Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
Раніцай Рой згатаваў сняданак: напёк аладак, падсмажыў яечню з салам. Джок і сам Рой паснедалі ў задаволеным маўчанні. Джын Эндрус ела са сваёй звыклай абыякавасцю да ежы. Яна была яшчэ пад уражаннем перажытага і так пільна пазірала на Роя, што яму было няёмка перад яе сынам. Калі Джок пайшоў у школу, ёй давялося асабліва складана змагацца з сабой. Ею яшчэ валодала невыразная прага стварэння, у той час як Рой адчуваў здаровае пачуццё закончанасці і не заўважаў нічога, акрамя цудоўнай раніцы.
— Дык што, возьмеце грошы? — прымусіла яна сябе спытацца ў Роя, калі ён адыходзіў.
— He ведаю, Джыні,— сказаў ён.
— I застанецеся на зіму?
— I гэтага не ведаю,— сказаў ён.— Пабачым. Я яшчэ вярнуся.
На імгненне яна ўявіла, што Рой перадумаў даваць грошы Сэму і мо ўсё ж застанецца на зіму дапамагаць яму. Яна і радавалася і ўнутрана пратэставала супраць такога рашэння і доўга стаяла ля дзвярэй, назіраючы, як ён пераходзіў поле і пералазіў цераз загарадку, кіруючыся да фермы Сэма.
Рой сабраў пушніну, якая засталася ў спальні, і, адыходзячы, паспрабаваў пазбегнуць зневажальна адкрытага позірку нявесткі. Але яна застала яго на лесвіцы.
— Табе не варта вяртацца да нас, калі ты бавіш час там аж да раніцы,— сказала яна.— Гэта нядобра!
Ен не адказаў, ён нават не пазіраў ёй у вочы. Ен пайшоў моўчкі, абураны і зганьбаваны, і толькі радасць ад маючай быць праходкі сярод белага дня па Сент-Элену крыху супакоіла яго.
У адпаведнасці з тым, як лес і ворыва саступалі месца гораду, прыродная бясплоднасць зямлі станавілася ўсё больш выразнай. Ад ускраін горада і да самага возера Гурон невялікія роўныя пляцоўкі былі ўздыблены і заціснуты магутнымі гранітнымі скаламі, голымі, дзікімі; і рэдкія елкі тырчалі сярод іх кпліва, быццам надмагільныя помнікі над вартымі жалю лапікамі расчышчанай зямлі. Гэтае каменнае царства распасціралася аж да возера, і ўсюды ўладарылі скалы, велічныя і непрыступныя, але ўсюды між імі віліся вузкія небрукаваныя дарогі і агароджы, складзеныя з валуноў;
прыляпіліся крамы, бачны тэлеграфныя слупы і нават чыгунка — адрэзак Канадскай Ціхаакіянскай, якая абрывалася ў Сент-Элене, не надзяліўшы пасёлак ні станцыяй, ні таварнай платформай. Заняпалы, але ўчэпісты гарадок, які даводзіўся да дрыжыкаў частым пранізлівым асеннім ветрам. Рой зноў усміхнуўся яму, калі выйшаў на цвёрда ўтаптаную сцежку да крамы Піта Дзюкэна.
Сустрэчныя цёпла віталіся з ім. Старэйшых ён ведаў па імені, але было шмат навічкоў, якія прыходзілі кожны год альбо вырасталі падчас яго адсутнасці, і гэтых ён не ведаў. На тратуары з дошак перад маленькай крамай з бярвення Рой на імгненне затрымаўся, разглядваючы новую шыльду.
— «П. Дзюкэн»,— чытаў ён голасна.— «Мяса і Бакалея. Мука і Фураж».— Ен перачытаў надпіс і пачаў шукаць на шыльдзе што-небудзь лепшае.— «Няма нічога болып духмянага, чым чай Салада! Курыце цыгарэты «Консульскія»! Піце апельсінавы сок!» «П. Дзюкэн. Мяса і Бакалея».
Апошні скарочаны варыянт упрыгожваў шкло ўваходных дзвярэй. Ен адчыніў іх і ўвайшоў.
— Прывітанне найлепшаму жаніху ва ўсім Муск-огі! — гукнуў ён маладому брунету, які стаяў за акуратным прылаўкам.— Ці мо ты ўжо не жаніх, Піт?
— А божухна, дык гэта ж Рой. Сватай мяне, Рой, сватай! Я чакаў цябе не раней чым праз два-тры дні. А ці бачыў ты, што інспектар толькі што пайшоў па дарозе сустракаць цябе? — Рой міжволі азірнуўся, a раптам Дзюкэн і сапраўды не жартуе, але француз засмяяўся.— Што, папаўся?
