Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Аблапошылі Роя,— сказаў Эндзі, і ягоны смех сведчыў, што чакаць можна ўсяго.
— Перастань смяяцца,— сказала яму Джын ЭндРУС.
— Ведаеш, Рой,— сказаў Эндзі, зноў звяртаючыся да сябра.— Калі б у яе была сіла, яна схапіла б мяне за каршэнь і выпхнула за дзверы адразу ж, як я сюды заявіўся месяц таму. Тады яна зусім звар’яцела.
— Ты не маеш права асуджаць яе,— сказаў Рой, усё яшчэ не верачы сабе і не верачы ні ў што.
— А я яе не асуджаю,— сказаў Эндзі і пацягнуўся, выпрастаўшы свае ручышчы і расправіўшы грудзі, як мяхі.— Але чаго ёй вар’яцець? Павінна радавацца, што я ад яе своечасова сышоў. Праўда, Джыні?
— He махай рукамі,— сказала яму Джыні,— a то высыплеш на сябе муку, і спыні гэтыя размовы.
— А ты ўсё яшчэ крыўдуеш на мяне, Рой,— спытаў Эндзі, тупаючы ля пліты.
Рой не крыўдаваў, ён, нарэшце, зразумеў і ўспрыняў як належнае, што Эндзі ніяк не хвалюе такое становішча. Ну ні кропелькі! Эндзі, несумненна, усё ведаў, але яго гэта быццам не датычыла. Яго міжвольны жарт быў выкліканы тым, што іхнія адносіны яго пацешылі, але за гэтым не было ні адабрэння, ні асуджэння, а тым больш выраку. Эндзі глядзеў на гэта дакладна так, як Рой на натуральны працэс ляснога жыцця. Гэта здзівіла Роя,— спачатку з’явілася адчуванне палёгкі, a затым і трывогі. Ен разумеў амаральнасць у прыродзе, але ў адносінах да самога сябе яна была непрыемная яму. Тут было нешта абыякавае, і, гледзячы на выцвілыя вочы сябра, ён бачьіў у іх нешта халоднае і нечалавечае. I праўда: «Гэты хлопец — прыродны Ba-
лацуга!» Нядзіўна, што ён і не гневаецца, і не асуджае. Эндзі Эндрусу рашуча на ўсё напляваць.
— He, я на цябе не крыўдую,— сказаў Рой збянтэжана, але крыху супакоена.— А што ты рабіў усе гэтыя гады?
— 3 адной заварухі ў другую,— сказаў Эндзі,— усё больш у арміі.
— He разумею, навошта табе армія? — сказаў Рой.
— Спачатку цяжка было, гэта праўда, але пасля пачалася вайна. Вось гэта была вайна, Рой! — Відаць, нават згадка пра гэта была для яго прыемнай, нават вочы на імгненне заззялі, і яго захапілі ўспаміны.
— Ты ўсё яшчэ ў арміі?
— He. Некалькі месяцаў, як пакінуў.
— Зусім? — Рою хацелася скончыць хутчэй.
— Нібыта так, калі толькі зноў не прагаладаюся,— Эндзі меў на ўвазе сваю паўнату, ён паляпаў сябе па жываце і засмяяўся.— Я чуў, што ты быў у заказніку з Сахатым? — сказаў ён.
Джыні зірнула на яго.
— Цішэй,— сказала яна,— могуць пачуць.
— А як маюцца гэтыя валацугі, Сахаты і Зел? — спытаў Эндзі, які прапусціў міма папярэджанне Джыні, ён пазіраў на яе, як яна падышла да пліты і паставіла на агонь каву.
Рой таксама назіраў за Джыні. Яму хацелася ўстаць і самому зварыць каву, але ён прымусіў сябе сядзець на месцы.
— Нічога, жывуць. Яны пайшлі на поўнач, ратаваліся ад цатрулёў.
— А чаму вярнуўся ты? — спытаў Эндзі.
Рой паціснуў плячыма.
— Ды вось рызыкнуў,— сказаў ён няпэўна.
— Тут цябе нічога не трымае, Рой? — загрымеў Эндзі.
Рой не адказаў.
— Ты ўпэўнены, што цябе тут нічога не ўтрымлівае?
— А што мяне можа трымаць? — нецярпліва агрызнуўся Рой.
Эндзі быў у захапленні.
— He ведаю, Рой. Толькі ў цябе выгляд сямейнага чалавека, увесь заклапочаны, згорблены, зусім як Зел. Гэта нядобра...
