Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Пэўна ж,— адказаў хлопчык.
Ен прыйшоў да «Тэрасы» і папрасіў бляшанку кавы.
— Гарачай, і каб у ёй было многа малака і цукру.
1 Лодкі з адмысловымі сеткамі, у якія падчас прыліву заплывае рыба.
— Што-небудзь яшчэ?
— He. Потым пабачым, што ён мог бы з’есці.
— Якая была рыбіна! — сказаў карчмар.— Свет гэткае не бачыў. Тыя дзве, што ты злавіў учора, таксама нічога.
— Да д’ябла мае рыбы! — сказаў хлопчык і зноў пачаў плакаць.
— Можа, вып’еш якога трунку?
— He,— адмовіўся хлопчык.— Скажы, каб не турбавалі Сант'яга. Я яшчэ прыйду.
— Перадай, я вельмі яму спачуваю.
— Дзякуй,— адказаў хлопчык.
Ен занёс гарачую бляшанку кавы ў халупу старога чалавека і сядзеў там, каля яго, пакуль той не прачнуўся. Аднаго разу хлопчыку здалося, што стары чалавек прачынаецца. Але ён зноў упаў у цяжкі сон, і хлопчык хадзіў цераз дарогу пазычыць трохі дроў, каб падагрэць каву.
Нарэшце стары чалавек прачнуўся.
— He, не сядай,— сказаў хлопчык.— Выпі гэта.— Ен наліў крыху кавы ў шклянку.
Стары чалавек узяў шклянку і выпіў.
— Яны пабілі мяне, Маналін,— сказаў ён.— Ушчэнт пабілі мяне.
— He ён пабіў цябе. He марлін.
— He. Сапраўды не. Гэта здарылася потым.
— Педрыка глядзіць за лодкай і начыннем. Што ты мяркуеш зрабіць з галавою?
— Хай Педрыка пасячэ яе дьі скарыстае ў пастках на рыбу.
— А кап’ё?
— Вазьмі сабе, калі хочаш.
— Хачу,— сказаў хлопчык.— А зараз нам трэба яшчэ сёе-тое вырашыць.
Ці шукалі мяне?
— ІПукалі. Берагавая варта і самалёты.
— Акіян — ён надта вялікі, а човен — малы, яго цяжка ўгледзець,— сказаў стары чалавек. Ён заўважыў, як гэта прыемна мець суразмоўцу, а не проста гаварыць сам з сабою ды з морам.— Мне бракавала цябе,— сказаў ён.— А што ты ўлавіў?
— Адну першага дня. Яшчэ адну другога і дзве трэцяга.
— Вельмі добра.
— Цяпер мы зноў будзем разам рыбачыць.
— He. Я няўдачнік. Шанцаванне пакінула мяне.
— Д’ябал з ім, з шанцаваннем,— сказаў хлопчык.— Я прынясу шанцаванне з сабою.
— А што твае скажуць?
— Мяне гэта не абыходзіць. Учора я злавіў аж дзве. Мы будзем рыбачыць разам, бо мне яшчэ шмат чаго трэба ўведаць.
— Мы павінны займець добрыя восці, каб выняць дух з любой рыбіны, і хай яны заўсёды будуць пад рукой на борце. Ты можаш зрабіць лязо з рэсорнай планкі старога форда. Набрусуем яе ў Гуанабакоа. Яно мусіць быць вострае, аднак загартоўваць не трэба, бо зломіцца. Мой нож зламаўся.
— Я дастану другі нож і набрусую рэсору. Колькі дзён яшчэ будзе ўладарыць brisa?
— Можа, тры. Можа, болей.
— Я ўсё зраблю найлепшым чынам,— сказаў хлопчык.— А ты, старэча, дагледзь свае рукі.
— Я ведаю, як іх падгаіць. Уночы я выплюнуў штось нязвыклае і адчуў: нешта ў маіх грудзях зламалася.
— Падлячы і гэта,— сказаў хлопчык.— Кладзіся, старэча, а я табе прынясу чыстую кашулю і што-небудзь паесці.
— Прынясі якую газету за тыя дні, калі мяне тут не было,— папрасіў стары чалавек.
— Ты мусіш акрыяць хутка, бо мне багата чаго трэба ўведаць, а ты можаш навучыць мяне ўсяму. Табе было вельмі цяжка?
— Страшэнна,— адказаў стары чалавек.
— Я прынясу ежу і газеты,— сказаў хлопчык.— Адпачні як след, старэча. I яшчэ я зайду ў аптэку па лекі для тваіх рук.
— He забудзься сказаць Педрыку, што галава рыбіны — ягоная.
— He забудуся.