— А я і не супраць сустрэчы з інспектарам,— ветліва адказаў Рой.— У мяне добрая пушніна.
— Добрая і законная,— сказаў Піт Дзюкэн. Ен скінуў белы фартух і аддаў яго нейкай таўстушцы, якая ўсміхнулася Рою, калі ён паспрабаваў разабрацца, якая ж гэта з сясцёр Філіпс.
Дзюкэн правёў яго цераз моцна напаленую краму ў наступны пакой, які служыў яму канторай. Гэта быў даўгаваты пакой з пісьмовым сталом, прадранай кушэткай, чыстымі занавескамі. Дзюкэн сеў за стол і пачаў прымаць у Роя пушніну, уважліва яе разглядваючы.
— А якая зараз цана? — спытаў Рой.
— Дрэнная,— адказаў Дзюкэн.— Ваенны бум па-
дае. Хутка цяжка будзе збываць пушніну. Цана падае, Рой.
— А цана на прадукты расце,— падхапіў Рой. Гэта было сказана не ў адрас Дзюкэна, а пра дзіўную асаблівасць цаны, якая не дазваляла чалавеку пракарміцца за заробак.— Усе цэны растуць, але калі табе надарыцца нешта прадаць, яны адразу ж падаюць.
— Грошай становіцца мала, Рой
— А як у фермераў?
— Зноў просяць крэдыт.
— Я ведаю пра гэта,— прамовіў Рой, думаючы пра Сэма.
Яны больш ні пра што не гаварылі, пакуль не сышліся на цане за пушніну. Рой не ведаў гарадскіх цэн, але сваю цану ён у Піта выбіў, як той ні ўпарціўся. Гэта было нялёгка, але выручка апраўдала яго спадзяванні, і Рой быў задаволены. Дзюкэн запісаў цану кожнай скуркі, падвёў вынікі і спытаў у Роя, ці пусціць гэтую суму, як звычайна, на аплату зімовага заказу.
— Крыху пачакай, Піт,— сказаў Рой.— Я пасля скажу.
— Калі табе патрэбны грошы зараз, а зімні правіянт — у крэдыт, ты скажы, Рой, я табе заўсёды паверу.
Дзюкэн прапаноўваў гэта па-сяброўску, і па-свойму ён быў сябрам і Рою і ўсім траперам Сент-Элена. He першы раз ён забяспечваў у крэдыт любога трапера пад улоў, некаторых ён крэдытаваў на два і нават на тры сезоны, але на больш не згаджаўся нікому. Дзюкэн на справе перакананы, што крэдыт зусім не азначае безнадзейнага доўгу: пры належным кантролі гэта проста выгаднае ўкладанне грошай. У аперацыях з траперамі яму было забяспечана вяртанне пазыкі ў выглядзе пушніны. Ен гарантаваў сябе ад рызыкі, стаўшы прадстаўніком пушной кампаніі, да якога траперы ўсё адно былі вьімушаны зносіць сваю пушніну за даўгі. Інакш ім не атрымаць ніякіх прадуктаў з крамы Піта Дзюкэна, а таксама і ад двух іншых крамнікаў гарадка. Але гэтая сістэма распаўсюджвалася толькі на трапераў, a не на фермераў. Дзюкэн рэдка крэдытаваў фермераў, хоць, вядома, былі і выключэнні. 3 дробнымі фермерамі і здольшчыкамі ён практыкаваў абмен сваіх тавараў на іхнія прадукты. Менавы гандаль аджыў свой век яшчэ калі быў жывы яго дзед, а бацька гандляваў за наяўныя. Але Піт атрымаў краму, калі ў ёй не было ні абароту, ні наяўных, словам — нічога. Яго бацька —
скупаваты французскі буржуа — славіўся сваёй чыста брэтонскай, капеечнай ашчаднасцю. На той час, як ён памёр, пахіснулася рэпутацыя нават Дзюкэнаў. Але яго сын вярнуўся з другой сусветнай вайны з маленькімі чорнымі вусамі, цвярозай камерцыйнай ацэнкай бліжняга і дзелавой кемнасцю, якую выхавала ў ім пасада сержанта па гаспадарчай частцы. Ен пачаў гандляваць усім і з усімі, беручы на сябе як мага больш прадстаўніцтва і заводзячы як мага больш новых сувязей; гандляваў справядліва, калі даводзілася быць сумленным; гандляваў несправядліва, калі гэта абяцала выгаду і нічым не пагражала, нават стратай добрага іміджу. Ен быў добры крамнік, і яго маленькая крама стала своеасаблівым цёплым, утульным і добра забяспечаным клубам для ўсяго Сент-Элена, дзверы якога былі адчынены і для адносна багатага і для параўнальна беднага кліента, чые патрэбы абслугоўваліся Пітам тым больш ахвотна, што гэта давала яму добры прыбытак і прывольнае жыццё. Піт быў самым удачлівым чалавекам ва ўсім Сент-Элене.
