Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Я не вінаваты,— сказаў ён Самсону.— Праўда, не вінаваты!
— Рой,— хутка паклікаў Бэрк і падаў шапку.
Рой зірнуў на Бэрка і згадаў шалёную гонку па возеры Т, калі прыляцеў самалёт біёлагаў. У ягоньіх пальцах зараз было возера Т і яго хаціна, і ўвесь Муско-гі, і на імгненне ён убачыў, як вяртаецца туды і зноў шукае шчасце нават на ўсечанай тэрыторыі, у Муск-о-гі, які страціў палову свайго насельніцтва і большую частку дзічыны.
— Гэта ваша шапка, Рой,— сказаў Бэрк.— Смялей цягніце!
Рой пацягнуў	і Рой выйграў, і пачуліся вітанні ў гонар Роя, і ён зразумеў — перад ім толькі адно рашэнне: як і раней — лес. He было ні Сент-Элена, ні Сэма, ні Эндзі, ні нават Джын. Пасля ён зразумеў, што выбраў сабе лясную адзіноту, і пачаў назіраць за Індзейцам Бобам.
Індзеец не прывык гуляць пры вырашэнні жыццёва важных пытанняў, азарт не быў характэрным для яго народа. Рабіць стаўкі яго прымушалі толькі вымушаныя адносіны з белымі людзьмі, але і тут закон адбіраў у яго аднолькавы шанц, як закон адбіраў, напрыклад, права ўжываць спіртное. Але зараз яму была навязана самая буйная гульня ў ягоным жыцці, і ён паглядзеў на Бэрка з пагардай індзейца не толькі да аднаго Бэрка, але і да ўсіх Бэркаў на свеце.
Боб прайграў, але, паміраючы, яго вочы і смяротна белыя губы нічога з ягоных пачуццяў не выявілі.
Тры іншыя надпісаныя лісцікі былі хутчэй трагедыяй, чым спрыяннем лёсу, і апошні выцягнуў п’яніца ірландзец, якога лес паступова губіў і зараз мог загубіць канчаткова.
— Так, з гэтым вырашылі,—сказаў інспектар, і ў яго
быў выгляд чалавека, які таксама нешта страціў.— Застаецца дадаць няшмат. Новыя ўчасткі на поўначы па-ранейшаму адкрытыя і будуць адкрытыя да мая. Калі хто-небудзь з вас хоча паляваць там, я прыму заяву і абяцаю, што вы атрымаеце ўчасткі. Я ведаю, што гэта далёка і што амаль немагчыма жыць тут, у СентЭлене, а паляваць там. Гэта, вядома, ужо не мой раён. Але я паспрабую дабіцца, каб быў вызначаны зручны шлях па рацэ Уіп-о-Уіл, каб за кошт урада былі ачышчаны волакі і нешта накшталт сцежак, каб кожны хоць раз за сезон мог дабрацца сюды пешкі і на лодцы. Я не ўпэўнены, што мне гэта ўдасца, але вось містэр Бэрк згодзен паклапаціцца пра гэта ў дэпартаменце. Дык вось, калі нехта хоча атрымаць участак на поўначы, запішыцеся ў мяне. Здаецца, усё.
Яны разыходзіліся няспешна, бо такі сход наўрад ці паўторыцца, і кожны меў што сказаць іншаму. Выключэннем быў Рой, і Рой пайшоў першы. Ідучы міма інспектара і Бэрка, ён спыніўся, каб узяць сваю шапку. Бэрк падаў яе Рою.
— За паляўнічае шчасце! — з усмешкай прамовіў ён, відаць, чакаючы, што Рой на гэта неяк адгукнецца.
Рой узяў шапку і ў прыязным позірку Бэрка ўбачыў магчымасць уласнага адраджэння. Ен мог вярнуцца да сваіх азёр, і лясоў, і звярыных сцежак. Мог вярнуцца да змены паляўнічых сезонаў і аднавіць свой паядынак са стыхіямі і з пушным інспектарам.
У адказ на заахвочвальную ўсмешку Бэрка ў ім расло жаданне мець усё гэта, і ўсё адно ён ведаў, што не вернецца. Калі няма для яго Сент-Элена, няма і Муск-о-гі, і вобраз Муск-о-гі стаў цьмяным. Рой адзеў шапку на галаву.
— Як палявалі, Рой? — спытаў інспектар.
— Добра.
— Пушніна, вядома, першагатунковая?
— Розная.
— А каму прадалі? — спытаў інспектар.
— Яшчэ пакуль нікому,— сказаў Рой і раптам прыняў рашэнне.— Ведаеце што, інспектар,— прамовіў ён.— Калі не будзе пярэчанняў, аддайце мой участак Індзейцу Бобу. Вы не будзеце супраць?