Хлопчык выйшаў з дзвярэй і стаў спускацца па каралавай разбітай дарозе: зноў ён плакаў.
Папаўдні гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на «Tapa­ce» і адна кабета, пазіраючы ў ваду, захламленую пустымі бляшанкамі з-пад піва і дохлымі баракудамі1, убачыла агромністы доўгі белы хрыбетны слуп з вялізным хвастом на канцы. Хвост узнімаўся і калыхаўся з
' Від рыбы.
прылівам, калі там, за ўваходам у гавань нястомна і мерна разгойдваў мора ўсходні вятрыска.
— Што там такое? — спыталася яна ў афіцыянта і паказала на доўгую хрыбетніцу велізарнай рыбіны, што была зараз проста смеццем, якое чакала, калі прыліў змые яго.
— Цібурон1,— сказаў афіцыянт,— эшарка2.—Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося.
— Я не ведала, што ў акул гэткія гожыя зграбныя хвасты.
— I я не ведаў,— сказаў ейны спадарожнік.
У халупе, што стаяла на ўзвышшы ў канцы дарогі, сон зноў агарнуў старога чалавека. Ен спаў, як заўсёды, тварам уткнуўшыся ў пасцель, а побач на варце сядзеў хлопчык. Старому чалавеку сніліся львы.
1 Мясцовая назва акулы.
2 Ангельскае слова «шарк» (акула) з іспанскай прыстаўкай.
АНТУАН ДЭ СЕНТ-ЭКЗЮПЕРЫ
ПЛАНЕТА ЛЮДЗЕЙ МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ
РАМАН, КАЗКА
ПЛАНЕТА ЛЮДЗЕЙ
Вялікая прэмія Французскай Акадэміі за лепшы раман
Анры Гіёмэ, таварыш мой, табе прысвячаю я гэтую кнігу
Зямля памагае нам разумець саміх сябе, як не памогуць ніякія кнігі. Бо зямля не паддаецца нам. Чалавек спазнае сябе толькі ў змаганні з перашкодамі. Але для гэтага змагання яму патрэбны прылады. Яму патрэбны гэблік ці плуг. Селянін сваёй нялёгкай працай паступова вырывае ў прыроды яе таямніцы, і ісціна, якую ён здабывае,— усеагульная ісціна. Гэтак і самалёт — прылада для пракладвання паветраных ліній — сутыкае чалавека з усімі адвечнымі праблемамі.
Ніколі не забуду майго першага начнога палёту ў Аргенціне, той апраметнай цемрадзі, у якой, быццам рассыпаныя па раўніне зоркі, мігцелі рэдкія агеньчыкі.
Кожны з іх азначаў у гэтым акіяне цемрыва цуд чалавечага духу. Пры святле вось гэтай лямпы нехта чытае, ці летуценіць, ці спавядаецца. А тут, магчыма, нехта марыць пра касмічныя палёты, нехта карпее над вылічэннем туманнасці Андрамеды. А там — кахаюцца. Яны нястомна пераклікаюцца, гэтыя агні ўнізе, і кожнаму патрэбна сілкаванне. Усім без вьіключэння, нават самым сціплым — агням паэта, настаўніка, цеслі. Але між гэтых жывых зор — колькі зачыненых аканіц, колькі пагаслых зорак, колькі заснулых людзей...
Далучыцца б да іх. Пагаманіць бы з вамі, зіхоткія агеньчыкі, раскіданыя ў палях.
I.	ПАВЕТРАНАЯ ЛІНІЯ
Гэта было ў 1926 годзе. Я паступіў тады пілотам на авіялінію кампаніі «Латэкаэр», якая яшчэ да «Аэрапасталі» і «Эр-Франс» наладзіла сувязь паміж Тулузай і Дакарам. Там я асвойваў сваё рамяство. Разам з іншымі таварышамі я праходзіў падрыхтоўчы курс, абавязковы для ўсіх навічкоў, перш чым мець гонар Ba-
дзіць паштовы самалёт. Пробныя палёты, пераг;ны Тулуза — Пэрпіньян, нудлівыя ўрокі навігацыі ў кутку ледзянога ангара. Мы жылі ў боязі прад невядомымі нам гарамі Іспаніі і ў глыбокай павазе да «старых»
Мы сустракаліся з імі, «старымі», у рэстаране,— засяроджаныя, нейкія недаступныя, яны даволі звысоку давалі нам свае парады. I калі нехта з іх, па вяртанні з Алікантэ ці Касабланкі, у скуранцы, мокрай ад дажджу, са спазненнем далучаўся да нас, а нехта з нас нясмела цікавіўся, як прайшоў палёт, яго скупыя адказы і слота на дварэ стваралі ў нашым ўяўленні цэлы казачны свет, поўны пастак, сілоў, неспадзяваных скал і завіхрэнняў такой сілы, што маглі б вырваць з коранем кедры. Чорныя драконы сцераглі доступ на ўзвышшы, вогненныя кароны ўвенчвалі кратэры. Яны, «старыя», умела падтрымлівалі нашу пашаноту. Але потым нехта з іх не вяртаўся, і жывым заставалася вечна шанаваць іх памяць.
