• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

    Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

    Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 429с.
    Мінск 1996
    148.39 МБ
    — Вядома,— адказалі яны.
    — Вось вам трэба падзяліць яе са мной,— сказа ён.
    — Навошта? — спытаў Скоці.
    — Там больш, чым патрэбна мне,— сказаў Рой.
    Яны нічога не сказалі. Рой пазіраў то на аднаго, то на другога.
    Скоці павольна пакруціў галавой.
    — Навошта табе дарыць нам пушніну? — сказаў ён.— Мяркуючы па тваім выглядзе, яна дасталася табе вельмі нялёгка. Пушніна твая. Яна табе яшчэ спатрэбіцца.
    — He ўся,— запратэставаў Рой.
    — Уся, да адзінай скуркі! — адрэзаў Скоці.
    — Паслухай, Скоці,— сказаў Рой.— He давай ты волі над сабой твайму закону і парадку. Так, яна з заказніка, але ж пра гэта ніхто не ведае.
    Скоці пакрыўдзіўся.
    — Мяне не гэта хвалюе, Рой.
    Рой зразумеў, што сказаў не так, але яму трэба было сказаць ім гэта. Ен хацеў аддаць ім пушніну, але не мог растлумачыць, што аддае ім іхнюю законную долю за тое, што яны жывыя людзі, за тое, што яны яго сябры, за тое, што яны зараз побач з ім. Права на долю здабычы ў заказніку давала ім само іх існаванне, але ён не спадзяваўся растлумачыць ім гэта, бо і сам добра не разумеў гэтага. Ен ведаў толькі, што павінен прымусіць іх узяць пушніну, і ён угаворваў іх і паасобку, і ўсіх разам, але ніводзін з іх не згадзіўся.
    — Навошта нам браць чужую пушніну? — спытаў Самсон.
    — Дык яна зусім не чужая,— сказаўРой.
    — А чыя ж?
    — У нейкім сэнсе яна ваша, як і мая.
    Скоці засмяяўся.
    — Няма чаго раскідвацца сваім дабром, Рой,— сказаў ён.
    — Боб! — звярнуўся Рой да індзейца.
    — Пушніна твая,— сказаў Боб і амаль усміхнуўся, рэдкі выпадак: прывід з адзнакай жыцця.
    Рой ведаў, што яны адмаўляюцца з тым жа глыбокім пачуццём павагі, з якім ён прапануе. Аднак быў момант, калі яму здалося, што Скоці не хоча браць таму, што ўзяць яе было б несумленна, а Індзеец Боб таму, што гэта было небяспечна. Але думкагэтая адразу ж знікла — ён надта добра ведаў гэтых людзей. Пасля ён абвінаваціў самога сябе, што гэтым падарункам ён імкнецца частку адказнасці за браканьерства ў заказніку перакласці на іх, але пазней ён адпрэчыў і гэта, бо і зараз ён не адчуваў пакут сумлення. Паляванне ў заказніку навучыла яго баяцца адзіноты і самазнішчэння, і закон не меў да гэтага ніякіх адносін. Затым ён зразумеў, што прапанаваў сваім сябрам частку самога сябе. Тая ўзаемная павага, якая рабіла неабходным гэты ўчынак, рабіла непазбежным іх адмаўленне, і, радуючыся гэтаму, ён не настойваў.
    — А як ты думаеш, што сталася з Сахатым і Зелам? — спытаў у яго Самсон.
    — Яны ўзялі курс на Паўночны полюс,— адказаў Рой.
    — Ну і пагулялі вы там уволю,— працягваў Самсон.— Шкада, што я не пайшоў з вамі.
    Рой хацеў адказаць шчыра, хоць на хвіліну быць з імі шчырым. На яго твары можна было прачытаць гэтую праўду, і Скоці з Бобам прачыталі яе, але Рой толькі ўсміхнуўся Самсону.
    — Праўда? — сказаў ён.— Адзін раз за год я думаў наведвацца туды для адпачынку. Наступным разам пойдзем са мною, Самсон. Там якраз патрэбен такі чалавек, як ты. Усе звяры там толькі і чакаюць, каб аддаць табе свае скуры.
    — Праўда? Гэта мяне задавальняе,— важна адказаў Самсон.
    — Мы з табой супраць усяго свету,— падхапіў Рой.
    — I супраць інспектара,— нагадаў Скоці.
    Рой рассмяяўся, як бывала раней, і са шчаслівым стогнам паваліўся на ложак.
    — Ваша вялікасць, Скоці Малькольм! — сказаў ён. Так ён ляжаў, маючы асалоду, пакуль яго не напалохала мінулае.— Калі іспектар усё яшчэ на маім следзе,— сказаў ён,— мне лепш сысці на возера Т і прыкінуцца прыкладным траперам.
    — Сёння ты нікуды не пойдзеш,— сказаў яму Скоці.
    — Табе будзе дрэнна, Рой,— сказаў Боб.
    — Ведаю,— адказаў Рой.— Толькі я ўсё адно пайду.
    Яны так і не пераканалі яго, паказалі, дзе схавана пушніна, і прыбралі ў хаціне, пакуль ён адпачываў. Калі яны скончылі, ён апрануў сваю брызентавую куртку і выйшаў.
    Самсон спытаў:
    — А дзе тваё ружжо, Рой?
    — Згубіў! — сказаў Рой.
