Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Падыдзі сюды, galano,— сказаў стары чалавек.— Давай, падыходзь зноў.
Акула памкнула да марліна, і стары чалавек гваз-
дануў па ёй, калі тая ўжо закрыла пашчу. Ен лупануў з уся сілы, падняўшы дубінку як найвышэй. На гэты раз ён адчуў косць каля асновы мозгу і зноўку стукнуў па ёй. Акула ж, млява адарваўшы ад рыбіны кавалак мяса, слізганула ўніз.
Огары чалавек пільнаваў, калі акула выплыве, але ніводная не паказалася. Пасля ён угледзеў, як адна з іх кружыць ля паверхні. Плаўніка другой не было відаць.
«Я і не спадзяваўся забіць іх,— падумаў ён.— У свой час я здатны быў зрабіць гэта. Але моцна параніў абедзвюх, цяпер і яны пачуваюцца досыць кепска. Калі б я мог узяцца за дубінку аберуч, дык першую забіў бы напэўна. Нават цяпер»,— падумаў ён.
Яму не хацелася пазіраць на рыбіну. Ен ведаў, што аж палова яе знішчана. Сонца зайшло, пакуль ён змагаўся з акуламі.
— Хутка будзе цёмна,— сказаў ён.— I тады я павінен убачыць сполыск Гаваны. Калі я заплыў надта далёка на ўсход, то ўгледжу агні аднаго з новых пляжаў.
«Наўрад ці я зараз заплыў занадта далёка,— падумаў ён.— Спадзяюся, ніхто там асабліва не хвалюецца. Вядома, апроч хлопчыка. Але ведаю, ён упэўнены, што я вярнуся. Шмат якія дарослыя рыбакі будуць непакоіцца. I многія іншыя таксама,— дадаў ён у думках.— Я жыву ў добрым горадзе».
Ен быў не ў стане больш гутарыць з рыбінай, ані, занадта жудасна была тая абгрызена. Але ў галаву яму прыйшла думка, і ён сказаў:
— Напаловурыбіна! Або: рыбіна, як цябе звалі paHeft? Я шкадую, што забраўся гэтак далёка. Я не збярог цябе і зруйнаваны сам. Але за свой век мы забілі багата акул — ты і я, і мноства знявечылі. Колькі табе давялося ўходаць, старэча-рыбіна? Нездарма ж ты маеш гэтую піку на сваёй галаве.
Яму падабалася думаць пра марліна, як той расправіўся б з акулай, калі б вольна плаваў у моры. «Мне варта было адсячы ад яго дзюбу, каб ёю біцца з акуламі»,— падумаў ён. Але ж не было ні сякеркі, ні нажа.
«Калі б я што-небудзь меў ды патрапіў прымацаваць дзюбу да рукаяткі вясла, якая гэта была б зброя! Тады б мы пазмагаліся разам. А што ты будзеш рабіць, калі яны прыплывуць уначы? Што ж ты можаш рабіць?»
— Змагацца з імі,— адказаў ён.— Пакуль не сканаю.
Але ў тым змроку, калі не было ні сполыску, ні агнёў, адно вецер, што напінаў ветразь, безупынна і нязменна, яму раптам здалося, што ён памёр. Ен склаў рукі разам, прыціснуў далонь да далоні. Яны не былі мёртвыя, і ён мог адчуць боль жыцця, папросту сціскаючы і расціскаючы свае далоні. Ен прыхіліўся спінай да кармы і ўпэўніўся: ён не мёртвы. Ягоныя плечы сказалі яму пра гэта.
«Я маю прачытаць усе тыя малітвы, што паабяцаў, калі злаўлю рыбіну,— прыгадаў ён.— Але я занадта знясілены чытаць іх цяпер. Лепей вазьму мяшок ды акрыю плечьі».
Ен ляжаў на карме і стырнаваў, і ўсё глядзеў на неба: калі ж на ім з’явіцца водбліск агнёў? «У мяне засталася толькі яго палова,— падумаў ён.— Быць мо, мне пашанцуе і я прывязу пярэднюю частку рыбіны. Павінна ж мне хоць трохі пашанцаваць. He,— сказаў ён.— Ты зглуміў свой шанц, заплыўшы занадта далёка».
— Ды глупства,— запярэчыў ён уголас.— He драмі ды стырнуй сабе. Яшчэ, можа, уга як пашчасціць.
— Хацеў бы я купіць трохі гэтага шчасця, калі б дзе-небудзь прадавалі,— сказаў ён.
— Але за што я купіў бы яго? — спытаўся ён у сябе.— Ці змог бы я яго купіць за згублены гарпун і зламаны нож ды за пару недалужных паабдзіраных рук?
