Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
нуўся. Нават паліцыя не змагла адшукаць яго — жывога ці мёртвага. Усе, хто ведаў Эндзі, у тым ліку і Рой, верылі, што Эндзі жывы і калі-небудзь вернецца. Ен заўсёды быў няўрымслівы і хуткі на рашэнні, лёгка трапляў у бяду, але заўсёды з яе выблытваўся. У дзяцінстве яны з Роем і Джэкам Бэртанам былі тройкай неразлучных малайцоў, неўтаймоўных, апантаных духам разбурэння, іх рэдка бачылі ў школе, яны вечна прападалі ў лесе, аблазілі ўсю акругу ад Гурона да Соа. Дваццацігадовьімі юнакамі яны разам палявалі і ставілі пасткі, але Эндзі быў занадта няўрымслівьі, каб праводзіць у лесе месяц за месяцам, і ён выправіўся ў Таронта, адкуль хутка вярнуўся з жонкай, жанчынай, народжанай і выхаванай у горадзе, якога яна да гэтага ні разу не пакідала. Ажаніўшыся, Эндзі зрабіў усё, што мог, каб наладзіць аседлае жыццё. Яго бацькава ферма была ўжо даўно закінутай, і Эндзі пе рабраўся на ранейшую ферму Мак-Нэйраў — драўляны зруб на тры пакоі з прысядзібным участкам. Некалькі гадоў ён быў падзельнікам у Сэма Мак-Нэйра, працаваў заўзята, калі працавалася, але так і не стаў фермерам, не затрымаўся на зямлі. I Рой і Джэк Бэртан заўсёды лічылі, што ў рэшце рэшт ён уцячэ, а калі ён уцёк, ім стала не хапаць яго, асабліва Рою. Акрамя таго, што ён страціў Эндзі-сябра, не стала і незаменнага партнёра ў дзелавых аперацыях. Іменна Эндрус забіраў у Роя ўсе лішкі пушніны — усе незаконныя і не ў сезон здабытыя скуркі — і спакойна збываў іх на пушніннай факторыі ў Бага — бліжэйшым гарадку, кожны раз чакаючы, пакуль Рой не вернецца ў лес, і пазбаўляючы яго ад усялякай падазронасці. Тым, што Рой так лёгка збываў увесь свой незаконны набытак, і тлумачыліся яго паляўнічыя поспехі. Без незаконнай пушніны ён нядоўга пратрымаўся б на сваім паляўнічым участку, на законную норму нельга было пражыць. Калі Эндзі збег, Рой апынуўся ў складаным становішчы. Сам ён не мог вазіць скуркі на факторыю, гэта было б надта адкрыта і небяспечна. На дапамогу прыйшла місіс Эндрус, якая прадоўжыла збыт пушніны за грошы — звычайныя камісійныя ў такіх здзелках. Рой згадзіўся на гэта спачатку неахвотна, але пазней добра ацаніў яе паслугу. Хутка ён зразумеў, што гэтая мініяцюрная гараджанка, якая так і не вызвалілася ад сваіх гарадскіх звычак і манер, на самай справе ўвайшла ў смак гульні з законам. Для яе гэта быў паядынак,
у якім яе аўтарытэт гараджанкі і мініяцюрная знешнасць спаборнічалі з даверлівасцю інспектара і праставатасцю акружной паліцыі,— паядынак, які яна вяла тымі ж макіавелеўскімі метадамі, якімі змагаўся супраць інспектара сам Рой.
— Калі інспектар зловіць вас,— сказаў ёй аднойчы Рой,— ён адпусціць вас, калі вы скажаце яму, у каго ўзялі пушніну.
Яе адказ дадаў штосьці новае ў іх адносіны.
— Па-першае, спачатку інспектар зловіць вас,— адказала яна,— а, па-другое, пра мяне ён даведаецца толькі ад вас. He іначай.— Яна прамовіла гэта спакойна, яе ласкавыя вочы перахапілі позірк Роя, абвяргаючы і пацвярджаючы яе ж словы.
Усведамленне агульнай справы неяк па-новаму звязала іх. Іхняя блізкасць узнікла без складаных перажыванняў, а як нешта натуральнае і нечаканае, і сумленне мучыла Роя толькі тады, калі ў гэта ўмешваліся іншыя. Яго нявестка Руф, своечасова ўставіўшы заўвагу пра «гэтую місіс Эндрус», магла ў грахоўным святле выставіць самыя добрыя намеры Роя. Але сама Джын Эндрус не стварала з гэтага маральнай праблемы. Калі б яна сказала яму: — Мы не павінны, Рой,— ён падпарадкаваўся б голасу сумлення і ніколі больш не прыйшоў бы да яе. Але яна прымала гэтую блізкасць гэтак жа проста, як і сам Рой. Эндзі яе кінуў; ніякія абавязацельствы яе не звязвалі; грамадскія ўмоўнасці не ў залік; з Эндзі было скончана.
