Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
— Як школа? — спытаў Рой.
— Да каляд закончу.
Рою хацелася спытаць у яго, ці не збіраецца ён паступіць у які-небудзь тэхнікум у Сэдберы або ў Соа, але, як зазначыў хлопчык, ён не бацька яму. У адпаведнасці з тым, як Джок рос і адбіваўся ад рук, Джын Эндрус некалькі разоў спрабавала пераканаць Роя дзей-
нічапь па-бацькоўску, не адносна адказнасці, а проста ў якасці цвёрдай рукі. Але Рой адмовіўся ад усялякага ўмяшальніцтва. Ен любіў Джока як сьіна Эндзі — і ўсё тут. Больш глыбокія, бацькоўскія пачуцці былі затрачаны ім на малодшую сястру Джока — Джульету. Яна пражыла толькі восем гадоў, і за гэты кароткі тэрмін Рой палюбіў дзяўчынку як уласнае дзіця, і Джульета адказвала яму такой жа шчырасцю. Яна была падобная на маці, але ў яе была асаблівая дзіцячая высакароднасць, і яна лягчэй прынараўлівалася да людзей, асабліва да Роя. Лепш за яе ён ніколі нікога не ведаў. Калі аднойчы ён вярнуўся дамоў і даведаўся, што яе адвезлі ў акруговую бальніцу, адкуль яна і не вярнулася, гэта стала для Роя першым сур’ёзным ударам, і вельмі надоўга жыццё яго зрабілася змрочным.
Джок захапіўся сваімі справамі і хутка выйшаў, a Джын Эндрус наліла Рою кавы і паставіла кубачак на ўскрай пліты, каб прымусіць яго перайсці са скрыні ў крэсла.
— У Мемарыял Хол адкрылі кіно,— распавядала місіс Эндрус,— Джок дапамагае кінамеханіку.
Рой моўчкі піў каву.
— Рой,— спытала яна,— Эндзі меў схільнасць да механікі?
— Эндзі? He, Эндзі быў проста Эндзі,— адказаў ён.
— Значыць, Джок'пераняў гэта ад мяне.— Бацька Джын, як яна сама казала, быў вагонаважатым у Таронта, майстар на ўсе рукі. Яна расказвала пра гэта і раней, шмат разоў.
Рой быў нязвыкла стрыманы, і яна здагадалася, што дома ў яго не ўсё ладна.
— Я выпісала кулінарную кнігу,— сказала яна.
— Вам гэтая кніга непатрэбна, Джын,— запярэчыў ён. Гэта ўласна азначала, што кніга ёй вельмі спатрэбілася б.
— Я ведаю, што я дрэнны кухар,— прамовіла яна, каб расшавяліць яго.
3 гэтай нагоды яны даволі доўга спрачаліся. Чым больш Рой хваліў яе стравы, тым больш відочна станавілася, што кухарыць яна не ўмее і ніколі не навучыцца.
— Ва ўсялякім разе, марынады я сёлета пастаўлю,— сказала яна.
Яны ўжо гатаваліся, і Рой з задавальненнем пры-
нюхваўся да паху розных прыпраў, гарачага воцату і солі. Менавіта гэта ён і разлічваў знайсці, вярнуўшыся дамоў. Мо іменна таму Джын раптам распачала тое, што іншым часам лічыла б марнатраўствам. Навошта гатаваць марынады, калі іх можна купіць у краме ў Дзюкэна?
— Джыні,— паклікаў Рой,— колькі я зарабіў грошай?
— Дакладна не магу сказаць, Рой. Восемсот долараў, а мо і дзевяцьсот.
— Восемсот ці дзевяцьсот,— задуменна прамовіў Рой, штосьці падрахоўваючы. Ен пазіраў проста ў белае полымя лямпы. Яно амаль асляпіла яго, і калі ён перавёў позірк на Джын Эндрус, дык убачыў затуманеную пляму, а ў ёй светлыя валасы і тонкі воблік, надта тонкі: востры нос і блакітныя, вельмі блакітныя вочы. Яна пільна назірала за ім.— Мне спатрэбіцца на зіму дзвесце долараў.
— А хіба вы не пакінулі пушніны для Піта Дзюкэна?
— Пакінуў. Яна дома. Але грошы мне патрэбны на іншае.
Звычайна сваю законную норму пушніны Рой прадаваў адкрыта Піту Дзюкэну як прадстаўніку Гарадской закупачнай кампаніі. Гэты законны заробак ішоў на тое, каб забяспечыць харч на ўвесь сезон, на новыя пасткі, патроны, адзенне і іншыя асабістыя патрэбы. Грошы за продаж незаконнай пушніны Джым Эндрус захоўвала для Роя; і яна прытрымлівала іх моцна, каб ён не змарнаваў іх па п’янцы. Яна пагадзілася на гэта па ўласнай просьбе Роя і зараз выдавала яму грошы толькі на разумныя патрэбы. Рой ведаў, якое супраціўленне яму трэба вытрымаць.
