Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
Яго доўга ўсе звалі Чэмпіёнам, а ўвесну быў матч у адказ. Але няшмат грошай ставілася на кон, і ён лёгка выйграў матч, бо падарваў у негра з Сьенфуэгаса веру ва ўласныя сілы ў першым паядынку. Пасля ён правёў яшчэ пару матчаў, а потым — ніводнага. Ен вырашыў,
Чэмпіён (ісп.).
што здольны адужаць любога, калі моцна захоча, але гэта шкодна для ягонай правай рукі, якою ён ловіць рыбу. Ен правёў колькі пробных матчаў, дужаючыся левай. Аднак левая рука заўсёды была здрадніцкаю і ніколі не выконвала ягоных загадаў, і таму ён не даваў ёй веры.
«Сонца добра выпаліць ейную хваробу,— падумаў ён.— Яна не павінна больш дранцвець, хіба што ўначы будзе занадта холадна. Хацеў бы я ведаць, што прынясе гэтая ноч».
Самалёт праляцеў над галавой на сваім шляху у Майамі, і ён бачыў, як ягоньі цень спудзіў чароды лятучых рыб і тыя шуганулі ўгору.
— Калі гэтулькі лятучай рыбы, дык тут павінен быць дэльфін,— сказаў ён і налёг на шнур, каб уведаць, ці нельга трохі падцягнуць рыбіну. Але не, ад напятага — глядзі, каб не парваўся,— шнура ажно адскоквалі кроплі. Лодка паволі кіравала наперад, і ён назіраў за самалётам, пакуль той не знік з поля зроку.
«Відочна, у самалёце дужа нязвыкла,— падумаў стары чалавек.— Цікава, як выглядае мора з такое высі? Яньі павінны добра бачыць рыбу, калі лётаюць не занадта высока. Я хацеў бы лётаць вельмі павольна на вышыні двухсот сажняў і выглядаць рыбу згары. Калі я хадзіў у мора лавіць чарапах, то забіраўся на салінг на вяршыню мачты і нават з той вышыні бачыў нямала. Дэльфіны адтуль зелянейшыя, і ты можаш бачьіць іхнія палосы і фіялетавыя плямы, і можаш бачыць увесь касяк, як яны плаваюць. Чаму гэта так, што ўсе борздыя рыбы з цёмных глыбіняў маюць фіялетавыя спіны і, зазвычай, фіялетавыя палосы або плямы? Дэльфін толькі здаецца зялёным, а ў сапраўднасці ён залацісты. Але калі ён прыходзіць карміцца, добра прагаладаўшыся, фіялетавыя палосы паказваюцца ў яго на баках, як у марліна. Ці гэта ад злосці, ці ад большай хуткасці яны выступаюць?»
Якраз перад тым, як сталася цёмна, а стары чалавек мінаў вялізную выспу саргасавых водарасцей, што ўздымаліся і калыхаліся ў светлым моры, як быццам акіян мілаваўся з некім пад жоўтаю коўдраю, невялічкі шнур ухапіў дэльфін. Ен убачыў яго, калі той скочыў у паветра, сапраўды залаты ў апошнім праменні сонца, выгінаючыся і шалёна матляючы плаўнікамі ў паветры. Дэльфін скочыў яшчэ раз, дэманструючы акрабатыку страху, і стары чалавек прабраўся назад на карму і,
скурчыўшыся, трымаючы вялікі шнур ўсёю праваю рукою, цягнуў дэльфіна леваю, наступаючы на штораз даўжэйшы шнур голаю леваю нагою. Калі рыба была ля самай кармы, вар’юючы, кідаючыся з боку ў бок, стары чалавек перагнуўся цераз карму, уцягнуў яе, зіхотка-залатую, з фіялетавымі плямамі, у лодку. Ейныя сківіцы сутаргава працавалі, яна кусала і кусала кручок, малоцячы дно чоўна доўгім пляскатым целам, хвастом і галавою, пакуль ён не агрэў яе па зіхатлівай залатой галаве і пакуль яна не ўздрыгнула і не супакоілася.
Стары чалавек зняў з кручка рыбу, насадзіў на яго другую сардзіну і закінуў шнур. Пасля ён паволі стаў прабірацца назад на нос. Ен памыў левую руку і выцер яе аб нагавіцы. Пасля пераклаў цяжкі шнур з правай рукі ў левую і памыў правую руку ў вадзё, назіраючы, як сонца апускалася ў акіян і з якім нахілам цягнуўся вялікі шнур.
— Ен плыве, як плыў,— сказаў стары чалавек. Але паназіраўшьі, як вада абцякае руку, заўважыў: рух лодкі стаў куды павольнейшы.