— Магло стацца, што ты купіў бы яго,— адказаў ён.— Ты намагаўся зрабіць гэта восемдзесят чатыры дні ў моры. I табе ледзь не прадалі яго.
«Не затлумлівай галаву лухтой,— падумаў ён.— Шчасце завітвае ў розных абліччах, і хто пазнае яго? I ўсё ж я набыў бы трошкі шчасця ў любым ягоным кшталце, заплаціўшы колькі трэба. А жадаў бы я ўбачыць сполыск ад агнёў,— падумаў ён.— Увогуле я жадаю надта многа чаго, але зараз менавіта гэтага». Ен пастараўся ўсесціся так, каб было найзручней стырнаваць, і, адчуўшы боль, уведаў, што ён не мёртвы.
Стары чалавек убачыў адбіты ў акіяне водбліск агнёў горада тады, калі было, пэўна, гадзін дзесяць вечара. Напачатку ледзьве прыкметны, як святло, што бывае на небе перад узыходам месяца, водбліск стаўся
пасля выразна бачны на паверхні акіяна, па якім вятрыска гнаў хвалі. Ен стырнаваў на гэтае зарыва і меркаваў, што неўзабаве будзе край плыні.
«Усё скончана,— думаў стары чалавек.— Праўдападобна, яны зноў нападуць на мяне. Але што проці іх можа зрабіць чалавек у цемрьі і без зброі? »
Скалелы, ён адчуваў сябе хворым, а ягоныя раны і найбольш натруджаныя часткі цела нылі на холадзе. «Усё ж я спадзяюся, што не давядзецца змагацца зноў,— падумаў ён.— Як я хачу спадзявацца на гэта!»
Але апоўначы ён змагаўся, хоць на гэты раз ведаў: змаганне бескарыснае. Яны з’явіліся гуртам, і ён мог угледзець толькі лініі, што крэслілі па вадзе плаўнікі, ды фосфарыстае свячэнне, якое сьіходзіла ад акул, калі яны накінуліся на рыбіну. Ен лупасіў тых па галовах і чуў, як іхнія сківіцы адсякаюць кавалкі мяса і як скаланаецца човен, калі акулы спадыспаду шматуюць рыбіну. Стары чалавек адчайна лупасіў па тым, што ён толькі адчуваў і чуў, але не бачьіў, і раптам тое штосьці схапіла дубінку, і больш яе не было.
Вырваўшы румпель са стырна, ён біў і цяў ім, трымаючы той аберуч, перыў акул зноў і зноў. Але яны падабраліся ўжо да носа лодкі, налятаючы на рыбіну то паасобку, то гурмой, ірвучы кавалкі мяса, і стары чалавек бачыў, як тыя кавалкі блішчалі ўнізе ў вадзе, калі акулы заварочваліся, каб рвануць сваю ахвяру яшчэ раз.
Нарэшце адна падплыла і ўсадзіла зубы ў галаву рыбіны, і стары чалавек падумаў: усё, па змаганні. Ен гваздануў румпелем туды, дзе акуліны зубы завязлі ў цвёрдай галаве марліна, не могучы тую пашкуматаць. Стары чалавек стукнуў раз, два і тры разы. Ен пачуў, як трэснуў румпель, і тады памкнуў наперад з расіпчэпленым дзяржальнам. Адчуўшы, як той працяў мяса акулы, і ведаючы вастрыню ягоную, старьі чалавек загнаў дзяржальна ў акулу ізноў. Тая, пакінуўшы рэшткі свае ахвяры, павалюхала ад чоўна. Гэта была апошняя акула з гурта, які прыходзіў. Больш ім не было чаго есці.
Стары чалавек з цяжкасцю дыхаў і адчуваў у роце дзіўную нейкую, з прысмакам медзі саладжавасць. На момант ён устрывожыўся, але саладжавасці гэтай было небагата.
Ен сплюнуў у акіян і сказаў:
— Ешце гэта, galanos, і хай вам трызніцца, што вы забілі чалавека.
9 Дж. Олдрыдж	257
Ен разумеў, што разбіты канчаткова і непапраўна, і пайшоў назад на карму. Уставіўшы ў адтуліну стырна няроўны зламаны канец румпеля, ён пераканаўся, што зможа больш-менш няблага кіраваць стырном. Стары чалавек акрыў мяшком плечы і ўзяў ранейшы курс. Зараз ён плыў лёгка, а ў галаве ягонай не было ані пачуццяў, ані думак. Нічога ўжо яго не абыходзіла, і ён вёў свой човен дадому, да прыстані, пільна і ўмела, як толькі мог. Уночы акулы накідваліся на шкілет, усё адно як прыбіралі са стала крошкі. Стары чалавек не зважаў ні на іх, ні на што яшчэ апрача стырнавання. Ен адно заўважыў, як лёгка і плаўна кіруе зараз човен, калі побач з ім няма вялізнага цяжару.
