Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Але ім нялёгка будзе знайсці гэтае месца,— супакойваў Зела Рой.
— Толькі сачыце за іхнімі самалётамі,— папярэдзіў Мэрэй, а затым дадаў: — Пайшлі, я пакажу вам возера.
Да ўзлеску было крокаў семдзесят, а далей — строма. Пад ёй у крутой катлавіне знаходзілася заледзянелае возера, дакладней, два азярцы ў форме банта, з востравам пасярэдзіне. Уздоўж усяго пляскатага берага выдзялялася паласа, якая паўтарала яго абрысы. Гэта была паласа балота, якое зрабілі бабры, калі перагарадзілі каля вусця некалькі горных ручаёў.
— Так, гэтае месца вартае ўвагі,— сказаў Рой.— Амаль што возера Фей.— Ен назваў яго як мага далікатней не толькі таму, што быў зачараваны ім, але і з-за яго крылатых абрысаў.— Шкада, што мы не прыйшлі сюды раней, з чоўнам. A то не ўдасца яго абысці.
— А што я табе казаў,— абыякава зазначыў Мэрэй.— Вунь за той паласой выгаралых соснаў бачна Сярэбраная рака. Калі б мы плылі сюды на чоўне да марозу, гэта сэканоміла б нам дзень. Тады дастаткова было б перацягнуць човен цераз гэтае вось плато.
Рой паглядзеў на тонкую нітку далёкай ракі, на тысячы бліскучых азёр, на бязмежны далягляд, які адкрываўся з гэтай вышыні. Гэта былі вялікія канадскія лясы, якія распасцерліся далёка за межамі Муск-о-гі.
Гэта былі прасторы, дзе кожны крок адкрываў новыя гарызонты, усё больш дзікія, усё больш прывабныя. Быць гаспадаром гэтай краіны, блукаць без перашкод па яе лясах і гарах, адчуваць дзікую магутнасць гэтых кетраў — вось што прадчуваў зараз Рой.
— He магу зразумець,— сказаў ён разважліва сваім сябрам,— як гэта я шмат гадоў таму не стаў лясным валацугай? — I ўсмешка паволі скрывіла яго губы.
Мэрэй зарагатаў, што здаралася з ім вельмі рэдка.
Зел прапусціў словы Роя міма вушэй.
— Дык як мы распачнем паляванне? — спытаў ён, фарсіруючы рашэнне, якое трэба было прыняць.
— А як атрымаецца,— адказаў Мэрэй.
— Паслухай,— не сунімаўся Зел,— лепш за ўсё было б вылавіць тут усё, што можна, і як мага хутчэй. Трэба ставіць пасткі густа, каб лавіць звера больш, а затым змывацца. Як ты лічыш?
— Навошта такая спешка? — спытаў Мэрэй.
— Тым разам ты не спяшаўся, таму і папаўся,— укалоў яго Зел.
Мэрэй задумліва зірнуў паўзверх чорнай шавялюры Зела.
— А як лічыш ты, Рой? — паспешна спытаўся той.
Рой разумеў, чаму Мэрэю не хацелася спяшацца. Ен і сам не спяшаўся б. Убачыўшы гэтую краіну, ён не хацеў прызнаваць неабходнасць спешкі і асцярожнасці, саму магчымасць адступлення. Рой ужо адчуваў, што тут яго родная прастора, і думаў, што Мэрэй адчувае тое ж самае. Яму хацелася мець задавальнення як мага больш і без спешкі. Але рэшта цвярозасці і ўсведамленне, што лепш яму не станавіцца на нейчы бок, вызначылі яго адказ.
— Мне здаецца, што лавіць трэба хутка,— сказаў ён,— але наладжваць шалёную гонку не варта.
Мэрэй паціснуў плячыма, Зел чакаў, што будзе далей.
— Па-мойму, так,— сказаў Рой.— Мы з Зелам можам весці аблоў азёр. Я вазьмуся за бабра, а Зел можа выграбаць андатру, яна болып даверлівая. А пакуль мы зоймемся гэтым,— звярнуўся ён да Мэрэя,— ты можаш паляваць па ўсёй акрузе, ставіць сіло на сцежках звяроў і наогул усюды, дзе ўбачыш сляды лісіцы, норкі і рысі. Як вы думаеце?