— Я звяжу два вёслы разам, упоперак кармы, і гэта замарудзіць вандроўку ўночы,— сказаў ён.— I яму, і мне пара адпачыць.
«Разумней будзе растрыбушыць дэльфіна трошкі пазней, каб зберагчы кроў у мясе,— падумаў ён.— Зраблю гэта пазней і тады ж звяжу вёслы, для тармажэння. Няхай марлін цешыцца спакоем, не варта яго асабліва турбаваць на заходзе. Заход сонца цяжкая часіна для рыб».
Ен высушыў руку, трымаючы яе ў паветры, пасля ўхапіў ёю шнур і, расслабіўшыся як мог, даў падцягнуць сябе наперад да борта, гэтак, што на саму лодку прыпадала цяпер напругі не менш, калі не болей, як на яго.
«Я вучуся як спраўляцца з такім клопатам,— падумаў ён.— Прынамсі, з гэтай часткай работы. I не забудзься яшчэ, што ён не еў з таго часу, як узяў прынаду, і што ён вялізны і яму трэба шмат ежы. А я з’еў цэлага баніта. Заўтра прымуся за дэльфіна. Ён зваў яго dorado. Мажліва, пакаштую ўжо тады, калі буду чысціць. Яго куды цяжэй есці, як баніта. Але ж лёгкага нічога няма».
— Як пачуваешся, рыба? — спытаўся ён уголас.— Я добра пачуваюся, і мая левая рука паздаравела, і я маю запас ежы на ноч і на дзень. Так што цягні лодку, рыба.	oqo
Ен не чуўся напраўду добра, боль ад шнура, які ўядаўся ў спіну, ужо быў не проста боль — ен нерамшоў у тупую ламоту, якой ён пабойваўся. «Але са мной здараліся горшыя рэчы,— думаўён.— Мая рука толькі трошкі парэзаная, а другая ўжо не здранцвелая. Ногі мае ў парадку. Апроч таго, цяпер у мяне ёсць перавага: я маю правізію».
Ужо сцямнела, у верасні па заходзе сонца цямнее хутка. Ен ляжаў, прыхінуўшыся да шэрых абшарпаных дошак лодкі, адпачываючы ад усёй сваёй стомы. Загарэліся першыя зоркі. Яму была невядома назва зоркі Рыгель, але ён бачыў яе і ведаў, што неўзабаве выйдуць і астатнія, і ён будзе з усімі сваімі далёкімі сябрамі.
— Марлін — таксама мой сябра,— сказаў ён усльіх.— Гэткага я ніколі не бачыў і не чуў, што ёсць такі. Але я павінен забіць яго. Добра яшчэ, што нам не трэба спрабаваць забіць зоры.
«Уяві, што было б, калі б чалавек штодня спрабаваў уходаць месяц,— падумаў ён.— Месяц жа не стаіць на месцы. А можаш сабе ўявіць, як чалавек штодня палюе на сонца? Мы нарадзіліся шчаслівыя»,— прыйшоў ён да высновы.
Потым яму стала шкада вялізную рыбіну, якая не мела чаго есці. Але яго рашучы намер даканаць марліна ніяк не паслабеў ад таго шкадавання. «Як багата людзей накорміць ён,— разважаў стары чалавек.— Але ці вартыя яны есці яго? Ну, безумоўна, не. Няма анікога, хто быў бы варты спажыць яго, гэтак ён сябе паводзіць, з такім пачуццём годнасці».
«Я не дужа разумею гэтыя рэчы,— падумаў ён.— Але добра, што нам не трэба намагацца забіць сонца або месяц, або зоркі. Досыць таго, што мы жывімся морам і вымаем дух з нашых праўдзівых сяброў.
А цяпер,— падумаў стары чалавек,— трэба вырашыць з тармажэннем. Яно мае свае хібы і свае вартасці. Я магу згубіць гэтулькі шнура, што згублю і марліна, калі той рване ад мяне, а тормаз — звязаныя адно з другім вёслы — будзе на месцы, і лодка згубіць усю сваю лёгкасць. Вядома, ейная лёгкасць доўжыць нашыя супольныя пакуты, але яна ж — зарука маёй бяспекі, бо ён здатны на вялізную хуткасць, якою яшчэ ніколі не карыстаўся. Што б там ні было, я павінен растрыбушыць дэльфіна, каб не сапсуўся, і трохі з’есці, каб захаваць сілу.
