Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Пераправіўшыся цераз Сярэбраную рэчку, ён пакінуў межы заказніка, але гэта не ратавала яго ад небяспекі. Нават болей — гэта стварала дадатковую небяспеку: зараз ён знаходзіўся ў зусім невядомай яму краіне сярод хрыбтоў і гор, нізін і лясных масіваў, дзе ніколі не быў. Трымаць правільны накірунак зараз яму дапамагаў толькі маленькі компас у пятліцы, а арыентавацца — толькі ўласнае адчуванне мясцовасці. Уся надзея была на тое, што калі яны ведалі гэты край і звыклыя маршруты, дык Рой разумеў мясцовасць. Ен разумеў яе, як чалавек, які ўсё жыццё назапашваў выпадко-
выя назіранні над няроўнасцю зямной кары. Мімаходзь азіраючыся па баках, ён мог уявіць сабе, якія пад’ёмы і спускі чакаюць яго наперадзе, на яшчэ невядомых яму ўчастках. Ен мог здагадацца пра характар схілаў і хрыбтоў і нечаканых глыбокіх нізін, і на гэта накладваўся дзіўны малюнак зямлі пад зямлёй, уяўленне пра дзікую сілу, схаваную пад гэтымі гранітнымі схіламі, пра пакуты і сутаргі, у якіх нараджалася гэтая краіна і якія, наколькі ўяўляў сабе Рой, яшчэ могуць паўтарыцца і перарадзіць яе. Дзіўная гэта была часам краіна, снегавы ложак заснулых веліканаў, краіна, якой Рой гатовы быў захапляцца, пакуль яна не выступіць супраць яго.
Ен адхіліўся далёка, надта далёка на захад і вырашыў рызыкнуць і папаляваць. Яму патрэбна была ежа, бо прыпасаў засталося толькі на два дні. Праследвальнікі ўсё адно ведалі, дзе яго шукаць. Гук стрэлу ім не дапаможа і не прыспешыць іх. Рой застрэліў двух зайцаў і курапатку і вечарам, пад прыкрыццём вялікай сасньі, распаліў касцёр. Ен падсмажыў усю здабычу, з’еў колькі здолеў, а рэшткі схаваў на заўтра. Затым растапіў крыху снегу ў кацялку і заварыў чай. Падмацаваўшыся, ён быў гатовы да выпрабаванняў наступнага дня.
А снегу ўсё не было.
Рою здавалася, што ўся прырода супраць яго. Ен ведаў, што далей на захад ісці нельга, адтуль яму ўжо не прабіцца да сваёй хаціны, бо праследвальнікі будуць і спераду і ззаду. Ен вышукваў на хрыбце аголеныя схілы, дзе б згубіліся яго сляды, дзе ён мог бы павярнуць на поўдзень; але ветру не было, каб сагнаць снег з хрыбтоў, і самае большае, што ён мог зрабіць,— гэта цягнуць за сабой піхтавую галінку, каб хоць крыху загладзіць сляды.
Ён спрабаваў і іншыя хітрыкі, хоць яны і забіралі ягоны час: напрыклад, ісці ўлукаткі, а затым старанна загладжваць сляды метраў на пяцьдзесят. Ён ахвяраваў на гэтыя хітрыкі каштоўны час, але ў сваім адчайным імкненні адарвацца ад пагоні хапаўся за любыя сродкі.
У тым, якія бескарысныя яго хітрыкі, ён пераканаўся, калі выйшаў на адкрытае месца і адразу ж пачуў стрэл, а затым убачыў, як куля стукнулася аб скалу крыху ніжэй за яго. Ен бачыў і чалавека, які зрабіў гэты папераджальны стрэл. Гэта быў той мажны: сам
інспектар альбо яго двайнік, чалавек, якога Рой баяўся зараз больш за ўсё іншае.
— Ну дзе ж снег?! — крычаў Рой у неба.
Неба было шэрае, але марознае, і ўвесь дзень мароз мацнеў. Рой адчуваў гэта таму, што быў змучаны і пастаянны пот ахалоджваў яго цела, замарожваючы бялізну. Толькі ў час руху ён развіваў у целе дастаткова цяпла, але як толькі спыняўся, яго трэсла, ён губляў апошнія сілы, і, відаць, набліжаўся час, калі праследвальнікі яго дагоняць.