«Яна спраўная',— падумаў ён.— Цэлая і зусім не пашкоджаная, калі не лічыць румпеля. Але той няцяжка змяніць».
Стары чалавек адчуваў, што зараз ён усярэдзіне плыні, адсюль яму былі відаць агні паселішчаў уздоўж берага. Стары чалавек ведаў, дзе ён, адгэтуль было рукой падаць дадому.
«Вецер — вось хто наш сябра,— падумаў ён.— Часамі,— дадаў ён.— I вялікае мора з нашымі прыяцелямі і ворагамі, і пасцель. Пасцель будзе найвялікшай асалодай. Як лёгка пераможанаму,— падумаў ён.— Я ніколі не ведаў гэтага. I што ж цябе перамагло?» — задаў ён сабе пытанне.
— Ды нічога,— вымавіў ён уголас.— Проста я занадта далёка заплыў.
Калі ён заходзіў у маленькую бухту, агні на «Tapa­ce» ўжо не гарэлі, і ён ведаў: усе спяць. Вятрыска доўга набіраў сілу і цяперака моцна дзьмуў. Аднак у гавані было спакойна, і ён падплыў да малой лапіны галькі пад скаламі. Навокал не было нікога, каб яму дапамагчы, дык ён і павеславаў, як мага далей. Пасля ён выйшаў з лодкі ды прывязаў яе да скалы.
Стары чалавек выцягнуў мачту, скруціў ветразь і завязаў яго. Узваліўшы мачту на плечы, пачаў караскацца ўгору. Толькі тады ён уведаў усю глыбіню свае стомы. Стары чалавек прыпыніўся на момант і зірнуў назад, і ўбачыў у водбліску вулічнага святла вялізны хвост рыбіны, што ўздымаўся за кармой чоўна. Ен убачыў белую голую лінію ягонай хрыбетніцы, цёмную
1 Для старога чалавека човен — разумная істота жаночага роду.
масу галавы, з якой тырчала дзюба, усю галізну рэшты.
Стары чалавек стаў караскацца зноў, але каля вяршыні ўзгорка ўпаў і колькі часу ляжаў, з мачтай на плячы. Ен намагаўся ўстаць, але гэта было яму не па сіле, і ён сядзеў тамака, трымаючы мачту на плячы, ды пазіраў на дарогу. Кот шмыгнуў на далёкім схіле ўзгорка, спяшаючыся па нейкіх сваіх справах, стары чалавек паназіраў за ім. А потым вочы ягоныя глядзелі на дарогу.
Урэшце стары чалавек паклаў мачту на дол і ўстаў. Падняў мачту, узваліў на плячо і папхнуўся па дарозе ўгору. Ен мусіў пяць разоў сядаць аддыхвацца, пакуль дабраўся да свайго жытла.
У халупе ён прыставіў мачту да сцяны, у цемры адшукаў бутэльку з вадой і трохі глынуў з яе. Пасля ўлёгся на ложак. Стары чалавек нацягнуў коўдру на сябе і заснуў, лежачы тварам на газетах, выпрастаўшьі рукі далонямі ўгору.
Ен спаў, калі хлопчык зазірнуў раніцою ў дзверы. Дзьмула гэтак моцна, што на дрэйфуючьіх лодках' нельга было выходзіць у мора, і хлопчык позна спаў, а пасля прыйшоў, як і кожнае раніцы, у хаціну старога чалавека. Увачавідкі пераканаўшыся, што стары чалавек дыхае, хлопчык убачыў ягоныя рукі і заплакаў. Ен асцярожна выйшаў з халупы, каб прынесці старому чалавеку трохі кавы, і ўсю дарогу, ідучы, плакаў.
Багата рыбакоў стоўпілася вакол чоўна, разглядаючы тое, што было да яго прывязана. Адзін, закасаўшы порткі, залез у ваду і мераў шкілет кавалкам шнура.
Хлопчык не спусціўся ўніз. Ен пабываў там раней, і адзін з рыбакоў па ягонай просьбе глядзеў за лодкай.
— Як ён маецца? — нехта з гурту гукнуў хлопчыку.
— Спіць,— абазваўся той. Хлопчык не саромеўся, што людзі бачаць, як ён плача.— Хай ніхто яго не турбуе.
— Ейная даўжыня ад носа да хваста была васемнаццаць футаў,— апавясціў рыбак, які мераў шкілет.