Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Ён падняў галаву і ўбачыў: белыя кучавыя воблакі, што грудкі марозіва, дружна збіраліся да купы, а яшчэ вышэй як бы тонкае пер’е прыліпла да высокага вераснёўскага неба.
— Лёгкі brisa',— сказаў ён.— Надвор’е лепшае для мяне, як для цябе, рыба.
Ягоная левая рука была па-ранейшаму скурчана, але паволі ён адгінаў пальцьі.
«Ненавіджу здранцвенне,— падумаў ён.— Тваё ўласнае цела табе здраджвае. Сорам, калі ў цябе на лю-
1 Брыз (ісп.).
8 Дж. Олдрыдж
225
дзях панос ад сапсаванай рыбы ці мяса або ты ванітуеш ад іх. Але здранцвенне (ён думаў пра яго як пра саіатЬге') асабліва прыніжае чалавека тады, калі ён адзін. Калі б хлопчык быў тут, ён бы расцёр мне руку ад перадплечча і зняў анямеласць. Але яна паздаравее».
Ен адчуў правай рукой, што рыба тузае шнур не гэтак, як раней, і тады ўбачыў, што шнур мае інакшы нахіл. Пасля, калі ён налёг на шнур, а левай рукой моцна і хутка ляпнуў па сцягне, то ўбачыў, як шнур паціху ідзе ўгору.
— Ён выплывае на паверхню,— сказаў стары чалавек.— Ажывай, рука. Калі ласка, ажывай.
Шнур выходзіў паволі, але няспынна, і неўзабаве паверхня вады ўзнялася перад лодкай, і марлін выплыў. Ен выныраў несканчона доўга, і вада сцякала з ягоных бакоў. Яскравы на сонцы, галаву і спіну ён меў цёмна-ліловыя, а шырокія палосы на баках — светлага лавандавага колеру. Яго шабля была доўгая, як бейсбольная бітка, і звужаная, што рапіра, і ён падняўся на ўвесь рост з вады і пасля зноўку сягнуў туды, плаўна, усё адно як ныральшчык, і стары чалавек бачыў, як хаваецца ў вадзе вялізны, падобны на лязо касы, хвост і як папоўз уніз шнур.
— Ен на два футы даўжэйшы за мой човен,— сказаў стары чалавек.
Шнур ішоў уніз хутка, але не сутаргава, і рыба не была спуджаная. Стары чалавек намагаўся абедзвюма рукамі ўтрымліваць такую напругу, якая яшчэ была бяспечная. Ен ведаў, што калі не здолее запаволіць рыбу разважным мерным ціскам, тая можа забраць увесь шнур і парваць.
«Гэта вялізны марлін, і я мушу адужаць яго,— падумаў ён.— Я не павінен дазволіць яму ўведаць сваю ўласную моц, ані тое, што ён мог бы зрабіць, пусціўшыся наўцёкі. Калі б гэта быў я, дык напружыў бы ўсе свае сілы і даў ходу, пакуль штосьці не парвалася б. Але, дзякуй Богу, яны не такія разумныя, як мы, хто выймае з іх дух, хоць яны болей спрытныя і высакародныя за нас».
Стары чалавек бачыў шмат велізарных рыбін. Гэткіх, што важылі больш за тысячу фунтаў, і за сваё жыццё злавіў дзвюх такога памеру, але не адзін. А зараз адзін — і на даляглядзе не відаць сушы — ён быў пры-
1 Здранцвенне (ісп.).
вязаны да найвялікшай рыбы, якую калі-небудзь бачыў, большай за тыя, пра якіх чуў, і сцятыя пальцы на ягонай левай руцэ былі па-ранейшаму як сціснутыя арліныя кіпцюры.
«Але рука разагнецца,— падумаў ён.— Ну, так, яна разагнецца, каб дапамагчы правай руцэ. Гэта тры браты: рыба і абедзве мае рукі. Яна павінна разагнуцца. He надта годна з яе боку быць здранцвелай». Рыба ізноў запаволіла свой рух і плыла са звыклай хуткасцю.
«Хацеў бы я ведаць, чаго ён вынырнуў,— падумаў стары чалавек.— Ці не дзеля таго, каб паказаць мне, які ён вялікі. Зараз я ведаю хоць гэта,— падумаў ён.— Я хацеў бы паказаць яму, што за чалавек я. Але ж ён убачыў бы скручаную руку. Няхай ён думае, што я магутнейшы, чым ёсць, і такі я і буду. Калі б я быў рыбай,— падумаў стары чалавек,— хай бы ён меў усё, што мае, супроць адной маёй волі дьі майго розуму».
Ен зручна ўладкаваўся, адчуваючы трываласць борта, і, здавалася, без вялікіх высілкаў пераносіў цяжкасці, і рыба звыкла плыла сабе, і лодка паволі кіравалася па цёмнай вадзе. Вятрыска, які прыйшоў з усходу, прынёс з сабой невялікае хваляванне, апоўдні левая рука старога чалавека ажыла.