Помню, як вярнуўся Бюры, які пазней разбіўся ў Карб’ерах. Бывалы лётчык сеў паміж нас і моўчкі, усё яшчэ стомлена горбячыся, стаў нетаропка есці. Быў вечар аднаго з тых слотных дзён, калі неба гніе па ўсім маршруце авіялініі і лётчыку мроіцца, што ўсе горьі куляюцца ў твані, як гарматы на палубе колішніх паруснікаў, калі лопнуць прымацаванні. Я паглядзеў на Бюры, пракаўтнуў камяк у горле і нарэшце асмеліўся запытацца, ці цяжкі быў палёт. Бюры не азваўся, засяроджаны, схілены над талеркай. На борце адкрытых самалётаў у кепскае надвор’е лётчыкі, каб лепей бачыць, высоўваюцца па-за ветравое шкло, і аплявухі ветру яшчэ доўга потым свішчуць у вушах. Але вось, здаецца, Бюры пачуў мяне, падняў галаву, схамянуўся і нечакана хораша засмяяўся. I гэты смех, гэты кароткі смех, які азарыў ягоную стому, прывёў мяне ў захапленне. Ен ні слова не сказаў пра сваю перамогу, апусціў галаву і моўчкі зноў запрацаваў сківіцамі. Але ў прыцемку рэстарана, сярод дробных службоўцаў, якія аднаўлялі тут свае сілы пасля нікчэмных дзённых турбот, гэты таварыш з цяжкімі плячыма падаўся мне дзівосна годным: з-пад тоўстай кары праглянуў анёл, які перамог дракона.
I вось, нарэшце, настаў вечар, калі мяне паклікалі да дырэктара. Ен коратка сказаў:
Заўтрг еь; ляціце.
Я стаяў і чакаў, калі ён дазволіць мне выйсці. Але, памаўчаўшы, ён дадаў:
— Інструкцыі добра ведаеце?
У той час маторьі былі далёка не такія надзейныя, як цяперашнія. Часта яны знянацку, без усялякага папярэджання аглушалі нас страшэнным грукатам раструшчанага посуду. I тады даеш штурвал ад сябе, каб скіраваць самалёт уніз, да скалістай гары Іспаніі, якая зусім не абяцае прытулку. «Калі матор сапсуецца ў гэтых мясцінах,— разважалі мы,— то самалёта, як бы ты ні намагаўся, ужо не ўратуеш». Але самалёт можна замяніць. Самае галоўнае было не ўрэзацца ў скалу. I нам пад пагрозай самага суровага пакарання забаранялася ляцець у гарыстых зонах вышэй хмар. У выпадку аварыі лётчык, ныраючы ў бялёсую кудзелю, саслепу можа натаўкнуцца на якую-небудзь горную вяршыню.
Вось чаму ў той вечар нетаропкі голас яшчэ раз нагадаў мне прадпісанне:
— Гэта вельмі шыкоўна — ляцець па компасу ў Іспаніі па-над суцэльнай воблачнасцю, гэта так элегантна, але...
I яшчэ павольней:
— Але памятайце: пад суцэльнай воблачнасцю — вечнасць...
I раптоўна гэты знітаваны, такі свойскі, спакойны свет, які разгортваецца перад табою, калі вырываешся з хмар, набывае для мяне невядомую раней якасць. Прыязнасць абарочваецца пасткай. Там, унізе, не тлум, не мітусня людзей, не шумны гарадскі транспарт, як можна было меркаваць, а бязмежная ціша, непарушны спакой. Гэтая белая смала стае для мяне мяжой паміж быццём і нябытам, вядомьім і неспасцігальным. I я пачынаю разумець, што любая з’ява выяўляе сваю сутнасць толькі праз веды, праз духоўную культуру, праз рамяство. Горцам таксама знаёмая суцэльная воблачнасць. Аднак яны не бачаць у ёй гэтай фантастычнай заслоны.
Калі я выйшаў з кабінета, мяне ахапіла нейкая дзіцячая гордасць. Нарэшце і я прыму на золку адказнасць за пасажыраў, за афрыканскую пошту. Але адначасна я быў і прыгнечаны. Мне здавалася, што я кепска падрыхтаваны. Іспанія была небагатая на прытулкі; я баяўся, што, калі мяне спасцігне аварыя, я не знайду