Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— А жонку і дзяцей кінуць тут?
— Пражывуць, пакуль ты там увойдзеш у сілу.
Зел пакруціў галавой, і Рой зразумеў, што ўсё гэта ён шмат разоў перадумаў і адкінуў усе варыянты як безнадзейныя, яшчэ нічога не зрабіўшы.
— Інспектар пахаваў мяне тут,— сказаў СенКлэр,— і ён нацкуе на мяне ўсіх інспектараў на поўнач ад Муск-о-гі. Але ўсё роўна ён не выжыве мяне з Сент-Элена. Я пайду ў лес і ўсё адно буду займацца паляваннем, хоча гэтага інспектар ці не, а калі сустрэнемся — тым горш для яго.
Траперы звычайна адпускалі ў адрас інспектара самыя страшныя пагрозы, і слухачы прывыклі не прымаць іх усур’ёз альбо прымалі з вялікай скідкай. Але ў двух выпадках Рой быў схільны верыць у сур’ёзнасць пагрозы: з боку Сен-Клэра — з-за яго азлобленасці і Мэрэя — з-за яго абыякавасці: той не выяўляў да інспектара ні павагі ні нянавісці, але, сустрэўшыся твар у твар, ведаў бы, што зыход адзін — забіць альбо быць забітым. Да гэтага часу Рой заўсёды лічыў, што Мэрэй для інспектара больш небяспечны, але злосць Зела была такой лютай, што гэта пачынала турбаваць Роя, і ён зноў прапанаваў выпіць.
— Я на возеры буду адразу ж за табой,— сказаў яму Зел.— Вось закончу гэтую расчыстку і тады мне хопіць на правіянт.
— Хіба Джэк Бэртан плаціць табе за гэтую расчыстку?
— А як жа.
— Дык, значыць, Джэк пасаромеўся прызнацца ў сваёй велікадушнасці!
Рой засмяяўся.
— Згодна з маімі разлікамі, я буду там у сярэдзіне лістапада,— сказаў Зел.
— Гарачы будзе сезон,— сказаў Рой.— Відаць, паўгорада збіраецца ў лес, у тым ліку і сам інспектар. Занадта людна будзе там, Зел, занадта людна.— Рой так і не вырашыў, што яму падабаецца больш: кантакты з людзьмі, калі іх многа збіралася ў лесе, ці дзіўная адзінота падчас палявання, далёка ад людзей. Зараз, падагрэты гарэлкай, ён быў за кампанію.— Вядома,— сказаў ён Зелу.— Прыходзь у любы час. Карыстайся любой з маіх хацін — і пайшоў ён к чорту, інспектар. А што чуваць пра Мэрэя? Дзе ён? Я не бачыў яго ад вясны.
Сен-Клэр пільна зірнуў на Роя, а затым сцішыў свой слабы голас так, што яго было ледзь чутна.
— Рой,— сказаў ён.— Мэрэй гэтай восенню не вяртаўся. Ен пайшоў у заказнік Сярэбраных Долараў, каб выбраць і зладзіць там зімоўку.
— У пушны заказнік?
— Так, у заказнік. Аднойчы яго ўжо злавілі там, але другі раз не зловяць. Заказнік мае тысячу квадратных міль, і ён ведае там азёры, і рэкі, і балоты, пра якія самі абходчыкі нічога не ведаюць. Ен і зараз там, вядзе разведку звяроў. А за дваццаць гадоў звяроў, відаць, развялося там безліч, аж кішаць. Асабліва баброў, Рой. Там, відаць, гэтага бабра так многа, што скурак і на трактары не вывезеш. Вось мы па яго і рушым. Хочаш разам з намі? У снежні.
Двойчы, калі выпадала дрэннае паляванне, Рой ставіў пасткі ў заказніку Болд-Рывер, які з захаду блізка падыходзіў да Муск-о-гі. Тады яго не мучыла сумленне, але пазней, калі разважыў, ён двойчы вырашаў ніколі больш гэтага не рабіць: з-за некалькіх скурак не варта трапляць у турму і губляць права на паляванне. I зараз, калі б ён не выпіў столькі гэтай атруты, ён адразу ж адмовіў бы Зелу, сказаў бы рашучае «не». Але зараз у ім загаварыла гарэлка.
— О, гэта было б добра! — усклікнуў ён.— Браць баброў у заказніку! Вось разышоўся б наш інспектар! — ён засмяяўся.
— Што ж тут складанага, Рой, асабліва калі нас будзе трое.
— А я вам навошта? — рэзка спытаўся Рой.
Зел ведаў, што Роя не падманеш.