Рою гэта не падабалася, і ён усё менш ахвотна адказваў на пытанні і на грубаватыя жарты. Эндзі быў
ранейшы, але Рой ведаў, што сам ён ужо не ранейшы Рой; і гэта яшчэ больш бянтэжыла яго. Ен ужо страціў першапачатковы план і мэту гэтай сустрэчы — стыхійны напор гіганта Эндзі зваліў усё ў адну неверагодную кучу. Мо таму Джыні і вырашыла не ўмешвацца. А ў Эндзі проста не было за што зачапіцца, Рой не ведаў, як да яго падступіцца.
— Рой,— працягваў між тым Эндзі,— табе трэба было б нешта зрабіць, напрыклад, падацца ў Штаты. Тут ты зусім зарос мохам. Сядзіш так, нібыта і не збіраешся ўставаць з месца. Хопіць, Рой, пайшлі і атрасем пыл гэтай мясціны з нашых ног. Давай, Рой!
Пачуўшы гэты гарачы заклік, Джыні перастала збіраць вячэру і зірнула на мужчын; але ў гэты момант яны не помнілі пра Джыні. У гэтых словах захавалася былое захапленне, аднак Рой не зусім разумеў намер Эндзі.
— He сядзі ля дамашняй печы, Рой, апячэшся,— настойваў Эндзі.
Толькі зараз Рой зразумеў: Эндзі спрабуе ўратаваць яго, уратаваць яго ад Джыні. Сямейнае жыццё, хата, клопаты, словам, усё тое, што было ўвасоблена ў Джыні, ад усяго гэтага Эндзі паказваў Рою шлях выратавання. Гэта была праява такога сяброўства Эндзі ў адносінах да Роя і такой абыякавасці ў адносінах да Джыні, што Рой засмяяўся, гледзячы на Эндзі, як ён смяяўся б, калі б слухаў лухту прыдуркаватага Джэкі Прата.
— Ты і на самай справе валацуга! — не вытрымаў Рой.— Табе толькі і бадзяцца па свеце, толькі і лезці на ражон.
— Ну і што? Гэта праўда, Рой! Пойдзем?
Рой пакруціў галавой і зноў засмяяўся.
— He, дзякую!
— Ды ну цябе, Рой. Прысохнуць твае штаны да гэтага крэсла. Пайшлі адсюль. Пайшлі ў бар і вып’ем.— Эндзі ўжо стаяў у дзвярах. Рой устаў. Джьіні паставіла капцілку на камін і, не апускаючы рукі, глядзела: не на Эндзі, на Роя.— Пайшлі, Рой! — клікаў Эндзі.
Рой хістаўся і вагаўся.
— He, я застануся,— сказаў ён.
— Перастань. Пайшлі! Я тут не буду доўга. Пайшлі, Рой. Хоць раз нап’ёмся як след!
— У мяне і так ажно трашчыць галава,— сказаў Рой.— Мо заўтра.
— Заўтра мяне тут ужо мо не будзе.
— Дык ты сапраўды ў Штаты?
— Так, і зараз ужо назусім. Чаго мне вяртацца ў гэтыя правінцыяльныя гарадкі, тут мне няма месца, Рой!
Ен выразна адчуваў асалоду ўцёкаў і не пакідаў пасля сябе зусім нічога. Эндзі нічога не даваў, нічога і не патрабаваў. Ен проста сыходзіў — і сыходзіў так, нібыта і не вяртаўся, нібыта і раней ніколі не сыходзіў і ніколі тут не жыў. Ен яшчэ раз спытаўся ў Роя:
— Дык ідзём?
— Зараз не,— адказаў Рой.
Усё было зразумела, і Эндрус сказаў:
— Твая справа, Рой. Ты скончаны чалавек! — Ен памаўчаў, а затым засмяяўся сваім абыякавым смехам. I вось ужо ён пайшоў прэч, кінуўшы на развітанне: — Ну што ж! Значыцца, я спазніўся. Бывай, сябар. Бывай, Рой! — і не азіраючыся, не падумаўшьі і хвіліну пра жыцці, якія пакідаў за сваімі плячыма, як тур, кінуўся проста праз гразь і ў тое ж імгненне знік у змроку. Рой паслухаў яго цяжкія крокі, але і гук іх растаў гэтак жа, як растаў у цемры Эндзі. Ен пайшоў — і ўсё было скончана.
А Рой усё яшчэ ў задуменні доўга стаяў ля вушака.
— Ідзіце, Рой,— паклікала яго Джыні.— Вячэра на стале.
Калі Рой увайшоў на кухню, уся няёмкасць яго з’яўлення тут зноў ахапіла яго. Ен сеў за стол, але ўспомніў, які ён брудны і растрапаны. Ен памыўся над ракавінай, выцер твар кухонным ручніком і хутчэй зноў сеў за стол, дзе чакала яго Джыні. Толькі зараз Рой заўважыў адсутнасць яе сына.
— А дзе Джок? — спытаў ён.
