Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
РАЗДЗЕЛ СЕМНАЦЦАТЫ
Калі ён па звычцы асцярожна абмінуў далёкія фермы, Сент-Элен сустрэў яго поўнай цемрай: ні агеньчыка яму насустрач, і з вялікай гранітнай скалы ён мог толькі ўяўляць сонны горад. Нідзе нікога, і ніадкуль ніякага гуку. Хоць Рой вельмі дасканала прадумаў сваё начное вяртанне, яно яго не радавала. Нават інспектар — і той адолеў яго, прымусіў ісці крадком, як злодзея, і груз на яго плячах наўрад ці быў варты той ганьбы, якой за яго заплачана.
Падыходзячы да фермы, ён верыў, што знойдзе там Сэма. Усё было знаёма нават у цемры. Свіран, вяндлярня, дзіўныя сілуэты конных грабляў і плугоў, месіва ўжо расталага снегу — усё было ранейшым, ранейшым павінен быць і гаспадар. Сэм мусіў быць тут, і Рой без роздуму пераступіў парог кухні і ціха падняўся ў свой пакой.
Ен вобмацкам знайшоў лямпу там, дзе ёй і належала быць, і ўздыхнуў з палёгкай. Затым запаліў запалку, паднёс яе да кнота і, чадняўшы лямпу, агледзеўся.
На імгненне святло асляпіла яго, але затым тое, што ён убачыў, аглушыла яго як абухом па галаве. На яго ложку спалі дзеці, акрамя таго, у пакоі былі яшчэ два ложкі і на іх іншыя дзеці, амаль падлеткі. Нейкі хлопчык спалохана выскачыў з-пад коўдры, і Рой, які спадзяваўся ўбачыць знаёмы твар, быў расчараваны.
— He крычы,— сказаў Рой хлопчыку.— Я не ведаў, што вы тут. Я не ведаў, што Сэм з’ехаў. Толькі не крычы.
Хлопчык не закрычаў, але нехта з дзяцей ускрыкнуў, і Рой не ведаў, што яму рабіць. Калі той ускрыкнуў яшчэ раз, Рой паставіў лямпу на месца, патушыў і выйшаў. Поцемкам ён кулём скаціўся ўніз па лесвіцы і ледзь не згубіў свой мех, які зачапіўся ў кухонных дзвярах, а за яго спіной у хаце пачуліся крыкі і пачалася мітусня. Ен ішоў, пакуль не апынуўся на сорак чацвёртай расчыстцы, блізка ад старой хаты МакНэйраў, дзе жыла Джын Эндрус. Тут ён спьініўся. Яго вабілі толькі дзве мясціны, і ён не ведаў, якую выбраць, не ведаў, куды яму пайсці, і яшчэ да канца не ўсведамляў бяды, якая яго спасцігла.
Пасля ў яго свядомасці застаўся толькі Джэк Бэртан.
Ідучы па полі і па калені правальваючыся ў снежную кашу, ён спрабаваў вызначыць сілу нанесенага яму Сэмам удару. Ен спрабаваў распаліць у сабе злосць і як мага больш рэзка ацаніць дэзерцірства брата, яму патрабаваліся гнеў і злосць, каб усвядоміць гэта як рэальнасць. Але як ні стараўся, не было ні гневу, ні болю. Была толькі слабасць у каленях і млоснасць. Сэм не пакінуў яму нічога, нават адчування спагады да самога сябе.
Ля хаты Джэка ён не адразу адважыўся крыкнуць, але пасля начная адзінота пераважыла яго хістанні.
— Джэк! — закрычаў ён.— Ты тут, Джэк?
Яму давялося паклікаць Джэка некалькі разоў, перш чым нехта адказаў. Нарэшце ў акне з’явілася місіс Бэртан і спытала, хто крычыць.
— Гэта Рой Мак-Нэйр, місіс Бэртан. Джэк дома?
Місіс Бэртан зрабіла яму знак праз двайное шкло, каб ён заходзіў. Ен вобмацкам зайшоў у цёмную кухню і чакаў, што нехта спусціцца да яго; і зноў з’явілася місіс Бэртан. У старым паліто на плячах, яна трымала ў руках газавую лямпу. Яна спынілася на верхняй прыступцы лесвіцы, і Рой зразумеў, што яна баіцца спусціцца, відаць, думае, што ён п’яны.
— Дзе Джэк, місіс Бэртан? — спытаў Рой.
— Ен пайшоў з рамонтнай камандай,— сказала яна. — Яго няма?
— Яны каля Марлоу, ачышчаюць канавы, каб не затапіла дарогу,— растлумачыла яна.
— Я толькі што вярнуўся ў горад,— сказаў Рой.— У нашай хаце нехта чужы. Ці можна мне пераначаваць у вас на кухні?