— Я мушу пакінуць трохі грошай Сэму,— прамовіў ён.
— Вы хочаце падараваць яму ваш зімовы заробак?
— Так, калі толькі вы не дадзіце мне для яго сотнюдругую,—сказаў ён з надзеяй.
— Я не дам гэтых грошай,— спакойна запярэчыла яна.— Гэта вашы грошы, а не Сэма. У Сэма ёсць ферма, ён не мае патрэбы ў грашах.
— Ен не ўтрымае ферму, калі не дастане грошай на выдаткі,— сказаў Рой.— Ен дайшоў да мяжы.
— Я ведаю,— яна пакруціла галавой.— Але гэта
не справа. Грошы не дапамогуць Сэму,— дакладныя рысы яе рота сталі болын жорсткімі.
— Гэта ўтрымае яго на ферме,— пераконваў Рой.
— He. Грошьі ён возьме, а ферму ўсё адно кіне. Ен не фермер, Рой. I навошта спрабаваць затрымаць яго тут?
Рой зірнуў на Джын Эндрус так, нібыта яна была для яго чужая, гараджанка, якая не магла зразумець, што значыць ферма для лесавіка-паляўнічага. Яна ніколі не зразумее, што будзе, калі Сэм кіне зямлю МакНэйраў. Джыні вытрымала яго дакорлівы позірк як жанчына, якая, вядома, ведала, што азначае страціць сваю хату, але яшчэ і як жанчына, якая не магла не ўлічваць рэальнасць. Яна паглядзела на вялікую моцную галаву Роя, упалыя сухія шчокі, маленькія глыбокія вочы, на яго кароткія рукі, аднолькава тоўстыя ад локця да самай кісці, і спытала сябе, ці ёсць у Канадзе больш мяккі чалавек, якога засмуціла б матэрыяльнае і духоўнае падзенне іншага чалавека.
— Сэм гаворыць, што справіцца, калі я дапамагу яму перагораць гэтую зіму,— сказаў Рой. Ен не збіраўся гэта гаварыць, але давялося.
— Што, застацца на ўсю зіму? — не стрывала яна.
— Так.
— Ен не мае права патрабаваць гэта, Рой!
Роя ўжо не турбавала, ці правільна гэта. Яму неабходна рашэнне. Яна павінна зразумець, што Сэму трэба атрымаць гэтыя грошы.
— Які сэнс вам заставацца і працаваць на ферме для Сэма,— рэзка прамовіла яна. Перспектыва таго, што Рой трапіць у пастку і будзе вымушаны батрачыць, абурыла яе не менш, чым самога Роя. Адабраць яго ў лесу і замацаваць на ферме — гэта ўсё адно, што льва пасадзіць у клетку,— параўнанне, якое ўзнікала ў яе ў галаве кожны раз, калі яна сама пачынала думаць пра тое, каб прасіць Роя кінуць паляванне і застацца ў горадзе.
— Яму патрэбны грошы для гаспадаркі,— пераконваў Рой,— усё роўна, застануся я альбо не.
Яна па-ранейшаму лічыла, што грошы не вырашаць усіх праблем Сэма, але не стала пярэчыць. Яна не хацела, каб Рой страціў сямейны кут, бо ў гэтым хавалася яшчэ адна небяспека для яе. Джыні лічыла, што, страціўшы хату, Рой пойдзе яшчэ далей у лес і зусім не будзе вяртацца ў горад. Яна ведала, якія цяжкасці ча-
каюць Роя, але ёй варта падумаць і пра сябе, пра свае справы і адчуванні, а яна, са свайго боку, зусім не хацела, каб Рой пайшоў на поўнач.
— Калі вы туды пойдзеце, вы ўжо не вернецеся,— сказала яна яму, калі аднойчы яны паспрабавалі цвяроза разабрацца ва ўсім гэтым.
— Я вярнуся ў Сент-Элен, толькі калі мне будзе куды вярнуцца,— настойваў ён,— і на поўнач я не пайду, калі не буду мець прытулку тут.
— Гэта толькі словы,— сказала яна.— Я ж ведаю, што на поўнач вы пойдзеце менавіта тады, калі тут у вас нічога не застанецца. Возьмеце і знікнеце як леташні снег.
