Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Я паляўнічы, Сэм. Ты — фермер.
— Проста я старэйшы сын! — самотна прамовіў Сэм.— А ты фермер лепшы, чым я, такім фермерам я не стану ніколі.
Рой не любіў, калі яму гэта казалі, але ведаў, што гэта праўда. Калі пасля першай сусветнай вайны ён дзевятнаццацігадовым юнаком вярнуўся з Францыі, два гадьі гаспадарыў на ферме. I гэтыя два гады пасля вайны ён не даваў ферме захірэць, ачысціў ладны ўчастак зямлі, апрацаваў яе так, што яна трымалася да гэтага часу. Але двух гадоў фермерства для Роя было дастаткова, і ён узрадаваўся, калі старэйшы брат вярнуўся з Таронта з пустымі рукамі і пачаў займацца фермай. Сэм быў старэйшы, і ферма належала яму. Іхняя маці памерла, пакінуўшы іх яшчэ зусім малымі, бацька памёр, калі яны абодва былі на фронце, а малодшы брат хутка пакінуў Сент-Элен і пачаў працаваць на рудніках у Сэдберы. Зараз ферма належала Сэму, і гэта ён мусіў працаваць на зямлі, а не Рой. Ен не адмаўляўся дапамагчы Сэму летам, калі на гэта можна выкраіць час і калі яму можна пабыць у горадзе, але зараз зусім не той час, каб Рою тырчаць у Сент-Элене, і Сэм гэта добра ведае.
— Ну толькі зараз, толькі адзін раз, Рой,— прасіў Сэм.— Дапамажы мне падрыхтавацца да зімы.
— Калі я застануся да зімы,— сказаў Рой,— тады я ўжо не здолею пайсці.
— А навошта табе ісці! — настойваў Сэм.
Рой адчуў пастку, але спрачацца яму не хацелася.
— А хіба ў цябе дрэнна ідзе гаспадарка, Сэм? — спытаўся ён.— He павінна.— Ен прамовіў гэта як мага спакайней.
Сэму таксама не хацелася спрачацца, але ён не мог справіцца з пачуццём горычы.
— Лепш ўжо быць батраком. Працуючы на іншага, ва ўсякім разе, хоць у канцы кожнага тыдня атрымліваеш грошы. А выручка з фермы -— яе і не бачыш.
— Хіба ты нічога не атрымаў ад ураджаю?
— Атрымаў, але, калі за ўсё заплаціў, грошай не хапіла нават на насенне, не кажучы пра нейкія закупкі ў Дзюкэна. Я ўсё яшчэ выплачваю па закладной, a таксама нядоімку за трыццатыя гады, і нават зямельную пазыку, якую бацька атрымаў яшчэ ў тысяча дзевяцьсот трэцім годзе.
Рой ведаў пра гэтыя даўгі, але які фермер не мае даўгоў. Фермерам заўсёды даводзілася выкручвацца,
плаціць, калі ёсць чым, а не — дык залазіць у даўгі, праклінаючы высокія працэнты і падаткі і зямельныя банкі, якія абдзіралі іх да ніткі. I ўсё адно ён ведаў, што Сэм не павінен быў так збяднець; збяднець аж да таго, каб спусціць апошнюю свінню. За ўвесь той доўгі час, што Мак-Нэйры апрацоўвалі зямлю, не было, здаецца, выпадку, каб хто-небудзь з іх прадаваў апошнюю свінню, і дзеля чаго: на чай і цукар. Такое мог зрабіць толькі чалавек, даведзены да мяжы адчаю.
— На гэтых лясных фермах аднаму яшчэ можна перабіцца,— працягваў Сэм.— Можна пракарміцца тым, што дае ферма: ёсць сваё масла, малако і хлеб, але для сямейнага чалавека гэтага мала, Рой. Мала.
— А я думаў, што цэны на хлеб зараз добрыя,— сказаў Рой.
— Яны добрыя з самай вайны, але што толку, калі на ўсё іншае цэны растуць яшчэ хутчэй. Да таго ж у Ma­ne недаспела пшаніца і няма кармоў. Усё лета зямля мокла, і палова сена згніла.
Рой аднак не мог зразумець.
— Але, калі зямля такая цяжкая, чаму ты вясной не пасеяў гарох альбо нейкую іншую гародніну?
— Ды не цяжкая яна,— сказаў Сэм,— а ўся забалочаная, пракісла.
— Дык асушы яе.
— Ты ж ведаеш, толькі пярэдняе поле ўзарана як след. Усё астатняе макрэча.
— А хіба нельга было дастаць машыну? Пракапаць канавы?