— Што, Сэм табе што-небудзь вінен? — спытаў Рой.
— Толькі пару долараў, якія ён пазычыў у жніўні,— адказаў Піт.— Мне вельмі не падабаецца ўся гэтая гісторыя з продажам свінні, але калі б не я, яе купіў бы нехта іншы, а я даў яму добрую цану.
Рой разумеў гэта.
— Вазьмі тое, што ён павінен табе, з пушных грошай, але больш не пазычай яму.
— Добра, Рой,— твар Дзюкэна зрабіўся заклапочаным.— Скажы, Рой, ты не збіраешся застацца з ім у горадзе? Ен казаў, што будзе цябе пра гэта прасіць.
— Я яшчэ не ведаю,— сказаў Рой,— але ты ўсё ж адкладзі мне ўсё неабходнае на зіму. Калі правіянт мне не спатрэбіцца, я табе скажу.
— А ці чуў ты, што Эндзі Эндрус блукае недзе тут блізка? — сказаў Дзюкэн. Па-сутнасці гэта было не пытанне, а папярэджанне.
Рой ніяк не адгукнуўся на гэта, на адваротным баку рэкламнага праспекта універмага ў Таронта ён склаў спіс таго, што яму патрэбна на зіму, і аддаў яго Дзюкэну. Затым яны разам прайшлі па краме, адзначаючы тыя ласункі і прысмакі, пра якія не ўспомніў Рой. Тут ён дадаў да заказу сушаных фруктаў, кансерваванай вішні, паштэту, яшчэ некалькі слоікаў джэму і два пакеты мятных ледзянцоў як самых выгадных цукерак.
Рой памераў кароткія гумовыя боты. У лесе яны былі не надта выгодныя, але ён купіў іх і паклаў на самае дно мяшка. Мяшок ён пакінуў прадаўшчыцы, якая выконвала заказ, і нагадаў ёй, што шэсць дзесяткаў яек трэба пакласці разам з хлебам абавязкова зверху, a масла ў бляшанках — на самы ніз, разам з ботамі. Яны вярнуліся ў ранейшы пакой, дзе Піт Дзюкэн наліў Рою вялікую шклянку Блэк-энд-Блю, хлебнай гарэлкі шатландскага рэцэпту, дзевяностаградуснай, як значылася на бутэльцы. Гэтая шклянка, якую падносіў Дзюкэн, заўсёды была першай пасля вяртання Роя з лесу. Затым былі і іншыя, але ніводная не была такой смачнай, нават другая, якая выпівалася адразу за першай.
— Ого, нібыта плугам пераварочвае ўсяго,— сказаў Рой. Яго адразу забрала, ён пачырванеў, і вочы ў яго заблішчалі.
— Хочаш пару бутэлек у твой мяшок?
— He,— адказаў Рой. Яму было цяжка адмаўляцца. Але пакуль яшчэ ён цвярозы, не хацелася браць з сабой у лес гарэлку, хоць для большасці трапераў гэта было звыклай з’явай.— Зрэшты, адну бутэльку пакладзі ў дарогу,— папрасіў ён.
— Я і сам думаю выйсці на паляванне, бліжэй да каляд. У вярхоўях рэчкі Уіп-о-Уіл,— сказаў Дзюкэн.— Паеду на сабаках.— Як і кожны жыхар Сент-Элена, Дзюкэн выпраўляўся на паляванне, як толькі з’яўлялася магчымасць, але Рою заўсёды здавалася, што ён крыху выхваляецца сваімі лайкамі, адкормленымі сабакамі, якія грызліся і падвывалі недзе за крамай. Сабакі — гэта добра, Рой і сам на іх ездзіў, але гэта толькі для сур’ёзнага палявання, а не для прагулкі ўдвух на нейкія там два тыдні. Піт проста адпачываў у лесе ад свайго клопату спадчыннага крамніка, крамніка ў трэцім пакаленні.
— Наліць яшчэ? — Дзюкэн узяўся за бутэльку.
Рой пакруціў галавой і адным рыўком адарваў сваё дужае цела ад стала.
— Пайду паталкую з інспектарам,— сказаў ён, і не паспеў Дзюкэн запярэчыць, як яго і след прастыў.