Інспектар не адразу зразумеў Роя.
— Навошта? — сказаў ён.— Вы атрымалі яго, а Боб возьме сабе ўчастак на поўначы.
Рой страціў цярпенне.
— Я адмаўляюся ад свайго ўчастка. Перадайце яго Бобу, калі, вядома, ён захоча.
Рой ведаў зараз, што жаданне адмовіцца ў яго ўзнікла яшчэ ў той момант, калі ён убачьіў у руках індзейца чысты белы лісток. У гэты момант уласная перамога Роя стала для яго крахам, і зараз ён без шкадавання аддаваў участак Бобу. Яго не клапаціла, што ён парушыў закон ці паляваў у заказніку. Ен аддаваў участак Бобу таму, што не мог вярнуцца ў Муск-о-гі, аддаваў як усвядомлены ім доўг перад індзейцам і перад любым чалавекам, перад усімі людзьмі, якія ў сваю чаргу былі ў даўгу перад ім і выручылі б яго ў выпадку патрэбы.
— Хай бярэ яго,— сказаў Рой,— каб толькі іншыя не шумелі.
Інспектар паціснуў плячыма.
— Як хочаце, Рой.— Ен нічога не разумеў.
— Тады бывайце,— сказаў Рой.
— А чаму вы не хочаце, каб я запісаў на вас адзін з паўночных участкаў? — спытаў інспектар, які пачынаў нервавацца ад выбрыкаў Роя.
— He трэба пра гэта, інспектар,— адказаў Рой.
— Дык вы не хочаце новага ўчастка?
— He,— адказаў Рой.— He хачу.
— Але чаму? — умяшаўся Бэрк.
Рой зірнуў на гэтага вучонага лесавіка і засумняваўся: ці ведае ён на самай справе, што такое лес? Як яму давесці, гэтаму Бэрку, што ён страціў Сент-Элен, a значыць, страціў і Муск-о-гі, страціў і поўнач. Як яму давесці, што кудьі б ён ні пайшоў, яго ўсюды чакае доля ляснога сыча, як расказаць гэтаму Бэрку пра ўсё?
— Чаму б вам не пайсці на поўнач? — не здаваўся Бэрк.
— Надта далёка.
— Вы ненармальны,— прамармытаў інспектар.
— Магчыма,— сказаў Рой і пайшоў.
Рой не еў ужо цэлыя суткі і ведаў, што, калі вып’е хоць кроплю, яму стане блага. Ен нацягнуў шапку так, каб засцерагчы вочы ад сонца, і ляжаў на лаўцы каля бара Клема. Ен не хацеў больш нічога вырашаць, ні пра што думаць. Яму было прыемна, тут на сонцы, і хацелася заснуць, але заснуць ён не паспеў. Нейкі бяздомны сабака абнюхаў яго і лізнуў твар, калі ён апусціў руку, каб пагладзіць яго. Пасля прыйшоў Самсон.
Самсон ссунуў ногі Роя з лаўкі.
— Куды гэта ты спяшаешся? — спытаў ён і сеў.— Мы шукалі цябе, а цябе няма.
— Я спаць хачу,— адказаў Рой.
— Інспектар кажа, што ты адмовіўся ад свайго ўчастка і не захацеў браць на поўначы. Гэта праўда? Ты на самай справе зрабіў гэта?
Рой перавёў погляд на бляклую пляму возера Гурон.
— Праўда, Самсон,— сказаў ён абыякава.
— Я яшчэ разумею, чаму ты аддаў свой участак,— сказаў Самсон.— Але чаму не ісці на поўнач? Гэтыя мясціны чакаюць такіх, як ты. Ты гадамі гаварыў пра тое, каб пайсці на поўнач. Дык што ж сталася, чаму ты перадумаў, калі ёсць такая мажлівасць?
Рою міжволі давялося разыгрываць Самсона.
— Старэю я, Самсон, для такіх прыгод,— сказаў ён.— Гэта для такіх дужых хлопцаў, як ты.— Рой успомніў, колькі разоў ён спрабаваў разлучыць Скоці з Самсонам і нічога не выходзіла. А як лёгка разлучылі іх абставіны.
— Што ты будзеш рабіць без Скоці? — спытаў ён здзекліва.
Вялікія далоні Самсона былі такія цяжкія, што сабака глуха забурчаў.
— Скоці адмовіўся ад свайго ўчастка і вырашыў ісці на поўнач разам са мной. Давай і ты з намі. Чаму ты не хочаш? Што з табой?
Рой не адказаў, але засмяяўся са Скоці, як смяяўся з Самсона. Смяяўся ён і з сябе, са сваіх спроб разлучыць іх.
— Дык што, Рой? — спытаў Самсон.
