Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц
Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
Рой кіўнуў.
Нармальна, Боб,— сказаў ён.— Як у бабра на плаціне!
Больш яны не размаўлялі, чакаючьі з’яўлення інспектара.
Разам з грузнай фігурай інспектара ў пакоі з’явіўся яшчэ адзін камлюкаваты мужчына. Гэта быў Бэрк — той заолаг, які быў у Роя на пачатку зімы. Рой устрывожыўся, гэта была не проста ўлада. Прысутнасць Бэрка азначала ўварванне высокай навукі, абяцала рашучыя меры.
— Пакуль пачаць пра справу,— сказаў інспектар, уважліва, амаль з асуджэннем пазіраючы ў іхнія твары,— я хачу сказаць вам вось пра што. Перад самымі калядамі нехта з вас распачаў паляванне ў заказніку Сярэбраных Долараў. Я гэта ведаю таму, бо бьіў там, і я ведаю, што гэта нехта з вас, бо ледзь не злавіў вінаватага.— Ен памаўчаў, даючы магчымасць задумацца над яго словамі, гатовы з неверагодным пры яго паўнаце спрытам схапіць вінаватага.— Аднаго з браканьераў мы злавілі, таго, за кім сачылі. Гэта Джэк Сэнбі з Шасці Рэк. Ен паляваў у заказніку, як у сябе дома. Але ў пагоні за ім мы напароліся яшчэ на цэлую кампанію. Іх было два ці тры чалавекі, і мне здаецца, што сярод іх
Мэрэй і Сен-Клэр. Хто быў трэці — я яшчэ не ведаю. Толькі ведаю, што ён уцёк у Муск-о-гі з вялікай ношай незаконнай пушніны. Дык вось, калі я знайду гэтую пушніну ў нейкага з прысутных, абяцаю, што даб’юся для яго суровага турэмнага зняволення. Мне вельмі не хочацца, каб хто-небудзь з вас, сябры, трапіў у бяду, асабліва зараз. Але калі я злаўлю яго, не будзе ніякага патурання і ніякага апраўдання. Узяць скурку-другую звыш нормы — гэта адно, але рабаваць заказнік — гэта ўжо недаравальна. Таму, хто б гэта ні быў, няхай асцерагаецца. Закон не дрэмле!
Рой не зводзіў вачэй з інспектара. У мёртвай цішыні, якая наступіла пасля гэтай заявы, ён чакаў поглядуасуджэння. Чакаў і гатовы быў сустрэць не міргаючы, хоць вочы і былі чырвоныя, балелі. Але для інспектара Рой нібыта і не існаваў, ён ні разу нават не зірнуў у яго бок. Аднак Рой ведаў, што ўвесь гэты маналог быў адкрытым папярэджаннем яму. Інспектар ведаў, каго ён даганяў. Без слоў ён казаў Рою: «Я ведаю, што гэта ты, і я ледзь не злавіў цябе. Выкрываць цябе я не хачу, але не рабі нічога, што прымусіць мяне зрабіць гэта. Калі пушніна дзе-небудзь у цябе схавана, хай там і застаецца. Зараз я мог бы накласці на цябе руку, Рой, але я не хачу. Таму сцеражыся. Я цябе адпускаю!» Са шкадаваннем ці спачуваннем, але інспектар, нарэшце, адолеў яго, паклаў на абедзве лапаткі, а пасля сам падняў. Горшага і прыдумаць нельга: гэта была не дапамога, гэта было поўнае паражэнне.
— I яшчэ,— працягваў інспектар,— я так упэўнены, што Мэрэй і Сен-Клэр прымалі ў гэтым удзел, што атрымаў у паліцэйскім упраўленні акругі ордэр на іхні арышт. Кожны, хто дасць ім прытулак, будзе вінаваты ў патуранні ім, і лічыце гэта за афіцыйнае папярэджанне. Гэтым валацугам дарогі сюды няма, і ў тутэйшым лесе ім ніколі не паляваць. Пра гэта я паклапачуся.
Зноў панурае маўчанне. Інспектар усміхнуўся: ён, відаць, пашкадаваў, што стварыў такую напружаную атмасферу, але што-небудзь змяніць ужо не мог.
