Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Кожны крок наперад спакваля ўсё болей аддаляў нас ад звычак, засвоеных намі з такой цяжкасцю, і цяпер мы сапраўды эмігранты, якія яшчэ не стварылі сваёй айчыны.
Усе мы — маладыя дзікуны, якіх прыводзяць у захапленне новыя цацкі. Нашы палёты на самалётах не маюць іншага сэнсу. Самалёт паднімаецца ўсё вышэй, лётае ўсё хутчэй. Мы забываем, дзеля чаго мы змушваем яго ляцець хутчэй. Пакуль сам палёт бярэ верх над мэтай палёту. I гэтак усюды і ва ўсім. Салдат, які заваёўвае землі для імперыі, бачыць сэнс жыцця ў заваяваннях. Салдат з пагардай глядзіць на каланіста. Але ж ён дзеля таго і ваяваў, каб на заваяваных землях пасяліўся каланіст! У гарачцы нашых наступальных зрухаў мы прымусілі людзей служыць пракладванню чьігунак, збудаванню заводаў, свідраванню нафтавых шчылін. Мы трошкі забылі, што ўзводзім гэтыя збудаванні дзеля таго, каб яны служылі людзям. Наш настрой у час заваёвы бьіў настроем салдат. Але цяпер нам трэба стаць пасяленцамі. Нам трэба абжыць гэты новы дом, які яшчэ не мае свайго завершанага
аблічча. Для адных ісціна заключалася ў тым, каб будаваць, для іншых яна цяпер — каб абжываць.
Безумоўна, дом наш паступова стане болей людскі. Сама па сабе машына чым болей дасканаліцца, тым болей засланяецца тою роллю, якую яна прызвана выконваць. Здаецца, што ўсе намаганні чалавека ў прамысловасці, усе яго разлікі, усе яго бяссонныя ночы над чарцяжамі імкнуцца толькі да аднаго — да прастаты, як, да прыкладу, спатрэбіўся вопыт шматлікіх пакаленняў, каб з цягам выявіць лінію калоны, корпуса карабля ці фюзеляжа самалёта і надаць ёй беззаганную чысціню лініі грудзей ці пляча. Здаецца, што праца інжынераў, чарцёжнікаў, калькулятараў у канструктарскіх бюро толькі ў тым і заключаецца, каб глянцаваць і згладжваць, спрашчаць вось гэты стык, ураўнаважваць вось гэтае крыло датуль, пакуль яно перастане кідацца ў вочы, калі ўжо убачыш не крыло, прымацаванае да фюзеляжа, а нейкую цудоўна разгорнутую форму, нарэшце, пазбаўленую сваёй абалонкі, нейкае адвольнае, цудадзейна знітаванае адзінства,— адзінства паэмы. Здаецца, што дасканаласць дасягаецца не тады, калі няма ўжо чаго дадаць, а тады, калі няма чаго адкінуць. У канцы свайго развіцця машына амаль перастае быць машынай.
Дасканаласць вынаходніцтва, такім чынам, мяжуе з адсутнасцю вынаходніцтва. Цудоўна, што тэхнічная прылада паступова пазбаўляецца сваёй відавочнай механічнасці і рэч паўстае перад намі ў такім натуральным выглядзе, як адшліфаваная морам галька. Цудоўна і тое, што з цягам карыстання машына паступова прымушае забыцца пра яе.
Некалі мы мелі справу з вельмі складаным механізмам. Але сёння мы забываемся, што матор круціцца. Ен, нарэіпце, стаў адпавядаць сваёй функцыі, якая заключаецца ў тым, каб круціцца, гэтак, як сэрца — б’ецца, а мы ўжо не звяртаем на яго ўвагі. Гэтая ўвага ўжо не паглынаецца прыладай. Вызваліўшыся ад прылады, але пры яе пасрэдніцтве, мы зноў набываем усё тую ж вечную прыроду — прыроду садоўніка, мараходца і паэта.
3 вадою ж, з паветрам жа мае справу лётчык, калі адрываецца ад зямлі. Калі маторы запушчаны, калі машына ўжо плужыць мора, гандола яго адзываецца, быццам гонг, на ўдары хваль, і пілот усім целам адчу-
вае гэтае напружанае трымценне. Ен адчувае, як гідраплан, набіраючы хуткасць, з кожнай новай секундай усё пакорлівей перадае яму ўладу над сабой. Ен адчувае, як у гэтых пятнаццаці тонах металу выспявае дазвол яму на ўзлёт. Лётчык кладзе рукі на рычагі кіравання, і паступова, нетаропка яго нішчымныя далоні прымаюць гэтую ўладу як дар. Ен завалодвае гэтым дарам, і металёвыя органы сістемы кіравання ператвараюцца ў вестуноў ягонай магутнасціКалі яна канчаткова саспее, тады адным рухам, плаўнейшым ад таго, якім падбіраецца плод, лётчык узнімае машыну над водамі і вядзе яе ў нябёсы.
