Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— He скачы, рыба,— сказаў ён.— He скачы.
Марлін лупіў па дроце яшчэ толькі разоў, і кожнага разу, пакруціўшы галавой, стары чалавек трохі папускаў шнур.
«Нельга, каб ягоны боль узмацняўся,— падумаў стары чалавек.— Мой боль не мае значэння. 3 маім я магу спраўляцца. Але ён можа ашалець ад болю».
Мінула трохі часу, рыба перастала біцца аб дрот і зноўку пачала паволі кружыць. Зараз стары чалавек усё выбіраў і выбіраў шнур. Але на яго зноў наплыла млоснасць. Ен зачэрпнуў левай рукой крыху марской вады і лінуў сабе на галаву. Потым лінуў яшчэ і расцёр карак.
— Здранцвеласці няма,— сказаў стары чалавек.— Я магу трываць, а ён у хуткім часе выплыве. Я павінен трываць.
Ен апусціўся на калені на носе лодкі і на нейкі час закінуў шнур зноў за спіну. «Я перадыхну, пакуль марлін кружляе, а тады ўстану і вазьмуся за яго, калі ён прыйдзе»,— вырашыў стары чалавек.
Была вялікая спакуса адпачыць на носе лодкі, даўшы рыбіне магчымасць зрабіць адзін круг самой, не выбіраць шнур увогуле. Але калі напружанне паказала, што рыбіна павярнула ды плыве да лодкі, стары чалавек устаў на ногі, закруціўся, захістаўся, уцягваючы ў лодку ўвесь шнур, які ён даставаў.
«Ніколі яшчэ я не быў такі змучаны,— падумаў стары чалавек,— і ў дадатак пасат узнімаецца. Але пасат
дапаможа мне дабрацца з рыбінай да прыстані. Мне ён будзе ох як патрэбны».
— Я адпачну ў наступны раз, калі марлін рабіцьме круг,— сказаў стары чалавек.— Я пачуваюся нашмат лепей. Яшчэ два-тры абароты, і я займею яго.
Саламяны капялюш з’ехаў нізка на патыліцу, і стары чалавек упаў на дно лодкі, калі рыба, паварочваючы, тарганула шнур.
«Цяпер працуй ты, рыбіна,— падумаў ён.— Я вазьмуся за цябе, калі ты павернеш назад».
Мора добра-такі ўзнялося. Але гэта быў вецер, які суправаджае добрае надвор’е, і стары чалавек мецьме ў ім патрэбу, калі рушыць дадому.
— Я папросту буду кіраваць на поўдзень і захад,— сказаў ён.— Чалавек не заблудзіць у моры, ды і выспа нашая доўгая.
Марлін рабіў трэці абарот, калі ён упершыню ўбачыў яго. Дакладней, убачыў цёмны цень, які праплываў пад лодкай гэтулькі часу, што стары чалавек не даваў веры: няўжо той такі даўжэразны?
— Ды не,— сказаў ён.— He можа ён быць гэткі вялізны.
Але ён быў гэткі вялізны, і напрыканцы свайго круга выплыў на паверхню ўсяго за трыццаць ярдаў ад лодкі, і чалавек угледзеў ягоны хвост, што вытыркаўся з вады: вышэйшы за вялікае лязо касы, лавандавага колеру, надта бледнага асабліва над цёмна-сіняй вадой. Той падаўся назад, і калі марлін плыў яшчэ зусім блізка ля паверхні, стары чалавек мог бачыць агромністае тулава, спярэшчанае фіялетавымі палосамі. Спінны плаўнік быў апушчаны ўніз, а велізарныя грудныя плаўнікі — шырока распасцёртыя.
Падчас гэтага кругу стары чалавек нават разгледзеў ягонае вока і ўбачыў дзвюх шэрых рыб-прыліп. Прыліпы то прысмоктваліся да яго, то кідаліся наўцёкі, a то спакойна плавалі ў ягоным цяні. Кожная з іх была ў даўжыню больш за тры футы, і калі яны хутка плылі, то, выгінаючыся, шлёгалі ўсім сваім целам, як вугры.
Стары чалавек цяпер моцна пацеў, але ад нечага яшчэ апрача сонца. 3 кожным спакойным ціхамірным абаротам, што рабіла рыба, шнур у лодцы доўжыўся, і стары чалавек быў упэўнены, што пасля двух наступных абаротаў ён займее мажлівасць уторкнуць у марліна гарпун.
«Але я мушу прысунуць яго бліжэй, бліжэй, блі-
жэй,— думаў ён.— Я не павінен цаляць у галаву. Трэба лупануць у сэрца».
— Будзь спакойны і моцны, стары дружа,— наказаў ён сабе.
