Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
I я ўжо не наракаю на слотны вецер. Чары майго рамяства разнасцежваюць перада мною свет, дзе гадзіны праз дзве я твар у твар сутыкнуся з чорнымі драко-
намі і вяршынямі ў кароне сініх бліскавіц, дзе з надыходам ночы я вольны буду чытаць свой шлях па зорах.
Гэтак адбывалася наша баявое хрышчэнне, і мы адпраўляліся ў дарогу. Гэтыя падарожжы часцей за ўсё заканчваліся без прьігод. Мы спакойна, як прафесіянальныя плыўцы, ныралі ў глыбіні нашых уладанняў. Сёння яны добра асвоены. Лётчык, механік і радыст ужо не адпраўляюцца наўздагады, самалёт для іх — лабараторыя. Яны падначальваюцца гульні стрэлак прыбораў, а не зменам краявіду. На даляглядзе ў змроку ўзніклі горы, але цяпер яны перасталі ўжо быць гарамі. Цяпер гэта нябачныя сілы, набліжэнне якіх трэба вылічыць. Радыст пры святле лямпачкі засяроджана занатоўвае лічбы, механік робіць значкі на карце, і лётчык выпраўляе курс, калі горы аднесла ўбок, калі вяршыні, якія меркавалася абысці злева, раптам моўчкі, у таемнасці баявых прыгатаванняў развярнуліся проста перад ім.
А на зямлі дзяжурныя радысты, прыслухоўваючыся да голасу таварыша, усе разам засяроджана запісваюць у свае журналы: «Нуль гадзін сорак хвілін. Курс 230. На борце ўсё ў парадку».
Гэтак праводзіць палёт экіпаж сёння. Ен зусім не адчувае, што ён у руху. Ен, як у адкрытым моры ўначы, вельмі далёкі ад люб-якога арыенціра. Але маторы напаўняюць асветленую кабіну трымценнем, і яно зыначвае яе сутнасць. I прамінае час. I за гэтымі цыферблатамі, радыёлямпамі, стрэлкамі творыцца нейкая невідочная алхімія. Секунда па секундзе гэтыя патаемныя рухі, гэтыя прыглушаныя словы, гэтая пільнасць рыхтуюць цуд. I наступае час, калі лётчык можа ўпэўнена прыпасці да ветравога шкла. Вось яно, золата, якое ўзнікла з нічога: зіхаціць у кастрах пасадачнай пляцоўкі.
Але ж усе мы зведалі і такія палёты, калі за дзве гадзіны лёту да пасадачнай пляцоўкі ты, агорнуты нейкай асаблівай задуменнасцю, раптоўна адчуваеш гэткую сваю самотнасць, якую не змог бы адчуць і ў самым сэрцы Індыі і адкуль ужо не спадзяешся знайсці дарогу назад.
Так было з Мермозам, калі ён упершыню адольваў на гідраплане Паўднёвую Атлантыку і на зыходзе дня наблізіўся да Пот-а-Нуара. Некалькі хвілін перад ім
звіваліся і спляталіся хвасты трапічнага ўрагану тарнада, быццам узводзілася магутная сцяна, затым апусцілася цемра і паглынула ўсе гэтыя падрыхтаванні. А калі праз гадзіну ён пратачыўся пад хмары, то апынуўся ў нейкім фантастычным царстве.
Марскія смерчы, устойлівыя і з выгляду нерухомыя, цягнуліся ўгору, як чорныя калоны храма. Разбухлыя уверсе, яны падтрымлівалі нізкі змрочны купал буры, але праз разрывы ў купале падалі шырокія сувоі святла, між калонамі на халодных плітах мора ззяла поўня. I Мермоз, слізгаючы ад аднаго фарватэра святла да другога, абмінаючы гэтыя гіганцкія калоны, дзе, безумоўна, грозна ракатала ўздыбленае мора, чатыры гадзіны прабіраўся па месячных тонях да выхаду з гэтых бязлюдных руінаў храма. I гэтае відовішча было такое ашаламляльнае, што Мермоз, ужо вылецеўшы за межы Пот-а-Нуара, заўважыў, што ён нават не паспеў спалохацца.
Мне таксама помняцца такія моманты, калі апынаешся па-за межамі рэальнага свету: аднойчы радыёпеленгі, падаваныя сахарскімі пасадачнымі пляцоўкамі, былі памылковыя на працягу ўсёй ночы, і мы, мой радыст Неры і я, былі зусім збітыя з тропу. Нечакана ўнізе ў разрыве туману бліснула вада, я рэзка скіраваў да ўяўнага берага, але мы не маглі ведаць, як далёка заляцелі ў адкрытае мора.
