Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Яны крочылі дарогай да халупы старога чалавека, і скрозь па гэтай дарозе ў цемры ішлі босыя людзі, несучы мачты ад сваіх лодак.
У халупе хлопчык узяў кош са скруткамі шнуру,
гарпун і бусак. Стары чалавек трымаў на плячы мачту з абгорнутым вакол яе ветразем.
— Ты не жадаеш выпіць кавы? — спытаўся хлопчык.
— Пакладзем снасці ў лодку, тады пап’ём.
Яны пілі каву з бляшанак з-пад згушчонага малака ў чыннай ад самага рання рыбацкай карчомцы.
— Як спаў, стары дружа? — спытаўся хлопчык. Ен ужо амаль пазбыўся сваёй санлівасці.
— Добра, Маналін,— сказаў стары чалавек.— Сёння я чуюся няблага.
— Я таксама,— сказаў хлопчык.— Зараз я павінен схадзіць па твае і па свае сардзіны, і па твае снежныя прынады. Мой рыбак сам бярэ нашыя снасці. Ен ніколі не хоча, каб хто-кольвек іншы нёс што-небудзь.
— Мы розныя,— сказаў стары чалавек.— Я дазваляў табе несці рыбацкае начынне, калі табе было пяць гадоў.
— Ведаю,— сказаў хлопчьік.— Я мігам. Вазьмі яшчэ адну каву. Тут нам даюць у крэдыт.
Ен пайшоў, босы, па каралавых скалах да лядоўні, дзе хавалі прынады.
Стары чалавек павольна піў каву. Ен ведаў, што яна яму неабходная, бо гэта ўсё, што ён мецьме за цэлы дзень. Ужо даўно спажыванне пасілкаў стамляла яго, і ён ніколі не браў з сабою другога сняданку. Бутэлька вады на носе лодкі — адзінае, у чым ён адчуваў патрэбу на працягу дня.
Хлопчык вярнуўся з сардзінамі і дзвюма прынадамі, загорнутымі ў газету, і яны спусціліся па сцежцы да лодкі, адчуваючы пад пятамі пясок з галькай. Прыўзняўшы лодку, яны папхнулі яе, і тая слізганула ў ваду.
— Поўная карма, стары дружа!
— Поўная карма,— сказаў стары чалавек, прыладжваючы вяровачныя мацаванні вёслаў да ўключын.
Лапаткі вёслаў урэзваліся ў ваду, ён нахіліўся наперад і стаў выплываць у цемры з гавані. Іншыя лодкі з іншых месцаў таксама выпраўляліся ў мора, і хоць стары чалавек не мог іх зараз бачыць, бо месяц апусціўся ніжэй за ўзгорак, ён чуў, як увіхаліся вёслы.
Зрэдку хтосьці абзываўся ў лодцы, аднак большасць з іх маўчала, калі не лічыць гуку ад апускання вёслаў у ваду. Яны разбрыліся паасабоку пасля таго, як выйшлі з вусця гавані, і кожная скіравалася ў тую частку
акіяна, дзе гаспадар спадзяваўся знайсці рыбу. Стары чалавек ведаў, што маецца плысці вельмі далёка, і ён пакінуў пах зямлі за сабой, вяслуючы ў чысты ранішні водар акіяна. Ен убачыў свячэнне Затоцкіх водарасцей' у вадзе, калі апынуўся ў той частцы акіяна, якую рыбакі завуць вялікім калодзежам з-за раптоўнай глыбіні ў семсот маоскіх сажняў. У ім збіралася ўсялякая рыба, бо тут, ^устрэўшы стромкія сцены акіянскага дна, плынь утварала вір. Тут была плойма шрымпаў ды рознае драбязы для прынады, часам яны і касякі галаваногіх малюскаў з самых глыбокіх сховаў усплывалі на паверхню, і ўся вандраўная рыба кармілася імі.
Вяслуючы ў змроку, стары чалавек адчуваў набліжэнне раніцы і чуў дрыготкі гук, калі лятучыя рыбы пакідалі ваду, і сычэнне ад іх нягнуткага моцна зладжанага крылля, калі яны ўзмывалі ў паветра ў цемрадзі. Ен вельмі любіў лятучых рыб, бо тыя былі яго найбольшымі сябрамі ў акіяне. Ен шкадаваў птушак, асабліва маленькіх, кволых, цёмных марскіх ластавак, якія заўсёды былі ў лёце, у пошуку і амаль нязменна без здабычы, і ён думаў: «Жыццё птушак апроч драпежнікаў і магутных дужых птахаў цяжэйшае за наша. Чаму птушак стварылі гэткімі кволымі і прыгожымі, як гэтыя марскія хвалі? Яна добрая і вельмі прыгожая, але можа быць раз’юшана-жорсткая, і гэтак знянацку, і птушачкі, што лётаюць над вадой і абмакаюцца, каб ухапіць рыбу, жаласліва ціўкаючы, створаны занадта нетрывалымі для мора».
