Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— А што з Эндзі? Дзе ён?
— Недзе тут,— сказаў Джэк.
— А Джыні?
— Па-ранейшаму ў старой хаце Мак-Нэйраў.
Рой падняў шапку, і сонца асляпіла яго.
— Ты яе яшчэ не бачыў? — спытаў Джэк.
Рой пакруціў галавой.
— Яшчэ не,— сказаў ён.— А Эндзі з ёй?
Джэк паціснуў плячыма.
— Магчыма,— сказаў ён.
На імгненне Рою здалося, што Джэк мог бы сказаць больш, але той змоўк і неяк неахвотна ўсміхнуўся. Сабака зноў пачаў лашчыцца да Роя. Той механічна церабіў яго галаву, морду, шыю. Сабака быў, відаць, ручны і заскуголіў, калі рука Роя перастала гладзіць яго.
— Джэк,— вінаватым тонам сказаў Рой, успомніўшы, нарэшце, нешта важнае.— Я схаваў у тваім хляве пушніну.
Джэк кіўнуў.
— Я бачыў.
— Я яе забяру адтуль. Мо сёння вечарам.
— Калі захочаш,— сказаў Джэк.
— He, сёння вечарам,— сказаў Рой.
— Ладна,— сказаў Джэк.— Мо пераначуеш у нас? Рой кіўнуў.
— А як твая ферма? — спытаў ён.
— Становіцца падобнай на ферму,— сказаў Джэк.
— А сям’я?
— Нармальна, Рой. На будучы год адкрываем сярэднюю школу ў Марлоу. Учора гаварыў з адміністрацыяй.
— Марлоу? Гэта ж за дзесяць міль,— сказаў Рой.— Які сэнс для нас?
— Дзесяць міль? — Джэк паціснуў плячыма.— Арганізуем аўтобус.
— Фермер Джэк! — сказаў Рой, і гэтыя словы прабіліся ў яго пацяжэлую галаву. Яму захацелася падчапіць Джэка, пажартаваць наконт схаванай пушніны, наконт горада, наконт дарогі, наконт школы. Джэк быў тут і чакаў гэтага, амаль маліў Роя не адасабляцца. Дзіўнае гэта было маўчанне, але неўзабаве яно перарасло ў пераможную перадышку, бо менавіта гэтае маўчанне вярнула Рою пэўнасць, ад якой яму не было дзе схавацца. Гэта была пэўнасць Джэка, які ніколі не здаецца. Джэка і яго фермы, Джэка і яго школы — сярэдняй школы! Іменна тое, як Джэк сцвярджаў свае правы, уратавала Роя ў гэты вырашальньі, апошні момант. Зараз ён не мог уцячьі ад самога сябе.
— Добра,— прамовіў Рой і ўстаў.— Мне трэба ісці, Джэк.
Джэк ведаў, куды ідзе Рой, і ведаў, што яго чакае, але ён мог толькі сказаць:
— Бадай, трэба, Рой.
— Тады бывай,— сказаў Рой і пайшоў прэч не сваёй звыклай паходкай, а крыху хістаючыся, нібыта Блэкэнд-Блю яшчэ туманіла яму галаву. Джэк назіраў, як ён перайшоў дарогу і нацянькі пайшоў да старой хаты Мак-Нэйраў.
РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ
Падмытыя платы са снегу паваліліся, вераб’і адчайна мітусіліся ў гразі сярод скал і ў раскіслым тарфяніку. У лесе было шмат сініх соек, а ў кустах скакалі сініцы. На поле выйшлі людзі з канавакапальнікамі і плугамі, і ўжо блізка ад старой хаты Мак-Нэйраў Рой спыніўся, каб паназіраць за адным з работнікаў. Гэта быў Білі Эдвардс, ён кіраваў сваім канём. Рой здагадаўся, што ён трымае курс на далёкае поле, ці то ачышчаць, ці то прайсці карчавальнікам, ці то вывезці карчы. У яго не было нядобрых адносін да Білі Эдвардса, ён не мог дрэнна адносіцца ні да кога, хто ўзяўся б адрадзіць гэтую ферму, але ў ім расла сляпая незадаволенасць адзіным цагляным будынкам у Сент-Элене, які зараз валодаў ёй. Што патрэбна банку ад фермы? Што наогул хоча банк ад чалавека?
Усё больш заводзячы сябе, ён ішоў па раллі, каб было бачна, што яму напляваць на банк; выклік быў і ў тым, як шумна пачысціў ён ногі аб жалязяку і рэзка штурхануў нагой дзверы ў кухню. Пасля гэта з яго зляцела, і ён увайшоў у хату вельмі асцярожна.
Ен спадзяваўся ўбачыць Джыні на кухні. Але яе не было там.
— Місіс Эндрус! — сказаў Рой, каб заявіць аб сваёй прысутнасці.
