назад да хаціны на Чатырох Азёрах, раздумваючы, ці ўдалася справа з масавай лоўляй, ці варта тут вылаўліваць усё, што толькі можна, за кошт усіх іншых участкаў.
У хаціне ён падлічыў сваю здабычу.
Усяго было злоўлена шэсць андатраў, пяць баброў, дзве норкі, чатыры ласкі і ліса. Вывад зразумелы. Для такога напружанага палявання вынік быў мізэрны, хоць, калі гаварыць шчыра, гэта была неблагая трохтыднёвая здабыча. Але Рой не апраўдваў выключную стаўку на інтэнсіўную лоўлю ў гэтым месцы на шкоду ўсім іншым. Акрамя таго, Рою здавалася, што ў далейшым ён не набярэ тут і гэтага. Ен злавіў чатырох баброў на Зялёных Азёрах, і болей там баброў не было, іх неабходна выкрасліць з далейшага палявання. На Чатырох Азёрах заставаўся яго звыклы рэзерв — паўтара дзесятка хатак і некалькі новых збудаванняў маладых баброў. Але пры такой інтэнсіўнай лоўлі гэтага было мала. На Чатырох Азёрах трэба спыніць паляванне, калі ён мае намер захаваць там хоць некалькі баброў і андатраў. Мо і варта было праводзіць тут інтэнсіўную тыднёвую лоўлю, але не больш за тыдзень. Таму ён пакінуў усе свае пасткі на ранейшых месцах, але ўжо дакладна ведаў, што павінен ісці на Літл-Рывер, уніз да возера Піт-Піт і назад у сваю хаціну. Трэба рухацца, пакуль снег не выпаў па-сапраўднаму, а рэкі і азёры не скавала лёдам.
Перш чым пакінуць Чатыры Азёры, Рой прайшоўся па яловых балотах паміж азёрамі. Ен іпукаў сляды лася, ведаючы, што Джэк Бэртан, калі назапашвае мяса на ўсю сям’ю, аддае перавагу буйному ласю, а не дробнаму аленю. Рой знайшоў сляды, памёт і абадраную кару на дрэвах там, дзе вялізны самец стараўся спыніць сверб сваіх раскідзістых маладых рагоў. Але самога
лася ён так і не знайшоў. Ен убачыў шмат слядоў аленяў, але за ўсе тры тыдні не сустрэў ні аленіхі, ні цяляці. Гэта было нязвыкла і трывожна, і па дарозе на ЛітлРывер ён пільна сачыў, ці не з’явіцца на хрыбце алень альбо лось у даліне. Ен прыкмеціў адну белахвостую аленіху на схіле каля Літл-Рывер і паспеў выстраліць, але ўбачыў толькі, як мільганула і знікла ўдалечыні яе белае люстэрка.
— Ну што ж, хоць адзін алень ёсць у гэтым лесе,— сказаў ён.— Пакіну яго для Джэка. Для фермера Джэка, выратавальніка Сент-Элена.
Рой гучна засмяяўся ад уласнага жарта, і яго зычны смех рассыпаўся па ўсім лесе. Ен пайшоў на поўдзень да возера Піт-Піт і дамоў, гадаючы, ці застане ў сваёй хаціне Сахатага, ці ён пайшоў ужо ў заказнік.
РАЗДЗЕЛ СЕМЫ
Мэрэй пайшоў, але ў хаціне быў Джэк Бэртан.
— Як Сэм? — спытаў Рой, калі ўбачыў, хто ў яго ў гасцях.
Джэк прычыніў дзверы, на якія ціснула намеценая завірухай гурба; яго цела, падобнае на жэрдку, здавалася, расло з бёрнаў падлогі.
— Сэм ўсё яшчэ на ферме, калі ты пытаеш пра гэта,— сказаў ён.— Але не ведаю, ці доўга ён там будзе.
— Ці прыняў ён работніка?
— Так, але быў вельмі сярдзіты на цябе за тое, што ты пайшоў моўчкі. I Руф таксама сердавала.— Словы Джэка гучалі змрочна.— Ен усё яшчэ гаворыць пра сыход.
— А каго ты наняў ім у памочнікі?
— Білі Эдвардса.
— Білі? Гэта той, што купіў каня?
— Ага, ён. Яму патрэбны грошы. Наяўныя. Я наняў яго і каня даволі танна. Білі добры працаўнік. Калі я адыходзіў сюды, ён пачаў капаць канавы на сядзібе. Ведаеш, ён збіраўся хоць нейкім чынам выкарыстаць нават тое сапрэлае сена, але ні ў чым не сустракае падтрымкі Сэма.
Рой бьіў удзячны, але не чакаў нічога добрага.
— Будзем спадзявацца, што Біл расшавеліць Сэма,— сказаў ён і скінуў з плячэй свой мех.
— Магчыма.
Рой сумняваўся ў гэтым і раптоўна адчуў, што Сэм знарок губіць яго, імкнецца зрабіць з яго ляснога валацугу без іншага прыстанішча, акрамя гэтага лесу, без іншага жылля, акрамя вось гэтай хаціны.