— Я не хачу вас крыўдзіць, звераловы,— сказаў ён,— таму што горшае яшчэ наперадзе, але я хачу, каб вы зразумелі, што ўсё мяняецца. Калі вы хочаце калінебудзь паляваць у Муск-о-гі, шмат што трэба змяніць, таму не думайце, што я круты таму, што я інспектар. Я вымушаны прымаць крутыя меры таму, што ўся гэтая тэрыторыя, можна сказаць, вычарпана для звералО'
ва, і я проста спрабую ўратаваць рэшткі.— Ен кіўнуў на Бэрка, які стаяў побач.— Вось містэр Бэрк з Аховы пушных і рыбных рэсурсаў. Ен раскажа вам, што засталося ад нашага Муск-о-гі, а засталося няшмат. Ен скажа вам і пра пастанову, і думаю, што многім з вас яна будзе не даспадобы.
Бэрк не глядзеў на іх, здавалася, ён звяртаўся да жменькі дробязі, якую падкідваў на далоні.
— Вы ўсе за апошні год у розны час бачылі Ласона і мяне ў Муск-о-гі, і вы ведаеце, што праведзена надзвычай сур’ёзнае абследаванне дзічыны гэтага ўчастка.— Ен падняў вочы.— Вы, звераловы, ведаеце пра дзічыну больш за мяне, і вы ведаеце, як яе становіцца мала. Вы ведаеце, што пушніны ў Муск-о-гі не можа больіп хапаць на жыццё трынаццаці трапераў на трынаццаці ўчастках.— Бэрк на імгненне затрымаў вочы на Роі, але быў падкрэслена абыякавы, трымаўся холадна.— Многія з вас, відаць, памятаюць, чым было звералоўства да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года, калі былі створаны заказнікі. Да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года гэта была шалёная гонка па азёрах, рэках і сцежках, і кожны трапер ставіў свае пасткі там, дзе хацеў, пакуль не сустракаў пасткі іншых. Тады ён збочваў, калі баяўся, альбо вычышчаў чужыя пасткі, калі быў дастаткова нахабны. Падзел усёй тэрыторыі Муско-гі на ўчасткі спыніў такое становішча. Ен даў вам трынаццаць пэўных участкаў, пд адным на кожнага. Гэта спыніла сваркі і драпежніцтва адзін супраць аднаго, але не знішчыла пагрозы залішняга аблову Муск-о-гі. Магчьіма, калі б вы больш ашчадна абыходзіліся з вашьімі ўчасткамі, дык там і зараз было б больш дзічыны, але не ўсе былі дбайнымі гаспадарамі. Некаторыя з вас ганяліся за кожным цэнтам, які можна было выціснуць з пастак, і вы спусташалі ўчасткі дарэшты. Я нікога не абвінавачваю, бо ведаю, што трапер сам сабе не вораг, я ведаю, што спусташалі ўчасткі вы не без падстаў. Але факт ёсць факт. Пушніны засталося хіба што на палову вас, і калі зараз не прыняць неадкладньіх мер, дык хутка яе не застанецца зусім. Мы меркавалі, што заказнік на Сярэбранай рацэ калі-небудзь уратуе Муск-о-гі, мы на гэта спадзяваліся.
Рою хацелася пратэставаць, апраўдвацца, але ён слухаў Бэрка, а яго траперскае сумленне мучыла яго.
— На няшчасце,— працягваў Бэрк,— заказнік не даў яшчэ жаданых вынікаў, часткова з-за браканьер-
ства, але галоўным чынам таму, што ён яшчэ занадта малады.— Рой адзначыў гэта як частковае апраўданне яго віны, а Бэрк працягваў гаварыць: — Дык вось, паколькі няма надзеі захаваць увесь Муск-о-гі, я прыехаў сюды, каб паведаміць вам пастанову дэпартамента. Ці ёсць у вас пытанні, перш чым я абвяшчу яе?
Ніхто не скрануўся з месца, ніхто не прамовіў ні слова.
— Яна надта простая,— рэзка прамовіў Бэрк, апусціў свае манеткі ў кішэню і агледзеў прысутных,— і яна надта суровая: з трынаццаці ўчасткаў Муск-о-гі сем будуць закрыты, а шэсць захаваны.— Тут ён прыпыніўся, даючы магчымасць пярэчыць і пытацца, але пэўны час усе маўчалі.
Затым пачаў Самсон:
— А якія ўчасткі будуць закрыты?
Інспектар падаў Бэрку карту.
— Нам давядзецца закрыць тыя ўчасткі, дзе менш за ўсё засталося дзічыны,— сказаў Бэрк.—Зараз я назаву іх.— Ен вадзіў тоўстым пальцам па зялёнай карце Муск-о-гі і абвяшчаў канец аднаго ўчастка за другім, а траперы сачылі за гэтым пальцам, які абвяшчаў лёс кожнага з іх. Ен закончыў, лёс стаў вядомы. Участак Роя ацалеў, адзін з двух участкаў Скоці і Самсона быў закрыты, закрыты былі і ўчастак Індзейца Боба.
