Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Рой адцягнуў ваўка да россыпу валуноў і прыкрыў імі труп як мага болыл старанна. Яго абурэнне не знікла, але ён памеркаваў, што наўрад ці мае права абурацца. Чым злачынства Зела горшае за яго ўласнае злачынства? I дзе тыя абвінавачванні Зелу, якіх ён не мог бы дастасаваць да сябе? Труціць пушнога звера — гэта толькі крыху горш за паляванне з дапамогай сіло на бабра, і, хто ведае, ці не дайшоў бы сам Рой да атручэння баброў? Ен і думкі не дапускаў апраўдваць сябе адноснасцю маралі, яго палохала сіла самаабвінавачання, якое выклікала ў ім гэта здарэнне. Ен адчуваў не толькі
віну, гэта было самавыкрыццё. Гэта адкрывала Рою вочы на ўласныя паводзіны больш, чым якія-небудзь папярэднія ўчынкі альбо словы. Яму хацелася хутчэй вырвацца адсюль назад, да Скоці і Самсона, назад да людзей, дзе немажлівай будзе гэта пагібельная адзінота, разбэшчванне і распад. Яму хацелася вырвацца адсюль, пакуль яшчэ яго не злавілі, не пакаралі, не выкінулі з асяроддзя людзей. Яму хацелася вырвацца з гэтага заказніка назад да сваёй звыклай лоўлі, да звычайнага жыцця, да адчування бяспекі, народжанага кантактамі з людзьмі, назад у Сент-Элен.
Нарэшце, вось яно. Гэта не было асабістае рашэнне Роя, гэта было вызваленне ад бязглуздай волі лёсу. Што б ні было ўжо страчана, Сент-Элен усё ж заставаўся ключом да ўсяго ягонага існавання, і ўцячы яшчэ раз ён не здолее. Рой зразумеў, што ў ягоным жыцці ёсць штосьці большае, чым адзінота, страх і паражэнне. Трэба было змагацца. Ен даволі доўга жыў цвёрдай самадысцыплінай, страх перад будучай бядой не мог авалодаць ім надоўга. Ен ведаў, што перш за ўсё яму трэба вярнуцца ў Муск-о-гі і ў Сент-Элен, назад да рэальнасці, да непазбежнага вырашэння ўсяго далейшага жыцця, назад да Эндзі Эндруса.
РАЗДЗЕЛ ТРЫНАЦЦАТЫ
Рой чакаў зручнага выпадку, каб прапанаваць сябрам выправіцца ў зваротны шлях. Пачаўся люты, і хутка трэба будзе спыняць любое паляванне. Ен разабраў усю сваю пушніну, спакаваў яе, усведамляючы, што больш ён не падыме ніводнай скуркі. 3 ежай было складана, запас быў на зыходзе, і яны харчаваліся амаль выключна мясам. Акрамя таго, вакол іх у заказніку стала выразна адчувацца небяспечная прысутнасць іншьіх людзей. Ужо некалькі разоў проста над галавой у іх з’яўляўся маленькі гідраплан. Усё, здавалася, было падрыхтавана для вырашальнага сігнала Роя да выступлення, але зручнага моманту не знаходзілася.
Мэрэй зноў некуды знік, а да Зела нельга было падступіцца. Гэты чалавечак даведаўся, што для Роя не сакрэт ягоныя падзвігі атрутніка. Акрамя таго Рой меркаваў, што Зел хоча давесці свой тайнік да такіх памераў, каб можна было яго даіць будучым летам
і восенню. Зел быў так захоплены стварэннем гэтага таемнага склада, што зараз і не заікаўся пра тое, каб паспяшацца з адыходам з заказніка. Ен нават пераадолеў свой страх перад прысутнасцю пабочных у заказніку і змрочна карыстаўся непаўторнай магчымасцю адразу паквітацца за многія гады няўдач. Рой не знаходзіў сілы ні крытыкаваць, ні прыспешваць Зела. Ен не мог перашкаджаць чалавеку, які адчайна змагаўся з сілай абставін.
Аднак трывога Роя ўсё большала.
Ен ведаў, што рана ці позна, як толькі паблізу з’явяцца пушньія абходчыкі альбо леснікі, іхняя прысутнасць будзе выяўлена. I Мэрэй толькі спрыяў гэтаму. Падчас яго адсутнасці буйнакаліберная вінтоўка заяўляла пра сябе гучна і часта, і Рой пачынаў думаць, што лес назаўсёды праглынуў Сахатага. Рой вырашыў, калі Сахаты хутка не вернецца, ісці без яго, нават без іх абодвух, калі спатрэбіцца.
Але атрымалася так, што менавіта Зел і прымусіў іх зняцца з месца.
