Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
— Ну і ілто, што фермер? Чаму гэта дрэнна?
— Нядрэнна для хворага і для жанатага, бо што яшчэ застаецца? Але каб у цябе была хоць якая мажлівасць, ты заўтра ж вярнуўся б у лес.— Рой ведаў, што гэта не зусім так. Джэк Бэртан быў фермерам ад нараджэння і па добрай волі, але ён надта зжыўся з лесам, каб забыцца пра яго канчаткова. Хоць ён і адмовіўся ад палявання, але адзін раз у год выпраўляўся ў лес,— каб назапасіць аленіны, як ён сам казаў, але на самай справе — і Рой гэта ведаў,— каб выгнаць з сябе лес на ўсю рэшту года.— Ну як, збіраешся сёлета? — спытаўся Рой.
— Мажліва і выберуся ў лес да каляд на аленя,— адказаў Бэртан.
— Слядоў многа,— прамовіў Рой,— а самога аленя не бачыў.
— А ласі?
— Ну, лася заўсёды ўпалюеш. Справа ў тым, каб высачыць яго раней за Мэрэя або Зела Сен-Клера. Яны ўжо торкаюць свой нос ва ўсе ўчасткі, рыхтуюцца да зімовага палявання.
— А інспектар рыхтуе ім па добрай турэмнай камеры. Мэрэю адваляць дзесяць гадоў, калі інспектар зловіць яго, а Зел — той адразу трапіць у Форт-Уэнтварт. Інспектар папярэдзіў, што ў горадзе, яго не зачэпіць, але калі сустрэне ў лесе, дык пасадзіць абавязкова. А Мэрэя пасадзяць, дзе б ён ні папаўся.
— Няхай толькі не спрабуе лавіць іх у лесе. A то калі сустрэнуць яго там Мэрэй або Зел — будзе ліха.
— Глядзі, не давай ім дазволу на карыстанне тваімі хібарамі,— хутка сказаў Бэртан.
— Але хіба іх упільнуеш? Яны як снег, выпаў — і няма яго. А Мэрэн я не бачыў цэлае лета.
— А Зел толькі што заявіўся ў горад,— паведаміў Джэк.
Рой недачуў, і яму стала вельмі прыкра.
— Хто прыйшоў у горад? — спытаўся ён.
— Зел Сен-Клэр,— адказаў Джэк.
— А, Зел! — Рой зірнуў на Джэка, яму хацелася даведацца, ці не вярнуўся Эндзі Эндрус; але спытаць пра Эндзі было для яго вялікай пакутай, як пакутай было для Джэка Бэртана сказаць хоць слоўка пра былога іхняга супольніка, хоць Джэк ведаў, як турбуе гэта Роя.
— А дзе Зел? — спытаўся Рой, зноў праганяючы з галавы Эндзі, пераконваючы сябе, што і сёлета, як і раней, Эндзі не з’явіўся і не з’явіцца ніколі. Пайшоў і не вернецца.— Хіба Зел працуе на дарозе? — спытаўся ён у Джэка.
— He. Я пусціў яго ў закінуты будан у канцы маёй лесасекі. У яго жонкі яшчэ адно немаўля.
— I навошта ты пускаеш яго ў будан? Ты ж дарожны ўпаўнаважаны? Ты мусіш сачыць за парадкам! — Рою падабаўся тытул «дарожны ўпаўнаважаны» не толькі за гучнасць, але яшчэ і за тое, што яго насіў сябар Джэк Бэртан, хоць і быў ён толькі дзесят-
нікам у час летніх дарожна-рамонтных клопатаў.— А Зел плаціць табе?
— Гэта за маю развалюху? Я пусціў яго, каб ён ачысціў і ўзараў лесасеку.
— Хочаш зрабіць з яго фермера?
— He. Але зараз, калі ён страціў свой участак у лесе, яму нельга грэбаваць нічым.
— 3 Зела, як бы ні стараўся ён пракарміць сям’ю, акрамя валацугі ніколі нічога не атрымаецца. Ты ніколі не зробіш з яго фермера,— сказаў Рой.
— Тым горай для яго,— заўважыў Джэк.
— Я думаю, што Мэрэй таксама пастараецца ўбачыпь жонку і дзяцей.
— Яна паехала ў Марлоу, працуе на кансервавым заводзе,— прамовіў Джэк.
— Бедная Мэрэй! — уздыхнуў Рой.— Несправядліва гэта з боку інспектара так прыцясняць чалавека толькі за тое, што ён узяў некалькі скурак не ў сезон.
— He ў сезон і не там, дзе дазволена! У хаціне Мэрэя ў пушным запаведніку знайшлі скурак на дзве тысячы долараў. Калі б ён не ўцёк, з ім расправіліся б адразу.