Адказу не было. Рой агледзеўся. На кухні быў беспарадак, які з’яўляецца адзнакай жанчын, не прывыклых прыбіраць пасля сябе. На стале стаяла вядзерца з попелам, відаць, каб пасыпаць сцежку. Рой зняў яго, пасля склаў параскіданыя дровы ля печы. Затым сеў на куфар ля акна і пачаў чакаць. Спачатку ён падумаў, што трэба, відаць, пайсці, але занадта шмат намаганняў запатрабавала дарога сюды, і ён сцішыўся, залезшы з нагамі на куфар.
Усёй істотай Рой адчуваў, што сапраўды паляўнічы вярнуўся дамоў, і гэта пацягнула яго на сон, такі патрэбны яму зараз. Ужо цямнела, а ён усё спаў. Яго разбудзіў гучны крык.
— Рой! — пачуў ён.— Рой! — гэта было падобна на рыканне.
Упершыню за ўеё жыццё ў Роя пахаладзела ўсё нутро ад непераадоленага страху; Рой адчуў яго жалезны поціск: у роце з’явіўся непрыемны смак, губы высахлі і галаву нібыта сціснулі абцугамі. На імгненне ён
увесь зледзянеў, але адразу ж усхапіўся і выпрастаўся, гатовы атрасці сонны кашмар.
— Рой!
Ля дзвярэй Эндрус — не чалавек, а гара.
— Рой!
Разгледзець адзін аднаго ў змроку яны не маглі. Рой усё яшчэ не ўсведамляў, што адбываецца.
— Так! — холадна адказаў ён.— Гэта я.
— Ну, вядома ж, ты! — закрычаў Эндзі і кінуўся да стала, але адразу ж застыў, як па сігнале. Нават слабое, рэшткавае святло з акна перашкаджала яму, і ён пачакальна ўзіраўся з цемры.
Даволі доўга яны маўчалі і не рухаліся. Рой ліхаманкава думаў, як яму хутчэй абяззброіць Эндруса, але міжволі апынуўся ў абароне, вырашыў не лезці першым, менш гаварыць і проста чакаць.
Затым пакой зноў напоўніўся зычным голасам Эндруса:
— Мне сказалі ў бары, што ты вярнуўся. Я даўно хацеў убачыць цябе...
— Я ведаю,— сказаў Рой і адчуў на сваіх ляжках сутаргавую хватку ўласных пальцаў. Зараз ён быў гатовы на ўсё, так, ён вінаваты, так, яму страшна, але перш за ўсё ён напагатове. Даўшы ініцыятыву Эндрусу, ён чакаў, як вызначыцца ступень іх варожасці, але цікаўнасць перамагла, і ён зірнуў на Эндзі. Ен не мог бачыць яго выразна, але тое, што ён бачыў, выклікала ў яго дзіўнае і непатрэбнае тут пачуццё сімпатыі да гэтага магутнага цела, яго росту і аб’ёму, яго шумнага дыхання. Рой зноў адчуў усю нястрымнасць Эндруса. Той зараз быў гатовы на ўсё.
— Я хадзіў у лес...— пачаў Эндзі.
— I гэта ведаю,— адрэзаў Рой.
Прыхаваная варожасць у голасе Роя, здавалася, збіла Эндруса і крыху насцярожыла яго даверлівую бяспечнасць. Ен увесь аж затрымцеў ад крыўды.
— Ах, д’ябал! — сказаў ён і цяжка ўздыхнуў.— Трэба запаліць святло.— Ен пстрыкнуў запалкай і пайшоў проста да капцілкі, якую Джыні трымала на каміннай дошцы на той выпадак, калі сапсуецца rasaBaa лямпа. Ен прынёс капцілку на стол, запаліў яе, сеў насупраць Роя і холадна спытаў:
— Як жывеш, Рой?
Толькі зараз Рой добра бачыў Эндруса і зразумеў, што воблік, які ён захоўваў у памяці, быў Эндзі іхняга
юнацтва: бесклапотны малады бамбіза, шалёны сілач, захопленьі гарлапан, нястомны анархіст. Да таго часу, калі Эндзі пакінуў Сент-Элен, ён стаў тоўстым і грубым, але Рой неяк забыўся пра гэта, і зараз выгляд гэтага мясніка з мясістым тварам і халоднымі вачыма ашаламіў яго. Ен усё ж спадзяваўся ўбачыць ранейшы воблік сябра.
— Ты, відаць, не чакаў, што я вярнуся,— абыякава заявіў Эндрус. Гэта гучала пагрозліва.
— Магчыма,— сказаў Рой і ўвесь напружыўся, бо адчуваў на сабе пільны позірк Эндзі, які ацэньваў яго.
— Здаецца, ты зусім не хочаш бачыць мяне,— закрычаў Эндзі.
— He.— Рой усё яшчэ чакаў, адчужана і абыякава, ён не хацеў даходзіць да галоўнага.— Калі-небудзь ты ж павінен быў вярнуцца.
— Праўда, Рой.
Эндрус хацеў яшчэ нешта дадаць, але тут яны разам пачулі, як Джыні Эндрус за дзвярыма нешта гаворыць да сабакі, і абодва сядзелі моўчкі, пакуль яна не ўвайшла ў хату. Яна зірнула спачатку на Эндзі, затым на Роя. Пасля прычыніла дзверы, нібыта прымала выклік.