— У мяне толькі дзве рукі,— сказаў Сэм.— Вось чаму табе і трэба застацца. Мы наладзілі б асушку сядзібнага надзела, выкарчавалі б сорак чацвёртую расчыстку, маглі б пасеяць чырвоную канюшыну, а мо кукурузу альбо бульбу. Мне патрэбны працоўныя рукі, Рой, а наняць я нікога не магу.
— А я думаў, што ты выкарчаваў сорак чацвёртую яшчэ летам.
Руф Мак-Нэйр, заняпалая жанчына з пагардлівым позіркам і адвіслымі грудзямі, прысела ля стала.
— Ен быў вельмі заняты, усё здаваў коней,— сказала яна,— а грошы траціў Бог ведае на што. Усё лета прагуляў, глядзеў, як працуюць іншьія.
Сэм не спрачаўся з жонкай, і Рой ведаў, што справа тут не ў ляноце. Слабасць Сэма ў іншым: ён няздольны зразумець, што фермерстйа ' гэта вазлік:
разлік ва ўсім; ніколі не купляць насення больш, чым можаш пасеяць, ніколі не сеяць больш за тое, што можаш убраць, прадаючы, ніколі не пакідаць жывёлу і сям’ю без прыпасаў. У Сэма не хапала для гэтага ні спрыту, ні жадання. Калі ён і страціў марна ўсё лета, гэта сведчыла не пра ляноту, а хутчэй пра тое, што ён быў у адчаі.
— А як коні? Працуюць? — Роя гэта цікавіла асабліва, бо гэта ён купіў брату двух цяжкавозаўклайдсдэляў, купіў толькі два гады таму, затраціўшы на гэта паўгадавую выручку ад палявання. Але і гэта не паспрыяла Сэму.
— Я прадаў запрэжку,— сказаў Сэм і ўпершыню зірнуў на Роя.
— Навошта, Сэм,— злосна ўсклікнуў Рой.— Гэта была лепшая запрэжка ў Сент-Элене!
Сэм спрабаваў нешта сказаць, але ў яго нічога не атрымалася.
Рой пашкадаваў пра сваю нястрыманасць. Сваё здзіўленне і гнеў ён нейтралізаваў звыклым намаган-, нем трымаць язык за зубамі. Яму стала шкада брата, ён быў горка расчараваны і прыгнечаны тым, што гэты развал адбываецца на яго вачах, не толькі душэўны распад брата, але і распад дома, сямейнага кутка.
— А як жа ты справішся без коней? — сумна прамовіў Рой.
— Ніяк не спраўлюся, калі ты не дапаможаш мне. Пра гэта я і талкую табе, Рой.
У нежыццёвым тоне Сэма ўсё тая ж вялая пагроза. Але Рой не паддасца, ён нават не верыць, што справы дрэнь. Сэм разгублены і самотны, проста не падобны сам на сябе.
— А што, калі я папрашу Джэка Бэртана, каб ён дапамог табе? — прапанаваў Рой.— Джэк зробіць усё, што можа.
— У яго і без мяне хапае клопату,— сказаў Сэм.
— He хочам мы яго,— умяшалася Руф Мак-Нэйр.— Ен свінапас і лесаруб, адно слова — падзёншчык.
— Ен добры фермер, Руф,— прамовіў Рой.
— А для мяне ён заўсёды будзе батраком, і я не хачу, каб такія людзі дапамагалі мне дарма. Яму патрэбна падзёншчына. Такім ён быў, такім і застанецца.
Рой цярпліва выслухаў яе, ён ведаў, што яна грэбуе Джэкам, як можа грэбаваць дачка фермера сынам
батрака. Бацька Джэка дзесяць гадоў батрачыў у бацькі Руф — старога Боба Мудзі. Сёння ніхто з гэтай сям’і не затрымаўся на зямлі, а ў Джэка была свая ферма, якая ўсё ж карміла яго. Ен нават купіў два акры той зямлі, якую стары Мудзі мусіў прадаць, калі яго зрабілі банкрутам зямельныя банкі і зламалі пастаянныя спрэчкі, сваркі і грубасць сваіх жа дзяцей, у тым ліку і Руфі. Рой заўсёды ўсведамляў тое зло, якое яна прынесла ў іх дом, паступова аблытваючы спакойнага Сэма сваёй фанабэрыстасцю і дробязнасцю, ніколі не падтрымліваючы яго ласкавым словам, спагадлівым клопатам, дапамогай у працы. Яна так добра пастаралася зрабіць Сэма такім, якім ён стаў, што Рой ужо не аддзяляў іх адно ад аднаго, хіба што толькі ў тым, што Сэм быў канчаткова знясілены і амаль не размаўляў з жонкай, хоць яна яшчэ і зараз спрабавала падбухторваць яго. «Бедны Сэм,— падумаў Рой.— Яму патрэбна была ціхая, спакойная жонка, якая клапацілася б пра яго і паважала. А ён атрымаў злосную бабу, якая трымала яго пад пастаянным страхам, чаплялася да кожнага слова і кожную спрэчку ператварала ў грубую лаянку. Яе пошлая грубасць была галоўнай прычынай сённяшняга становішча Сэма».