Яны згадзіліся і прапанавалі сякія-такія ўдакладненні. Усю пушніну вырашылі зносіць у хаціну, скуркі
было вырашана дзяліць пароўну, кожны сам мусіў разбіраць сваю долю, і дзялёжку праводзіць адразу ж, так, каб кожны мог трымаць сваю здабычу напагатове на выпадак нечаканых уцёкаў. Былі выпрацаваны абавязковыя для ўсіх правілы паводзін. He раскладваць агню для падвячорка, ніякіх кастроў па-за хацінай. Але перш за ўсё і важней за ўсё — не страляць. У іх усіх з сабой былі вінтоўкі, але тут гук стрэлу разносіцца на дзесятак міль, і стральба магла выклікаць да іх цікавасць. Мэрэй лічыў, што гэта лішняя засцярога, але здаўся настойлівасці Зела і ўгаворам Роя. Ніякага палявання, ніякай стральбы, як бы спакушальна блізка не з’яўляўся алень. Амаль зусім сцямнела, а яны ўсё стаялі на схіле над возерам Фей. Нібыта кажан, яно чарнела ў начной цемры, і Рой апошнім пакінуў яго, калі яны, нарэшце, сабраліся вярнуцца ў хаціну.
РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ
Рой даў магчымасць Мэрэю свабодна перасоўвацца і задаволіў нецярпенне Зела, а сам пачаў дзейнічаць на возеры Фей так, нібыта збіраўся раскінуць тут сапраўды ланцуг пастак. Ен меў натуру захавальніка і ніколі не браў з бабровай супольнасці болын за тое, што маглі аднавіць ацалелыя сем’і. Ен заўсёды выкарыстоўваў гэтую формулу захавання дзічыны на сваіх уласных участках, што забяспечвала яму пастаянны ўлоў бабра, хоць з часам усё меншы, але ж рэальны, не тое, што ў іншых звераловаў, якія выбіралі свае бабровыя хаткі падчыстую. Зараз гэта ўжо быў інстынкт, і гэтак жа інстынктыўна ён скарыстоўваў свой метад размяшчэння пастак на балотах вакол возера Фей. Ен не ставіў пастак там, дзе, ведаў, былі малыя альбо цяжарныя самкі. Затое ён актыўна лавіў там, дзе было верагодна злавіць найболып самых старых і буйных самцоў.
Пасля першай жа разведкі вакол возера Фей ён зразумеў, што ў замерзлых балотах болып дарослых баброў, чым у яго пастак. Ля затравянелых купін, вакол рэдкіх зараснікаў елкі і на тысячы створаных бабрамі астраўкоў было так многа бабровых хатак, што Рой адразу адчуў сябе пераможцам над тым пастаянным адчуваннем паражэння, якое выпрацавалі ў яго апошнія дзесяць гадоў палявання ў спустошаным Муск-о-гі.
Гадамі прырода абкрадвала яго, скарачала колькасць дзічыны, і ён пастаянна адчуваў сябе пераможаным і падманутым. А тут ён, нарэшце, кінуў выклік прыродзе, даў ёй добрую аплявуху, ад якой у яго ажно закіпела кроў — стукнула ў ногі, затрымцела ў сплюснутых кончыках пальцаў. На гэтых пяці квадратных мілях забалочаных берагоў баброў было болып, чым яму калі-небудзь даводзілася бачыць на адным месцы; больш, чым ён мог вылавіць сваімі дваццацю пасткамі за шэсць гадзін кароткага зімовага дня. А там, дзе ёсць бабёр, павінны быць шмат і іншых звяроў, якія палююць на бабра: ліса, рысь, норка. I хутка Рой пачаў ставіць пасткі на драпежнікаў вакол усяго балота, імкнучыся стварыць адзіну сістэму пастак на ўчастку даўжынёй каля сямі міляў і шырынёй на паўмілі; напачатку гэта яму ўдалося зрабіць, але пазней не ўдалося скарыстаць, бо ў яго не хапала часу на тое, каб вызваляць і зноў заражаць свой абмежаваны запас пастак.
Кожны вечар усе яны вярталіся ў хаціну на строме, і па меры таго як накаплівалася пушніна, удача станавілася ўсё больш відавочнай. Каб справіцца са сваім уловам, ім даводзілася займацца скурамі вельмі позна. Як і Рой, Зел аб’явіў, што на балотах за возерам Фей андатры больш, чым ён можа вылавіць з дапамогай наяўных пастак. Здаралася, што Зел лавіў сваімі пасткамі баброў і ласак. Кожны вечар змешаны ўлоў Зела і Роя быў такім жа разнастайным, як і здабыча Мэрэя на яго паляўнічых сцежках. Мэрэй прыносіў менш пушніны, пгго было натуральна, бо пасткі і сіло на паляўнічых сцежках не маглі, вядома, даць столькі, колькі сканцэнтраваны аблоў багатага бабровага балота.