I ўсё адно, кожны раз, ідучы цераз гэтае поле, Рой перажываў цяжкія хвіліны. А раптам Эндзі вярнуўся! — і, стукаючыся ў дзверы і адчыняючы знаёмую засаўку, пакутаваў ад сумненняў.
— Ну і чалавек, заўсёды з’яўляецца як прывід з хворымі нервамі,— сказала яму Джын Эндрус. Яна спалохалася гэтак жа, як і Руф Мак-Нэйр, і Рой засмяяўся, як умеў смяяцца толькі ён,па-першае, таму, што яна спалохалася, а пасля і таму, як яна гэта прамовіла. Ен ведаў, што ніводнай тутэйшай жанчыне такое і ў галаву не прыйшло б.
— Хэло, місіс Эндрус,— прамовіў Рой і ветліва,ініякавата.
— Хэло, Рой,— адказала яна.
— Я прынёс пушніну.— Ен дастаў звязкі.
— А я ў такое надвор’е чакала вас не раней наступнага тыдня,— сказала яна.
Яму хацелася пажартаваць, што не чакаў яго і інспектар, але ён яшчэ не дазваляў сабе такога панібрацтва з ёю. Ен проста паклаў скуркі на цырату кухоннага стала. Пакуль яна разглядвала іх, ён падняў века драўлянай лавы-кладоўкі і дастаў адтуль некалькі старых газет.
— Толькі чатырнаццаць,— сказала яна.— Дрэннае паляванне, Рой.
— Яшчэ ніколі не здабываў так мала скурак з такой цяжкасцю,— сказаў ён.
— Затое добрыя.— Яна падняла скурку лісы.
— Гэта праўда, але якія яны хітрыя,— сказаў Рой.— Пакуль вось гэтую даставаў з пасткі, я і не думаў, што яна жывая. А як толькі вызваліў ёй галаву, яна ўкусіла мяне за руку і стала ўцякаць. Давялося застрэліць. Добра яшчэ, што скурка засталася цэлай я трапіў проста ў вока. Паляўнічае шчасце,— дадаў ён.
— Якое варварства,— зазначыла місіс Эндрус.
Рою зусім не падабалася, што яго лічаць жорсткім, але нязвыклы выраз развесяліў яго і ён упершыню з часу з’яўлення тут зірнуў на місіс Эндрус.
Яна была невысокага росту, крыху ніжэйшая за Роя, але значна танчэйшая. Хоць ёй было ўжо каля сарака, але бледная скура яе была не па гадах свежая і гладкая; і ніякай вясковай грубаватасці не было ў гэтай яшчэ не старой з выгляду гараджанкі. Рухі яе былі больш рэзкія і хуткія, чым у жыхарак Сент-Элена, але ў іншым яна была даволі вытанчаная. «Нарадзілася ў трамваі, выхоўвалася на далікатэсах»,— гаварыў Рой, калі даведаўся пра Джын гэтулькі, што пачаў заўважаць яе рэзкія рухі і празрыстую скуру. Гледзячы як яна налівае ваду для кавьі ў вялікі эмаліраваны чайнік і ставіць яго на пліту, Рой зноў адзначыў тую неадпаведнасць, якая кожны раз турбавала яго падчас сустрэчы пасля доўгага расстання. Яна была спакойная, нават ласкавая жанчына, але ў яе манерах не было сабранасці. Яе тонкія рукі і доўгія пальцы пастаянна рухаліся, але заўсёды мэтанакіравана. Яна то глыбока ўздыхала, то перабірала пальцамі кароткія валасы з завіткамі, і кожны з гэтых рухаў быў трошкі мітуслівы, недастаткова сціплы для такой жанчыны. Рой назіраў, як яна сыпала каву ў заварнік. Яна рабіла гэта менавіта так, як зрабіў бы сваімі агрубелымі рукамі няўклюдны лесавік Рой, і гэта так знерва-
вала яго, што ён адвёў вочы. На адлегласці ён уяўляў Джын Эндрус больш стрыманай і строгай. У рэшце рэшт гэткая Джын у ёй пераможа, калі маўклівая, але яўная незадаволенасць Роя прымусіць яе зразумець і зрабіць мяккай гэтую рэзкасць, якая так не пасуе ёй. I адначасна як любіў ён нямы смех, які свяціўся ў яе ярка блакітных вачах, гарэзлівасць і гумар за звычкамі ціхоні.
