Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Ен зноў выпіў. На гэты раз ужо за сябе: ён развітваўся з Сент-Эленам, пакідаючы там занадта мала сябе; пакідаючы прывід Эндзі, якога там мо і няма, хоць хто ведае; пакідаючы ўсё не вырашаным. Рой апошні раз ішоў на паляванне ў гэты лес, ён гэта ведаў; ён прадчуваў гэта і ў мінулыя гады, але сёлета ён ведаў гэта дакладна. Участак спустошаны. Гэта ён таксама ведаў і ў мінулыя гады, але зараз павінна адбыцца канчатковая праверка, так гэта ці не так. Вось тады ўсё і пачнецца. Пайсці на поўнач і пакінуць Сент-Элен. А што пасля? — безнадзейна пытаўся ён у самога сябе. Ці будзе тут Сэм і старая ферма, ці будзе тут Джыні і ён сам альбо лес канчаткова праглыне яго, адарве ад людзей і пакладзе на яго сваю лапу? He! Ен не жывёліна. Чым больш назіраў ён за звярамі, тым больш востра адчуваў, што ён чалавек і мае патрэбу ў людзях. Лес і пустыня не праглынуць яго, але Сент-Элен мусіць дапамагчы яму. Сент-Элен, і Сэм, і Джыні, і Джэк Бэртан, і сама гэтая скупая, дзікая зямля.
Рой ужо дабраўся да той мясціны на пад’ёме, дзе старая лесавозная дарога залазіла на голы гранітны
грэбень. Каб пераканацца, што існуе Сент-Элен, яму трэба было азірнуцца. Вось ён, на месцы, яшчэ не прачнуўся, асветлены страшным зарывам усходу. Рой пастаяў, пераступаючы з нагі на нагу, ён чакаў, ці не з’явіцца дымок, маленькая чорная фігурка, грузавік, хоць нейкая прыкмета жыцця. Усё было пуста, і СентЭлен бачыўся такім, нібыта ён прайграў сваё змаганне з лесам і хутка знікне. Такім Рой і панёс яго з сабой у лес, калі збочыў з дарогі ў падлесак, з п’янай галавой, п’яны пад цяжкім грузам, з п’янымі вачамі і п’яным распухлым ротам, увесь п’яны, высмактаўшы белую бутэльку і шпурнуўшы яе перад сабой так, што яна на друзачкі разбілася аб камяні, п’яны да непрытомнасці, акрамя ног, якія яшчэ пераступалі, і інстынкту накірунку. Менавіта яны і вялі Роя ў глыбіню лесу яшчэ доўга пасля таго, як свядомасць зусім пакінула яго.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЕРТЫ
Рой стаяў адной нагой у чоўне, а другой адштурхнуўся і вывеў яго з маленькай скалістай бухты. I адразу ж ён укленчыў на адно калена і пачаў грабці, скарыстоўваючы разгон ад штуршка. Вострае вясло хутка пагнала човен па ціхай вадзе. Яго дужыя рукі так дакладна прыкладвалі сваю сілу, што не было ні рыўкоў, ні затрымкі, а толькі настойлівае і роўнае слізганне цвёрдага брызентавага корпуса, які разразаў ваду.
Ен плыў па Мускуснай затоцы, якая вяла яго да галоўнага возера і галоўнай з яго хацін і была адным з асноўных участкаў яго палявання. Гэта быў штучны вадаём, пакручасты і зарослы, утвораны старой бабровай запрудай, якая так надзейна перагарадзіла ручай, што атрымалася азярцо з крутымі, густа зарослымі лесам берагамі. Ідэальнае месца для мускуснага пацука — андатры. He надта глыбока, дно і берагі густа ўкрытыя асакой, рагозам, стрэлкалістам і чаротам і дуплістымі карчамі — важная ўмова для андатры. На шэра-карычневай паверхні вады скрозь вытыркаліся травяністыя, злепленыя з гразі і галінак астраўкі. На большых былі норы андатры, на меншых яны спакойна харчаваліся, будучы ў бяспецы ад сваіх ворагаў. Рой скіраваў човен ад аднаго з такіх астраўкоў. Некаторымі з іх ён карыстаўся як прыкрыццём, прынаджваючы качак, і зараз, калі човен выйшаў на адкрытую
ваду, з іх узнялася хмара чыркоў, крохаляў, чырвонагаловых і чарнакрылых дзікіх качак і свістух. Яны ўзняліся невялікімі шумнымі купкамі і зніклі.
Каля аднаго з астраўкоў Рой падняў дзвюх качак, якіх ранкам падстрэліў з берага. Ен кінуў іх на дно лодкі і зноў павярнуў да берага, каб пачаць агляд пастак.
