Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
Інспектар жыў у казённым доме, збудаваным у казённым стылі, квадратным двухпавярховым доме без усялякага намёку на архітэктурныя ўпрыгожанні. Адзінай уступкай эстэтыцы быў маленькі ганак, які разам з дошкай для аб’яў і вызначаў воблік дома. Рой зірнуў на плакаты, якія матляліся на дошцы. «Аберагайце
багацці прыроды і прыгажосць вашага лесу!»,— прачытаў ён гучна, смакуючы паэтычнасць афіцыйнай мовы. «Сто гадоў трэба вырошчваць яго, а знішчыць можна за хвіліну. ПАКІДАЮЧЫ ЛЕС, ПАТУШЫЦЕ КАСЦЕР!». I гэта яму спадабалася.
— Хэло, Мак-Нэйр,— прьівітаў яго інспектар, ледзь толькі той адчыніў дзверы.— Я збіраўся ўжо выходзіць.
— У абход, інспектар? — спытаў Рой.
— Абход я рабіў учора,— адказаў інспектар.
— Як жа вы не сустрэлі мяне? — сказаў Рой.
— Прыйдзе час, сустрэну,— суцешыў яго інспектар. Рой засмяяўся.
— Калі вы адыходзіце, я зазірну іншым разам.
— He. Заходзьце. Пазней вы будзеце моцна п’яны, каб дабрацца да мяне,— інспектар зачапіў за самую балючую струну, і Рой падумаў, што інспектар іграе несумленна.
Яны зайшлі ў маленькі квадратны пакой, сцены якога былі завешаны аб’явамі, плакатамі, календарамі, пукамі наколатых папер і картамі. На сасновым стале ляжалі карты, некалькі скурак норкі і адна бабровая, пасткі, патроны, компас, бінокль, а пад сталом стаялі два чучалы лісы. Інспектар усеўся афіцыйна, за канторку, паставіўшы сваё плеценае крэсла так, каб можна было назіраць за Роем. Рой жа ўжо сцішыўся. Гэта былі ўладанні інспектара, яго прыгнятала маса папер, канторка з адкідной дошкай, чатыры ці пяць тоўстых квітанцыйных кніг, горы бланкаў паляўнічых пасведчанняў, прыскрыначкі стала, запоўненыя пісьмамі, цыркулярамі, паведамленнямі, пастановамі, бюлетэнямі, загадамі, вымовамі, справаздачамі. Толькі тут, у канторы, Рой па-сапраўднаму адчуваў вялізную адміністрацыйную машыну, якую ўвасабляў інспектар сваёй масіўнай персонай. Рой аддаў інспектару пяць долараў за паляўнічы дазвол на год.
— Як палявалася гэтым сезонам? — спытаў інспектар, падпісаў квітанцыю і падаў яе Рою разам з жэтонам і маленькай зялёнай кніжачкай, экземплярам «Дадаткаў да Закона пра Паляванне і Лоўлю Рыбы 1946 rofla».
— Норму вылавіў.
— А каму прадалі?
— Піту Дзюкэну.
— Пушніна першагатунковая?
Рой кіўнуў.
— Есць што-небудзь выключнае?
— Няма.
Інспектар задаў яшчэ некалькі пытанняў пра звера: многа яго ці мала, неспакойны ён ці даверлівы, ці няма слядоў ваўка, рысі, мядзведзя і іншых драпежнікаў, мышэй, лемінга, а таксама зайца і іншай дзічыны. У Роя на ўсё быў гатовьі адказ. Інспектар слухаў яго ўважліва і ўслухоўваўся не толькі ў звесткі, але і ў ацэнкі самога Роя. Рой бачыў у лесе тое, чаго не прыкмячалі іншыя звераловы, і ўмеў расказаць пра ўбачанае захоплена, як сапраўдны апавядальнік. Сам гэтага не ўсведамляючы, Рой стаў лепшай крьініцай інфармацыі пра ўсе сезонныя змены ў жыцці фаўны Муск-о-гі. А паколькі інспектар сур’ёзна цікавіўся натуральнай гісторыяй свайго раёна, дык усю інфармацыю Роя ён перадаваў у Таронта старанна і дакладна.
— Здаецца, што звяроў у лесе меншае, Рой,— сказаў ён.— Я ўсё чакаю, што дэпартамент прыме ў адносінах да вашага брата паляўнічага нейкія рашучыя меры — накладзе забарону на бабра альбо андатру, ці на любога пушнога звера. Нешта ж трэба рабіць.
— Вы хочаце выгнаць нас на поўнач, інспектар,— сказаў Рой, здзекуючыся з уласнага гора.— А што робіцца там, на той тэрыторыі?
