Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— Ен узяў тунца,— сказаў стары чалавек.— Цяпер я дам яму як след наесціся.
Шнур, выслабаняючыся, слізгаў паміж ягонымі пальцамі, а тым часам ён, працягнуўшы ўніз левую руку, прымацаваў вольны канец двух запасных маткоў да пятлі пары маткоў наступнага шнура. Зараз ён быў гатовы. Ен меў у запасе тры маткі шнура па сорак сажняў даўжынёю апроч таго, які ён выкарыстоўваў.
— З’еш трохі больш,— сказаў ён.— Паеш напоўніцу. Паеш гэтак, каб вастрыё кручка трапіла табе ў cap­ita і забіла цябе. Усплыві добранька на паверхню, каб я ўсадзіў у цябе гарпун. Так. Ты гатова? Ты дастаткова доўга быў ля стала? Пара! — гучна вымавіў ён ды, моцна тузануўшы абедзвюма рукамі за шнур, падоўжыў яго на ярд, а тады падсякаў яшчэ і яшчэ раз, тузаючы шнур напераменку кожнай рукой з усёй сілаю рук і цела з ягонаю вагою.
Нічога не адбылося. Рыба спавольна плыла сабе, і стары чалавек ні на цалю не мог яе ўзняць. Ен цягнуў цераз плечы моцны, прызначаны для цяжкой рыбіны шнур, ажно той напяўся гэтак, што пацеркі вады адскоквалі ад яго. Потым шнур стаў паціху як бы сычэць у вадзе, а ён па-ранейшаму трымаў яго, упіраючыся ў лаўку, не нахіляючыся назад. Лодка пачала паволі ісці ў кірунку паўночнага захаду.
Рыба плыла далей, як і дагэтуль, і ён плыў разам з ёю па ціхай вадзе. Іншыя прынады былі па-ранейшаму ў вадзе, але ён не мог нічога зрабіць.
— Як шкада, што са мной няма хлопчыка,— услых сказаў стары чалавек.— Рыба цягне мяне на буксіры, і я ж як той бітэнг1. Можна было б прывязаць шнур да лодкі. Але ж марлін мог бы парваць яго. Я з усіх сіл мушу ўтрымліваць рыбіну і адпускаць шнур, калі гэта ■неабходна. Дзякуй Богу, што ён вандруе, а не шукае схову на глыбіні. Што я буду рабіць, калі ён усё ж надумае рушыць углыб, я не ведаю. Што я буду рабіць, калі ён дасць нырца ды спусціць дух, я не ведаю. Але зраблю нешта. Ёсць мноства рэчаў, якія я магу зрабіць.
Ен трымаў шнур, што аблягаў плечы, і сачыў за яго нахілам у вадзе і за лодкай, тая спакойна плыла на паўночны захад.
1 Слуп на палубе судна для ўтрымання буксірнага троса, якарнага каната і г. д.
«Гэта заб’е яго,— думаў стары чалавек.— Ен не зможа плысці гэтак заўжды». Але мінула чатыры гадзіны, а рыба плыла сабе, як і раней, у адкрытае мора і валакла за сабою лодку, а стары чалавек па-ранейшаму быў туга сцягнуты шнурам упоперак спіны.
— Я падчапіў яго на кручок апоўдні,— сказаў ён.— I я яго яшчэ не бачыў.
Ен надта рашуча ссунуў уніз свой саламяны капялюш перад тым, як зачапіў на кручок рыбіну, і цяпер той моцна муляў лоб. Смага мучыла таксама, і ён, апусціўшыся на калені, асцерагаючыся, каб незнарок не таргануць шнур, падабраўся, наколькі здолеў, да носа лодкі і адною рукою дацягнуўся да бутэлькі з вадой. Ен адаткнуў яе і крыху адпіў. Потым трохі адпачыў на носе. Ен аддыхваўся, седзячы на непастаўленай мачце са згорнутым ветразем,— толькі б вытрываць.
Потым ён паглядзеў цераз плячо назад і ўбачыў, што на даляглядзе не відаць сушы. «Не бяда,— падумаў ён.— Я заўсёды змагу прыплыць на водбліск агнёў Гаваны. Яшчэ дзве гадзіны да заходу сонца, і, мажліва, рыба якраз выплыве. А не, дык тады, як узыдзе месяц. Калі ж не выплыве і тады, то, можа, на ўсходзе сонца. Здранцвеласці няма, і я чуюся дужым. Гэта ў яго кручок у роце. Ну і рыба, як цягне шнур! Відаць, ён шчыльна заціснуў дрот сваім ротам'. Хацелася б на яго паглядзець адзін раз, каб ведаць, з кім я змагаюся».
