Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Хутка ты так напрактыкуешся,— сказаў яму Джэк,— што з ласкі расцягнеш ільва.
Рой засмяяўся, але яму здалося, што Джэк жар-
туе нездарма. Ен зноў падумаў, што Джэк нешта недагаворвае, але, відаць, не хоча гаварыць пра гэта пры Зеле.
Магчымасць пагаварыць з Роем адзін на адзін з’явілася ў Джэка на другі дзень, калі яны ўдвух на чоўне зрабілі невялікі аб’езд пастак на возеры Т. Але Джэк зноў нічога не сказаў, і Рой перастаў нават асцярожна нагадваць пра тое, чым ён быў заклапочаны. Высветлілася толькі адна праблема, але Рой ведаў, што не яна на самай справе клапаціла Джэка.
— Некалькі дзён таму інспектар выправіўся ў абход,— сказаў Джэк.
— Куды?
— He ведаю. Ведаю толькі, што ён пайшоў з Сент-Элена.
— Што, шукае сабе прыгоды?
— Так, і мо менавіта тут,— сказаў Джэк.— Ты ведаеш, што будзе, калі ён застане Зела і Сахатага ў цябе ў хаціне?
— Я заўсёды магу сказаць, што не клікаў іх.
— Гэта не дапаможа,— засцярог Джэк.— Тады табе канцы.
— Мне і так канцы,— сказаў Рой.— Ніводнай скуркі з цэлага возера.
3 возера Т яны вярнуліся з пустымі рукамі, і Джэк пераканаў Роя папаляваць з ім на хрыбтах каля Чатырох Азёр, адначасова аглядаючы пасткі, але галоўным чынам адсочваючы аленя альбо лася; аднаго для Джэка, другога Рою на зімні запас. Яны пайшлі на другую ж раніцу і пешкі прайшлі маршрут Роя ў зваротным напрамку, угару да возера Піт-Піт і ЛітлРывер, затым па хрыбтах да Чатырох Азёр. Зела Сен-Клэра яны пакінулі ў хаціне чакаць вяртання Мэрэя, і толькі ўдалечыні ад Зела і хаціны Джэк сказаў нарэшце Рою тое, што ўвесь час займала яго. Ен сказаў пра гэта Рою, калі яны залезлі на Снежную Скалу — найвышэйшы пункт уладанняў Роя. Яны стаялі там, пазіраючы на хрыбты, што раскінуліся ва ўсе бакі, на пашу ласёў і недаступныя тарфяныя балоты. Адсюль лоўка было сачыць за дзічынай, і яны спыніліся тут паснедаць.
— Здаецца, я павінен сказаць табе, што Эндзі Эндрус вярнуўся,— сказаў Джэк.
— Эндзі? — перапытаў Рой.— Вось д’ябал!
— Ен з’явіўся тыдзень таму,— дадаў Джэк.
— А дзе ён з’явіўся?
— У Джыні. Да яе і прыйшоў.
— I ён быў там, калі ты адыходзіў?
Джэк кіўнуў.
— Здаецца, што так,— сказаў ён.
Рой доўга не мог прамовіць ні слова, маўчаў і Джэк. Джэк не раз прыкідваў, ці варта наогул сказаць пра гэта Рою, але ведаў, што раней ці пазней Рой ўсё адно даведаецца, і сядзеў як на іголках, баючыся, што Зел Сен-Клэр скажа пра гэта першы. Джэк не хацеў, каб Рой даведаўся пра гэта ад Сен-Клэра, бо разумеў, які выбар патрэбна будзе зрабіць Рою. У яго і так была пагроза страціць родную хату, існавала неабходнасць пакінуць лес і заняцца фермерствам, а таксама непакоіла перакананасць, што паляванне для яго скончылася. А зараз ён мог страціць і сваю Персефону1. Джэк ведаў таксама, што для Роя магчымы два рашэнні. Па-першае, праседзеўшы зіму тут, ён мог на будучы год пайсці на поўнач, атрымаць там новы ўчастак. Менавіта гэтага хацеў Джэк для свайго старога сябра, але ён ведаў, як мала для гэтага шанцаў. Зараз, калі Эндзі вярнуўся, калі Сэм не адмовіўся ад свайго намеру кінуць ферму, калі Рой асабліва востра адчуваў ціск лесу,— было верагодна, што ён не заглыбіцца ў глуш, пакідаючы за сабой гэткую неразбярыху. У адрозненне ад Джыні Джэк ведаў, што Рой не пойдзе ў глуш, калі яму не будзе куды вярнуцца. Зараз Рой страціў абедзве свае апоры, і другое мажлівае для яго рашэнне было пайсці з Зелам і Мэрэем у заказнік з рызыкай, што, найбольш верагодна, яго зловяць, адбяруць дазвол і дзялянку і гэтым загубяць яго самога. Гэта была адна з прычын, чаму Джэк імкнуўся звесці Роя ад Сен-Клэра і Мэрэя. Джэк спадзяваўся, што да таго часу, як Рой вернецца ў хаціну, Зел і Мэрэй будуць ужо далёка. I ён цвёрда вырашыў як мага даўжэй утрымліваць Роя ад вяртання ў хаціну.