— Гэта не мой раён,— адказаў інспектар,— але з месяц таму быў цыркуляр з дэпартамента пра тое, што ўсе, хто хоча, могуць атрымаць новыя ўчасткі на поўнач ад Сярэбранай ракі, яны могуць падаць заяўкі не пазней як у маі. Хочаце, я ўключу і вас?
Інспектар адкінуўся ў крэсле, і яго вялізны жывот прымушаў сумнявацца, што ён пакіне гэтае крэсла. Твар у яго быў чырвоны, патыліца тоўстая, рукі пульхныя, але калі ён уставаў і рухаўся, было бачна, што гэта чалавек вялікай энергіі, чалавек, які выконвае свае абавязкі з бязлітаснай настойлівасцю. Роя не ўводзіў у зман яго знешні выгляд таўстуна; ён ведаў захапленне інспектара тлустай свінінай і добрым півам. He, Рой разумеў, што недаацаніць гэтага чалавека — значыць, зрабіць вялікую памылку. Інспектар быў такі рухавы, што Рой, калі залазіў у самы гушчар лесу, часта азіраўся назад, ці няма побач інспектара.
— Я мог бы падабраць вам добры ўчастак,— прапанаваў яму інспектар.
— А можна адкласці гэта да майго вяртання вясной?
— У любы час да мая месяца,— паўтарыў інспектар,— але чым раней вы вырашыце, тым большы выбар.
— Я адкажу вам, калі вярнуся ў сакавіку,— сказаў Рой.
Інспектар паціснуў плячыма. Ен быў задаволены, што Рой застанецца тут яшчэ на адзін сезон. Ен так і сказаў яму: — Рой, я не хачу, каб вы ішлі на поўнач, перш чым я злаўлю вас з незаконнай здабычай. Тады вам усё роўна давядзецца пайсці, бо я адбяру ў вас туташні ўчастак.
— Злавіць мяне? — сказаў Рой.— А навошта вам мяне лавіць?
— Ды ўжо не ведаю,— сказаў інспектар,— але з усіх паляўнічых майго раёна іменна вас вырашыў я злавіць з доказамі злачынства. Вы водзіце мяне за нос ужо дваццаць гадоў, але я да вас падбіраюся. I чакаць засталося не вельмі доўга.
Рой адхіснуўся ад канторкі.
— Але калі вы хочаце злавіць мяне, чаму вы не пойдзеце са мной у лес? Там вы ўжо напэўна злавілі б мяне.
Інспектар бываў у лесе не адзін раз — і ў паляўнічых буданах Роя і па ўсяму ланцугу яго пастак, схадзіў яго ўчастак удоўж і ўпоперак і нічога не знайшоў. Калісьці даўно ён пераканаўча даказаў Рою па колькасці яго пастак і пялаў для пушніны, скарыстаных патронаў і па дзесятку іншых прыкмет, што Рой страляе і ловіць звера больш за норму. Гэтае абвінавачанне ён кінуў Рою ў твар у яго хаціне, калі абодва яны былі значна маладзейшыя. Рой аж загарэўся ад гневу, але стрымаўся і прамаўчаў; маўчаў ён і пазней на ўсе абвінавачанні інспектара. Узважыўшы гэтую тактыку Роя, інспектар прыйшоў да высновы, што словамі ад яго нічога не даб’ешся. Рой спакойна адмоўчваўся і даваў магчымасць інспектару знайсці пушніну ці злавіць яго на месцы злачынства.
— Сёлета мо і выберуся,— сказаў інспектар.
— Давайце, будзеце госцем.
— Вы і не даведаецеся, калі я з’яўлюся і адкуль.
— А хіба бяспечна блукаць па лесе цішком? Можа надарыцца няшчасце.
— Небяспечна тым, хто будзе з незаконнай пушнінай.
— А дзе яе дзець, незаконную пушніну?
— Я цудоўна ведаю, што вам не пражыць на вашу норму, Рой,— сказаў інспектар.— Няма жадання ла-
віць вас, Рой, а ўсё адно давядзецца. Так што сёлета будзьце асабліва пільньія.
— Я заўсёды пільны. Пільна сачу за кожнай пасткай.
— А я буду не там,— сказаў інспектар.— Я буду ў вас за спінай.
Рой засмяяўся, нібыта ён толькі і чакаў зручнага выпадку, а інспектар усміхнуўся.
— Ведаеце, на ваш участак многа ахвотнікаў.
Рой кіўнуў.
— Няхай бяруць. Ен ужо апусцеў.
— А як жа вам удаецца браць з яго здабычу?
Рой пацёр рукі і пачаў задаволена хістацца ў сваім крэсле.
— Пайшлі, вып’ем са мной, інспектар. Мо вам удасца напаіць мяне і выведаць усе мае сакрэты.
— А я іх і так ведаю. Небяспечныя сакрэты. Яны давядуць вас да бяды. Вы калі-небудзь плацілі падаходны падатак, Рой?