Ён і ў думках называў мора la mar, як па-іспанску кажуць улюбёныя ў яго людзі. Бывае, яны гавораць пра яго і благія рэчы, але заўсёды як пра жанчыну. Некаторыя маладыя рыбакі,— з тых, што выкарыстоўваюць буі ў якасці паплаўкоў для сваіх шнуроў і займелі маторныя лодкі, калі акулава печань прыносіла багата грошай, казалі el mar. Яны гаварылі пра яго як пра суперніка, альбо нават як пра непрыяцеля, альбо проста як пра месца, дзе яны ловяць рыбу. Але стары чалавек заўсёды думаў пра мора як пра жанчыну і нешта гэткае, што надзяляе або не надзяляе вялікай ласкай, і калі яно здзяйсняе дзікія ці злыя ўчынкі, дык толькі з тае прычыны, што яе можа саўладаць з сабой. Месяц уздзейнічае на мора, як і на кабету, меркаваў ён.
1	Род трапічных водарасцей у Атлантычным акіяне.
Дробныя крэветкі.
Стары чалавек веславаў раўнамерна, без асаблівых высілкаў, бо захоўваў звычайную сваю хуткасць, і паверхня акіяна бвіла гладкая, толькі зрэдку плвінь закручвала віры. Ен дазваляў плвіні рабіць траціну работы, і ўбачыў, калі пачало днець, што ён ужо далей, як спадзяваўся бвіць у гэты час.
«Я рвібачыў там, дзе глвібока, твідзень і не злавіў нічога,— думаў ён.— Тут ходзяць касякі баніта і альбакораў, можа, сярод іх ёсцв вялікая рыбіна і сёння мне ўдасца яе здабыць».
Яшчэ як след не развіднела, а ён ужо закінуў шнуры з првінадамі, плынв несла яго з сабой. Адна прынада была на глыбіні сарака марскіх сажняў, другая — сямідзесяці пяці, а трэцяя і чацвёртая апусціліся ў блакітную ваду ажно на сто і сто дваццаць пяць сажняў. Кожная прынада вісела галавою ўніз, стрыжанв кручка быў усярэдзіне рыбві, цалкам абвязаны і абшвіты, а ўсю тую частку кручка, што была звонку, ввігін і вастрвіё пакрывалі свежыя сардзінві. Кожная сардзіна была нанізана на кручок праз абодва вокі, разам яны ўтваралі паўвянок на прыхаванай гэтак сталі. He было ніводнай даступнай рвібіне часткі кручка, якая не мела б првіемнага паху дві смаку.
Хлопчык даў яму двух свежвіх тунцоў, або алвбакораў, што звісалі з двух найдаўжэйшых шнуроў, быццам грузілві, а на іншых ён меў блакітнага бегуна' і жоўтага марскога шчупачка, і хоць тыя ўжо ввікарвістоўваліся, але былі ў добрым стане, выдатныя сардзінві надавалі ім прыемны пах і прыцягальнасць. Шнур, тоўстьі, як ладны аловак, бвіў прымацаваны пятлёю да толькі што выразанага прута, і варта было пацягнуць або крануць прынаду, як і той прут цягнула ў ваду. Кожнві шнур меў два маткі даўжынёю па сорак марскіх сажняў, да іх у выпадку патрэбы можна было прыладзіцв яшчэ запасныя маткі. Калі бвіло неабходна, рвіба магла павалачы за сабою болвш за трвіста сажняў шнура.
Зараз ён сачыў, як злёгку апускаюцца ў ваду тры пруты за бортам лодкі, і няспешна веславаў, каб утрымаць шнуры проствімі і на адпаведных глвібінях. Было зусім светла, сонца магло вызірнуць у любы момант.
Сонца асцярожна ўзнімалася з мора, і стары чалавек змог убачыць іншыя лодкі: нізка на вадзе, не вельмі
Від рыбы ў цёплых морах.
далёка ад берага, шырока раскіданыя ўпоперак плыні. Потым сонца набралася яскравасці, бляск упаў на ваду, потым узнялося на поўную моц і, адлюстраваўшыся на гладкай паверхні мора, рэзнула старога чалавека па вачах, і ён павеславаў, не пазіраючы на сонца. Ен глядзеў уніз у ваду, ці проста ідуць шнуры ў ейную цемру. Стары чалавек утрымліваў іх больш простымі, як хто-кольвек, гэтак, каб кожная прынада была ў цемрадзі плыні якраз там, на той глыбіні, дзе ён жадаў, каб яна была і чакала рыбу. Іншыя пакідалі шнуры на волю плыні, і часам тыя былі на глыбіні шасцідзесяці сажняў, а не ста, як меркавалі рыбакі.