— Я вырашыў адпачыць,— адказаў Рой.
Самсон не адставаў ад яго, не пераставала яго рука церабіць сабаку. Але ад абодвух ён нічога толкам не дабіўся, ды тут з’явіліся Скоці і Джэк Бэртан.
— Так! — сказаў Рой.— Значыцца, з’явіліся яго экселенцыя айцец Малькольм і дарожны ўпаўнаважаны.
— Я прывёў Джэка,— дзёрзка пачаў Скоці,— каб хоць ён навучыў цябе. Паслухай, Рой. Ты аддаў свой участак Індзейцу Бобу, гэта твая справа, мяне гэта не турбуе,— эмацыянальнасць гэтага ідэаліста была надта яўнай і падкрэсленай.— Але навошта адмаўляцца ад новага ўчастка на поўначы? Што ты думаеш рабіць далей? Сядзець тут і паміраць?
— Пайшоў ты, Скоці,— панура прамовіў Рой.
Скоці адмовіўся ад уяўна гнеўнага тону.
— I чаму табе не пайсці на поўнач са мной і Самсонам? — пытаўся ён.— Чаму ты не папросіш інспектара запісаць цябе на адзін з тых участкаў?
Рой паглядзеў на толькі што наваксаваныя боты Скоці.
— А навошта табе ісці на поўнач? — спытаў ён у Скоці.— Ты ж выцягнуў свой стары ўчастак, навошта табе валачыся на поўнач?
— He будзь упартым, Рой,— папрасіў Самсон.— Чаму ты не хочаш пайсці з намі?
— Але чаму б вам не пайсці зараз у бар і не напіцца? — спытаў Рой, і адразу ж закрычаў на іх, каб не думаць, якое гэта было б шчасце — пайсці на поўнач з Самсонам і Скоці, шчасце, якое ён не прымаў дзеля непазбежнай адзіноты, якая чакала яго ўсюды ў лесе. Калі ўжо нічога не было для яго ў Сент-Элене, дык нічрга не было для яго і ў лесе. Як яны не могуць гэтага зразумець?
— Схадзіце,— крычаў ён ім,— схадзіце і добра напіцеся, пакуль вас не зжэрла ледзяная пустыня!
— Мо ты ўгаворыш яго,— сказаў Скоці Джэку.— Ты не маеш рацыі, Рой, і сам гэта добра ведаеш.— I ён павёў Самсона ў бар.
Рой адразу ж напаў на Джэка.
— Ну,— сказаў ён.— Выратавальнік дарог! Выратавальнік горада! Што яшчэ ратаваць збіраешся? — Але атака была слабая.
— Мне паведамілі, што ўчора вечарам ты не знайшоў мяне,— сказаў яму Джэк, не звяртаючы ўвагі на яго горыч.
— Я нікога не знайшоў учора вечарам,— адказаў Рой.
Джэк сеў.
— Ты, вядома, заходзіў дамоў?
Рой павольна кіўнуў.
— Прыйшоў у свой пакой, а там чужыя дзеці.— Ен прыкрыў шапкай вочы і гаварьіў вельмі спакойна.— Хто купіў ферму, Джэк? Нехта з Раселяў?
— He. Яе купілі зямельныя агенты, а заплаціў, відаць, банк.
— Банк? А навошта яму хата фермера?
— Але ж гэта яшчэ даволі прыстойная ферма...
— Але навошта банку купляць яе? Банк — гэта ж
проста будынак. Навошта яны скупліваюць фермы? Якая ў гэтым патрэба? — Рой, нарэшце, знайшоў падставу для незадаволенасці, але і гэта не давала палёгкі.— Што ж зрабіў Сэм? — пытаўся ён у Джэка.— Узяў і прадаў ім ферму?
— He, быў аўкцыён, а банк даў больш за ўсіх.
— А каго яны пасялілі на ферме?
— Білі Эдвардса,— сказаў Джэк.
— Спачатку ён атрымаў майго каня, а зараз і ферму ў дадатак!
— Ен добры фермер, Рой. Ен будзе на ёй як след працаваць.
— Вядомая справа! Таму, напэўна, банк і пасадзіў яго туды.
— Відаць.
— А як жа Сэм?
— Ты нічога не чуў пра Сэма?
— He,— адказаў Рой.
— Сэм проста сышоў.— Джэк паціснуў плячыма.— Уцёк.
— Разам з Руф?
— He, кінуў яе. Усё кінуў. Забраў палову грошай, адным цудоўным ранкам пайшоў на станцыю і знік. Знік!
— Зусім як Эндзі,— сумна, але без горычы прамовіў Рой.
— Так, падобна,— сказаў Джэк і замоўк у чаканні.
Рой павінен быў задаць гэтае пытанне. Зараз ён не мог не задаць яго.