Яго ахапіла вострае пачуццё нянавісці да марозу і да акаляючай цішыні, і да глыбокага снегу, які хапаў яго за ногі і аддаваў ворагу. Ен ненавідзеў кожны пад’ём, які патрабаваў дадатковых высілкаў, і кожны лес, які загароджваў яму адносна лёгкі шлях па раўніне. Ен усё часцей думаў, ці не кінуць яму ўсю здабытую пушніну, ці не аблегчыць свой груз. Але тое, што прымушала яго рухацца наперад, пакідала гэты груз на спіне. У гэтай пушніне бьіло апраўданне ўсяго, і кінуць хоць частку яе менавіта зараз — азначала занадта шмат у чым прызнацца хоць бы самому сабе. Розум падказваў яму схаваць пушніну, а затым вярнуцца па яе летам. Але што б ні казаў яму розум, ён ведаў, што калі пакіне тут пушніну, ён ніколі па яе не вернецца, што ён страціць адзін са стымулаў уцякаць. Пушніна ў мяху за спіной была не проста грашамі — гэта была напружанасць усіх сіл і перамога над кпінамі прыроды, якая была супраць яго і абыякавай рукой прытрымлівала снег і дапамагала яго ворагам. Ен ненавідзеў неба, скалы, дрэвы, азёры, аленяў, якія кожны дзень перабягалі яму дарогу, дзікабраза пад дрэвам, скунса на ягонай сцежцы, лісу і яе сляды на снезе, рысь, ваўка і рыжую вавёрку. Уся краіна стала яго ворагам, і ў смяротнай стомленасці ён гатовы быў ненавідзець яе да самага свайго канца.
А пасля ён ледзь не заплакаў ад роспачы, калі пачуў і ўбачыў блакітны гідраплан. Гідраплан не быў падобны на малінаўку, як самалёт Ласона, не, гэта была цяжкая качка з непрыемным рыкаючым гукам, магутная машына, якая то апускалася зусім нізка, то ўзлятала ўгару, вышукваючы яго, таму ён імкнуўся ісці толькі праз лес, з марным спадзяваннем схавацца, марным таму, што для арыентацыі яму ўсё роўна даводзілася выбірацца на адкрытую мясцовасць. Яна лёгка знаходзіла яго і са свістам кружылася над ім, але ўжо веча-
рэла, і Рой зноў хаваўся ў лесе і надоўга адрываўся, а ёй даводзілася адлятаць на начлег яшчэ да наступлення цемры, і Рой выйграў яшчэ адзін дзень для перамогі альбо паражэння.
— Ну вось, нарэшце і адолеў мяне прыяцель-інспектар! — сумна ўсміхнуўся Рой.
Ен пасмяяўся з прыяцеля-інспектара і зрабіў тое, на што інспектар ніколі не пайшоў бы. Калі сцямнела, Рой прадоўжыў свой шлях. Гэта была рызыка, на якую не пайшоў бы ніводзін лесавік. Ісці па такой мясцовасці ў цемры было небяспечна не толькі само па сабе (калі спатыкнешся, можна адразу сарвацца і зламаць сабе шыю), было небяспечна і тым, што міжволі беручы ўлева, можна лёгка прыйсці менавіта туды, дзе найбольшая пагроза. Гэта быў сляпы шлях без усялякіх арыенціраў, напралом, праз усе хрыбты і нізіны. Гэта быў шлях навобмацак, калі давяраеш толькі інстынкту і компасу — гэтаму безнадзейнаму спалучэнню супярэчлівых імпульсаў. Рой так стаміўся за гэты начны пераход, што сон здаўся адзіным, чаго мог хацець чалавек. Ногі яго падкошваліся, і ён дарагой цаной плаціў за сумніўную перавагу адарвацца ад пагоні максімум на пяць-шэсць міль. Але зараз для яго гэта быў адзіны шанц, і ён ішоў і падаў у цемры, настойліва ішоў на захад, усё яшчэ не асмельваючыся павярнуць на поўдзень, усё яшчэ чакаў снегу, які павінен жа быў калінебудзь пайсці.
Чатыры мілі ён не змог адолець і, не прайшоўшы і трох, скінуў сваю нопіу на снег, выцягнуў з яе спальнік і вырашыў, што раніцай не ступіць і кроку. Хай прыходзіць інспектар. Хай будзе што будзе. Памітусіўся, і хопіць. Лёгка хацець прыстанішча ў Сент-Элене, калі яно магчыма, але зараз гэта недасягальная мара. Занадта высокая цана за ганьбу, якая яго чакае. He, хопіць! I ён дазволіў сабе вялікую раскошу: больш не трэба будзе думаць пра Сент-Элен, сустракацца з Эндзі, не давядзецца пераносіць усё тое горкае і пакутлівае, што падрьіхтавана яму ў канцы гэтага шляху. Заўтра інспектар можа з’явіцца і забраць яго; заўтра ён гатовы прыняць усё: цяжар жыцця, паражэнне, якое яго аблегчыць, і яго канец.
Апошнім намаганнем ён расклаў спальнік і, як толькі залез у яго, заснуў, неверагодна стомлены.
РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ
Снег пайшоў пад раніцу, калі Рой яшчэ спаў, і снег не разбудзіў яго. Снегам занясло спальнік, яго выпрастаныя рукі, нават твар і ўсю галаву, а ён усё спаў, пакуль не развіднела. Тады ён расплюшчыў вочы і сеў.
— Ідзі, снег, ідзі! — закрычаў ён. I яшчэ раз, і яшчэ.
Ен строс снег з шапкі і ботаў, якія паклаў пад галаву, абуў іх і быў гатовы ў дарогу. Яго кароткія ногі гатовы былі таптаць снег, усё яго цела было гатова да пераходу, які павінен быў раз і назаўсёды адрэзаць яго ад пагоні. Ен не губляў часу на яду. Пажаваў кавалак смажанага зайца, закінуў свой занесены снегам мех за спіну, высмаркаўся проста ў снег і адразу ж стаў на лыжы.
Рой ведаў, што яшчэ далёка не ўцёк ад небяспекі. Спаў ён доўга, і патрулі маглі быць у яго за спіною, дастаткова блізка, каб выявіць яго сляды яшчэ да таго, як іх зацярушыць снег.
На першы хрыбет ён падымаўся вельмі асцярожна, заклапочаны тым, каб вызначыцца на мясцовасці пасля сляпога начнога пераходу. Свае назіранні ён рабіў пад прыкрыццём бярозавага зарасніку, і яго сэрца радавалася ад снежнай смугі, белага палатна на схілах, радавала яго і нізкае цяжкае неба, невыразны і засмужаны гарызонт.
— Ну, дзе ж вы, паляўнічыя? — у захапленні крыкнуў ён.
Яму хацелася крычаць ім: дзе вы-ы? Дзе дзеўся ўвесь ваш закон і парадак! Чатыры чалавекі і ўсе іх палявыя біноклі і шыкоўны рыштунак і правізія — усё гэта зараз было непатрэбнае. Адзінае, што магло яго знайсці і загнаць, гэта самалёт, але ў такое надвор’е і гэта малаверагодна, у такое надвор’е ён мог не баяцца, што яго заўважаць — ці то з неба, ці то з зямлі. Самае добрае надвор’е для лісы, казаў ён, і ліса схавае сляды.
Зараз ён дакладна ведаў, што яму рабіць. Ен павярнуў проста на ўсход, ідучы паралельна курсу, якога трымаўся да гэтага. Ен ведаў, што патрулі абшукаюць увесь раён, дзе згубяць яго след, але ці дадумаюцца яны вяртацца назад, каб лавіць яго ў сябе за спіной? Ен гэта ведаў і на гэта разлічваў і працягваў заблытваць след, ідучы проста на ўсход, нават без намёку на паўднёвы напрамак. Ен ішоў так усю раніцу, яго адноўленая энергія грэбавала стомленасцю ног, лыжы былі нібыта крылы на задубелых халодных нагах. Ен ішоў
з максімальнай хуткасцю да той пары, пакуль не адчуў, што яго надзейна абараняе снег — снегапад, які ўсё мацнеў і заносіў яго сляды, як толькі з іх сыходзілі лыжы. Зараз ён сапраўды спяшаўся, бо ведаў, куды ідзе, і хацеў скарыстаць усе шанцы. Ен імкнуўся скараціць дарогу, ішоў па адкрытай мясцовасці, гэтаму спрыяла дрэнная бачнасць. Ен ведаў, што адарваўся ад праследвальнікаў, і спакойна пайшоў нацянькі па замерзлым ручаі, разлічваючы трапіць на возера і далей на карацейшую дарогу да далёкіх хрыбтоў Муск-о-гі. Шлях па ручаі быў круты, але гэта было толькі дадатковай праверкай яго майстэрства ездзіць на лыжах, адным з тых дробных выпрабаванняў, якія толькі падбадзёрвалі яго. Цяжар меха прыгінаў яго да зямлі, але ён не ўпаў і не пайшоў больш павольна.
Ручай ужо станавіўся шырокім перад упадзеннем у возера, і па характары вусця ён бачыў, што вясной гэта паўнаводны, бурлівы паток. Хоць гэта і павінна было перасцерагчы яго, ён працягваў ісці проста па ручаі ў возера. Занадта позна ён заўважыў палонку на водмелі, куды пад вуглом упадала другая замерзлая рэчка. У тое ж імгненне ён адчуў, што лёд пад ім прагінаецца. Калі лёд трэснуў, ён яшчэ спрабаваў збочыць, але зразумеў, што ўсё гэта дарэмна: лёд раскалоўся і праглынуў яго. 3 задушаным крыкам ён з размаху стукнуўся аб край лёду і адчуў, як холадам сціснула галаву.