Але гэта не магло быць канчатковым рашэннем.
— А як жа быць нам? — сказаў нехта.
Многія незадаволена зашумелі, але тут умяшаўся інспектар.
— Містэр Бэрк толькі назваў закрытыя ўчасткі. Ен не сказаў, хто будзе карыстацца тымі, што засталіся. Нам здаецца, што вы павінны вырашыць гэта самі, паміж сабой. Вас тут трынаццаць, адкрьітых участкаў шэсць, і мне здаецца, што адзіная магчымасць паступіць справядліва — гэта кінуць жэрабя. Як вы лічыце?
Зноў пачаўся шум.
— А вы прагаласуйце,— прапанаваў Бэрк. Прагаласавалі, і большасць была за жэрабя.
— Лепш за ўсё зрабіць так,— прапанаваў Бэрк.— Той, чый участак аб’яўлены адкрытым, калі выцягне жэрабя, захавае свой участак. Той, чый участак закрыты, калі выцягне жэрабя, атрымае бліжэйшы з адкры тых участкаў. Добра?
— Добра! — Ім хацелася скончыць як мага хутчэй.
— Перш чым вы будзеце цягнуць жэрабя,— працягваў Бэрк,— я мушу паведаміць вам новыя правілы, якія дзейнічаюць падчас новага становішча. Нам вядома, што пры існуючай норме адлову немагчыма пражыць, таму мы хочам даць вам палёгку. Больш не будзе жорсткай нор.мы альбо сезонных абмежаванняў для бабра і андатры.
Гэта ім спадабался, і яны зашумелі з адабрэннем.
— Але,— працягваў Бэрк,— за кожны сезон будзе дазволена браць не больш як двух баброў і дзвюх андатраў з кожнай нары вашага ўчастка. Вы павінны кожны год самі вызначаць, колькі ў вас хатак і нор, і колькасць здабытых скурак не павінна перавышаць гэтую колькасць больш як удвая. Калі будзеце лавіць залішне, колькасць хатак зменшыцца, а разам і ваша норма. Калі будзеце разумна гаспадарыць, вы станеце звераводамі, колькасць хатак будзе з кожным годам павялічвацца, а з імі і ваша здабыча. Ну як, справядліва?
— Справядліва,— адгукнуліся яны і запатрабавалі цягнуць жэрабя.
— Павінен яшчэ дадаць,— дыпламатычна закончыў Бэрк,— што лоўля рыбы ў любы час забаронена на два гады.
ГЭта была крутая мера, але іх больш цікавіла звералоўства, і яны зноў сталі падганяць з жараб’ёўкай.
Інспектар і Бэрк нарэзалі трынаццаць лісцікаў паперы, напісалі на шасці з іх адно слова «Участак» і склалі шэсць разоў.
— Пазычце нам сваю шапку, Рой,— папрасіў Бэрк, і цень усмешкі мільганула ў ягоных вачах.
На хвіліну ў іх прачнулася пачуццё гумару. Самсон сарваў з галавы ў Роя яго пашкуматаную шапку і кінуў Бэрку. Усе засмяяліся, а Рой з панурай ніякаватасцю прыгладзіў мокрыя валасы.
— Ну, давайце пачнем! — сказаў Бэрк і пачаў паволі абносіць шапку.
Першыя два выцягнулі пустыя паперкі і прамаўчалі. Трэцім цягнуў Льюіс Бэрк, старэйшы звералоў Муск-огі, дзіўнаваты маленькі ірландзец з сівой галавой і шэра-карычневым ад загару тварам. Ен лавіў звяроў у Муск-о-гі ўсё сваё жыццё і жыў лясным сычом, не пакідаючы свайго ўчастка. Пра яго паспелі ўжо забыцца і ўспомнілі толькі зараз, калі ён цягнуў жэрабя. Калі выцягнуў паперку, ён бездапаможна азірнуўся — ён не ўмеў чытаць.
— Табе пашанцавала, Лью! — закрычаў яму Скоці.— Участак твой!
Стары нічога не адказаў, толькі акуратна склаў лісток, нібыта гэта быў на самай справе законны дакумент на права валодання.
Затым падышоў Самсон, азірнуўся на Скоці і пацягнуў.
— Пуста,— сказаў ён.— Нічога няма.
Скоці міргнуў і асцярожна выцягнуў руку. Ен спачатку ўсміхнуўся, паказваючы падпісаны лісток, але затым зніякавеў.