Зараз я адпачну яшчэ гадзінку, пагляджу, ці гэт-
кі ж ён моцны, што быў, і ці гэтак жа, як раней, плыве, a потым падамся на карму са сваім рупескам і цвёрда наважу, што рабіць. Тым часам я магу назіраць, як ён трымаецца і ці нямашака з ім якіх змен. Вёслы — добрая прыдумка, але зараз гуляць трэба з аглядкай! Гэта яшчэ рыба хоць куды, і я заўважыў, што кручок быў у куце рота, і рот быў шчыльна закрыты. Такой бяды той кручок. Голад — вось што яму дапякае, і тое, што супроць яго якаясьці незразумелая яму сіла. Спачывай зараз, старэча, а ён хай сабе працуе, пакуль твой чарод не прыйдзе».
Ен адпачываў, як яму здалося, гадзіны дзве. Месяц узышоў на небе позна, толькі па ім ён мог вызначыць час. Дый ці адпачываў ён узапраўды? Стары чалавек, як і раней, нёс на сваіх плячах няспынную цягу рыбы, але ён паклаў левую руку на планшыр лодкі і ўсё больш давяраўся лодцы самой, ейнаму супраціву рыбіне. «Як было б проста і добра, калі б я мог напяць шнур моцна,— падумаў ён.— Але калі марлін раптоўна толькі падасца ўбок, то парве яго. Я павінен змякчаць напругу шнура сваім целам і ў любы час быць гатовы адпусціць той абедзвюма рукамі».
— Але ты яшчэ не спаў, старэча,— сказаў ён уголас.— Гэта ж палова дня і ноч, і другі дзень, а ты яшчэ не спаў. Ты павінен вынайсці спосаб, як трохі паспаць, калі ён спакойна плыве. He сплючы, у галаве возьме і памутнее.
«Але галава ў мяне ясная,— падумаў ён.— Дужа ясная. Я такі ж ясны, як зоркі, а мы — радня'. I ўсё ж я павінен паспаць. Зоркі спяць, і месяц, і сонца спіць, і нават акіян спіць часам, у пэўныя дні, калі плынь замірае, калі ягоная паверхня гладзюсенькая.
Але не забудзься пра сон,— падумаў ён.— Трэба сябе змусіць, а пасля прыдумай штосьці простае і пэўнае наконт шнуроў. Ідзі назад і прыгатуй дэльфіна. Гэта занадта небяспечна: прьістасоўваць вёслы для тармажэння, калі ты павінен спаць».
— Я мог бы абысціся без сну,— сказаў ён сабе.— Але гэта было б задужа небяспечна. Ен рачкі стаў прабірацца назад на карму, намагаючыся не таргануць шнуром, які трымаў марлін. «Мажліва, яго самога зморвае сон,— падумаў стары чалавек. Але я не хачу, каб
Літаральна — браты.
ён адпачываў. Ен павінен цягнуць, пакуль не зойдзецца».
Зноў апынуўшыся на карме, стары чалавек павярнуўся гэтак, што адна яго левая рука вытрымлівала цяпер тое, што раней плечы, і правай рукой дастаў нож з похвы. Зоры зараз свяцілі зырка, ён выразна бачыў дэльфіна і ўсадзіў лязо нажа ў ягоную галаву, а пасля выцягнуў дэльфіна з-пад кармы. Прыціснуўшы адной нагой рыбу, не марудзячы, ён разрэзаў яе ад задняга праходу аж да кончыка ніжняй сківіцы. Потым адклаў нож і трыбушыў рыбу правай рукой, дачыста выбіраючы вантробы і вырываючы шчэлепы. Ен адчуў, што трымае ў руках цяжкі і слізкі страўнік, і расцяў яго. Унутры былі дзве лятучыя рыбы, свежыя і цвёрдыя. Ен паклаў іх побачкі, а трыбухі ды шчэлепы кінуў за карму. Яны патаналі, пакідаючы ў вадзе святлісты след. Рыба была халодная, струплявата шэра-белая ў зорным святле, і стары чалавек аблупіў адзін бок, прытрымліваючы правай нагой рыбіну галаву. Пасля перавярнуў рыбу і зняў скуру з другога боку, ды адрэзаў мяса з абодвух: ад галавы ажно да хваста.
Ен кінуў шкілет за борт і паглядзеў, ці хоць трохі не закруціцца вада. Але ўбачьіў толькі святло, запаленае яго павольным апусканнем. Тады ён павярнуўся і ўладкаваў дзвюх лятучых рыб усярэдзіне двух рыбных філе, а пасля, паклаўшы нож назад у похву, памалу дабіраўся назад на нос. Яго спіна была сагнутая ад цяжару шнура ўпоперак яе, а ў правай руцэ ён нёс рыбу.