Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
для палявання і лоўлі, а затым установіць дзе-небудзь заказнік для бабра і андатры.
— А ці хочуць гэта зрабіць?
Бэрк устаў і нервова прайшоўся па хаціне, бразгаючы ў кішэні нажом і ключамі.
— He ведаю, што зробіць урад, Рой,— сказаў ён.— Але нешта мусіць зрабіць. Ен можа закрыць усе ўгоддзі альбо толькі палову — я гэтага не ведаю.
— А калі?
Бэрк паціснуў плячыма.
— Мо ў будучым годзе, а мо праз год. Але, відаць, хутка.
— Значыць, паляванню ў Муск-о-гі сапраўды KaHep? — спытаў Рой.
Рашуча сціснутыя губы на імгненне расціснуліся, выдаючы сумненні Бэрка.
— Мне хацелася б аспрэчыць гэта, Рой, але вы самі, напэўна, ведаеце.
— Вы спецыяліст,— сказаў Рой.— Вам і кнігі ў рукі.
Бэрк кіўнуў.
— Вы маеце рацыю. На жаль, гэта так.
Да гэтай пары Рою пагражаў выпадковы капрыз прыроды, але словы спецыяліста пра тое, што паляванне тут скончана, надавалі гэтаму безапеляцыйнасць чалавечага выраку. Хвіліну Рой памаўчаў. Яны ўсе маўчалі. Рой мелькам акінуў вокам сваю хаціну. Пасля ён засмяяўся так, як ніколі яшчэ не смяяўся.
— Дык, значыць, усім нам хана,— сказаў ён.
— He думаю,— мякка зазначыў Бэрк.— He забудзьцеся, што існуюць звярыныя заказнікі. Прыйдзе час, і яны ўратуюць паляўнічых.
— А які толк ад дзічыны ў заказніках?
— Рана ці позна ахоўваемая дзічына заказнікаў размножыцца і распаўсюдзіцца на суседнія ўгоддзі. Мо для вашых мясцін у гэтым і няма сэнсу, але ў рэшце рэшт гэта адзіная надзея для паляўнічьіх, Рой.
Рой гэта ведаў, але зараз для яго не было суцяшэння. Ен быў занадта прыгнечаны крахам Муск-о-гі.
— Ідзе працэс, а нам хана! — вось і ўсё, што прамовіў ён напрыканцы.
Іншыя не зразумелі, але Джэк яго зразумеў, і яму гэта не спадабалася. Рой зноў засмяяўся кароткім злосным смехам, і Джэк ведаў — гэта Рой прызнае, што лес і Сент-Элен, нарэшце, перамаглі яго: лес, СентЭлен і Эндзі.
РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТЫ
Раніцай Джэк, Зел і Рой выправіліся на возера ПітПіт, каб правесці спецыялістаў, якія адляталі на сваім маленькім гідраплане. Пакуль Зел і Джэк дапамагалі Бэрку грузіцца, Рой разам з Ласонам здымаў з матора падшываны чахол.
— Куды вы кіруеце зараз? — спытаў Рой.— На поўнач?
Ласон зірнуў на пабялелае возера, якое замерзла амаль да сярэдзіны. Нават вузенькая чорная палоска вады была накрыта ледзяной плёнкай.
— He,— адказаў Ласон.— Трэба яшчэ наведаць індзейца на парогах Уош-Уош. Спадзяюся, мне ўдасца пасадзіць самалёт на раку, калі, вядома, яна не замерзла.
— А пасля куды? — асцярожна спытаў Рой.
— Сент-Элен, а затым у Таронта. Калі мы не паспяшаемся вярнуцца туды, нас дзе-небудзь замарозіць.— I ён нагой стукнуў па паплаўку, на якім стаяў.
— А што вы хочаце ад Індзейца Боба?
— Нам патрэбна рыба з яго ракі,— патлумачыў Ласон.— Чорны акунь, калі ўдасца яго знайсці.
— Вы лічыце, што рыбную лоўлю забароняць, як і паляванне? — спытаў Рой.
Ласон, круцячы вінт, кіўнуў бялявай галавой.
— Баюся, што так і будзе,— сказаў ён.
— Я разумею, дзічына сыходзіць,— сказаў Рой.— Але чаму знікае ў нашых азёрах рыба? Тым болып чорны акунь. Яго ж тут ніхто не ловіць дарэшты, і незразумела, чаму з кожным годам яго становіцца ўсё менш.