У адсутнасць Мэрэя Рой, у дадатак да лоўлі баброў, звычайна абходзіў і ягоныя пасткі на звярыных сцежках, і на адной з такіх сцежак яго дагнаў Зел. Быў моцны, пякучы мароз, і змерзлы Рой прысеў, каб перакусіць кавалкам халоднай ласяціны разам з рэшткамі марынаваных памідораў са слоіка Джын.
— Рой! — задыхаючьіся прашаптаў Зел.— Рой, ідзі хутчэй, зірні сам. Лопніце мае вочы, калі зараз нейкія два д’яблы не пракладваюць сцежку па схіле. Пайшлі на вяршыню. Ідзі хутчэй!
Дажоўваючы ласяціну, Рой ішоў за Зелам да бліжэйшай вяршыні — крутога піка з пляцоўкай наверсе. Зел асцярожна запоўз на пляцоўку і паказаў Рою на асветлены сонцам пакаты схіл, як ён казаў, ён бачыў ці то дзве, ці то тры чалавечыя фігуры.
— Паслухай, Зел,— сказаў Рой.— Як ты мог штонебудзь убачыць на такой адлегласці? А мо гэта проста аленіха з дзіцем?
— Двухногая аленіха? — з’едліва адказаў напарніку Зел.
— На такой адлегласці што хочаш можа здацца!
— Пачакай, сам убачыш,— сказаў Зел.— Калі яны сапраўды пракладваюць сцежку, яны з’явяцца на тым жа схіле, толькі вышэй. Пачакай, зірні...
Рой скончыў ласяціну і пачаў назіраць за далёкім
схілам. На ім была сотня адкрытых палосаў паміж купкамі соснаў, і на кожнай з іх маглі з’явіцца людзі, якія прабівалі сцежку. Калі яны з’явяцца на гэтым схіле, за пяць міль адсюль, значыць, яны ідуць на поўдзень, але Рой пакуль яшчэ не надта давяраў паведамленню Зела.
— Глядзі! — прашаптаў Зел і ледзь не падскочыў ад узбуджанасці.— Глядзі вунь на тую адкрытую палоску паміж сухімі клёнамі. Глядзі!
— А ты маеш рацьію,— сказаў Рой, бо ён выразна ўбачыў дзве маленькія чорныя фігуркі, гэта праўда былі людзі. Яны ішлі адзін за адным, высока падымалі ногі, і таму нават на такой адлегласці можна было беспамылкова сказаць, што яны чалавечага роду.
— I ні той, ні другі не Мэрэй,— сказаў Зел.— Занадта малыя.
— Мо гэта якраз тыя браканьерьі,— выказаў меркаванне Рой, але ён ведаў, што гэта не так.
— Абходчыкі! — заенчыў Зел і нагнуўся. Адна з фігур падняла рукі, быццам падносячы да вачэй бінокль.— Абходчыкі або леснікі! — паўтарыў Зел.— Трэба ўцякаць адсюль.
— Трэба паглядзець, што яны будуць рабіць,— хутка запярэчыў Рой і ўтрьімаў Зела.— Паглядзім, куды яны пойдуць.
Пакуль яны гаварылі, чалавечкі падняліся на вяршыню і сталі азірацца, затым павярнулі на сорак пяць градусаў і пайшлі назад, на паўночны захад. Рой імгненна павярнуўся, пачаў узірацца ў паўночныя хрыбты і хутка ўбачыў тое, што і чакаў убачыць.
— Вунь там яшчэ двое,— сказаў ён Зелу і паказаў на поўначы яшчэ дзве фігуркі, якія на імгненне з’явіліся на хрыбце.— Бачыш, што яны робяць? — спытаў ён у Зела.— Чацвёрка праходзіць усю мясцовасць зігзагамі. Яны прачэсваюць участак за ўчасткам не горш за леснікоў. Так, Зел, пара канчаць. Пайшлі ў хаціну — і гайда.
— А як жа Сахаты? — спытаў Зел.
— А ты ведаеш, дзе ён зараз?
— He, але трэба паспрабаваць знайсці яго. I як быць з пасткамі?
— Кінуць. Нам нельга марудзіць, калі яньі пойдуць у наш бок. Пайшлі адсюль, і хутчэй.— Рой ужо таптаў снег сваімі кароткімі гумовікамі, выкідваючы наперад рукі, каб іхняя вага падштурхоўвала яго наперад.
— Калі мы пойдзем без Сахатага,— подбегам паспяваючы за Роем, гаварыў Зел,— дык ён можа папасціся. Трэба шукаць яго альбо хоць неяк папярэдзіць.