На гэты раз марлінава спіна вылезла з вады, але ён быў крыху далекавата ад лодкі. Падчас другога кругу той па-ранейшаму быў занадта далёка, але болей высунуўся з вады, і стары чалавек не сумняваўся, што калі яшчэ трохі выбяра шнур, то падцягне марліна да самога борта.
Гарпун ён падрыхтаваў даўно, маток тонкай вяроўкі ляжаў у круглым кошыку, а ейны канец быў прымацаваны да бітэнга на носе.
Робячы свой чарговы круг, паказалася рыбіна, спакойная і прыгожая, варушыўся толькі хвост. Стары чалавек напяў шнур як мог, каб наблізіць яе да лодкі. Усяго на нейкі момант рыбіна злёгку павярнулася на бок. Пасля выпрасталася і распачала новы круг.
— Я зрушыў яго з месца,— сказаў стары чалавек.— Усё-такі я зварухнуў яго!
На старога чалавека зноў наплыла млоснасць, але ён трымаў вялізную рыбіну, напружваючыся што было моцы. «Я зварухнуў яго,— думаў ён.— Магчыма, на гэты раз я адолею. Цягніце, рукі,— падумаў ён.— Трымайце, ногі. Трывай, мая галава. Трывай дзеля мяне. Ты ніколі не адключалася. На гэты раз я перавярну яго».
Але калі стары чалавек задоўга да таго, як марлін зраўняўся з лодкай, намагаючыся з усіх жыл пачаў выцягваць яго, той крыху павярнуўся бокам, потым выпрастаўся і адплыў.
— Рыба,— сказаў стары чалавек.— Рыба, усё роўна цяпер ты памрэш. Дык табе трэба забіць мяне таксама?
«Гэтым нічога не дасягнеш»,— падумаў ён. Ягоны рот занадта перасох, каб гаварыць, але зараз ён не мог дацягнуцца да вады. «На гэты раз неабходна прыцягнуць яго да борта,— падумаў стары чалавек.— На шмат абаротаў мяне ўжо не хопіць. He, цябе хопіць. Цябе хапацьме заўжды».
Падчас наступнага абарота ён ледзь не займеў яго. Але зноўку рыбіна выпрасталася і паволі паплыла сабе.
«Ты зніштажаеш мяне, рыба,— падумаў стары чалавек.— Але ты маеш на гэта права. Я ніколі не бачыў велічэзнейшай ці прыгажэйшай, ці спакайнейшай або шляхетнейшай істоты за цябе, браце. Давай! Канчай са мной, рыба. Мне ўсё адно, хто каго заб’е.
Нешта нядобрае робіцца з тваёй галавой,— падумаў ён.— А яна павінна быць ясная. Май ясную галаву і ўмей цярпець, як мужчына. Ці як рыба»,— падумаў ён.
— Ясней, мая галава,— сказаў ён голасам, які ледзьве пачуў сам.— Ясней.
Яшчэ двойчы марлінавы абароты заканчваліся гэтак жа.
«Не ведаю,— думаў стары чалавек,— ці што ў мяне атрымаецца.— Кожны раз ён траха не страчваў прытомнасці.— He ведаю. Але яшчэ раз паспрабую».
Стары чалавек паспрабаваў яшчэ раз і адчуў, што яго апаноўвае млоснасць, калі ён павярнуў рыбіну на бок. Тая выпрасталася і зноў паволі адплыла, пайгойдваючы вялізным хвастом у паветры.
«Я паспрабую яшчэ»,— паабяцаў стары чалавек, хоць ягоныя рукі зрабіліся ліпкія, а вочы замгліліся і толькі ў мігі праяснення бачылі добра.
Ен паспрабаваў зноўку, і зноўку той жа вынік. «Значыцца,— падумаў ён, а млосць ужо наплывала,— я паспрабую яшчэ раз».
Ен уклаў увесь боль і тое, што засталося ад ягонае дужасці і даўно страчанае гордасці, у свой высілак, каб скончыць са змагарскай агоніяй рыбіны, і тая перавярнулася на бок і слухмяна паплыла, траха не датыкаючыся дзюбай да дошак чоўна, і мінала лодку, доўгая, моцная, шырокая, срэбраная, спярэшчаная фіялетавымі палосамі і несканчоная ў вадзе.
Старьі чалавек выпусціў шнур і прыціснуў нагой, пасля падняў гарпун, а ў гэтую хвіліну ён сабраў і новыя сілы, увагнаў рыбіне ў бок, якраз за вялізным грудным плаўнікам, які ўзнімаўся высака ў паветры на ўзроўні рабаковых грудзей. Ён адчуў, як сталь уваходзіць у мяса марліна, і ён успёрся на яе і ўвагнаў глыбей, а тады налёг на гарпун усім цяжарам свайго цела.