— Гэта не тое,— уздыхаў Зел пасля двух тыдняў палявання.— Я мог бы ўзяць удвая больш андатры, калі б хапала пастак. Калі б узяцца як след, мы праз два тыдні маглі б выбрацца адсюль з такой здабычай, што больш і не панесці. Эх, мала ў нас пастак!
— Ты заўсёды спяшаешся,— сказаў Мэрэй.— Твая пушніна нікуды ад цябе не ўцячэ.
— Яно то так,— пярэчыў Зел,— але хутка скончыцца масла і сала. Зел быў галоўным кухарам: ён рабіў гэта лепш за ўсіх.— Ды і мука, мяса канчаюцца.
У першыя ж дні Мэрэю пашчасціла злавіць маладую лань; ён спрабаваў злавіць і другую, але пакуль што без поспеху. З’яўленне людзей, відаць, спалохала
большую частку аленяў, якія чулі кожны іхні след на сваіх сцежках і станавіліся яшчэ болып чуйнымі. Амаль кожны дзень Рою сустракалася лань, а то і дзве, а Мэрэй сцвярджаў, што за дзень яму трапляецца і пяць, і шэсць, але заўсёды яны паказваліся толькі на імгненне, былі далёка і адразу ж знікалі.
— He плач,— сказаў Мэрэй Зелу такім тонам, што Рой па-новаму паглядзеў на сваіх сяброў.— He плач, будзе табе лань, калі гэта ўсё, што патрэбна твайму жывату.
— Гэта твайму жывату патрэбна шмат! — усклікнуў Зел.— Гэта ты ляжыш на адзіным ложку, а нам з Роем даводзіцца спаць на падлозе. Ты з’ядаеш удвая больш, чым мы. Як магло стацца, што ты сабраўся ў дарогу ад Скоці, калі раней ты збіраўся зайсці па мяне? Бо ў цябе ж нават пасткі былі ўжо сабраныя!
Мэрэй нічога не запярэчыў, ён моўчкі адчыніў дзверы і высмаркаўся проста на чысты белы снег за парогам. Зел не супакойваўся, пакуль Рою не надакучыла і ён не спыніў гэтую грызню. Жыццё ў цеснай хаціне было даволі змрочным і без гэтых сварак.
У хаціне было цёпла, але адсутнасць самых элементарных зручнасцей пачынала нерваваць Роя. Печ дыміла, а падчас моцнага ветру вялікая сасна пачынала хістацца і ўся хаціна з рыпеннем хісталася на яе карэннях. Мэрэй нарыхтаваў надта мала дроў, і папаўненне запасу лягло на Роя, а зімой гэта было складана і цяжка. У іх было толькі адно вядро і для мыцця і для пітной вады, а глыбокае азярцо, на якое разлічваў Мэрэй, калі выбіраў гэтае месца, аказалася гнілаватым, чай і кава аддавалі зямлёй і грыбамі, а Рой гэтага не любіў. Ім даводзілася эканоміць газу, і таму ў хаціне заўсёды быў паўзмрок: днём ад ляснога Ценю, ноччу ад прыкручанага кнота.
На долю Роя выпала і падтрыманне чысціні: даводзілася прыбіраць рэшткі пасля разборкі жывёлін, якія затоптваліся ў брудны снег на падлозе, выветрываць задушлівы смурод ад пушніны і кухарства. Каб зносіць гэткае жыццё, Рою патрабавалася зручная хаціна, а Мэрэю толькі і трэба было ад хаціны, каб яна засцерагала яго ад ветру. Зела яна таксама цікавіла толькі як месца для харчавання і сну. Мэрэй быў неахайны і абыякавы, а Зел толькі неахайны, і ў іхнім таварыстве Рой лавіў сябе на тым, што ён пачаргова то грубы, то здзеклівы. У хаціне ён быў маўклівы
і кожны дзень з налёгкай сыходзіў уніз па заснежаным схіле, у марозны халадок возера Фей.
Краіна гэтая не траціла для Роя сваёй зачараванасці і — Рой гэта ведаў — ніколі не страціць. На заснежаных плато, калі ўзіраўся ў далёкія лясы і азёры, Рой забываўся пра маркотнае жыццё ў хаціне. Усё часцей і часцей Рой выбіраўся з азёрнай катлавіны, далей ад бабровай лоўлі на хрыбты і цераз іх на азёры ад аднаго да другога, плануючы цэлую сетку аблову ўсёй гэтай тэрыторыі, у думках пракладваючы сцежкі вакол асобных пікаў, зразаючы вуглы на хрыбтах, выбіраючы месцы, адно лепшае за другое, для хаціны, для волаку і для бліжэйшага маршруту назад у Сент-Элен.