— Ат, што тут казаць, абодва злодзеі і валацугі! — прамовіў Рой, папраўляючы лямкі заплечнага мяха.
— А калі ты не перастанеш мець з імі справу, скончыш тым жа: станеш не паляўнічым, а зверам.— Гэта быў выраз Роя, які Джэк павярнуў супраць яго самога. Але Рою падабалася, што Джэк паўтарае яго словы.
— Пакуль мяне чакаюць дома, я не стану валацугам,— сказаў Рой, хаваючы сур’ёзнасць за жартаўлівым тонам.— Я яшчэ зайду да цябе, Джэк. Абавязкова зайду, перш чым вярнуцца на возера.
— Ты нап’ешся, і я цябе не ўбачу, пакуль сам не збяруся на возера! — гукнуў на развітанне Джэк Бэртан, але Рой быў ужо далёка, і ў адказ Джэк пачуў са змроку вячэрняга лесу толькі яго смех.
Цемра апярэдзіла Роя, і калі ён адчыніў дзверы ў цёпла напаленую кухню, яго нявестка гатавала вячэру.
Яна спалохалася.
— Думала, што гэта мядзведзь, Руф? — спытаўся Рой.
— А як я магла даведацца, што гэта ты? — неза-
даволена прамовіла яна.— Сэм дома, а болып мы нічога не чакаем. Хіба можна так перціся просто з лесу?
Роя цешыў яе спалох і ён не звярнуў увагі на яе незадаволены тон. Сэм вярнуўся так рана? — спытаўся ён, паставіўшы мех ля сцяны і вываліўшы рукі.
— Ен заўсёды вяртаецца рана,—• з’едліва адзначала Руф Мак-Нэйр.— Да зімы далёка, а ён рэдка працуе цэлы дзень. Позна выходзіць, рана вяртаецца.
— Відаць, старэе,— сказаў Рой і пайшоў па лесвіцы ў свой пакой. Ен скінуў на падлогу мех і дастаў запалкі, каб запаліць лямпу. Яна была брудная — і ні кроплі газы. Ен спусціўся ў кухню і пачаў наліваць яе з невялікага бітона. Тут зайшоў брат.
— Ну, як справы? — спытаўся ён.
— Няблага, Сэм, няблага.
— Як сёлета бабёр?
— Скуркі добрыя, толькі мала.— Гаворачы з братам, Рой ветліва выпрастаўся, але Сэм ужо выйшаў. Рой зноў сагнуўся і заліў лямпу. Ен выцер яе, запаліў і занёс у свой пакой.
Рой выцягнуў з мяшка тры звязкі скурак і паклаў іх пад матрац. Гэта не тое, каб ён іх хаваў. Ен клаў іх туды, каб разгладзіць: бо за цэлы дзень яны скамячыліся ў мяху. Больш у мяшку нічога не было. Ен шпурнуў яго пад ложак і выцер брудныя рукі аб калашыну. У непрыбраным пакоі было пыльна і душна, таму ён адразу разнасцежыў акно.
Затым Рой пайшоў у кухню, памыўся ля ракавіны, пад пільным позіркам худзенькай, з бяскроўным тварам дзяўчынкі гадоў васьмі.
— Добры дзень, Грэйс,— сказаў ён, але дзяўчынка моўчкі назірала, як ён плюхаецца. Рой памыў за дзвярыма ногі і падняўся да сябе, каб да вячэры пераапрануцца ва ўсё чыстае. Калі палез па чыстую сарочку ў сасновую камоду, высветліў, што добрая палова яго рэчаў знікла: світэры, летняя бялізна, нават порткі і боты. Бывала, раней таксама прападала сарочка-другая, але такога яшчэ не здаралася. Гэта яго раззлавала. Хто гэта такі ўвішны: брат ці гэтае хлапчанё — пляменнік Фрэнк? Нельга сказаць, што яму было шкада вопраткі. Роя злавала, што так сустракаў яго пасля адсутнасці родны дом. Гэта было прыкметай нечага больш грознага, чым проста знікненне нейкіх шмотак. Ен адагнаў горкія думкі, спусціўся уніз і сеў за стол.
Там ужо быў Фрэнк, якому маці рабіла прачуханца
за тое, пгго ён прападаў аж да ночы. Гэта быў ружовашчокі хлапчук гадоў дванаццаці, ростам з бацьку і вышэй за Роя. Але ён быў худы, і блакітная сарочка Роя вісела на ім, як на калу. «Значыць, гэта Фрэнк»,— падумаў Рой.
— Хэло, Фрэнкі,— прамовіў ён да хлапчука.
— Хэло, Рой,— гучна адказаў той.
— Размаўляй з дзядзькам як след,— паправіў яго бацька.— А калі яшчэ раз заявішся так позна, выпраўлю спаць у хлеў, са свіннямі.— Пагроза была сур’ёзная, але выказана была неяк вяла.