Рою да гэтага часу было блага, але гэта была слабасць папраўкі. Ен не памятаў, як дабраўся да балота, не памятаў нават, як пакінуў Сент-Элен. Ведаў толькі, што прачнуўся сёння раніцай у сваёй хаціне на балоце, што яго моцна ванітавала і што нейкім чынам ён захаваў цэлым свой мяшок — нават яйкі. Горшае мінулася, але і зараз ён з цяжкасцю мог засяродзіцца на тым, што робіць. Яму даводзілася напружваць памяць, каб не прапусціць пастку. Ен ведаў, што на гэты раз, як ніколі, трэба не прапусціць ніводнай. Абловам на гэтым балоце заўсёды пачынаўся ў яго зімовы сезон, і заўсёды гэта было паказчыкам, якога можна чакаць палявання. Ен ужо набліжаўся да першай пасткі, як раптам пачуў, што яго клічуць з водмелі перад хацінай.
— Рой! Рой Мак-Нэйр!
Човен уткнуўся ў вялізны камяк зліплых водарасцей.
— Хто там? — гукнуў Рой.— Гэта ты, Джэк?
Ен падумаў, што гэта Джэк дагнаў яго, каб сказаць, што Сэм усё кідае ці мо, што вярнуўся Эндзі Эндрус.
— Гэта я. Скоці Малькольм.
— Скоці? Прывітанне, Скоці, зараз прычалю.— Голас Роя прагучаў ціха і блякла, губляючыся ў балотным зарасніку. Кароткімі ўдарамі вясла ён павярнуў човен да хаціны.— Хіба ты ў Сент-Элен?
— He. Я з табой у лес,— адказаў Скоці.
— Тады табе пашанцавала пазбыцца доўгай дарогі, бо праз паўгадзіны мяне тут не было б.
Скоці Малькольм паЛяваў разам з траперам, якога ўсе называлі Самсонам. У кожнага быў свой участак, але палявалі яны разам. Іхнія ўчасткі знаходзіліся на паўночны захад ад Роя, і праехаўшы на чоўне Роя па возеры, Скоці выйграваў дваццацікіламетровы пераход па высокіх хрыбтах, якія вялі ў яго гаспадарку.
— Я ўчора даведаўся, што ты пайшоў з Сент-Элена,— сказаў Скоці і нагнуўся, каб схашць човен за нос.— Ну і шпарьіў жа ты. Я ішоў палову ночы, каб дагнаць цябе.
Скоці Малькольм усеўся на камень, каб зняць мя-
шок, і падаў Рою ружжо. Гэта быў танклявы, вёрткі, жыццярадасны кельт, не вышэйшы за Роя, гадоў на дзесяць маладзейшы за яго па ўзросту і гадоў на дваццаць — складам цела. Ен быў апрануты як сапраўдны паляўнічы і трапер, не тое што Рой, які меў выгляд рабочага ліцейшчыка па дарозе на завод. У Скоці была хоць і паношаная, але сапраўдная паляўнічая шапка. Яго шарсцяная куртка была спартыўнага крою, яго боты былі паляўнічыя боты, з гумовымі галоўкамі і высокімі халявамі з мяккай скуры.
— Глядзі, не намачы свае боцікі,— сказаў Рой, калі Скоці апусціў свой цяжкі мех на дно чоўна. Боты ў Скоці і ў лесе заўсёды былі вычышчаны да бляску, і кожны год хто-небудзь дражніў Скоці, што яны распалохаюць звяроў, атруцяць ваду, заблытаюць усе сляды і падпаляць лес.
— Глядзі, не патапі лодку,— не застаўся ў даўгу Скоці.
Калі ён усеўся, узяў у рукі другое вясло, замалаванае скураной лямкай, але адразу ж мусіў адпусціць яго і схапіцца за борт, бо Рой адхінуўся назад і моцна нахіліў човен.
— Што здарылася, Рой? — гукнуў Скоці цераз плячо.— Ты што, стаў стары для вясёлых забаў?
— Гэта ўсё твая вага: як перац, не ўраўнаважыш. — Гэта ўсё ты, бяздонная бочка, бач, набраўся.
— А ты даўно стаў непітушчым?
Скоці не адказаў. Скоці не быў непітушчым, з гэтым ён мусіў згадзіцца, але ён заўсёды дакладна адрозніваў дабро і зло, нават у самім сабе, і асабліва ў Роя, які часта не спраўджваў яго надзей.
Яны адштурхнуліся ад берага і паплылі да першай пасткі Роя.