Але рыба ажыла, хоць ужо трымала ў сабе смерць, і шуганула з вады, паказваючы ўсю сваю даўжыню і шырыню, і магутнасць, і красу. Здавалася, яна павісла ў паветры над старым чалавекам у чоўне. Пасля яна з грукам упала ў ваду, пырскамі заліўшы старога чалавека і ўвесь ягоны човен.
Старога чалавека адольвала млоснасць і слабасць, ды і бачыў ён кепска. Але ён разблытваў шнур гарпуна сваімі паабдзіранымі рукамі, павольна прапускаючы той цераз пальцы, пакуль, калі зрок ягоны паяснеў, не
ўгледзеў рыбіны, што пагойдвалася на спіне срэбраным жыватом угору. Страла гарпуна тырчала наўскос з пляча рыбіны, і мора чырванела ад крыві, што цякла з сэрца марліна.
Спачатку здавалася, што гэта ў сіняй вадзе глыбінёю больш за мілю цямнее меліна. Пасля пляма расплылася, як рассейваецца воблака. Рыбіна ільснілася срэбрам, калыхаючыся, застылая, разам з хвалямі.
Зрок у старога чалавека на момант палепшыўся, і ён уважліва ўгледзеўся ў гэты малюнак. Пасля двойчы абкруціў вяроўкай гарпуна бітэнг на носе лодкі і паклаў галаву на рукі.
— He здавайся, галава,— сказаў ён, прыхіліўшыся да дошак носа.— Я стомлены стары чалавек. Але я забіў гэтага марліна, свайго брата, і мушу яшчэ багата паваждацца.
«Цяпер я павінен падрыхтаваць вяроўку і петлі, каб прыладзіць яго да борта,— падумаў ён.— Нават калі б мы былі ўдвух ізалілі лодку, уцягнуўшы ў яе рыбіну, a пасля вычарпалі ваду, човен нізашто не вытрымаў бы ягонага цяжару. Я павінен усё падрыхтаваць, пасля прысунуць яго да борта, як след прывязаць, паставіць мачту, узняць ветразь і рушыць дадому».
Стары чалавек стаў падцягваць рыбіну да борта, каб займець магчымасць прасунуць вяроўку праз ейныя шчэлепы, выцягнуўшьі пасля з рота, і прымацаваць галаву да носа лодкі. «Я хачу бачыць яго,— падумаў ён,— і кранацца, і адчуваць яго. Гэта мой скарб,— падумаў ён.— Але не таму я жадаю адчуваць яго каля сябе. Мне здаецца, я пачуў ягонае сэрца,— падумаў ён.— Калі штурхаў стралу гарпуна другі раз. Падцягні яго зараз ды прымацуй, ды схапі пятлёю хвост, а другою — тулава, каб як след прывязаць яго да чоўна».
— Закасвай рукавы, старэча,— сказаў ён і глытнуў трошачкі вады.— Цяпер, па змаганні, на цябе чакае процьма рабскае працы.
Ен зірнуў угору на неба, тады ў ваду на рыбіну. Пасля ўважна паглядзеў на сонца. «Цяпер яшчэ толькі трохі папаўдні,— падумаў ён.— I пасат узнімаецца. Такой бяды усе гэтыя шнуры. Мы з хлопчыкам зросцім іх удома».
— Ідзі сюды, рыба,— сказаў ён.— Але марлін не падышоў. Ен калыхаўся сабе ў хвалях, і стары чалавек сам пакіраваў лодку да яго.
Калі стары чалавек зраўняўся з рыбінай і ейная га-
лава датыкалася да носа лодкі, то ён не мог паверыць у памер гэтага марліна. Але ён адвязаў вяроўку гарпуна ад бітэнга, прасунуў яе праз шчэлепы і дастаў са сківіц, абхапіў ёю меч, потым прасунуў вяроўку праз шчэлепы з другога боку, яшчэ раз схапіў ёю глюгу і, зрабіўшы вузел на двайной вяроўцы, прымацаваў яе да бітэнга на носе. Пасля перарэзаў вяроўку і пайшоў на карму ўзяць пятлёю хвост. 3 фіялетава-срэбранай рыба зрабілася цалкам срэбраная, а палосы мелі цяпер гэткі ж бледналіловы колер, што і хвост. Палосы былі шьірэйшыя за чалавечую руку з растапыранымі пальцамі, а рыбіна вока глядзела гэтак жа адасобоена, як люстры ў перыскопе або як святы на выяве ў працэсіі.