— He хачу я яго,— паўтарала яна і зараз пра Джэка Бэртана.— Я яму і самому скажу тое ж самае проста ў вочы, калі вы яго сюды прывядзеце. Ен не патрэбен нам!
— У яго ж уласная ферма,— сказаў Рой, звяртаючыся да Руф з марнай спробай абараніць Джэка.— I гаспадарыць ён няблага.
— Яму інакш і нельга, маючы гэткую жонку: напладзілі цэлы вывадак.
Гэтыя грубыя словы, сказаныя з цынічнай усмешкай, былі падмацаваны непрыстойным жэстам яе нязграбных рук. Роя абурыла такая грубасць, не вартая чалавека, і ён адвярнуўся.
Сэм паківаў галавой.
— Джэк выкручваецца таму, што збірае хоць нейкі капітал — карчуе зямлю іншым, працуе на дарозе, прадае гарбузы, але праз год-другі і яго прыціснуць. Усе гэтыя карлікавыя фермы ў сасновай зоне не выжывуць. Тут месца зусім не для ферм. Уся гэтая паласа ўздоўж Гурона ўзнікла таму, што некалькі пустагаловых бедных кратоў, накшталт дзядулі Мак-Нэйра, прывалакліся сюды за лесарубамі і пачалі калупацца пася-
род скал: вырасцяць бульбу, выгадуюць свіней і выцягваюць грошы з лесарубаў. Мо тады гэта і было выніковым, але яно скончылася адразу, як толькі лясныя кампаніі ўзялі ўсё забеспячэнне ў свае рукі. А пасля, калі лесарубы агалілі ўсю акругу і пайшлі, фермерства тут пазбавілася апошняга сэнсу. Тады трэба было сысці і Мак-Нэйрам, ісці ў Манітобу, на Ніягару, у Буфало, у Дэтройт. А яны не сышлі, чапляліся за лясную ўскраіну, як занесеныя снегам авечкі, якія баяцца скрануцца з месца,— Сэм носікам бота адчыніў дзверцы печкі і плюнуў на вуголлі.— Дык вось, я менавіта той Мак-Нэйр, які не затрымаецца тут, калі не атрымае дапамогі. Я гэта кажу сур’ёзна, Рой.
Рой прамаўчаў.
— Калі ты прыйдзеш наступным разам, Мак-Нэйраў тут ужо не будзе.
Рой ступіў некалькі цяжкіх крокаў, адчыніў дзверы кухні і цвыркнуў у цемру чорным струменем тытунёвай жвачкі. Вярнуўся да агню, усеўся на сваё месца no634 з братам і прасядзеў там моўчкі, пакуль рашэнне, што мае быць, не ўклалася ў яго ў галаве. Тады ён падняўся наверх і адразу спусціўся ўніз з вялікім пакункам і двума звязкамі скурак з-пад матраца.
Руф Мак-Нэйр назірала за ім. Ведаючы, куды ён збіраецца, яна з’едліва прамовіла, калі ён адчыняў знадворныя дзверы:
—■ Вось пойдзеш так калі-небудзь да Эндруса і спаткаеш свайго Эндзі.
Рой прыпыніўся ля адчыненых дзвярэй.
— Кажуць, што яго бачылі! — гукнула яна следам.
Рой імкнуўся не слухаць яе, але гэтыя словы ўжо ўчапіліся ў яго і рвалі на часткі яго насцярожанае сумленне. Шыбуючы па асветленых месяцам камяністых градах на палях і сасновых лясах, ён увесь час думаў: а што, калі Эндзі Эндрус ужо дома, з Джын, і чакае, калі на дарозе з’явіцца Рой. Вось ужо дзесяць гадоў, ідучы па гэтых мясцінах, Рой задаваў сабе ўсё тое ж пытанне, але ні разу яшчэ не было і прыкмет на тое, што Эндзі дзесьці тут.
Дванаццаць гадоў таму апошні раз бачылі, як Эндзі Эндрус пешкі ішоў па дарозе ў Марлоу, крышку п’янаваты, да той мяжы, каб не звяртаць на сябе ўвагі, але, відаць, дастаткова цвярозы, каб ведаць, што рабіць. Пакінуўшы жонку і дваіх дзяцей, ён так і не вяр-