Фрэнк усміхнуўся Рою, і ўсе працягвалі моўчкі вячэраць.
Вячэра была прэсная, нясмачная, зусім не такая, якой чакаў Рой. Зараз восень, павінна быць маладая бульба, гарошак, гарбуз, капуста, новы хлеб. А замест усяго гэтага вывараная свініна і кукурузная каша. floepa яшчэ, што свініна была свежая.
— Ты што, купіў парсюка? — спытаўся Рой.
— He, прадаў свінню,— адказаў Сэм.— Апошнюю. Зараз у гэтым доме не хутка паласуюцца свінінай.— I быццам адказваючы на наступнае пытанне Роя, Сэм хуценька працягваў: — Давялося прадаць яе, Рой, каб купіць у Піта Дрокэна хоць крыху чаю і цукру. Сабе пакінулі толькі кумпяк; яна ў нас была адкормленая.— У яго словах зноў прагучала вялая горыч.
— Трэба ж было хоць нешта прадаць, каб атрымаць грошы,— з’едліва дадала Руф.
Рой прамаўчаў. Тое, што тварылася ў гэтым доме, падабалася яму ўсё менш і менш, але нічога ўжо не магло здзівіць яго тут ні ў мінулым, ні ў сёлетнім, ні ў будучым годзе. Проста справы ішлі ўсё горай. Пасля вячэры дзяцей адаслалі спаць, хоць Фрэнк гучна пратэставаў, што яшчэ толькі восем гадзін. На гэта маці не знайшла лепшага адказу, як даць кухталя, і з адыходам дзяцей кухня адразу стала змрочнай.
Сэм і Рой уселіся ля печкі, а Руф прыбірала са стала. Усе трое доўга маўчалі. Сэм курыў, Рой жаваў тытунь і стараўся атрымаць асалоду ад усведамлення, што ён, нарэшце, у сваім доме. Але гэта яму не ўдавалася, бо ён не мог быць спакойным нават дома, пакуль не даведаецца пра Эндруса. Яму хацелася абыякава спытацца ў Сэма: «А Эндзі яшчэ не вярнуўся?» Але менавіта гэтых слоў ён і не мог вымавіць, і таму сядзеў моўчкі і чакаў, калі загаворыць Сэм.
Як і ў мінулыя гады, Рой пераконваў себя, што калі б Эндзі вярнуўся, пра гэта хоць хто-небудзь ды сказаў бы, аднак ён не быў перакананы і чакаў.
— Калі збіраешся вярнуцца на возера? — спытаўся Сэм.
— Праз некалькі дзён,— адказаў Рой.
Сэм не пазіраў на малодшага брата.
— А ты не мог бы затрымацца? — спытаўся ён.
— Я павінен вярнуцца, Сэм. Я прыйшоў толькі ўзяць харчу на зіму.
Брат і так ведаў гэта, але Рой імкнуўся быць цярплівым.
— А ты не мог бы застацца тут да зімы? — спытаўся Сэм.
— Навошта? — Рой быў здзіўлены.
Сэм памаўчаў, падшукваючы аргументы на карысць сваёй просьбы.
— Табе трэба застацца і дапамагчы мне па гаспадарцы, Рой. Толькі да зімы, толькі некалькі тыдняў.
Яны абодва гаварылі стрымана і зараз былі вельмі падобныя. Сэм быў толькі на паўтара года старэйшы за Роя і на нейкія два дзюймы вышэйшы. Складам, манерай гаворкі і знешнасцю яны былі падобны адзін да аднаго, толькі Сэм быў больш рыхлы і марудлівы. Але яны па-рознаму адносіліся да жыцця. Рой не меў ні прыгнечанасці, ні спагады да сябе, ні горычы. Сэму ж былі ўласцівы ўсе тры гэтыя пачуцці, і калі яны выяўляліся, Рой проста не ведаў, як сябе паводзіць.
— Я не магу заставацца гэтай парой у горадзе,— ’паволі адказаў ён.
— Але чаму? — спытаўся Сэм.— Што дадуць табе гэтыя некалькі тыдняў?
— Шмат, Сэмюэль. Участак стаў небагаты, ты ж ведаеш. Пастак у мяне столькі, што я ледзь паспяваю іх абысці, але здабыча такая малая, што рана ці позна мне давядзецца браць новы ўчастак на поўначы.
— Ты ўжо даўно гаворыш пра гэта,— сказаў Сэм і цыркнуў слінаю ў агонь.— Я ведаю, што твой участак збяднеў. Менавіта таму табе і трэба застацца ў СентЭлене. Паляванне ў Муск-о-гі закончана, Рой. Лепей ты дапамог бы мне ўратаваць ферму. Аднаму чалавеку гэта не пад сілу. Чаму б табе не паспрабаваць хоць адзін год? Чаму?