Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Так, калі ты спатыкаўся, ты мусіў як мага хутчэй падняцца, каб не закачанець. Сцюжа ўсё болей і болей скоўвала цябе, і калі ты дазваляў сабе хоць адну лішнюю хвіліну адпачынку, то, упаўшы, ты быў змушаны доўга варушыць сваімі заледзянелымі мускуламі, перш чым мог падняцца.
Але ты не паддаваўся спакуслівай слабасці«У снезе страчваеш усялякае пачуццё самазахавання,— казаў ты мне.— Пасля ідзеш двое, трое, чацвёра сутак і ўжо не хочаш анічога на свеце, толькі спаць. Я прагнуў спаць. Але я казаў сабе: «Калі мая жонка верыць, што я жывы, яна верыць, што я іду. I таварышы вераць, што я іду. Усе яны вераць у мяне. I я проста нягоднік буду, калі спынюся!»
I ты ішоў, і вастрыём сцізорыка мусіў штодня ўсё глыбей разрэзваць свае башмакі, у якія ўжо не ўмя-
шчаліся твае разбухлыя абмарожаныя ногі.
Я пачуў ад цябе дзіўнае прызнанне:
— Ведаеш, ужо на другі дзень самае цяжкае было для мяне — забараніць сабе думаць. Я вельмі пакутаваў, і ад гэтага маё становішча было надта безнадзейнае. Каб мець адвагу ісці, я павінен быў не ўдумвацца ў яго. На няшчасце, я не дужа патрапляў кантраляваць свае мазгі, яны працавалі, як турбіна. Але я яшчэ быў здольны кіраваць сваім уяўленнем. Я падкідваў яму які-небудзь фільм альбо кнігу. I ўва мне тут жа раскручваліся падзеі фільма альбо кнігі. Але потым мае думкі ўсё роўна вярталіся да явы. Непазбежна. Тады я прымушаў сябе ўспамінаць што-небудзь іншае...
I ўсё-такі адзін раз, калі ты ўпаў, распластаўся ніцма на снезе, ты не стаў паднімацца. Ты быў падобны на баксёра, які атрымаў накдаўн і слухае, як у варожай прасторы адна за адной адлічваюцца секунды, аж да апошняй, дзесятай, якая абскарджанню ўжо не падлягае.
— Я зрабіў усё, што мог, і не меў ні шматка надзеі, навошта было доўжыць гэтае катаванне?
Табе дастаткова было заплюшчыць вочы, каб набыць спакой у гэтым свеце. Каб сцерці са свайго свету скалы, леднікі, снягі. Толькі змружыць гэтыя цудадзейныя павекі і не мець болей ані ўдараў, ні кулянняў, ні зраненага цела, ні пяклівага марозу, ні гэтага грузу жыцця, які цягнеш, як вол — невымерна цяжкую калымагу. I ты ўжо адчуў, як холад атрутай разліваецца па ўсім целе і, нібы морфій, поўніць цябе асалодай. Тваё жыццё прытаілася там, глыбока ўнутры. Свядомасць спакваля пакідала аддаленыя куточкі гэтага цела, якое, нібы звер, да адвалу накормлены пакутамі, цяпер пачынала ўжо набываць абыякавасць мармуру.
Прыціхлі нават твае згрызоты сумлення. Нашы воклічы ўжо не дападалі да цябе, ці, дакладней, яны гучалі, як у сне. I ў сне ты адгукаўся, ты, шчаслівы, уяўна крочыў нам насустрач лёгкімі бязважкімі крокамі, і перад табой ужо разнасцежваліся жаданыя прасторы раўнін. 3 якой лёгкасцю ляцеў ты ў свет, які раптам стаў для цябе такі зваблівы! Гіёмэ, скнара, ты намерыўся адабраць у нас радасць свайго вяртання!
3 глыбіні тваёй свядомасці ўсплылі згрызоты сумлення. У забыццё раптоўна ўварвалася цвярозая думка.
— Я падумаў пра жонку. Мой страхавы поліс пазбавіў бы яе ад галечы. Так, але поліс...
У выпадку, калі застрахаваны прападае без BeeTax, па закону ён лічыцца мёртвым толькі праз чатыры гады. Гэтая акалічнасць маланкай прабліснула ў табе і сцерла ўсе астатнія прывіды. Ты ляжаў ніцма на крутым снежным схіле. Надыдзе вясна, і тваё цела будзе разам з граззю змыта ў нейкую расколіну, якіх у Андах тысячы. Ты ведаў гэта. Але ты ведаў яшчэ і тое, што за паўсотні метраў ад цябе ўздымаецца скала.