— Там няма на што легчы, Рой,— сказала яна.— Вы можаце ўладкавацца ў другім пакоі. Там ёсць канапа.
— Дзякуй вам, місіс Бэртан,— сказаў Рой і, пазіраючы ўгору на гэтую сціплую цяжарную жанчыну, востра адчуў, што нават і ў гэтай хаце для яго няма нічога: няма апірышча ў здаровай упартасці фермера Джэка. Джэк яму быў вельмі патрэбны зараз, і Рой засердаваў, што яго няма.— Вы ідзіце спаць,— сказаў ён місіс Бэртан.— Мне нічога не трэба.
Яна сказала, што на канапе ёсць ватная коўдра і падушкі, і спытала, ці не дастаць яму яшчэ адну коўдру.
— He. Ідзіце спаць,— стомлена паўтарыў ён.— Мне нічога не трэба.
Ен адразу ж заснуў, і змарыла яго не проста стома, а гора. Раніцай ён склаў коўдру і пайшоў, калі яшчэ ўсе спалі. Яму не хацелася сустракацца з місіс Бэртан альбо з кім-небудзь з яе пяці дзяцей, якія не стрымліваліся ў праяўленні сваіх пачуццяў. Акрамя таго, яму трэба было схаваць у надзейным месцы сваю пушніну; ён пайшоў у хлеў і ў цёмным кутку падцягнуў яе пад самую страху, скарыстаўшы вяроўку і блок, якімі Джэк падымаў туды летам свіныя скуры.
Было яшчэ рана, і Рой пайшоў па полі да дарогі, так і не ведаючы, куды яму зараз ісці. Сент-Элен быў для яго чужым горадам, пустым горадам, нават варожым горадам. Ен баяўся яго, зараз ён баяўся ўсяго; дэзерцірства Сэма пазбавіла яго ўсялякай мужнасці. Ен глядзеў на бліскучыя мокрыя валуны, што ўжо вылазілі з-пад снегу, назіраў за першымі чародкамі шпакоў, за вераб’ямі, якія мітусіліся па полі. Ен прайшоў міма пратэстанцкай царквы, голага ашаляванага зруба; Джэк назваў гэта самым нягеглым збудаваннем ва ўсім Сент-Элене. Зараз і ўвесь горад быў пануры. Ен стаяў мокры, панылы гэтым перадвясеннім часам, і вада, якая збіралася з лесу і пагоркаў, была такая актыўная, што гатова была змыць яго дарэшты.
— Хэло, Рой! — паклікаў яго нехта з грузавіка, што ехаў па дарозе.
Рой памахаў рукой.
— Вас падвезці?
Рой не помніў гэтага юнака. Мо малады Джонсан, альбо старэйшы сын Лэкстана, альбо нехта іншы з гарадской моладзі. Рой не пазнаваў яго.
— He,— сказаў ён.— Мне недалёка.
Грузавік паехаў, а Рой усё ішоў па дарозе, не ведаючы куды. Калі выйшаў за межы горада, ён трапіў на чорную бясконцую стужку шашы. Гэтая бясконцасць дарогі цягнула яго за сабой. Ен адчуў спакусу — ісці, ісці ўсё наперад і наперад, пакідаючы тут усе цяжкасці. Ен ведаў, што гэта прыкладна тое ж, што дванаццаць гадоў таму зрабіў Эндзі Эндрус: стаў на дарогу і пайшоў куды вочьі глядзелі. А чаму і не? Рой усё ішоў, але ведаў, што ідзе нікуды. Ен ішоў па дарозе, бо яму не было больш чаго рабіць, а калі сонца ўзьішло і дарога стала дыміцца, ён павярнуўся і пайшоў назад у СентЭлен.
Было толькі адно месца, дзе ён мог з’явіцца, і ён пайшоў тудьі. Апоўдні Рой быў ужо такі п’яны, што не мог вылезці з кутка бара. Ен разлёгся на ўвесь рост на паліцы з надпісам: «Мука і бабовыя»,— часам стагнаў, як ад зубнога болю, але часцей смяяўся над карцінай на сцяне ў яго ў нагах, дзе быў намаляваны Сент-Элен. Карціна была адной з рэклам Дзюкэна, дакладней, плакатам, які заклікаў да вольнага жыцця на прыродзе, усхваляў лясную рамантыку іхняга канадскага горада. Рой не мог зразумець сапраўдны сэнс карціны, але агульнае ўражанне ў яго было, і галава паслужліва дапаўняла дэталі, якіх не хапала.
— Моцна трымаецца за сваё,— паўтарыў ён.— Моцна трымаецца стары гарадок.
— Чаму ты не ідзеш дамоў? — патаў у яго амерыканец Клем ужо ў другой палове дня.— Ідзі, Рой. Ідзі дамоў.