Мы ўжо не былі ўпэўнены, што дабяромся да берага, бо магло не хапіць бензіну. Але і дасягнуўшы берага, трэба было яшчэ адшукаць пасадачную пляцоўку. А тут акурат і месяц пачаў заходзіць. Без паказчыкаў адхілення, ужо глухія, мы спакваля і слеплі. Поўня пагасала ў тумане, як бледная галавешка ў гурбе снегу. Неба над намі таксама зацягвалася хмарамі, і мы ляцелі паміж хмарамі і туманам, у нейкім цьмяным, мёртвым свеце.
Аэрадромы, якія адказвалі нам, не маглі паведаміць нам нашы каардынаты: «Не можам запеленгаваць... He можам запеленгаваць...»,— бо голас наш даходзіў да іх адусюль і ніадкуль.
I нечакана, калі нас ужо стала агортваць роспач, на даляглядзе злева ўспыхнула зіхоткая кропка. Бурная радасць ахапіла мяне. Неры падаўся да мяне, і я пачуў, што ён спявае! Гэта магла бьіць толькі пасадачная пляцоўка, гэта мог быць толькі яе маяк, бо ўначы ўся Сахара гасне і ператвараецца ў вялізны мёртвы
абшар. А тым часам агеньчык пагарэў трошкі і пагас. А мы ўзялі на яго курс — на зорку, якая была на даляглядзе і ўсяго на некалькі хвілін выглянула паміж хмарамі і посцілкай туману...
А потым сталі з’яўляцца іншыя агеньчыкі, і мы з глухой надзеяй бралі курс на кожную з гэтых іскрынак. I калі агеньчык не згасаў адразу, мы падвяргалі яго жыццёва неабходнай праверцы: «Бачым агонь,— перадаваў Неры пасадачнай пляцоўцы ў Сіснеросе,— тройчы пагасіце і запаліце маяк». Сіснерос гасіў і зноў запальваў свой маяк, але ўпарты агеньчык, за якім мы назіралі, не міргаў,— непадкупная зорка. He зважаючы на тое, што гаручае было на зыходзе, мы зноў і зноў пападаліся на залаты кручок, зноў і зноў быў ён для нас сапраўдным святлом маяка, сапраўднай пасадачнай пляцоўкай — і жыццём!.. Але нам зноў і зноў даводзілася мяняць зорку.
Цяпер мы адчувалі сябе блукальцамі ў міжпланетнай прасторы сярод сотні недасягальных планет у пошуках адной сапраўднай планеты, нашай планеты, той адзінай, дзе месціліся нашы звыклыя краявіды, нашы прыязныя дамы, наша пяшчота.
Тая адзіная планета... Я раскажу вам, што прыгадалася мне тады, хоць, мажліва, гэта і падасца вам дзіцячым наівам. Але і ў хвіліну небяспекі застаешся чалавекам з усімі чалавечымі турботамі, і мне хацелася піць, хацелася есці. Калі мы адшукаем Сіснерос, мы напоўнім нашы бакі гаручым і прадоўжым палёт і прахалодным досвіткам прызямлімся ў Касабланцы. Канец працы! Мы, Неры і я, пойдзем у горад. Там можна нагабаць невялічкія бістро, якія адчыняюцца на зары... Неры і я, мы ў поўнай бяспецы, пасмейваючыся з перажытай ночы, сядзем там за столік і закажам цёплыя булачкі і каву з малаком. Мы з Неры прымем гэты ранішні дарунак жыцця. Гэтак старая сялянка дасягае свайго Бога праз маляваны абразок, наіўны медальён, ружанец: нам трэба размаўляць самай звычайнай мовай, калі мы хочам быць пачуты сваімі. Уся радасць жыцця сканцэнтравалася для мяне ў гэтым першым духмяным гарачым глытку, у гэтай сумесі малака, кавы і хлеба, праз якую прычашчаешся да спакойных лугоў, экзатычных плантацый і жніўных палёў, праз якую прычашчаешся да ўсёй зямлі. Сярод гэтай процьмы зорак мелася ж недзе тая адна-адзіная.
якая, каб стаць блізкай нам, прыгатавала б нам на снеданне гэтую духмяную філіжанку.
Але неадольныя вёрсты пралеглі паміж нашай машынай і гэтай населенай планетай. Усе скарбы свету месціліся ў пьілінцы, згубленай у сузор’ях. I астролаг Неры, які сіліўся распазнаць яе, усё заклінаў і заклінаў зоры.