Рою здалося, што болып дзіўнага пытання ад інспектара ён не чуў.
— А я не згадаю, каб нехта мне прапаноўваў яго плаціць,— сказаў ён.
— Гэта не адгаворка,— зазначыў інспектар.
Рой адчуваў, што тут нейкая пастка, вырвацца з якой у яго не хопіць сілы.
— Мне здаецца, што я зарабляю не столькі, каб мяне абклалі падаходным падаткам,— асцярожна прамовіў ён.
— Якраз дастаткова! — настойваў інспектар.
Ен ямчэй усеўся ў крэсле. Вось як лёгка прыперці Роя да сценкі, чаго яму хацелася ўжо дваццаць гадоў. Ен добра разумеў, што Рой адчувае сябе выкрытым, злоўленым і прыгавораньім. Але не гэтага ён дабіваўся. Інспектар зарагатаў ад думкі пра козыры, якія ў яго былі, але якімі ён не хацеў карыстацца.
— He турбуйцеся, Мак-Нэйр,— сказаў ён афіцыйным тонам.— Я не маю справы ні да падаходнага, ні да ўсялякага іншага падатку. Мне патрэбна іншае: злавіць вас знянацку з незаконнай пушнінай. Падумаеш, падаходны падатак! — ён засмяяўся, зарагатаў вар’яцкім смехам, ляпнуў Роя па калене і зноўку зарагатаў, назіраючы, як той ачуньвае ад нечаканасці.
Рою было ўжо дастаткова. Ен устаў, збіраючыся ісці.
— Толькі не трапляйцеся мне разам з Мэрэем альбо Зелам Сен-Клэрам,— дадаў інспектар.— Я ведаю, што яны карысталіся вашай хацінай, і калі я злаўлю іх там, то і вас у дадатак.
Рой яшчэ не дараваў інспектару яго дзіўнага жарту з падаходным падаткам.
— Толькі калі выберацеся гэтай зімой,— сказаў ён,— асцерагайцеся. У мяне вакол хаціны расстаўлены некалькі мядзведжых пастак. Да мяне наведваецца нейкі чорны мядзведзь. Таму будзьце асцярожныя, інспектар.
— Мядзведжыя пасткі і неспадзяваная куля! floepa, буду асцярожны, Рой. Вось, вазьміце. Захаваў спецыяльна для вас. Ен падаў Рою стос супрацьпажарных плакатаў, ведаючы, як яму падабаецца іх кідкі драматызм.— Калі збіраецеся назад у лес?
— Яшчэ не ведаю.
— Я думаю, гэта залежыць ад таго, колькі вы вып’еце.
Гэта залежала ад Сэма, але Рой не збіраўся дакладваць пра гэта інспектару. Ад думкі пра Сэма Рою сапраўды захацелася выпіць яшчэ, але ён ведаў, што спачатку трэба разабрацца з Сэмам. He паддаючыся спакусе, ён проста з канторы інспектара перасек вуліцу і чыгунку, прайшоў міма царквы і, пераадолеўшы некалькі гранітных градаў, дабраўся да фермы Джэка Бэртана.
— Місіс Бэртан! — паклікаў ён яшчэ з парога. Унутр ён не заходзіў. Яму было цяжка проста вось так зайсці ў хату, нават у хату Джэка. Ен толькі ўсунуў у дзверы галаву.— Дзе Джэк, місіс Бэртан?
Выйшла місіс Бэртан, сарамлівая, абы як апранутая жанчына з невыразным тварам; маленькая і добрая істота.
— Добры дзень, Рой,— сказала яна.— Джэк недзе каля хлява. Як вам жывецца?
— Цудоўна. А як вашая сям’я?
Яна пачырванела, відаць, таму, што была бачна хуткая прыбаўка яе сям’і.
— Джэк рамантуе хлеў,— зноўку перавяла яна гаворку на свайго мужа.
Рой ссунуў на патыліцу сваю суконную шапку і пайшоў шукаць Джэка. Той стаяў на лесвіцы, выраўноўваў і прымацоўваў драніцы на страсе хлява. Хлеў быў стары, з дошак, на сасновых слупах. На месцы
некаторых згніўшых слупоў засталіся ямы, тыя слупы, што засталіся, ледзьве падтрымлівалі сграху. Хата таксама была накрытая драніцамі, а сцены злеплены з гладкай і цвёрдай гліны. Хата, высокі хлеў з кароўнікам, нізкі свінарнік — усё збілася на голым, пранізаным ветрам лапіку зямлі. Адзінае дрэва, маладая сасна, адзінока расла ля загарадкі з дроту, якая цягнулася па схіле да дарогі. Гаспадарка была старой і занядбанай, але зблізку яе ажыўляў шум жылля — дзіцячы плач, брэх сабакі, піск парасяці, рык каровы — усе гэтыя гукі і пахі фермы.