— Пра Эндзі нічога не чуваць? — спытаўся ён надзвычай спакойна, загортваючы скуркі ў газету і ўкладваючы іх у куфар ля акна.
На гэтае звыклае пытанне яна звычайна адмоўна круціла галавой.
На гэты раз яна ўзяла газету з палічкі над камінам і падала яе Рою.
— He ведаю, ці Эндзі гэта, ці не,— сказала яна, паказваючы на заметку.— У яго ёсць іншае імя?
Рой прачытаў заметку. 3 яе даведаўся, што нейкі Эндру Дж. Эндрус, без пэўнага месцажьіхарства, асуджаны акружной сесіяй на шэсць месяцаў турэмнага зняволення за крадзеж чатырох мяшкоў збожжа і за спробу (свядома альбо не) прадаць тое ж самае збожжа яго сапраўднаму гаспадару.
— Падобна на Эндзі! — з адабрэннем зазначыў Рой.
— Дык гэта ён?
Рой сказаў:
— He, Эндзі завуць не Эндру Дж. Эндрус, а Элістэр Гардон Эндрус. Хіба яна не ведае?
— Я не ведала іншага імя, акрамя Эндзі,— сказала яна.— Дзякуй Богу, што ён не ў турме.
— Бедны Эндзі,— сказаў Рой.
Ен гартаў газету далей. Гэта была «Таронта стар энд Джорнел».
— Дзе вы гэта ўзялі? — спытаўся ён.
— Мне прынясла Руф Мак-Нэйр.
Рой успыхнуў і шпурнуў газету, нібыта гэта была сама Руф.
— Руф сказала мне, што Эндзі бачылі тут.
— Нехта сказаў ёй, што Эндзі працуе на рудніках у Сэдберы,— патлумачыла яна.— Але Эндзі ніколі не працаваў бы на рудніку. Праўда?
Рой паціснуў плячыма і не адказаў.
Місіс Эндрус зразумела, што Рой паступова мякчэе, і сама стала больш асцярожнай. Яна вяла гаворку ласкава, рухалася больш плаўна, уважліва кантралява-
ла свае жэсты і адразу пачала прыбіраць на кухні. Уся бяда была ў тым, што доўгая адзінота Роя ў лесе рабіла надта высокай яго патрабавальнасць да іншых, асабліва да яе. А Джын ведала, што яна даволі неахайная: не ў адзенні, а па гаспадарцы. Уборка пачалася са слоікаў на стале, у якія яна наліла ўжо воцат са спецыямі, каб марынаваць радыску, рэпу, буракі і зялёныя памідоры. Яна засунула тазы з рэшткамі гародніны пад стол і разгладзіла на буфеце дарожкі з цыраты. Хацела падмясці падлогу, але перадумала.
Рой назіраў за гэтым і зразумеў, чым гэта выклікана. Усё, што яна зараз рабіла, было крыху знарочыстым. Яна нібыта пакеплівала з яго ўяўленняў пра чысціню і парадак. Яна дабілася свайго, ён памякчэў і ўжо быў гатовы рассмяяцца, калі ў кухню зайшоў яе чатырнаццацігадовы сын.
— Хэло, містэр Мак-Нэйр,— прамовіў ён. Пры іншых абставінах ён назваў бы Роя па імені, але пры маці гэта быў містэр Мак-Нэйр.
— Добры вечар, Джок,— сур’ёзна адказаў Рой і зазначыў, як і штогод, якім падобным на Эндзі расце гэтае хлапчанё. Голас, пастава, смелы погляд, відавочная незалежнасць — усё гэта было ад Эндзі.
— Учора я сустрэў інспектара,— сказаў Джок,— ён спытаўся ў мяне, ці ў горадзе вы. Я адказаў, што Рой мне не бацька і што ў горадзе яго няма, а калі ён з’явіцца, вы ўсё адно яго не зловіце.— Джок засмяяўся, засмяялася і яго маці.
— А што ён хацеў, той інспектар? — спытаў Рой. Больш ён нічога не прамовіў, і яго пытанне прагучала занадта заклапочана.
— Ен хацеў проста даведацца, ці вярнуліся вы,— сказаў хлопчык. Ен ведаў, што зрабіў Рою непрыемнасць і што Рой ніколі на яго не пакрыўдзіцца. Але гэта не было з яго боку знарочыстай жорсткасцю. Ен любіў Роя. Кожны год ён упрошваў маці адпусціць яго ў лес разам з Роем, хоць самому Рою не казаў пра гэта ні слова.