— Я адаслала яго ў Таронта да свайго бацькі,— сказала Джыні.— Я не хацела трымаць тут яго пры Эндзі.
— А ён бачыўся з Эндзі?
Яна адмоўна пакруціла галавой. Ей, здавалася, было нават непрыемна гаварыць пра Эндзі, але яна ўселася ў крэсла, паклала локці на стол і стала пільна пазіраць на Роя, прымушаючы яго зразумець, што зараз яны адны.
Пра вячэру забыліся.
— У Эндзі тут няма ніякага інтарэсу, Рой,— сказала яна.— Я яму спачатку спрабавала растлумачыць, але ён не слухае. Я і перастала.
Рой кіўнуў. Ен, зрэшты, зразумеў Джыні, яшчэ калі
Эндзі быў тут. Яе прымушала маўчаць не тое, шо яна прымала Эндзі, а тое, што ён для яе быў пустым месцам.
— Эндзі ўвесь час прыходзіў сюды? — спытаў ён, каб назаўсёды скончыць з гэтым.
— Я бачыла яго толькі два-тры разы, і ён прыходзіў сюды толькі пытацца пра цябе. Першы раз я спрабавала растлумачыць яму, але ён не слухаў. Тады я сказала яму, што не хачу яго больш бачыць. Я прагнала яго. Я ведала, што ён яшчэ ў горадзе, але не бачыла яго да мінулага тыдня.— Ен адчуваў злосць у яе голасе, і гэта надавала яму сілы.
— Пра што ён гаварыў? — спытаў Рой.
— Hi пра што. Зусім ні пра што,— сказала яна. Зараз яна была спакойная, клапатлівая, засцерагала Роя ад пакут сумлення, бо зараз у іх пачыналася барацьба з сабой.— Я сказала яму, што не хачу бачыць яго. Вось і ўсё. Вось і ўсё, што было, Рой, але яму было ўсё адно. Яго нічога не цікавіла, ён нават не слухаў мяне.
Рой усё яшчэ не верыў. Ен не рашаўся радавацца таму, што Джын Эндрус аб’явіла яму свой выбар. Яна дастаткова выразна сказала яму, што абараняла інтарэсы абодвух і сцвярджала іх права жыць так, як яны жылі, але ва ўсім гэтым было іншае.
— He думаю, каб ён вярнуўся яшчэ раз,— сказала яна.
Тут Рой зразумеў, што становішча ў іх горшае, чым было раней.
Пакуль яны лічылі, што Эндзі прапаў і, магчыма, ніколі не вернецца, у іхніх адносінах была пэўнасць і яснасць. Зараз, калі ён усё ж вярнуўся і зноў пойдзе, становішча станавілася больш заблытанае, чым раней. Яны заўсёды будуць ведаць, што Эндзі ёсць, усё адно — далёка ці блізка. Зараз ён быў рэальнасцю, а не воблікам мінулага. Абыякавы разрыў Эндзі з гэтым мінулым зусім нічога для іх не мяняў; Эндзі нібыта злавіў іх у пастку, і Рой не бачыў ніякага выйсця, асабліва зараз, калі ў яго не было ўчастка. Сэм пайшоў, і ісці на поўнач не было сэнсу: нічога надзейнага не заставалася для яго ў Сент-Элене. Нават Джыні.
— Вячэра стыне,— сказала яна, здагадваючыся, пра што ён думае, і імкнучыся ўнушыць яму цярпенне. Няхай пазней сам ва ўсім разбіраецца.
— А дзе пушніна? — спытала яна.
— Я пакінуў яе ў Джэка.
Рой паспрабаваў есці, але кавалак станавіўся ў яго папярок горла, і ён пачаў прыглядвацца да Джыні так, як ніколі не глядзеў на яе раней. Ен глядзеў без звыклай ніякаватасці, нібыта меў нарэшце на гэта права.
— А ўсё-такі няхай бы ён лепш не вяртаўся,— сказаў Рой.
Гэта было самае большае, што ён мог сказаць, чым мог вымераць іхнюю бяду.
— Я ведаю,— сказала яна.— Але на гэты раз ён не вернецца.
Ен ведаў, што яна прапануе яму надзейнае сяброўства, абароненае ад любых чужых памкненняў. Гэта ён атрымаў, і ён ведаў гэта лепш, чым калі-небудзь. I ўсё адно гэта нічога не вырашала. Сапраўды скарб, схаваны ў тым, што яму прапаноўвалася, выслізгваў з ягоных рук. Затым зноў з’явілася злосць на Сэма, зноў успыхнуў ягоны бунт супраць лёсу; страта Сент-Элена і лесу ўвасобіліся ў адной гэтай жанчыне, у адной гэтай хаце, якая зараз належала банку.