Рыба плыла ўсю ноч і, наколькі ён мог меркаваць па зорах, не мяняла свайго кірунку. Стала холадна пасля таго, як сонца зайшло, пот на спіне, на руках і на яго старых нагах высах. Днём ён узяў мяшок, якім была накрыта бляшанка з прынадай, і разаслаў яго на сонцы сушыцца. Пасля, як сонца зайшло, ён завязаў мяшок на шыі, закінуўшы яго на спіну, ды асцярожна заправіў пад шнур, што быў на плячах, як бы падклаўшы туды падушку. Цяпер ён патрапіў гэтак прыхіліцца да носа лодкі, што стаў чуцца амаль няблага. Ягонае становішча было ў сапраўднасці, можа, крыху лепшае, як раней, але ён уважаў яго за нават і не кепскае.
«Я нічога не магу зрабіць з ім, а ён нічога не можа зрабіць са мной,— думаў ён.— Датуль, пакуль рыба вось так плыве».
Адзін раз стары чалавек устаў і памачыўся за борт
’ Для старога чалавека рыбіна, з якой ён змагаецца, сапернік, істота мужчынскага роду.
лодкі, ды паглядзеў на зоры, і праверыў свой курс. Шнур выглядаў як зіхатлівая палоска, што падала ў ваду проста з яго плячэй. Зараз яны рухаліся павольней, водбліск агнёў Гаваны быў не гэткі моцны, такім чынам ён зарыентаваўся, што плынь іх відочна нясе на ўсход. «Калі я згубіў бляск Гаваны, значыцца, мы больш падаліся на ўсход,— падумаў ён.— Бо, калі б рыба не збочыла са свайго курсу, бачыў бы яго яптч» шмат гадзін. Цікава было б даведацца, як там бейсбол, як сёння згулялі ў вышэйшых лігах,— падумаў ён.— Гэта надзіва лёгка было б зрабіць, маючы радыё». Пасля ён загадаў сабе: заўсёды думай пра справу. Думай пра тое, што робіш. He забівай галаву ніякім глупствам.
Потым сказаў уголас:
— Шкада, што са мною няма хлопчыка. Ён дапамагаў бы мне і глядзеў на гэта сам.
«Ніхто не павінен быць адзін у старым веку,— разважаў ён.— Але гэта непазбежна. Я мушу памятаць, што мне трэба з’есці тунца, пакуль той не сапсаваўся, каб не аслабець. Памятай: не мае значэння, хочацца табе есці або не, але ты мусіш спажыць яго ўранні. Памятай»,— сказаў ён сабе. Уночы дзве марскія свінні падплылі да лодкі, і яму было чутна, як яны круціліся і пыхкалі. Ен мог адрозніць шумнае сапенне самца ад падобнага на ўздыхі пыхання самкі.
— Гэта — добрыя істоты,— сказаў ён.— Яны гуляюць і жартуюць, і займаюцца любошчамі. Яны нашыя браты, як лятучыя рыбы.
Потым ён стаў шкадаваць вялікую рыбу, што зачапілася на кручок. «Цудоўны і дзіўны марлін, і хто ведае, колькі яму гадоў — думаў ён.— Ніколі не траплялася мне тбдая дужая рыбіяа, і ніводная не паводзіла сябе гэткім дзіўным чынам. Магчыма, ён занадта мудры, каб скакаць. Ен мог бы знішчыць мяне скокамі або калі б уцякаў як шалёны. Але, магчыма, ён трапляў на кручок шмат разоў да гэтага і ведае, што яму трэба змагацца якраз так. Ен не падазрае, што супраць яго ўсяго адзін чалавек, ды і той стары. Але якая гэта вялізная рыбіна, і колькі грошай дадуць за яе на рынку, калі мяса добрае. Ен схапіў прынаду, як хапае самец, і ён цягне шнур, як самец, і ў ягоным змаганні няма ні знаку панікі. Хацеў бы я ведаць, ёсць у яго нейкія планы ці ён у такой жа роспачы, што і я?»