— Благая навіна для цябе, рыба,— сказаў ён і пасунуў шнур на мяшку, што акрываў ягоныя плечы.
Уладзіўшыся як найямчэй, ён усё ж пакутаваў, хоць не прызнаваўся ў тым нават самому сабе.
— Я не набожны,— вымавіў ён.— Але я прачытаю дзесяць «Ойчаў нашых» і дзесяць «Анельскіх прывітанняў», каб злавіць гэтую рыбу, і я абяцаю зрабіць пілігрымку да Кабрэнскай Божай Маці, калі злаўлю. Вось маё абяцанне.
Ен пачаў чытаць малітвы. Часам так стамляўся, што не ўспаміналіся словы, і тады ён стаў чытаць як найхутчэй, каб словы прыходзілі аўтаматычна. «Анельскае прывітанне» лягчэй казаць, як «Ойча наш»,— падумаў ён.
— Вітай, Марыя, поўная ласкі, Госпад з табою, блаславёная ты між жанчынамі і блаславёны плод улоння твайго — Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амін.— I ён дадаў: — Блаславёная Дзева, маліся, каб гэты марлін навярнуў галавой. Хоць ён і цудоўны.
Прачытаўшы малітвы і чуючыся нашмат лепей, але пакутуючы па-ранейшаму, а мо і трохі болей, ён прыхі-
нуўся да носа лодкі і стаў разварушваць пальцы левай рукі.
Сонца прыпякала, хоць і пачаў дзьмуць лагодны ветрык.
— Варта было б зноў начапіць рыбку ды закінуць з кармы той малы шнур,— сказаў ён.— Калі рыба захоча заставацца ў моры і наступную ноч, мне спатрэбіцца нешта есці. Вады і то засталося на дне бутэлькі. He думаю, што мне ўдасца злавіць тут штосьці апроч дэльфіна. Але свежы і ён прыймальны. Добра было б, каб лятучая рыба завітала на борт уначы. Але ж у мяне няма жаднага святла, што вабіла б іх сюды. Лятучая рыба выдатная на смак сырая, і мне не трэба будзе разрэзваць яе на кавалкі. Я мушу ашчаджаць усе свае сілы. Хрысце, я не ведаў, што ён гэткі вялізны.
— I ўсё ж ты спусціш дух,— сказаў стары чалавек.— Ва ўсёй сваёй велічы і бляску.
«Хоць гэта і несправядліва,— падумаў ён.— Але я пакажу яму, на што здатны чалавек і што чалавек можа вытрываць».
— Я гаварыў хлопчыку, што я незвычайны чалавек,— сказаў ён.— Зараз я павінен гэта даказаць.
He мела значэння, што ён даказваў такое сцвярджэнне тысячу разоў. Цяпер ён даказвае ізноў. Кожны раз быў новым разам, і, даказваючы, ён ніколі не думаў пра мінулае.
«Як добра было б, каб ён заснуў і каб я мог заснуць і сніць пра львоў,— падумаў стары чалавек.— Чаму менавіта яны, ільвы, заселі ў маёй памяці? He разважай, старэча,— сказаў ён сабе.— Давай, прыхініся да борта і ні пра што не думай. Ен працуе. А ты асабліва не намагайся».
Было ўжо, можна сказаць, папаўдні, лодка паволі плыла тым жа кірункам. Але зараз яе падштурхоўваў і ветрык з усходу. Стары чалавек у лодцы мякка саслізгваў з хвалі на хвалю, і нават боль ад шнура ўпоперак спіны здаваўся яму зусім не пакутлівы.
Неяк пасля паўдня шнур пачаў узнімацца зноў. Аднак рыба ўсяго толькі паднялася трохі вышэй. Сонца ўгравала левую руку і плячо старога чалавека, ды ягоную спіну, і, такім чынам, ён зразумеў, што рыба павярнула на паўночны ўсход.
Зараз, калі ён ужо бачыў яго, ён мог уявіць сабе, як марлін плавае ў вадзе з распасцёртымі, нібы крылы, фіялетавымі груднымі плаўнікамі, кроячы цемру пра-
мым вялізным хвастом. «Цікава, што ён бачыць на такой глыбіні,— падумаў стары чалавек.— Ягонае вока з кулак, у каня яно куды меншае, але той здатны бачыць у цемры. Некалі я зусім няблага бачыў у цемры, не ў поўнай, вядома. He нашмат горш за ката».
Сонечная цяпло і тое, што стары чалавек варушыў і варушыў пальцамі, зняло здранцвеласць з левай рукі поўнасцю, і ён пачаў перакладваць на яе ўсё больш работы ды пацепваць мускуламі спіны, каб трошкі перасунуць балючы шнур.