— He, ты падумай, Джэк. I як гэта чалавек можа так проста пакінуць сваю хату? — закрычаў Рой.— Як можа Сэм нават думаць пра такое?
— Акрамя Сэма шмат хто ў Сент-Элене зробіць тое ж самае,— сказаў Джэк.— Ажно да самай вайны ўсе мы былі сведкамі, як дробныя фермеры адзін за адным выбывалі з гульні. Вайна крыху прыпыніла гэта, але зараз усё пачынаецца нанава. Стары Прат ужо распрадаецца, Рой, а калі стары Прат сышоў з арбіты, чаго дзівіцца дзеянням Сэма?
Але Роя не суцяшала разбурэнне іншага.
— Для Сэма гэта не апраўданне,— горка зазначыў ён.
— Ен яшчэ мо выстаіць,— памеркаваў Джэк.
— Сумняваюся,— сказаў Рой.— Сумняваюся!
Рой адчуваў, што Джэк сказаў яму не ўсё, але болып нічога сказаць не паспеў, бо з’явіўся Зел Сен-Клэр; у руках у яго было ружжо, у чорных зубах — кароткая піпка.
— А ты калі сюды з’явіўся? — здзіўлена спытаў Рой.
— Яшчэ ўчора вечарам,— адказаў Сен-Клэр.— Я сустрэў Джэка на Мускуснай завадзі, па дарозе сюды. А зараз я хадзіў шукаць аленяня ці яшчэ кагонебудзь на абед.
— А дзе Сахаты?
— Відаць, займаецца паляваннем разам з Самсонам і Скоці. У канцы таго месяца ён сказаў, што я знайду яго тут. Ен павінен быць недзе недалёка.
— Дык ён яшчэ не пайшоў у заказнік?
— Як ён пойдзе без мяне? — сказаў малеча Зел, і яго спіты, зарослы сівой шчэццю твар стаў злосным і пакрыўджаным.— Мы дамовіліся сустрэцца тут, і калі ты не пярэчыш, я пачакаю іх тут дзень-другі.
— Вядома,— сказаў Рой.— Каля месяца таму ён быў у мяне, але я думаў, што ён пайшоў у заказнік. Ен хацеў перакінуць туды човен. Але мне здаецца, што час для гэтага надта позні; праз тыдзень усюды будзе лёд.
— Ну што ж, пойдзем пешкі,— адрэзаў Зел.— А ты пойдзеш?
— Пры Джэку не магу табе адказаць,— сказаў Рой, выціскаючы з сябе невясёлы жарт.
Джэк Бэртан старанна рабіў выгляд, што і ўвагі не звяртае на іхнюю размову і цалкам захоплены распальваннем лямпы. Затым ён заняўся кухарствам, але Рой рашуча перапьініў гэта, бо Джэк быў дрэнны кухар. Рой прагаладаўся, таму хутка зрабіў абед з бекону, бобу, яек, бульбы і бляшанкі персікавага кампоту. Джэк не ўмеў нават зварыць каву, якую любіў Рой, таму той наліў вады з вядра ў эмаліраваны кацялок, закіпяціў яе, сам насыпаў туды молатай кавы. У дарозе ён піў чай, але ў сваёй хаціне ласаваўся моцнай салодкай кавай са згушчоным малаком. Падчас яды пачалі распытваць Роя, як ідуць яго справы. Ен расказаў ім пра масавую лоўлю на Чатырох Азёрах і прызнаў эксперымент няўдалым. Яны пярэчылі, што ўвогуле ўлоў у яго неблагі, але Рой сказаў, што і гэткага ўлову ён больш не даб’ецца.
— На Зялёных Азёрах больш не засталося баброў, а лісы і рысі не хопіць і па адным на пастку. Дзеля забавы там можна паставіць адну-дзве пасткі, але сапраўднай лоўлі там не чакай. Непатрэбнага клопату шмат, а здабытак — на капейку.
— Мы з Зелам праверылі некалькі тваіх пастак па дарозе сюды,— сказаў Джэк.— На балоце мы знялі пацука.— Джэк сказаў, што яны садралі скурку і паставілі яе на распялку. Яна і вісела на дроце разам са скуркамі дзвюх андатраў, якія Рой узяў на тым жа балоце.
Рой пачаў ужо распраўляцца з норкай, якую злавіў на Літл-Рывер. Седзячы на ложку, ён прытрымліваў карычневага звярка паміж каленяў, асцярожна падразаў скуру ўздоўж лапак, здзіраючы яе цалкам, і адначасова ачышчаў ад тлушчу. Калі скурка была знятая, Рой нацягнуў яе пушнінай унутр на доўгую драўляную рамку. Затым, заганяючы ў цэнтр рамкі клін, ён пачаў расцягваць яе, змазваючы скурку мылам « Люкс», якое ўсунула яму ў кішэню Джыні Эндрус. Рой славіўся тым, што ўмеў расцягваць скуркі лепш за ўсіх трапераў Муск-о-гі. Ен мог расцягнуць скурку сярэдняга бабра да памераў буйнога, а буйнога — да вялікага, вялікага — як цэлую коўдру.