Ен памятаў, як аднойчы зачапіў на кручок аднаго з
пары марлінаў. Рыба-самец заўсёды дазваляе самцы жывіцца першай, і самка, ахопленая панікай, усчала дзікае адчайнае змаганне, якое хутка знясіліла яе, і ўвесь час самец заставаўся з ёю, перасякаючы ў лёце шнур і кружачы з ёю на паверхні. Марлін быў гэтак блізка, што стары чалавек непакоіўся, каб той не перарэзаў шнур хвастом, вострым, як каса, і амаль гэткага памеру і формы. Калі стары чалавек ударыў яе бусаком, а потым збабоўчыў палкай, трымаючы за падобную на рапіру дзюбу з шорсткім, як наждак, краем і б’ючы па версе галавы, пакуль самчын колер не стаўся амаль такі, як адваротны бок люстра, і потым, з хлопчыкавай дапамогай, падняў яе на борт, самец не адлучаўся ад лодкі. Пасля, у той час, як стары чалавек разблытваў шнуры і рыхтаваў гарпун, самец высока скочыў у паветра побач з лодкай, каб убачыць сваю сяброўку, a пасля пайшоў глыбока ўніз, шырока распластаўшы свае лавандавыя грудныя плаўнікі і паказваючы ўсе свае шырокія лавандавыя палосы. Ен быў прыгожы, стары чалавек памятаў, і ён застаўся. «Гэта было самае сумнае здарэнне, звязанае з імі, якое мне выпала бачыць,— падумаў стары чалавек.— Хлопчык таксама быў засмучаны, і мы папрасілі ў яе прабачэння ды хуценька разабралі».
— Шкада, што тут няма хлопчыка,— сказаў ён уголас, прыхіліўшыся да закругленых дошак носа лодкі, і адчуў напругу шнура на плячах, моц вялізнай рыбіны, што кіравала той пуцявінай, якую выбрала. «Бо аднаго разу, дзякуючы маёй падступнасці, яму было неабходна зрабіць выбар»,— падумаў стары чалавек.
Яму належала б заставацца ў глыбокіх цёмных водах, недаступным для ўсіх пастак, сілкоў і падманаў. А што да мяне, то я мусіў дабрацца сюды і адшукаць яго, і ў гэтым пераўзысці ўсіх людзей. Усіх людзей на зямлі. Цяпер мы злучаныя разам, былі такія ўжо ад паўдня. I аніхто не здольны дапамагчы ніводнаму з нас.
«Мажліва, не варта было мне ісці ў рыбакі,— падумаў ён.— Але дзеля гэтага я нарадзіўся. Я абавязкова павінен з’есці тунца, калі развіднее».
Незадоўга да світанку штосьці схапіла адну з прынад, што былі ззаду за ім. Ен пачуў, як трэснуў, зламаўшыся, прут, і шнур пачаў выслізгваць цераз планшыр лодкі. У цемрадзі ён выслабаніў нож з похвы і, прымаючы ўсю напругу на левае плячо, нахіліўся назад ды перарэзаў шнур на планшыры. Тадві ён перацяў шнур,
што быў найбліжэй да яго, і ў цемры звязаў вольныя канцы запасных маткоў. Ен дбала працаваў адною рукою, туга завязваючы вузлы, прыціснуўшы маткі нагой. Зараз ён меў шэсць запасных маткоў шнура. Два — дзе былі прынады,— што ён перарэзаў, ды два з прынадай, на якую клюнула рыбіна, і ўсе яны былі злучаны.
«Пасля таго як развіднее,— падумаў ён,— я дабяруся назад да прынады, што закінута на саракасажневую глыбіню, і перарэжу той шнур таксама ды злучу з запаснымі маткамі. Згублю дзвесце сажняў добрага каталонскага cardel', а таксама кручкі ды павадкі, але іх можна замяніць. А хто заменіць мне рыбіну, калі я зачаплю на кручок другую і дазволю сарвацца першай? He ведаю, што за рыба кагадзе клявала. Гэта мог быць марлін або шыракадзюб' або і акула. Я не паспеў адчуць ейную цягу, бо мусіў пазбыцца ад яе як мага хутчэй».
Услых ён сказаў:
— Як я хацеў бы, каб тут быў са мной хлопчык.
Але хлопчыка няма. Ты маеш адно сябе самога, і было б найлепей, каб ты зараз папоўз назад, туды, дзе апошні шнур, цёмна цяпер ці не цёмна, перацяў той і злучыў з двума запаснымі маткамі.
Ен так і зрабіў. Гэта было няпроста ў цемрадзі, і рыба адзін раз так рэзка тузанула, што ён упаў і параніў твар пад вокам. Струменьчык крыві пацёк быў па шчацэ, але згаснуў, засох, не дайшоў да падбародка, і стары чалавек дабраўся назад на нос лодкі і адпачыў там, прысланіўшыся да борта. Ен паправіў мяшок і асцярожна перасунуў шнур на другое месца на плячах, злёгку пашморгаўшы ім, каб уведаць як цягне рыба, а пасля сунуў руку Ў ваду: ці хутка рухаецца лодка?