— Калі ты захочаш папярэджваць яго стрэламі,— сказаў Рой,— тады ўся гэтая хеўра адразу ж наваліцца на нас. Сахаты, відаць, ужо сам заўважыў гэтых законнікаў. Пайшлі... Хутчэй!
— А мне здаецца, што трэба даць некалькі стрэлаў.
У Роя быў вінчэстэр, але ён рашуча паўтарыў сваё «не».
— Пачакай, вось выберамся з хаціны ў лес — тады іншая справа,— сказаў ён.— Будзем на сцежцы, тады страляй колькі хочаш.
Рой прыспешыў хаду, стараючыся ісці па нізінах і не чакаючы Зела. За сабой ён пакідаў пратаптаную сцежку, па якой Зелу лёгка было ісці ўслед.
— I дзе гэта Сахаты? — пытаўся ў сябе Рой, падыходзячы нарэшце да хаціны і ведаючы, што не пакіне яе, пакуль не зробіць хоць нейкай спробы знайсці Мэрэя альбо папярэдзіць яго.— I дзе падзеўся гэты валацуга?
А валацуга тым часам быў у хаціне, жідваў з паліц пустыя слрікі, зрываў са сцен скуры, адзенне і розны рыштунак. Ен ужо амаль закончыў гэты пагром і быў заняты дзяльбой рэшткаў хлеба і цукру.
— Я так і думаў, што вы хутка з’явіцеся,— спакойна сказаў ён Рою.— А дзе Зел?
— Ідзе. Ты бачыў гэтых малойчыкаў?
— Вядома. Я за імі два дні сачыў. Сёння раніцай я праскочыў проста ў іх пад носам. Ну, вы сабраліся? — Мэрэй набіваў свой мех нейкім адзеннем.— Дапамажы мне спусціць гэтае смецце ў возера,— папрасіў ён.
Рой дапамог яму аднесці да палонкі ў замерзлым возеры цэлую кучу пустых бляшанак, вядро, бутэлькі, кацялок, гаршкі, сапсаваныя пасткі, пустыя каробкі ад патронаў. Яны звязалі вяроўкай усе гэтыя здрадніцкія доказы іхняй прысутнасці і затапілі ў возеры, затым вярнуліся ў хаціну, дзе ўжо збіраўся ў дарогу Зел.
— Калі ты вярнуўся? — спытаў ён у Мэрэя.
— He вельмі даўно,— адказаў Мэрэй.
— Чаму ты не прыйшоў раней, каб папярэдзіць нас? — дапытваўся Зел.
— Вось зануда! — сказаў Мэрэй.— Гэта што, чарговая порцыя воцату? Патрымай яе ў сябе, бо як стукну па галаве прыкладам. Я ачышчаў хаціну. Я ведаў, што
вы і самі заўважыце гэтых следапытаў, як яны блукаюць па лесе.
Мэрэй быў азмрочаны, але ён зусім не так злаваўся і спяшаўся, як хацеў гэта паказаць. Ен спакойна ўсеўся і пачаў мяняць шкарпэткі, пакуль яго спадарожнікі хутка заканчвалі ўкладку адзення, прыбораў для галення, коўдраў, правізіі і пушніны.
— Ведаеце, што можна было б зрабіць? — сказаў Мэрэй, няспешна і з веданнем справы скручваючы папяросу.— Можна было б знайсці тут у лесе надзейную мясціну і залегчы там, пакуль не сыдуць адсюль гэтыя законапаслухмяныя халуі.
— Залягай на здароўе! — адрэзаў Рой.
— А які сэнс пакідаць заказнік, пакуль мы не вычарпалі ўсіх яго магчымасцяў,— сказаў Мэрэй.— У лесе гэтьія малойчыкі нас не знойдуць. Яны, відаць, і міма гэтай хаціны пройдуць і не заўважаць.
— Магчыма,— сказаў Зел.— Але з мяне хопіць, Мэрэй. 3 мяне хопіць!
У Роя ўсё было сабрана і падрыхтавана. Мэрэй дапамог яму ўзваліць за спіну цяжкі груз. Калі дапамагаў Зелу, ён засмяяўся, бо той ажно захістаўся ад неверагодна цяжкай ношы,
— Крыху паквапіўся,— сказаў ён Зелу.
— Што ты гаворыш? — падазрона спытаў Зел, але адказу не было.
Затым Рой дапамог узваліць мех Мэрэю.
— Можаш заставацца, калі хочаш,— сказаў Рой,— але я адчуваю сябе як загнаная ліса. Мне трэба пакідаць паміж мной і абходчыкамі як мага болып адлегласціТак што рушым!
Мэрэй старанна зачыніў за сабой дзверы, а Рой праверыў вонкавую кладоўку, ці няма там правізіі. Яе засталося ў іх вельмі мала, па разліках Роя — не больш як на тры дні.