— Як гэта ты яшчэ не вылавіў гэтае балота ўжо шмат гадоў таму? — сказаў Скоці.
— Андатра ў гэтым балоце не звядзецца ніколі, Скоці. Яшчэ не было ніводнага сезона, каб я не ўзяў тут хоць што-небудзь.
— Магчыма. Але што ты маеш на ўвазе пад штонебудзь?
— Тры, часам чатыры пацукі на дзесяць пастак. Часам вясной справа даходзіць да недамеркаў, але тады я здымаю пасткі і даю ім падрасці. Дзіўна, Скоці, але я заўсёды вылоўліваю самых старых і самых вялікіх пацукоў, а потым ідуць усё драбнейшыя.
Рой меў права гаварыць пра андатры, бо (з іх дваіх) ён быў знатаком. Усе траперы ставілі пасткі на розных звяроў, але большасць з іх спецыялізавалася на нейкім адным. Рой заўсёды працаваў у сваім стылі — быў спецьіялістам масавага аблову. Ен спецыялізаваўся на тых пушных звярах, якія збіраюцца ў вялікай колькасці ў пэўным месцы: бабёр альбо андатра жывуць супольна ля плацін і на балоце; яны нікуды з месца не сыходзяць і штогадовым прыплодам не толькі аднаўляюць колькасць, але і павялічваюцца. Скоці аддаваў перавагу больш палахліваму і рухомаму, але і болей каштоўнаму зверу: норцы, куніцы, ласцы — зверувалацугу, якога трэба было ўмець высачыць, выведаць сцежкі, вадапоі, начлегі.
Першая пастка была пустая, але не на ўзводзе.
— Відаць, сарваўся,— сказаў Скоці, утрымліваючы човен на месцы.
— Ды не. Гэта сістэма «Віктар» са складаным засцерагальнікам, яны безадмоўныя. Самая спрытная андатра, і тая не вызваліцца. А гэтая, відаць, ссунула старажок.
— А чаму ты не паставіш пастку глыбей у нару, каб яна не магла зайсці збоку?
— Тады цягне за ланцужок.
Пастка стаяла ў харчэўнай нары. Гэта была невялікая яміна ў рыхлым абрыве, верхняя частка знаходзілася над узроўнем вады, ніжняя — пад вадой. У пошуку кала, якім была замацавана пастка, Рой апусціў рукі глыбока ў ваду.
— Ты што, дастаеш яго? — спытаў Скоці.
— He. Забіваю глыбей.
Рой падрыхтаваў пастку і паставіў яе ў нары пад вадой.
— Цяпер не выцягне,— сказаў ён.
Затым Рой зрэзаў тры ці чатыры сцябліны чароту і ўваткнуў іх у гразь ля пасткі як сціплую прынаду.
Яны аб’ехалі ўсё балота, агледзелі ўсе пасткі: і ў харчэўнях, і ў начлежных норах, і на купінах, дзе пацукі пачаргова пакідаюць сляды пахкага ліпкага мускусу, выклікаючы на спатканне або на паядынак; і ля дупляных карчоў, якія служылі ім уборнымі. Нідзе, нічога.
— Засталося яшчэ два,— сказаў Рой.
— Здаецца, ты можаш паставіць крыж на гэтым балоце,— сказаў Скоці.
Але ў апошніх пастках было па андатры.
— Неблагія,— сказаў Скоці.
— Сярэднія,— запярэчыў Рой, кідаючы пацукоў у човен.— Упершыню ў мяне на гэтым балоце такая няўдача.
— Дзве на дзесяць пастак — гэта няблага, Рой.
Рою давялося згадзіцца, але раптам ён прыняў рашэнне.
— Давай пройдзем яшчэ раз. Я здыму палову гэтых пастак. Навошта яны будуць дарма сядзець у гэтым балоце.
— Хіба табе не хапае пастак?
— He.
— Дык навошта здымаць іх?
— Пустая справа, Скоці. Пустая справа.
Яны знялі чатыры з дзесяці пастак і пераправіліся на другі бераг возера, дзе і прыпыніліся сярод густых водарасцей. Скоці вылез першы і прытрымліваў човен, a Рой не захацеў больш мачыць ногі. Ен закінуў мех за плечы і перадаў ружжо Скоці. Стаўшы на калені, Рой хуткім рыўком закінуў човен сабе на галаву, і яны пачалі перанос. Вёслы, замацаваныя ў скураных уключынах, ураўнаважвалі човен на плячах, а барты ўпіраліся ў перадплечча. Галоўнае было — трымаць раўнавагу, і Рой свабодна размахваў рукамі, ідучы за Скоці па вузкай лясной сцежцы ўгару па крутым пад’ёме.