IV.	САМАЛЕТ I ПЛАНЕТА
1
Так, самалёт, машына, канечне, аднак і якая прылада пазнання! Гэта ён дазволіў нам адкрыць сапраўднае аблічча зямлі. Ну сапраўды, дарогі вякамі ашуквалі нас. Мы былі падобны на тую царыцу, якой захацелася аб’ехаць свае ўладанні і даведацца, ці шчасна жывецца людзям пад яе панаваннем. Каб ашукаць яе, яе палюбоўнікі паставілі ўздоўж дарогі, па якой яна ехала, некалькі вясёленькіх дэкарацый і нанялі за плату статыстаў, каб яны танцавалі там. I царыца нічога не ўбачыла ў сваім царстве, апрача той тоненькай пуцяводнай ніткі, яна так і не даведалася, што на падуладных ёй землях людзі паміралі з голаду і пракліналі яе.
Гэтаксама і мы брылі толькі па звілістых дарогах. А яны пазбягаюць бясплодных земляў, скалаў, пяскоў, яны служаць толькі патрэбам чалавека і бягуць ад крыніцы да крыніцы. Яны вядуць сялян ад свірнаў да пшанічных палёў, на парозе хлявоў сустракаюць яшчэ заспаны статак і на досвітку адводзяць яго ў сакоўныя мурожныя лугі. Яны злучаюць адно сяло з другім, бо з аднаго ў другое маладыя людзі ходзяць шукаць сабе пару. А калі якая-кольвечы дарога і адважваецца перасекчы пустыню, то яна ідзе на сотні хітрыкаў, толькі каб дабрацца да якога-небудзь аазіса.
Вось так, ашуканыя іхняй ухілістасцю, іхнімі шматлікімі паблажлівымі падманкамі, сустракаючы ў сваіх вандраваннях столькі плодных зямель, садоў, лугоў, мы доўга прыхарошвалі воблік нашай турмы. Вільготнай і лагоднай лічылі мы нашу планету.
Але жыццё наша пасуровела, мы зрабілі рашучы крок наперад. 3 дапамогай самалёта мы спасціглі прамую лінію. Як толькі мы адарваліся ад зямлі, мы пакінулі гэтыя дарогі, што прыпадаюць да крынічак і хлявоў ці віюцца ад горада да горада. Выбаўленыя цяпер з салодкага рабства, незалежныя ад крыніц, мы бяром курс на нашы няблізкія мэты. I толькі цяпер, з вышыні прамалінейнага палёту, мы адкрываем сапраўдны падзоркавы свет, засілле скалаў, пяскоў і солі, дзе сям-там, быццам жменька моху на руінах, асмельваецца закрасаваць жыццё.
I вось мы ўжо можам стаць фізікамі, біёлагамі, можам вывучаць парасткі цывілізацый — хараство запаведных далін, якія дзе-нідзе, нібы сады, раскошна цвітуць там, дзе ім спагадае клімат. Нашы ілюмінатары — нашы вучэбныя дапаможнікі, і вось мы ўжо можам бачыць чалавека па яго месцы ў сусвеце. I вось мы ўжо можам наноў перачытаць нашу гісторыю.
2
Калі ляціш да Магеланавага праліва, трошкі паўднёвей Рыа-Гальегас бачыш застылую лаву вулканічнага паходжання. Гэтыя пракаветныя рэшткі дваццаціметровай тоўшчай налягаюць на раўніну. Потым натыкаешся яшчэ на адно такое вывяржэнне, і яшчэ на адно, а потым ідуць горбікі і бугры вышынёй у дзвесце метраў, і кожны з іх зеўрыцца ўласным кратэрам. Ніякага табе ганарлівага Везувія: на раўніне акуратна раскладзены жэрлы гаўбіц.
Але цяпер тут пануе мір і цішыня. Дзіўным і недарэчным выглядае гэты спакой уздыбленай зямлі, дзе некалі тысячы вулканаў пляваліся агнём, падавалі адзін аднаму галасы сваімі аграмаднымі падземнымі арганамі. А цяпер пралятаеш над гэтай навекі анямелай зямлёй, аздобленай істужкамі чорных леднікоў.
Але трошкі далей болей старажытныя вулканы ўжо ўкрыты залатавай посцілкай муравы. Сям-там у кратэры, зусім як кветка ў старым вазоне, расце дрэ-
ва. У суцемкавым святле раўніна выглядае раскошна, нібы дагледжаны парк з падстрыжанай травой, і толькі ледзь прыкметна ўзнімаецца вакол гіганцкіх зяпаў. Стрымгалоў уцякае каза, узлятае птушка, жыццё прыняло ў свае ўладанні новую планету, нябеснае цела нарэшце пакрылася плоднай плоццю зямлі.