— Калі ты не стамілася, рыба,— сказаў ён уголас,— дык ты вельмі дзіўная.
Ен чуўся зняможаным і ведаў, што неўзабаве прыйдзе ноч, і стараўся думаць пра іншыя рэчы. Ен думаў пра Вялікія Лігі (для яго яны былі Gran Ligas), памятаючы, што «Янкі» з Нью-Йорка гулялі з дэтройцкімі «Тыграмі».
«Другі дзень мінае, як я не ведаю вынікаў juegos',— падумаў ён.— Але я не павінен губляць веры, і я мушу быць вартым вялікага Дзі Маджыа, які ўсё робіць дасканала, перасільваючы нават боль ад пятачнай шпоры. Што гэта за штука: пятачная шпора? — спытаўся ён у самога сябе.
У нас яе ніколі не бывае. Няўжо ад яе гэтак жа балюча, як ад шпоры байцовага пеўня ў пяту? Наўрад ці я здолеў бы вытрываць гэта або страту вока ці абодвух вачэй ды працягваць змагацца, як тыя байцовыя пеўні. Чалавек не роўня найлепшым птахам і звярам. Усё ж я ахвотней быў бы той істотай, што цяпер там, пада мною, у цемрадзі мора».
— Пакуль не завіталі акулы,— сказаў ён услых.— Завітаюць акулы — Божа, ратуй яго і мяне.
«Як табе здаецца, ці вартаваў бы гэтую рыбіну вялікі Дзі Маджыа так доўга, як вартавацьму я? — задаў ён сабе пытанне.— Я перакананы, што ён быў бы тут яшчэ лепшы за мяне, бо малады і дужы. Ягоны бацька таксама быў рыбак. Дык ці надта балюча яму ад той пятачнай шпоры?»
— He ведаю,— уголас вьімавіў ён.— Пятачнай шпоры ў мяне ніколі не было.
Калі сонца зайшло, стары чалавек прыгадаў, каб надаць сабе ўпэўненасці, як некалі ў таверне ў Касабланцы ён дужаўся, чыя рука мацнейшая, з вялізным
1 Спартыўныя гульні (ісп.).
неграм з Сьенфуэгаса, які быў наймацнейшым хлопцам ва ўсім порце. Яны правялі адзін дзень і адну ноч, упіраючы локці ў накрэсленую крэйдай на стале рысу, з выпрастанымі перадплеччамі, намёртва счапіўшы рукі. Кожны намагаўся пакласці руку другога на стол. Багата хто біўся аб заклад, людзі заходзілі і пакідалі пакой, асветлены газніцамі, а ён глядзеў на неграву ручышчу, на ягоную кісць і ў твар яму. Яны змянялі рэферы кожныя чатыры гадзіны пасля першых васьмі, каб суддзі маглі паспаць. Кроў выступіла з-пад ягоных пазногцяў і негравых, і яны пазіралі адзін аднаму ў вочы і на рукі, і на перадплеччы, і спрачальнікі прыходзілі і выходзілі з пакоя, a то ўсаджваліся на высокія крэслы, што стаялі каля сцяны, ды назіралі. Лямпы кідалі цені на драўляныя афарбаваныя яскравым блакітам сцены. Неграў цень быў велізарны, і ён поўз па сцяне, калі вецер раскалыхваў лямпы.
Розніца паміж грашыма, што ставілі на кон, і сумай, якую атрымаў бы пераможца ў закладзе, усю ноч мянялася ў той ці іншы бок, і гледачы напампоўвалі негра ромам і запальвалі яму цыгарэты. Урэшце негр, на добрым падпітку, ажно лез са скурьг і аднаго разу змусіў руку старога чалавека, які тады не быў стары, а быў Сант’ягам ЕІ Сатредп', амаль на тры цалі страціць раўнавагу. Але стары чалавек патрапіў выпрастаць руку, і тая зноў была ўпоравень з супернікавай. Ен быў упэўнены зараз, што адужаў гэтага цудоўнага хлопца і сапраўднага атлета. I на світанні, калі спрачальнікі прасілі абвясціць, што двубой скончыўся нічыёй, і рэферы адмоўна круціў галавой, ён, рашуча намогшыся, стаў хіліць неграву руку ніжэй і ніжэй, пакуль тая не легла на стальніцу. Матч распачаўся ў нядзелю раніцой і скончыўся раніцой у панядзелак. Багата хто з тых, што біліся аб заклад, прасілі абвясціць нічыю, бо яны мусілі ісці — у порт грузіць мяшкі з цукрам або на працу ў Гаванскую Вугальную Кампанію. Каб не гэта, кожнаму рупіла б дачакацца фініша. Але ж ён фінішаваў, і paHeft, як хто-кольвек павінен быў ісці на работу.