— I я падумаў: калі я ўстану, то, можа, яшчэ дабяруся да яе. I калі я прыціснуся целам да камення, то мяне знойдуць тут яшчэ летам.
I ты ўстаў, і брыў яшчэ дзве ночы і тры дні.
Але ты ўжо і не спадзяваўся зайсці далёка.
— Па шматлікіх прыкметах я прадбачыў канец. Ну вось прыклад. Я стараўся спыняцца толькі праз дзве гадзіны хады, каб трошкі больш разрэзаць башмак, пацерці снегам разбухлыя ногі ці проста каб даць пярэдых сэрцу. Але ў апошнія дні я пачаў траціць памяць. Было, адыду даволі далёка ад месца адпачынку, а потым спахапляюся: зноў я нешта забыў-такі! Спачатку забыў пальчатку, і гэта ў такую сцюжу! Паклаў яе каля сябе і, не падабраўшы, пайшоў далей. Потым забыў гадзіннік. Затым сцізорык. Пасля компас. Што ні супынак — усё нейкая страта...
— Ратуе толькі крок наперад. Яшчэ адзін крок... Усё пачынаецца з кроку наперад...
— Клянуся, я такое здолеў, што ніводнай бестыі не пад сілу.
Зноў прыгадваюцца мне гэтыя словы,— я не ведаю нічога высакародней, гэтыя словы выяўляюць у чалавеку Чалавека, яны ўзвышаюць яго, сцвярджаюць яго сапраўднае месца ў свеце. Тьі засынаў, твая свядомасць нарэшце выключалася, але з тваім абуджэннем яна зноў уваскрасала ў тваім зрубцаваным, высахлым, абвугленым целе, каб зноў запанаваць над ім. Дык, значыць, цела — гэта ўсяго толькі някепская прылада, толькі слуга. Але ты ўмеў выказаць сваю гордасць гэтай някепскай прыладай, Гіёмэ.
— Разумееш... у мяне ж не было чаго есці, і на трэція суткі хады... маё сэрца пачувалася не надта добра... I вось аднойчы караскаюся я па амаль вертыкальным схіле,— пада мной урвішча, прорва, выбі-
ваю ў снезе ямкі, каб уперціся кулакамі і падцягнуцца — і тут сэрца церпіць аварыю. To сціхне, то зноў заб’ецца. Ды няўпэўнена, няроўна. Адчуваю — памарудзь яно яшчэ секунду — і я сарвуся. Заміраю і слухаю яго, слухаю. Ніколі, чуеш, ніколі ў самалёце я не адчуваў сябе такім залежным ад матора, як за гэтыя некалькі імгненняў адчуў залежнасць ад свайго сэрца. Я ўгаворваю яго: «Ну, яшчэ адно намаганне! Пастарайся яшчэ...» Але сэрца аказалася што трэба! Павагалася, павагалася трошкі, потым зноў застукала роўна... Каб ты ведаў, як я ім ганарыўся!
Задыхаючыся, ты нарэшце засынаў. А я сядзеў там, у Мендосе, ля тваёй пасцелі і думаў: калі б з Гіёмэ загаварылі пра яго мужнасць, ён толькі паціснуў бы плячыма. Але і ўсхваляць ягоную сціпласць было б маной. Ен вышэй гэтай пасрэднай вартасці. А пацісне плячыма таму, што ўмудроны вопытам. Ен ведае: людзі, якіх спасцігла катастрофа, ужо не баяцца. Людзей страшыць толькі невядомасць. А калі чалавек сутыкаецца з небяспекай твар у твар, яна перастае быць несвядомасцю. Асабліва ж калі сустракаеш яе з такой цвярозай засяроджанасцю. Мужнасць Гіёмэ гэта перш за ўсё праяўленне ягонай сумленнасці.
Ягоная сапраўдная годнасць зусім не ў гэтым. Яго веліч — у адчуванні адказнасці. У адказнасці за самога сябе, за пошту, за надзеі таварышаў. Ен трымае ў сваіх руках і іхняе гора, і іхнюю радасць. Ен у адказнасці за ўсё, што ствараецца там, сярод жывых, у стварэнні чаго павінен прыняць удзел і ён. Ен у адказе за лёс чалавецтва — бо ён залежыць і ад яго працы.
Ен з тых шырокіх натур, якія, падобна вялікім аазісам, здольны шмат што ўмясціць і даць прытулак у сваёй засені. Быць чалавекам якраз і азначае быць адказным за ўсё на свеце. Гарэць ад сораму за галечу, хоць мо яна і не па тваёй віне. Ганарыцца перамогай, якую атрымалі таварышы. Адчуваць, закладваючы ў фундамент камень, што ты памагаеш будаваць свет.