«Але ў мяне,— думаў ён,— усё дакладна. Проста мне больш не шанцуе. Але хто ведае? Мажліва, сёння. Кожны дзень — новы дзень. Шанцаванне гэта няблага. Але дакладнасць не пашкодзіць. Калі завітае ўдача, ты будзеш гатовы яе сустрэць».
Мінула дзве гадзіны, сонца ўзнялося вышэй і не біла па вачах гэтак моцна, калі ён глядзеў на ўсход. У полі яго зроку засталіся толькі тры лодкі, і здавалася, што яны вельмі нізкія і паблізу берага.
«Усё жыццё маім вачам бывала кепска ад ранняга сонца,— падумаў ён.— Але яны, як і раней, добрыя. Увечары я магу пазіраць на сонца проста, і ў вачах не робіцца цёмна. Сонца ўвечары мацнейшае, але ўранні глядзець на яго балюча». Якраз тады ён убачыў фрэгата1 з яго даўгімі чорнымі крыламі, той кружляў у небе наперадзе яго. Раптам птах зрэзаў наўскасяк уніз, выпрастаўшы ззаду крылы, а потым закружыў зноў.
— На нешта ён натрапіў,— вымавіў услых стары чалавек.— He проста шукае.
Павольна і мерна ён павеславаў туды, дзе птушка кружыла. Ен не спяшаўся, і яго шнуры былі гэткія ж прамыя, як напачатку. Праўда, цяпер ён трохі больш дапамагаў плыні вёсламі, і хоць рыбачыў гэткім жа дакладным чынам, але хутчэй, як раней, бо імкнуўся выкарыстаць птушку.
Птах узняўся ў неба вышэй і закружляў зноўку, пры гэтым крылле яго было нерухомае. Раптам ён даў нырца ў ваду, і стары чалавек убачыў, як з вады рванула лятучая рыба і адчайна памкнула над паверхняй мора.
1 Марская птушка.
— Дэльфін' — вымавіў услых стары чалавек.— Буйны дэльфін.
Ен паклаў вёслы ў лодку і дастаў маленькі шнур, што ляжаў на носе лодкі. Той быў з драцяным павадком, на канцы якога меўся невялікі кручок, на які ён насадзіў адну з сардзін. Стары чалавек апусціў шнур за борт, а пасля злучыў яго з кармой, прымацаваўшы да ніта з колцам. Тады ён прыладзіў прынаду да другога шнура і пакінуў яго, скручаным у маток, у цяні на носе лодкі. Ен зноў узяўся веславаць, назіраючы пры гэтым за даўгакрылым чорным птахам, што віснуў над вадой, палюючьі на рыбу.
Ен бачыў, як птушка абмакнулася ў ваду зноў, адкінуўшы крылы назад, каб нырнуць, а пасля заматляла імі шалёна, але марна, пераследуючы лятучую рыбу. Стары чалавек не мог не заўважыць пэўнай пакутасці марской паверхні, гэта буйныя дэльфіны ўзнімалі ваду, гонячыся за рыбай. Дэльфіны ўзрэзвалі ваду пад чарадой лятучых рыб і, рухаючыся хутка, не змусілі б чакаць сябе, калі б тыя апусціліся ў ваду. «Гэта вялікая чарада дэльфінаў,— падумаў ён.— Яны раскіданы адзін ад аднаго, і таму ў лятучых рыбаў мала шанцаў. А ў птушкі іх няма ўвогуле. Лятучыя рыбы занадта буйныя ды шпаркія для іх».
Ен назіраў за тым, як лятучыя рыбы зноў і зноў выстрэльвалі з вады і як бясплённа высільвалася птушка. «Гэтая чарада дэльфінаў для мяне страчана,— падумаў ён.— Занадта хутка і далёка шыбуюць яны. Але, мажліва, я падбяру якога блудніка, а можа, мая вялікая рыба недзе паблізу іх. Дзесьці ж павінна быць мая вялікая рыба».
Воблакі над зямлёю паўсталі як горы, бераг здаваўся ўсяго толькі доўгай зялёнай лініяй з шэра-сінімі ўзгоркамі за ёю. Вада ў моры сталася цёмна-сіняя, амаль фіялетавая. Зірнуўшы ў яе, ён убачыў чырвонае сяйво планктону ў цёмных глыбінях і нязвыклае дзіўнае святло сонца. Ен назіраў, каб яго шнуры, знікаючы з поля зроку, ішлі ў ваду проста, і цешыўся, што бачыў процьму планктону, бо гэта азначала рыбу. Дзіўнае святло ў вадзе, зараз, калі сонца было вышэй, абяцала добрае надвор’е, як і форма воблакаў там, над зямлёю.