— Надта шмат ілу ў гэтых азёрах, занадта густая вада для чорнага акуня,— растлумачыў Ласон.— Пакуль навокал былі сасновыя лясы, вада затрымлівалася ў глебе, яе затрымлівалі мох і хвоя, усмоктваючы, ахалоджваючы і паступова фільтруючы ў ручаі цераз балота. А зараз у гэтых аголеных зарасніках без падлеску вада проста сцякае ў азёры, зносячы з сабой шмат прымесяў і захоўваючы высокую тэмпературу. Іл асядае на дно, зацягвае гнёзды акуня і яго ікру. Вось і выводзіцца акуня ўсё менш і менш. Гэткая ж сітуацыя і са шчупаком. Увесь кругаварот жыцця ў рыбы парушаны. Для захавання прамысловай рыбы ў гэтых азёрах трэба на некалькі гадоў забараніць лоўлю.
— А Індзеец Боб і жыве, лічы, адной рыбай,— сказаў Рой.— Яму гэта будзе не даспадобы.
— Вядома,— сказаў Ласон, на імгненне адчуўшы, як ўсё гэта змрочна.— Ну, Рой, спадзяюся, мы з вамі яшчэ сустрэнемся,— сказаў ён і падаў руку.— На будучы год мы вернемся паглядзець, як тут у вас ідуць справы.
Падышоў і Бэрк.
— Так, мы вернемся.— Бэрк зірнуў на Роя.— I наступным разам вы не старайцеся абагнаць на возеры вецер.
Рой засмяяўся, але гэта быў толькі адбітак яго звычайнага смеху.
Ласон узяўся за трос і вывеў машыну на чыстую ваду. Яны залезлі ў маленькую кабіну і селі поплеч. Ласон нешта напампоўваў, турзаў за адзін рычаг, за другі. Матор забуркатаў і змоўк, затым забуркатаў зноў і нарэшце ўсмактаў лятучую сумесь і запрацаваў як след. Увесь лес адгукнуўся на металічны голас маленькай машыны. Ласон правёў яе па вадзяной сцежцы, крута павярнуў, адарваў ад вадьі і амаль імгненна знік за хрыбтом, пакінуўшы дзіўную пустэчу і маўклівасць.
— Пайду шукаць гэтага махляра Мэрэя,— сказаў Зел і павярнуўся да хаціньі.— Здаецца, ён пайшоў без мяне, але я хачу пераканацца, Рой. Я пайду, відаць, да Скоці і Самсона, пагляджу, ці няма яго там. А калі яго няма і там, я пайду за ім у заказнік.
Рой нарэшце адважыўся на скачок.
— Я пайду з табой,— сказаў ён Зелу.
— У заказнік? — Зел не верыў сваім вушам.
— Іменна! — кінуў яму цераз плячо Рой.— Пройдзеш са мной праз Чатыры Азёры, і там я збяру свае бабровыя пасткі.
— Я спадзяюся, ты разумееш, што робіш? — хутка ўмяшаўся Джэк Бэртан.
— Вядома, разумею,— адказаў Рой.— На гэты раз цудоўна разумею.
— He, не разумееш! — шырокімі крокамі даганяючы Роя, крыкнуў Джэк. Нейкі час яны ішлі моўчкі, затым Джэк сказаў: — Няма сэнсу ўцякаць ад гэтага, Рой. Рана ці позна, але табе давядзецца вярнуцца ў Сент-Элен.— Надта занепакоены Джэк не захоўваў межы прыстойнасці і дадаў: — Усё роўна, будзе там Эндзі
Рой на гэта не адгукнуўся, як маўчаў ён і на ўсе звароты Джэка да яго розуму. Чым больш распальваўся Джэк, тым болып спакойным станавіўся Рой; калі прыйшлі ў хаціну, ён пачаў збіраць у дарогу правіянт, паказваючы тым самым, што рашэнне яго цвёрдае. Зел аж са скуры вылузваўся, дапамагаючы яму, і Рой нагрузіў у мех Зела ўсё тое, што не ўлезла ў яго ўласны.
Нарэшце Рой поўнасцю адчыніў засланку, каб хутчэй згарэлі дровы, а затым усе яны рушылі ў напрамку Чатырох Азёр; але Джэк пайшоў не толькі дзеля таго, каб закончыць паляванне, але і з надзеяй адгаварыць Роя ад яго неразумнай задумы.
Усю рэшту дня Рой здымаў свае пасткі на Чатырох Азёрах і хоць часам пасміхаўся, што Джэк ходзіць за ім, як прывязаны, і імкнецца ўгаварыць, але жарты ў яго неяк не атрымліваліся.
— Дарэмна стараешся,— спакойна сказаў ён, калі яны ўладкаваліся на начлег у хаціне на Чатырох Азёрах.— Я мушу ісці.
— Ты з глузду з’ехаў,— сказаў Джэк.
Рой чуў, як хрыпіць Зел Сен-Клэр.
— На мой розум, дык табе лепш спыніцца ў СентЭлене,— сказаў Джэк.
— Мо я і не супраць,— з горыччу азваўся Рой,— калі б было за што зачапіцца.