— He, Джыні. He! — запэўніваў ён.— Калі тут у мяне нічога не будзе, я не пайду на поўнач, бо там я зусім здзічэю, стану сапраўдным лясным сычом. Я пайду, толькі калі мне будзе куды вярнуцца, і я абавязкова буду вяртацца. Але ўчастак спустошаны, Джыні, і рана ці позна мне ўсё адно давядзецца пайсці на поўнач.
— Ну, а я тады вярнуся да сваіх у Таронта,— папярэдзіла яна. He, яна яго не палохала. Яна спрабавала хоць нейкім чынам прыстасавацца да яго складаных адносін з Сент-Эленам і лесам. Яна разумела, як патрэбна яму апірышча тут, каб прыняць рашэнне пайсці на поўнач, але чым больш складана ўсё гэта станавілася, тым болып рашуча яна адмаўлялася думаць пра гэта, і нарэшце яна заявіла яму: — Рабіце як хочаце, але, калі вы пойдзеце на поўнач, я з’еду дамоў.
Гэта была іх адзіная сварка, і зараз яны баяліся паўтору яе. 3 маўклівай згоды яны пазбягалі гэтай тэмы. Рой ведаў, што калі ён пойдзе на поўнач, яна сапраўды вернецца ў Таронта, але абое яны ўсведамлялі, што рана ці позна яму давядзецца ісці глыбей у лес, далей на поўнач, іначай трэба кідаць паляванне і фермерстваваць у Сент-Элене. Але ўсё гэта было для Джыні катастрофай, і яна не магла болып думаць пра гэта.
— Бярыце вашы грошы для Сэма,— сказала яна,— але толькі глупства гэта, Рой. Гэта вашы грошы, і калінебудзь яны яшчэ спатрэбяцца вам.
— Спатрэбіліся ўжо,— адказаў ён.
Больш на гэты конт яны не размаўлялі, пакінуўшы пытанне не вырашаным.
He вырашаным заставалася і пытанне пра Эндзі, бо ніводзін з іх не мог уключыць Эндзі ў нясмелыя спробы хоць неяк вырашыць будучыню. У сваіх адно-
сінах яны моўчкі зыходзілі з таго, што Эндзі пайшоў і ніколі не вернецца, але ва ўсіх іхніх спробах цвёрда наладзіць сваё жыццё Эндзі адыгрываў пэўную, таемную ролю. 3-за гэтага Джын ненавідзела прывід мужа нават больш, чым яна магла б ненавідзець яго жывога, і яна ведала, што Роя таксама бянтэжыць няўпэўненасць у тым, як жа на самай справе складваецца сітуацыя з Эндзі. Ен нібыта блукаў па голай палярнай пустэчы, шукаючы адзіна правільны шлях і не знаходзіў яго.
На пэўны час яны абое затаіліся кожны са сваімі развагамі.
Звычайна да гэтага часу Рой ужо дастаткова дабрэў, і Джын Эндрус магла спакойна церабіць і падражніваць яго, паступова выклікаючы на своеасаблівыя праявы пачуццяў. Нават у лепшыя часіны гэта было нялёгкай справай, Рой належаў да тых мужчын, якія не ўмеюць падысці да жанчыны першымі. Ен не дакрануўся б да яе па сваёй уласнай ініцыятыве. Ен не мог дазволіць сабе гэтую блізкасць, пакуль дамашняя цеплыня і вабнасць гэтай адной-адзінай жанчыны не растаплялі, не паглыналі яго цалкам. Джыні ведала, што сёння гэта будзе складана.
Яна не мела звьічкі ласкава турзаць яго за вуха, калмаціць яго рэдкія валасы і абдымаць яго моцную шыю,— у іх усё адбывалася інакш.
Перш за ўсё яна падлівала яму кавы. Неўзабаве ён турботна ўставаў. Тады яна здымала свой фартух і ўбірала ў яго Роя — і ён браўся перамываць талеркі, слоікі, чысціць нажы і відэльцы, адным словам, усё, што трапляла пад руку. I тады яна пачынала пакепліваць з яго ўбору і цясней завязваць тасьму фартуха, здзьмухваць з яго ўяўныя пылінкі, наводзячы крытыку на чысцёху Роя. Ен адштурхоўваў яе, але яна не супакойвалася. Ен спрабаваў зняць фартух, але яна не дазваляла, злосна ашчаперваючы яго за плечы. Тады плечы яго абмякалі, тоўстыя кісці звісалі па баках, і ён станавіўся такім, якім яна хацела: грубым альбо мяккім, рэзкім альбо пяшчотным, такім, а зрэдзь часу і насмешлівым, настойлівым, дужым, нечаканым і ненадзейным. Тады ў іх не было слоў. Была толькі адна доўгая канадская ноч.