А перад самай Пунта Арэнас знікаюць і апошнія кратэры. Крывыя лініі вулканаў зліваюцца пад агульнай травяной коўдрай: цяпер яны — сама пакорлівасць. Кожная шчылінка зацыравана пяшчотным плюшам, Зямля роўная, адхоны спадзістыя, і забываешся пра іх паходжанне. Мурожная зеляніна сцірае з пагоркаў усе змрочныя сляды.
I вось нарэшце горад, самы паўднёвы горад у свеце, выпадковая жменька глебы між вулканічнымі лавамі і паўднёвымі леднікамі. Тут, побач з чорнаю плынню лавы, асабліва востра адчуваецца, што гэта за цуд — чалавек! Неверагодная ўдача! Богведама чаго гэты вандроўнік забрыў у сады, якія нібы толькі яго і чакалі, у сады, дзе жыццё, магчыма, такі кароткі прамежак часу — усяго адну геалагічную эпоху, усяго адзін блаславёны дзень — мімалётнае свята сярод бясконцых будняў.
Я прызямліўся ў ціхі, пяшчотны вечар. Пунта Арэнас! Я прыпіраюся плячыма да камянёў фантана і гляджу на дзяўчат. Яны цудоўныя, і за два крокі ад іх яшчэ вастрэй адчуваеш: неспасцігальная істота чалавек. У нашым свеце, дзе ўсё жывое так хораша горнецца да сабе падобнага, дзе нават кветкі пад подыхам ветру перамешваюцца з іншымі кветкамі, дзе лебедзю знаёмы ўсе лебедзі, адны толькі людзі замуроўваюцца ў адзіноце.
Як аддаляе нас адзін ад аднаго наш унутраны свет! Паміж мною і гэтай дзяўчынай стаяць яе лятункі — як жа адолець такую перашкоду? Што я магу ведаць пра дзяўчыну, якая нетаропка вяртаецца дадому, гледзячы сабе пад ногі і ўсміхаючыся сабе самой, перапоўненая марамі і жаданымі мроямі? 3 нявыказаных думак, са слоў і маўчання свайго каханага яна здолела стварыць уласнае царства, дзе пануе толькі ён, а ўсе астатнія для яе цяпер — проста варвары. Яна за два крокі ад мяне, але яна ўся ў сваёй таямні-
цы, у сваіх пачуваннях, у спеўным водгуллі сваіх успамінаў, і ад гэтага яна так далёка ад мяне, нібыта мы жывём на розных планетах. Толькі ўчора народжаная вулканамі, зялёнымі лугамі ці салёнай прорвай марскою — сёння яна ўжо амаль багіня.
Пунта Арэнас! Я прыпіраюся плячыма да камянёў фантана. Падыходзяць бабулі, бяруць ваду, іхняя доля — цяжкая праца прыслугі; толькі гэта і адкрыецца мне ў іхнім лёсе. Прыхілілася галавой да сцяны і моўчкі плача дзіця; толькі гэта я пра яго і запомню: слаўнае, навек несуцешнае хлапчанё. Я тут чужы. Я анічога пра іх не ведаю. Мне няма доступу ў іхнія ўладанні.
На якой маленечкай сцэнцы разыгрываецца гэты гіганцкі спектакль чалавечых радасцей, нянавісцей, сяброўстваў! Адкуль бярэцца ў людзей гэтае пачуццё вечнасці, калі яны, рызыканты, сёння стаяць на яшчэ цёплай лаве, а ім пагражаюць ужо заўтрашнія пяскі, пагражаюць снягі? Іх жа цывілізацыя — толькі кволая аздоба: загаворыць вулкан, нахлыне мора, дыхне пясчаная бура — і яны знікнуць без следу.
Гэты горад, відаць, раскінуўся на шчодрай зямлі, мяркуюць, што слой глебы тут глыбокі, як у правінцыі Бос1. Людзі забываюць, што жыццё і тут і ўсюды — гэта раскоша і што нідзе няма дастаткова трывалага грунту пад нагой чалавека. I доказам гэтаму — адно вядомае мне азярцо за дзесяць кіламетраў ад Пунта Арэнас. Акаймаванае каравымі дрэўцамі і нізкімі хацінкамі, не возера, а мізэрная лужына пасярод сялянскага падворка, дый годзе,— яно богведама чаму падвержана прылівам і адлівам. Усё вакол так мірна і звычайна, палымнеюць кусты руж, бавяцца дзеці, a яно слухмяна падначалена нейкім іншым законам, і ні ўдзень ні ўначы не замірае яго размеранае дыханне. Пад соннай роўняддзю вады, пад адзіным рассохлым чоўнам нястомна шчыруе месяцавая энергія. Чорнае прадонне азярка жыве адным жыццём з морам. Навокал да самага Магеланавага праліва пад лёгкаю посцілкай травы і кветак усё так дзіўна ўзаемазвязана і ўзаемазалежна. I вось — горад, ён, здаецпа, надзейна