— Паслухай, Рой,— сказаў ён.— Ты лепшы звералоў у цэлым Муск-о-гі. Ты адзін можаш налавіць баброў больш, чым палова трапераў усёй тэрыторыі, было б толькі што лавіць. А ў заказніку — там баброў колькі хочаш. Там на балоце гэтулькі хатак, што бабрам есці няма чаго. Што яшчэ табе патрэбна? I ўся гэтая пушніна ў адным месцы: не трэба рабіць дзесяткі міль дзеля праверкі пастак, вышукваць сляды. Увесь бабёр жыве ў адным месцы, толькі і чакае добрага звералова. Цябе, Рой. Гэта ж зусім проста, праўда. За адзін раз ты з намі наловіш гэтулькі, што хопіць, каб сабрацца на поўнач і яшчэ застанецца. Бабёр заўсёды ў добрай цане, ты ж гэта ведаеш. Справа выгадная.
— Ці не занадта, Зел?
— Вось пачакай, паразмаўляеш з Мэрэем, пагаворыш з ім. Утрох мы дамовімся. Ну як?
Перспектыва была зваблівая, і Рой задумаўся, перш чым адказаць.
— Дык пойдзеш?
Рой уздыхнуў. У ім абудзіліся рэшткі перасцярогі.
— He. Арудуйце вы ўдвух з Мэрэем. Вы свабодныя валацугі, Зел. А я цягавіты трапер.
— He доўга і табе засталося. Звяроў жа няма.
Яны дапілі гарэлку, і гэта зрабіла іх шчырымі сябрамі і неразлучнымі кампаньёнамі. Сен-Клэр склаў інструмент у дупло, апрануў куртку, і яны рушылі ў адзіны бар Сент-Элена. Гэта быў двухпавярховы будынак з дошак, ён меў шэсць пакояў; некалі тут знаходзіўся багаты магазін. Там, дзе раней быў мясны прылавак, зараз абсталявана стойка, а на паліцах замест розных тавараў — шклянкі і бутэлькі з рознымі напіткамі. Рой і Зел Сен-Клэр заваліліся ў бар нібыта два знясіленыя мулы, якія вось-вось упадуць насамі на зямлю ад непасільнай ношы.
— Клем,— гукнуў Рой бармену-янкі,— я сабраўся ў пекла, дык дай мне якога-небудзь мядзведжага пойла, каб хутчэй дабрацца туды. Дай мне гэтага Блэкэнд-Блю. Даставай бутэльку.
Рой яшчэ памятаў, як наліў сабе, Зелу; памятаў, што Клем наліў па шклянцы сабе і Джэку Прату, адзінаму сент-эленскаму блазну. А пасля ўсё перамяшалася, паплыло — і ён не ведаў, што адчуваў і, асабліва, што рабіў. Цьмяна помніў усё новыя порцыі выпіўкі.
тое, як падаў і падымаўся зноў, і як яго нехта біў; хлапчукі, якія дражнілі яго на вуліцы: «Ты п’яны, Рой, ты буяніш, Рой». Але ён ужо не помніў, як пераконваў іх: «Ну што вы, хлопцы. Хіба ж я п’яны?» — і як шпурляў у іх камянямі, калі яны не супакойваліся.
А пасля хлапчукоў у памяці быў правал да таго самага моманту, калі ён прачнуўся ў густой цемры, увесь хворы і збіты. Галава ажно трашчала, яму было блага. Ен ляжаў нерухома, імкнучыся разабрацца, дзе ён. Гэта яму доўга не ўдавалася, ён крыху паварушыўся і раптам адразу зразумеў:
— Джыні,—сказаў ён ціха.
Тая, што ляжала побач, не зварухнулася.
Рой таксама не варушыўся і доўга прыслухоўваўся, як яна дыхае ў глыбокім сне. Пасля ён асцярожна злез з ложка і ледзьве выстаяў, бо так моцна пахіснуўся. Ен ведаў, дзе мусіў быць яго касцюм, але доўга не знаходзіў яго. Седзячы на падлозе, ён нацягнуў шкарпэткі і боты і тут заўважыў, што акно крышку пасвятлела.
Апрануўшыся, ён прашаптаў яшчэ раз: «Джыні!» Яна не адказала, і ён падышоў да яе.
Рой не мог чакаць больш і як мага хутчэй выбраўся з пакоя. На кухні ён цяжка ўздыхнуў і пачаў шукаць сваю брызентавую куртку і пакет. Яны ляжалі ля акна на куфры. Апрануўшы куртку, ён пачаў шукаць шапку і знайшоў яе ў кішэні разам з чатырма кавалкамі мыла «Люкс». У пакеце былі два слоікі — падарунак місіс Бэртан і два іншыя, яшчэ цёплыя, пакладзеныя туды Джын Эндрус. Ен не глядзеў, што яна яшчэ паклала туды, але яму давялося запаліць лямпу, каб напісаць запіску з просьбай перадаць трыста долараў Джэку Бэртану.