— Значыць, Эндзі ўсё-такі вярнуўся,— спакойна сказаў Рой.— Ну што ж! — ён вытрас рэшткі чаю ў агонь кастра.
Джэк затаптаў агонь і сабраўся ісці далей. — Ну як Эндзі? — марудна прамовіў Рой.
1 Персефона — у антычнай міфалогіі жонка гаспадара падземнага свету, якую муж адпускаў на зямлю да яе маці Дэметры толькі на некалькі месяцаў за год.
— Патаўсцеў,— сказаў Джэк.— Ен быў у арміі.
— Відаць, без грошай?
— Ды не. Я бачыў, як ён у бары заказваў шкалік для Сэма. Ен і сам, здаецца, стаў ахвочы да бутэлькі.
— Што-небудзь казаў?..
Джэк разумеў, пра што пытаецца Рой.
— He, нічога.
— I збіраецца застацца?
— Цяжка сказаць. Ты ж ведаеш Эндзі.
— Ен застанецца,— сказаў Рой.— Ва ўсякім выпадку, да майго вяртання.
Ведаючы Эндзі, Рой быў здзіўлены, што той не з’явіўся проста да яго ў лес, каб высветліць адносіны. Эндзі заўсёды дзейнічаў напралом, як бык, атакуючы любую цяжкасць слепа і лбом у сцяну.
— Як ты думаеш, ці прыйдзе ён у лес? — спытаў Рой.
— He ведаю,— адказаў Джэк.— Я яму сказаў, што цябе неўзабаве чакаюць у Сент-Элене.
Джэк зрабіў усё, каб папярэдзіць з’яўленне Эндруса тут, у лесе, але Джэк не сумняваўся, што, калі Эндрус зразумее сапраўдны сэнс «дзелавых адносін» Роя і Джыні, першая ж хваля неўтаймоўнага гневу абвязкова прывядзе яго сюды.
Рой нічога больше не пытаў, і яны сачылі за аленем далей.
Ім трапілася шмат слядоў аленя на снезе, але ніводнага аленя так і не ўбачылі. Ноч яны правялі ў хаціне ля Чатырох Азёр, а затым аднавілі паляванне, адначасова аглядалі пасткі Роя. Рой выявіў яшчэ аднаго бабра і рысь у пастцы, і яму зараз даводзілася цягнуць на спіне вялікі груз. Яны пайшлі па заснежаных хрыбтах да возера Т і ў накірунку да хаты, разыходзіліся, каб ахапіць звыклыя сцежкі аленяў, і зноў сустракаліся ў дамоўленых месцах.
— Хочаш пабачыць мядзведзя? — спытаў Рой, калі яны сустрэліся ля вялікай кучьі горных валуноў, абкружаных хвойным зараснікам.
— А дзе ён?
Рой паказаў уніз.
— Прыгледзься вунь да тых скалаў.
Мядзведзь, вялізны буры лежабока, з’явіўся амаль у тое ж імгненне і то подскакам, то марудна, шлэпаючы вялізнымі віхлястымі лапамі па цвёрдым снезе, рушыў проста да маладой піхты. Калі дайшоў да
ствала, на задніх лапах выцягнуўся на ўвесь рост і драпнуў па дрэве кіпцюрамі так высока, як толькі здолеў дастаць. Затым ён зароў і злосна ўкусіў за ствол.
— Відаць, тым самым ён паказвае іншым мядзведзям, які ён вялікі,— сказаў Джэк,— He інакш ён вырашыў пахваліцца ростам перад сяброўкай альбо супернікам.
— He ведаю,— сказаў Рой,— але толькі самкі робяць тое самае.
— Ніколі не бачыў, каб яны так грызлі ствол,— сказаў Джэк.
— Гэта яшчэ мала, а я бачыў, як адзін мішка ўсеўся на малады дубок і пачаў скакаць на ім, як на кані.— Яны мелі мажлівасць ціха перагаворвацца, бо былі значна вышэй і за ветрам.— Ты звярні ўвагу, які ён адкормлены. Ен зусім падрыхтаваўся залегчы на зіму. Гэта дрэнная прыкмета, Джэк. Яны так рана кладуцца ў бярлогу, толькі калі становіцца мала дзічыны.