Гэткіх людзей часам блытаюць з тарэадорамі ці ігракамі. Ухваляюць іх пагарду да смерці. А мне чхаць на пагарджанне смерцю. Калі карані яго не ва ўсведамленні адказнасці, то гэта ўсяго толькі адмета духоўнай беднасці альбо занадтай палкасці маладзёнаў. Мне прыгадваецца адзін юны самазабойца. He
ведаю ўжо, якая няшчасная любоў штурхнула яго на гэта, але ён акуратна выпусціў сабе кулю ў сэрца. He ведаю, пад якога літаратурнага героя падстройваўся ён, нацягваючы перад гэтым белыя пальчаткі, але помню — ад гэтага вартага жалю тэатральнага жэсту на мяне павеяла не высакароднасцю, а галечай. Так, за гэтымі прывабнымі рысамі твару, у галаве, дзе павінен быў мясціцца чалавечы розум, не мелася нічога, анічога. Толькі воблік нейкай дурнічкі, якіх на свеце процьма.
У роздуме над гэтым незайздросным лёсам мне прыгадалася іншая смерць, сапраўды вартая чалавека. Смерць аднаго садоўніка, які казаў мне:
— Ведаеце... часам, было, капаю,— а сам потам абліваюся. Рэўматызм дапякае, ногі баляць, кляну, было, гэтую катаргу на чым свет стаіць. А цяпер, здаецца, капаўся б і капаўся б у зямлі. Гэта такі цудоўны занятак! Тады так вольна дыхаецца! I хто ж гэта цяпер будзе падстрыгаць мае дрэвы?
Ен пакідаў уробленую зямлю. Уробленую планету. Ен быў звязаны любоўю з усімі палямі і садамі, з усімі дрэвамі нашай зямлі. Вось хто высакародны чалавек, шчодры, вялікі чалавек! Вось хто, падобна Гіёмэ, сапраўды мужны чалавек, таму што ён змагаўся са смерцю ў імя Стваральніцтва.
III.	САМАЛЕТ
He гэта важна, Гіёмэ, што тваё рамяство прымушае цябе дзень і ноч назіраць за прыборамі, падтрымліваць раўнавагу па гіраскопах, услухоўвацца ў дыханне матораў, абапірацца на пятнаццаць тон металу: задачы, якія ўзнікаюць перад табой, гэта, урэшце,— задачы агульначалавечыя, пагэтаму ты ў сваёй аснове непасрэдна датычны да высакароднасці горца. Ты не горш ад паэта ўмееш цешыцца ранішняй зарой. Як часта ў прорве нялёгкіх начэй ты прагнуў, каб там, далёка на ўсходзе, над чорнымі нетрамі зямлі ўзнік першы слабы пробліск, першы сноп святла. Здаралася, ты ўжо рыхтаваўся да смерці, але ў мораку паволі прабівалася гэтая дзівосная крынічка — і вяртала табе жыццё.
Карыстанне мудрагелістым начыннем не ператварыла цябе ў сухога тэхнара. Мне здаецца, тыя, каго
жахае імклівы тэхнічны прагрэс, проста блытаюць мэту і сродак. Сапраўды, той, хто дамагаецца адзіна матэрыяльнага дастатку, не пажынае нічога, дзеля чаго варта жыць. Але машына — не мэта. Самалёт — не мэта: ён прылада. Гэткая ж прылада, як плуг.
Калі нам здаецца, быццам машына вядзе чалавека ў прорву, то гэта, магчыма, таму, што мы пакуль яшчэ не можам ацаніць такія бліскавічныя перамены, якія выпалі нам на долю. Што значыць стагоддзе гісторыі машыны ў параўнанні з дзвюма сотнямі тысяч гадоў гісторьіі чалавека? Мы з цяжкасцю ўжываемся ў сучасны краявід шахтаў і электрастанцый. Мы толькі пачынаем абжываць гэты новы дом, які яшчэ нават не закончылі будаваць. Так імгненна ўсё зыначылася вакол нас: чалавечыя адносіны, умовы працьі, звычаі. Нават сама наша псіхалогія карэнным чынам змянілася. Паняцці разлукі, адсутнасці, адлегласці, вяртання ўжо не месцяць у сабе ранейшай сутнасці, хоць словы засталіся і тыя ж самыя. Каб спасцігнуць цяперашні свет, мы карыстаемся мовай, якая адпавядала свету ўчарашняму. I нам здаецца, што некалі жыццё лепей адпавядала нашай натуры, але гэта адзіна таму, што яно лепей адпавядае нашай мове.