— У мяне няма дома,— адказаў Рой.— Няма ў мяне хаты.
— Дык ідзі да Джэка Бэртана.
— Джэк пайшоў! — закрычаў ён.— Джэк пайшоў ратаваць горад ад паводкі.
Амерыканец адчапіўся, і Рой усю ноч праспаў на паліцьі. Ен прачнуўся толькі раз, разбуджаны непераадольнай патрэбай зараз жа ўстаць і ісці да старой хаты Мак-Нэйраў, аднак нейкая інстынктыўная абачлівасць затрымала яго.
Ранкам Скоці і Самсон знайшлі яго там: ягоны твар быў шэры, вочы чырвоныя. Ен сязеў ля дзвярэй на кукішках, падставіўшы галаву пад промні яркага сакавіцкага сонца.
— Вось дзе ён, наш знакаміты звералоў! — сказаў Самсон.
— Мы шукалі цябе,— сказаў Скоці.— Калі ты прыйшоў у горад?
Рой хацеў узяць сваю шапку, каб засланіць вочы, якія ён падняў на Скоці. Шапкі не было.
— Я вярнуўся нядаўна,— сказаў ён.
— Ну што ж, якраз своечасова,— сказаў Скоці, стройны і чысценькі, у гарадскім пінжаку і свежаадпрасаваных габардзінавых штанах.— Нас усіх склікае інспектар.
— Каго склікае? — спытаў Рой і, нарэшце, устаў.
— Усю кампанію,— патлумачыў Самсон. Ен таксама прыбраўся, барада і валасы былі падпраўлены, і ён стаяў выпрастаны на ўвесь свой вялізны рост, і яго чырванашчокі здаровы твар ажно свяціўся.— Гэты інспектар рыхтуе нам нейкую брыдоту.
— Прыяцель-інспектар! — сказаў Рой і насупіўся.— He хачу бачыць інспектара! Прыяцеля-інспектара! — крычаў ён.— Прыяцель-інспектар!
— Пайшлі, Рой. Калі ты не прыйдзеш, ён можа нешта западозрыць.
— Што ён хоча? — спытаў Рой.
— He ведаю,— сказаў Скоці,— ён выклікаў сёння ўсіх трапераў. Муск-о-гі. Нешта рыхтуецца. Так што табе лепш прыйсці самому і паглядзець. Які сэнс хавацца?
Рой узрадаваўся хоць нейкай пэўнасці, нейкаму завяршэнню.
— Дзе мая шапка? — сказаў ён.— Дзе яна, Самсон? Самсон знайшоў яе ў бары і нацягнуў Рою на галаву. Ішлі моўчкі. Рою не было што гаварыць, Скоці быў надта засмучаны выглядам Роя і яго бедамі. Час ад часу Самсон пазіраў на Скоці, круціў галавой і некалькі разоў падтрымліваў Роя, калі той спатыкаўся. He даходзячы да канторы інспектара, Рой спыніўся ля снежнай гурбы і пацёр мокрым снегам твар і рэдкія валасы, вочы, шыю. Ен выцер твар шапкаю, высмаркаўся проста ў снег, ачысціў з каленяў гразь, але, калі яны па высыпанай пяском сцежцы падыходзілі да канторы, выгляд у яго быў дрэнны.
У маленькай канторы інспектара ўжо сабраліся іншыя дзесяць трапераў Муск-о-гі. Са з’яўленнем Роя, Скоці і Самсона ў зборы былі ўсе трынаццаць. Тут былі людзі, якіх Рой не бачыў па пяць-шэсць гадоў, хоць яны лавілі ў Муск-о-гі амаль побач. Усе даўнія сябры, якія віталі адзін аднаго грубаватымі жартамі сапраўдных лесавікоў.
— Хэло, Рой,— казалі яны.— Вось ён, граза каліфарнійскіх баброў, наш Рой Мак-Нэйр!
Ніхто не высмейваў ягонага пакамечанага выгляду, і некаторыя не глядзелі на яго: яны ўжо ведалі пра Сэма. Яны ведалі пра яго больш, чым сам Рой. Рой яшчэ ні з кім не гаварыў пра дэзерцірства брата, і ніхто з іх не пачынаў гэтай гаворкі; ніхто не хацеў быць надакучлівым. «Ну як, яшчэ не злавіў ён цябе, Рой?»,— звыкла гаварылі яны, ведаючы, што Рой любіць, калі яму нагадваюць пра паядынак з інспектарам.
Рой адказваў усім, але ў яго жартах не было запалу, і ён быў задаволены, калі яго пакінулі ў спакоі ў кутку побач з Індзейцам Бобам.
— У цябе ўсё нармальна, Рой? — спытаў індзеец.