— Гэта з вамі прыйшла гэтая лайка? — спытала яна ў Роя.
— Са мною,— вінавата адказаў ён.
— Яна ўжо даўно швэндаецца па горадзе,— сказала місіс Эндрус.— Відаць, адбілася ад некага з індзейцаў.
Яна ні слова не прамовіла да Эндруса: нібы не заўважала яго, але, і не заўважаючы, прымала яго прысутнасць як непазбежнасць, і міжвольны позірк Эндзі даказаў гэта. Тым самым Рой быў нібыта адхілены, і ён з адчаем зірнуў на Джыні, каб пераканацца ў гэтым. Ен не рашыўся зірнуць ёй у твар, але назіраў за кожным рухам місіс Эндрус, за тым, як яна скідала чаравікі і здымала кароткую шэрую армейскую куртку. Калі скінула гэтую няўклюдную абалонку, яна стала той статнай і мілай жанчынай, якой ён прывык яе сабе ўяўляць, і тадьі ён зніякавела зірнуў ёй у твар. Кароткія кучаравыя валасы былі надта кароткія, твар пахудзеў: толькі гэта ён і заўважыў на яе тонкім твары, які заўсёды быў вуглаватым і вострым, і зараз нічога іншага ён на яе твары не прачытаў.
— Дык ты ўсё гандлюеш незаконнай пушнінай? — пачуў ён голас Эндзі.
— Так,— цвёрда сказаў Рой.— А Джыні прадае тое, што я злаўлю.— Яму трэба было хоць нейкім чынам уключыць у размову Джыні.
— Яна мне расказвала.— Эндрус пазіраў на яго з незразумелай горыччу тлустага мядзведзя.
— Чаго ты вярнуўся, Эндзі? — незадаволена спытаў Рой.
— He ведаю, Рой. Трэба ж было некалі вяртацца, вось і вярнуўся.
— Табе не трэба бьіло вяртацца!
Эндрус паціснуў плячыма:
— Магчыма.— Ен пачынаў злавацца.
Рою хацелася, каб Джыні падтрымала яго, але яна занялася вячэрай. Яна знарок выключыла сябе з гаворкі. Рой застаўся адзін.
— Ты хочаш застацца ў Сент-Элене? — спытаў ён у Эндзі з жаданнем як мага хутчэй усё высветліць і скончыць, злуючыся на Джыні і ідучы напралом.
Гэта для Эндзі было ўжо занадта.
— Ну і Рой,— закрычаў ён.— Што з табой сёння? Што з табой? — бушаваў ён.— He, вы толькі падумайце! Я вось ужо колькі гадоў, як сышоў з горада, мог сто разоў памерці. Так, так! Джыні кажа, што ты і лічыў мяне мёртвым. I вось я вяртаюся. Вось я, тут. Прыходжу, каб пабачыць цябе. А ты сядзіш, як сыч, над вожыкам. Што з табой, Рой? Чаго ты злуешся? Ты не хацеў мяне бачыць?
Рой ледзь дыхаў.
— Што са мной? — недарэчна паўтарыў ён.
— Ага, што з табой?
У гэтым сярдзітым воклічы перад Роем уваскрос яго ранейшы сябар. Цяжар гадоў быў скінуты, узрост забыты, тлусты твар быў афарбаваны згадкамі; і Рой убачыў, што гэта ўсё ж Эндзі, Эндзі з халодным пустым позіркам, але недзе ўнутры — усё той жа няўрымслівы і непаседлівы Эндзі.
— Ты проста застаў мяне знянацку,— сказаў Рой, і губы яго скрывіліся ад усмешкі.
— Так, знянацку, але ж я думаў, што ты кінешся да мяне на шыю. Сябар Рой! Адзіны чалавек, які павінен узрадавацца мне. Ты горш за Джыні.
— А Джыні табе ўзрадавалася? — забыўшыся пра стрыманасць, спытаў Рой.
Круглыя вочы Эндруса абмацалі ўсяго Роя.
— Дык вось што цябе турбуе? — Эндзі адкінуў
галаву і рассмяяўся так, што ажно закалаціўся стол, бразнула каструля на паліцы, заміргала лямпа.— Ну і дурань жа я! Як гэта я не здагадаўся! Джыні? — Эндрус павярнуўся, каб убачыць жонку, быццам ён толькі зараз успомніў пра яе, і пакруціў галавой.— Ах, Джыні! — сказаў ён.— Дык у чым справа? Хіба Рой не клапоціцца пра цябе? Хіба вы не валодаеце разам знакамітай пушной фірмай: Рой і кампанія? — Ен задаволена стукнуў цяжкай далонню па стале. Рой не верыў вушам. Вось яна, хвіліна, якой ён баяўся цэлыя дзесяць гадоў! Дык вось яна крыўда, дакор, абвінавачанне: некалькі з’едлівых слоў, паблажлівая ўсмешка.