Джэк яшчэ ніколі ў жыцці не чуў такой горычы ў словах Роя, і хоць ён і раней здагадваўся, як падкасіў Роя Сэм, а зараз у дадатак і Эндзі, але толькі цяпер ён раптам зразумеў, як недаацэньваў глыбіню пачуццяў Роя. Цяпер ён ведаў, што на гэтую авантуру Роя штурхаюць менавіта ладзеі у Сент-Элене, але ён таксама ведаў, што апошняй кропляй была размова з Бэркам і Ласонам. Усё гэта турбавала Джэка, і ён не ведаў, як яму падступіцца да даўняга сябра. Упершыню ў жыцці ён не мог зразумець, што з Роем адбываецца.
— Ты ж ведаеш,— нагадаў яму Джэк,— Сэм яшчэ не з’ехаў.
— З’едзе,— абыякава азваўся Рой.— Ен паедзе!
Джэк здаўся. Больш ён не прамовіў ні слова ажно да наступнай раніцы, калі яны падышлі да хрыбта, па якім Зел і Рой павінны былі пайсці да хаціны Скоці і Самсона.
— Я пастараюся, каб Сэм застаўся,— сказаў Джэк.
Гэта была апошняя безнадзейная спроба затрымаць Роя.— А Эндзі, магчыма, і з’едзе.
— Фермер Джэк! — гукнуў Рой і памахаў вольнай рукой, хутка аддаляючыся ад яго па хрыбце.— Да вясны? — крычаў ён, не азіраючыся і згінаючыся пад цяжарам заплечнага меха.— Вясной убачымся! — А сам сабе дадаў вельмі спакойна: «Калі давядзецца!»
Рой павёў Зела па хрыбтах, вольных ад снегу, выбраўшы больш доўгі, але больш лёгкі шлях да ЛітлРывера; перабраўшыся цераз раку, яны выйшлі на сцежку да хаціны Скоці і Самсона. Хутка вечарэла, і Рой убачыў, што яму не ўдалося сэканоміць час. Ен паскорыў крок, і ўсё адно было ўжо зусім цёмна, калі яны падышлі да разнасцежаных дзвярэй хаціны, з якой клубамі валіў дым.
— Хто гэта там? — сустрэй іх голас Самсона.
Скоці быў здзіўлены, але Мэрэй вітаў іх:
— Хэло, Рой, хэло, Зел,— у яго словах не было здзіўлення, толькі звычайнае вітанне — і нічога болып.
— Дык ты тут? — напаў на яго Зел.— Чаму ты не зайшоў па мяне? Я чакаў цябе ў Роя цэлы тыдзень.
— А я якраз збіраўся ісці па цябе,— сказаў Мэрэй, дапамагаючы ім скінуць мяхі.
— Позна ж ты сабраўся,— разышоўся Зел.
Мэрэй не стаў з ім спрачацца, і ў ягоных вачах можна было прачытаць поўную абыякавасць — ці ўзяць Зела, ці пакінуць яго, чакаць Зела альбо не чакаць.
— Значыць, і ты сабраўся? — сказаў Скоці Рою.
— Падобна на тое, Скоці,— неахвотна адказаў Рой.
— Гэта няправільна, Рой,— пакруціў галавой Сконі.
Рой не спрачаўся, не называў Скоці прападобным.
— Правільна ці няправільна,— сказаў ён,— якая розніца?
— Што і казаць, падманеш ты інспектара,— сказаў Самсон.
Мэрэй пазіраў на Роя і бачыў толькі лепшага звералова Муск-о-гі. Але сітуацыя яму падабалася.
— Гэта праўда, Рой,— сказаў ён,— інспектар надта здзівіцца, калі даведаецца, што ты залез у заказнік! Ен, вядома, перакананы, што ты ловіш больш за норму, але ўсё-ткі лічыць цябе законапаслухмяным траперам. Вось здзівіўся б ён, калі б убачыў цябе з
намі! Уяўляю! — Яны не ўслухоўваліся ў няспешную гаворку Мэрэя, і ён не меў прэтэнзій.
— Адным цудоўным днём не толькі Рой здзівіць гэтага нягодніка інспектара,— гарачыўся ўвесь узбуджаны Зел.
— А чаму ты, Самсон, не ідзеш з намі? — хутка спытаў Рой. Ен не жартаваў, ён быў сур’ёзны, нават занадта сур’ёзны. Яго мускулісты твар напружыўся, маленькія вочы схаваліся ў зморшчынах, калі ён здзекліва зірнуў на Самсона.
— Спытайся ў Скоці,— сказаў Самсон.— Калі пойдзе ён, пайду і я.
— Пайшлі з намі, Скоці,— сказаў Рой; гэта быў не здзек, а проста безнадзейны заклік.— Чаму ты не ідзеш?