Яньі пазіралі, як мядзведзь прынюхваецца да ветру.
— Дык што, хочаш яго? — зноў спытаўся Рой.
— Занадта шмат клопату,— адказаў Джэк.
Рой прыцэліўся. Яму даводзілася страляць у мядзведзяў, калі патрэбны былі ці то скура, ці мяса, але зараз, калі ў гэтых мясцінах іх заставалася ўсё менш, яму зусім не хацелася забіваць. Аднак быў момант, калі заціснуты, але суровы пратэст супраць лёсу заглушыў у ім лепшыя памкненні: ён ненавідзеў зараз Эндруса і прыцэліўся ў мядзведзя; але сама прага жорсткасці выклікала агіду да яе, і ён перавёў мушку на ствол піхты.
— Глядзі, як ён зараз падскочыць,— сказаў Рой.
Ен трапіў у ствол каля самага мядзведзя, і адколатая куляй трэска выпадкова стукнула мядзведзя па носе. Мядзведзь замахаў перад сабой вялікімі пляскатымі лапамі, нібыта адмахваўся ад пчол ці мух, затым зноў злосна ўкусіў за дрэва і кінуўся наўцёкі, а Рой крыкнуў яму ўслед: — He пакідай слядоў, гультай, a то я з цябе скуру спушчу!
Джэк і Рой гучна смяяліся, гледзячы, як ён уцякае.
— Ты калі-небудзь бачыў, як яны нападаюць на вулей? — спытаўся Рой.— Ну рыхтык скунсы. Лезе проста на рой і разганяе пчол так, што тыя накідваюцца на яго і заблытваюцца ў поўсці, а мішка сядзіць, збірае іх і есць.
Зноў засмяяліся, і Джэк разумеў, што Рою зараз лягчэй. Дай толькі час, і лес ўсё вылечыць. Яны ішлі разам аж да возера Т.
Дя возера яны зноў разышліся, і хутка Рой прысеў адпачыць на скалістым схіле, адкуль снег знесла ветрам. Тут было ветрана, але яму падабалася сядзець менавіта на гэтым хрыбце, бо адсюль на поўнач было далёка відно за межы яго ўчастка, а на поўдзень за возерам Т мора лясных верхавін цягнулася аж да самага Сент-Элена. Ен пазіраў уніз, на чорную ваду возера ў снежным атачэнні, і раптам пачуў самалёт.
Ен назіраў, як самалёт паволі ляціць над нізкімі шэрымі воблакамі, дробная істота с лапамі качкі і крыламі малінаўкі. Машына зрабіла круг над возерам, затым узяла курс на захад і пачала планіраваць.
Рой устаў.
— He інакш як адзін з гэтых маленькіх гідрапланаў,— сказаў ён трывожна.
Трывога яго нарастала, калі ён зразумеў, што самалёт вялікімі бясшумнымі кругамі ідзе на зніжэнне да возера Піт-Піт.
— Джэк,— паклікаў Рой.— Дзе ты, Джэк?
Адказу не было.
— Джэк! — зноў паклікаў ён.
Нарэшце з’явіўся, засопшыся, Джэк.
— Вось халера, а я толькі высачыў лася,— сказаў ён.— Мне здаецца, я загнаў яго ў той канец лесу. I што патрэбна ласю на гэткай вышыні? — Джэк гаварыў шэптам, узбуджаны сваім адкрыццём значна больш, чым Рой.— А што ў цябе?
— Ты зірні на гэты аэраплан,— сказаў Рой.
Самалёт толькі што з’явіўся зноў.
— Ен сядзе на возера Піт-Піт,— сказаў Рой.— Калі Зел і Сахаты зараз у хаціне, яны не ўбачаць і не пачуюць яго. Здаецца, што інспектар падкрадваецца да мяне з-за вугла. Раздабыў адну з машын лясной аховы. Глядзі туды, на возера Піт-Піт, бачыш, ён ужо планіруе.
— Усё адно, ты занадта далёка, каб дабрацца да хаціны раней за іх,— сказаў Джэк.— Ты не паспееш папярэдзіць.
Рой стаяў, пазіраючы ўніз на возера Т. Вецер прыбіваў да берага астраўкі рыхлага снегу, і, хоць пад імі дзенідзе бліскаў лёд, возера яшчэ не зусім замерзла.
— На ўсходнім канцы ў мяне застаўся вялікі чо-
4 Дж. Олдрыдж
97
вен,— сказаў Рой.— Я схаваў яго там, калі пераправіўся да Індзейца Боба. Калі я зараз хутка спушчуся ўніз, дык магу што-небудзь выціснуць з гэтага чоўна і прыплысці да хаціны раней, чым яны заявяцца там.