Яму зноў стала так блага, што ён сеў на куфар і схапіўся за галаву. Яго апаноўваў сорам, і ён імкнуўся хутчэй выйсці з гэтага здранцвення, каб пайсці не сустрэўшыся з Джыні. Уласна, ён ведаў, што хацеў сысці не толькі ад Джыні, але і ад сябе. Найбольш страшныя і ганебныя для яго былі гадзіны п’янага забыцця. Раней Джыні Эндрус расказвала яму, якія гадасці вытвараў ён у п’яным выглядзе, непаўторную брыдоту. Гэта заўсёды гняло яго, ён заўсёды баяўся зрабіць паскудства, нават проста звычайную няветлівасць. 3 часам яна перастала сароміць яго, зразумеўшы, што яму самому невыносна сорамна. Наадварот, яна старалася суце-
шыць яго, нагадваючы, якім ён можа быць добрым і бяскрыўдным. Але Рой не ведаў, у што верыць, і чым больш яна падбадзёрвала яго, тым больш ён сумняваўся. Пакаянне было непазбежна, і ён хацеў пакінуць яе вось так, сярод ночы,— каб толькі не сутыкнуцца днём вочы ў вочы з ёй і з самім сабой.
Ен ціхенька прычыніў уваходныя дзверы і на хвілінку затрымаўся на парозе, глынуўшы цудоўнага халоднага паветра. Калі ён праходзіў міма акна спальні, Джыні пачула яго цяжкае дыханне і сама таксама цяжка ўздыхнула, бо баялася гэта рабіць з таго часу, як пачула, што Рой прачнуўся. Вось ён і пайшоў, і паміж імі зноў зіма, яшчэ адна доўгая канадская зіма.
На ферме ні Сэм, ні Руф яшчэ не ўставалі, бо толькі бралася на дзень. Рой пастараўся іх не разбудзіць, бо ведаў: Сэм зноўку пачне дабівацца ад яго адказу на пытанне, якое Рой хацеў лічыць вырашаным. Калі б ён дачакаўся Сэма і сказаў яму, што Джэк нойме і заплаціць работніку, Сэм мог бы не пагадзіцца, і Рою давялося б пачынаць усё спачатку. Рой аддаваў усё гэта Джэку, які павінен расказаць Сэму і тым самым зрабіць яго адмову немажлівай. Сэм прыме работніка. Сэм не паедзе, не пакіне ферму. Джэк Бэртан уладзіць усё гэта з Сэмам, справа зараз за Джэкам.
Рой пераапрануўся і амаль што бягом пусціўся ў горад.
У Дзюкэна ён прайшоў праз заднія дзверы. Заплечны мяшок для яго быў гатовы, увесь заказ спакаваны, і Рой яшчэ раз з удзячнасцю ацаніў спрыт і дзелавітасць Піта Дзюкэна. Нават новыя пасткі былі распакаваны і прымацаваны як след — звонку мяха. А пад пасткі была засунута бутэлька Блэк-энд-Блю.
Рою яна была патрэбна як ніколі.
— Малайчына, Піт,— сказаў ён і адкупорыў бутэльку, каб адразу ж глынуць.
Яго адурманеную галаву і абпалены язык ашаламіла новым ударам.
— Ух! Гэтая і быка зваліць! — прамовіў ён голасна.
Рой закінуў мяшок за плечы, ссунуў з хворай галавы пас, запхнуў бутэльку ў кішэню і рушыў у дарогу.
Кожны раз, калі яму хацелася глынуць, даводзілася абапірацца аб дрэва, каб мяшок не перакуліў яго, калі ён закідваў галаву. Было нязручна, і халодны спірт сцякаў па падбародку на патыліцу.
— Гэтая і быка зваліць! — паўтараў ён пасля кожнага глытка.
Ен піў зараз, каб забыцца, што быў п’яны, і каб вытравіць з памяці ўсе тыя непрыемнасці, якія засталіся там, у гарадку. Па-першае, як ён дабраўся да хаты Джын Эндрус учора вечарам? Гэта заўсёды было яго першай загадкай. Яму заўсёды ўдавалася дабрацца туды, але як — ён ні разу не мог успомніць. Затым Сэм. Сэм хоча кінуць ферму. Рой ведаў, што яму варта застацца і неяк уладзіць справу. Трэба было застацца і самому прапанаваць Сэму наняць работніка, а не пакідаць рашэнне за Сэмам. Сэм можа адмовіцца. Гэтая паўмера Роя можа толькі падштурхнуць яго на нешта адчайнае. Сэм можа адразу ж сабрацца і з’ехаць. Але Рой ведаў, што Джэк Бэртан не дапусціць гэтага. Джэк угаворыць яго застацца. Джэк знойдзе яму работніка, Джэк падтрымае яго. Зараз справа за Джэкам. Нават Сент-Элен — і той зараз трымаецца на Джэку. Джэк, які не здаецца, які не дасць выжыць сябе з фермы ні зямельным банкам, ні працэнтам па закладной, ні драпежнікам і рвачам, ні падаткам, ні недахопу інвентару, зямлі, дапамогі, асушэння, грошай і прадбачлівасціСент-Элен будзе існаваць, пакуль ёсць Джэк, а пакуль яны абодва на месцы, не забудзецца, не прападзе і Рой, там, у самай глыбіні лесу. «Не, не здамся! Вытрымаю!» Ен усё яшчэ адчуваў і ўсведамляў.