Раптам ён пхнуў мяне кулаком у плячо. На паперцы, пра якую папярэдзіў гэты тумак, я прачытаў: «Усё добра, я атрымаў цудоўную вестку». I я з трапятаннем сэрца чакаў, пакуль ён пісаў мне тыя паўдзесятка слоў, што павінны былі стаць нашым паратункам. Нарэшце я атрымаў яго, гэты дар неба.
Ен зыходзіў з Касабланкі, якую мы пакінулі напярэдадні вечарам. He перададзены своечасова, ён нечакана дагнаў нас, заблуканых у моры паміж туманам і хмарамі, праз дзве тысячы кіламетраў. Пасланне зыходзіла ад дзяржаўнага кантралёра аэрапорта ў Касабланцы. I я прачытаў: «Месье дэ Сент-Экзюперы, я вымушаны прасіць Парыж накласці на вас спагнанне: пры вылеце з Касабланкі вы развярнуліся занадта блізка ад ангараў». Гэта была праўда, я развярнуўся занадта блізка ад ангараў. Праўдай было і тое, што гэты чалавек з раздражненнем выконваў свае абавязкі. У канторы аэрапорта я пако^ліва выслухаў бы гэты папрок. Але там, дзе ён дапяў нас, ён быў не да месца. Недарэчна прагучаў ён сярод гэтых адзінокіх зор, над гэтым лежбішчам туману, над морам, якое дыхала пагрозай. Нам былі ўручаны нашы ўласныя лёсы, лёс пошты і лёс нашай машыны, мы ледзь выкручваліся, каб вьіжыць, а гэты чалавек вывяргаў на нас сваю дробязную злапомнасць. Але замест таго каб абурыцца, мы з Неры адчулі неспадзяваную бязмежную радасць. Тут гаспадарамі былі мы,— ён памог зрабіць нам гэтае адкрыццё. Значыць, ён, гэты капрал, так і не заўважыў на нашых рукавах нашывак, так і не заўважыў, што мы цяпер капітаны? Ен урываўся ў нашу замроенасць, калі мы ўтрапёна карагодзілі недзе ля Вялікай Мядзведзіцы ці ў сузор’і Стральца, і адзіным, што яшчэ здольна было ўсхваляваць нас у нашым становішчы, магла быць хіба толькі гэтая здрада поўні...
Абавязак планеты, з якой падаў голас гэты чалавек, безумоўны і адзіны абавязак яе быў — паведаміць нам дакладныя дадзеныя для вылічэння нашага месцазна-
ходжання сярод зор. А дадзеныя гэтыя аказаліся памылковымі. А пра ўсё астатняе ёй бы пакуль памаўчаць. I Неры напісаў мне: «Замест таго каб займацца глупствам, лепей прывялі б нас куды-небудзь...» «Яны» азначала для яго ўсе народы зямлі з іхнімі ўрадамі, сенатамі, арміямі і імператарамі. I, перачытваючы паведамленне гэтага недарэкі, які намерваўся расправіцца з намі, мы павярнулі на Меркурый.
Мы ўратаваліся зусім выпадкова і самым дзіўным чынам: страціўшы надзею даляцець да Сіснероса і прастуючы ў кірунку да берага, я вырашыў трымацца гэтага курсу датуль, пакуль хопіць гаручага. Такім чынам я аберагаў нейкі шанц на тое, што не ўпадзём у мора. На няшчасце, мае прывідныя здрадлівыя маякі завялі мяне богведама куды.
I, на няшчасце, густы туман, у які мы былі б змушаны ныраць ў поўнай слепаце, пакідаў нам няшмат шанцаў на шчаслівае прызямленне. Але я не меў выбару.
Сітуацыя была такая ясная, што я абыякава паціснуў плячыма, калі Неры перадаў мне вестку, якая гадзінай раней магла б выратаваць нас: «Сіснерос адважваецца вызначыць, дзе мы. Сіснерос мяркуе: прыблізна 216...» Сіснерос ужо не быў затоены ў цемры, Сіснерос, ужо чулы на дотык, быў недзе там, злева ад нас. Так, але ці далёка да яго? Мы з Неры параіліся. Надта позна. Мы абодва разумелі гэта. Ляцець на Сіснерос азначала б павялічыць нашу рызыку страціць бераг. I Неры адказаў: «Гаручага засталося ўсяго на гадзіну, трымаем курс 93».