    — А вохці мне, ён утапіў ружжо ў тым возеры! — загукаў Самсон.— Ен згубіў ружжо!
    — Даводзілася выбіраць: ружжо альбо жыццё,— спрабаваў абараняцца зніякавелы Рой.
    Яны засмяяліся, Скоці і Самсон рагаталі аглушальна, а Індзеец Боб даволі абыякава назіраў, як белыя людзі разыгрываюць сваю звыклую гульню ў адносныя каштоўнасці.
    — Ну як? Задаволены? — сказаў Рой.— Пайшлі!
    Яны развіталіся каля хаціны; Скоці павёў Роя проста на возера Т, Індзеец Боб зноў пайшоў на паляванне, а Самсон накіраваўся на захад, да Літл-Рывера. Ен пайшоў з харіны апошнім і, праводзячы доўгім позіркам камлюкаваты сілуэт Роя, не мог стрымаць захаплення, якое межавала з зайздрасцю.
    Каб дабрацца да хаціны на возеры Т, Рою і Скоці спатрэбілася ўся рэштка дня, і па дарозе Рою, як ён і чакаў, стала блага. Але калі апынуўся ў хаціне, глядзеў на фантан полымя ў печцы, дзе Скоці рыхтаваў вячэру, Рой адчуваў, што да яго вяртаецца ранейшая сіла. Кожны гук і пах былі для яго гаючым бальзамам, і не было рэчы ў хаціне, якая не здавалася б яму новай і свежай.
    — А ў тваю адсутнасць да цябе прыходзіў госць,— сказаў яму Скоці.
    — Мядзведзь з лесу?
    — He зусім,— запярэчыў Скоці.— Прыходзіў Эндзі Эндрус, каб убачыць цябе.
    — Убачыць мяне?
    — Ага.
    — А ён не сказаў, чаго хацеў?
    Скоці пакруціў галавой.
    — Сказаў, што зайшоў па дарозе.
    — А чаго?
    — He ведаю, Рой. Ен мала гаварыў.
    Рою стала лягчэй. Ен доўга моўчкі слухаў, як боўтаюць у кацялок кавалкі бульбы, якую рэзаў Скоці. Ен ведаў, што Скоці ніколі не скажа яму, ці гаварыў Эндзі пра Джыні.— Як ён? Джэк кажа, што патаўсцеў.
    — На казённым хлебе. Быў у арміі,— сказаў Скоці.
    — Сказаў, што робіць у Сент-Элене?
    — He. Ен наогул гаварыў мала. Яны з Самсонам у той жа вечар напіліся.
    Раней Скоці любіў Эндзі, як і ўсе яны, але было зразумела, што зараз ён Эндзі не любіць. Рой задумаўся — чаму. I зноў спытаўся ў сябе: а як ён сам адносіцца да Эндзі. Ен ведаў Эндзі такім, якім ён быў дванаццаць гадоў таму, і такога чалавека ён не мог не любіць. Але зараз да яго пачуццяў дамешвалася непрыязнасць. Ен усё больш востра адчуваў, што Эндзі не павінен быў вяртацца ў Сент-Элен. Рой быў яшчэ занадта слабы і не мог выявіць свае сапраўдныя адносіны да Эндруса, але адно было для яго зразумела: ён не стрывае, каб яго ў нечым абвінавацілі. Няхай Эндзі сярдуе, хай скарыстае сілу — гэта яго справа; але любая яго спроба зняважыць Джыні і самога Роя выкліча толькі адпор, гэта ён ведаў дакладна.
    — Ведаеш,— задумліва гаварыў Скоці.— У нечым Эндзі падобны да Мэрэя. Хоць ён і служыў у арміі, але, гледзячы на яго, адразу пазнаеш у ім валацугу. Яму на ўсіх і на ўсё напляваць. Такі тлусты, абыякавы да ўсяго сяржант, да таго ж валацуга.
    — I хай бы заставаўся ў арміі! — сказаў Рой, знаходзячы імгненна палёгку ў сваёй незадаволенасці, але яшчэ больш перакананы, што Эндзі шукае з ім сваркі.
    Гэтага Рой ужо не баяўся, але ў думках справіўшыся з Эндзі, ён выявіў, што ў яго ёсць і іншьія, больш страшныя сумненні. У заказніку Рой ні разу не сумняваўся ў Джыні таму, што ніяк не мог уявіць сабе нейкія адносіны паміж ёй і Эндрусам. Калі ён уяўляў сабе яе, дык яе воблік звязваўся для яго толькі з ім самім. Гэтую ілюзію ён прынёс з сабой з заказніка. Зараз, аднак, усё змянілася. Так блізка ад дому і падобна на рэальнасць,
    ён пачаў думаць пра саму Джын, і гэта прынясло яму новыя пакуты, новыя пытанні: як яна ўспрыняла вяртанне Эндзі, ці задаволена гэтым так, як была задаволена дванаццаць гадоў таму? За ўсе гэтыя дванаццаць гадоў яна ні разу не сказала дрэннага слова пра Эндзі, ні разу не крьхўдавала на яго за знікненне і, што важней, ніколі не была пастаўлена перад неабходнасцю выбіраць паміж імі. Дык што ж яна адчувае зараз? Ці мог Эндзі так проста ўвайсці ў дзверы яе кухні і замяніць сабой сезоннага, паўпрывіднага rocpa — яго, Роя? Рою не хацелася верыць у гэта, але ён ведаў, што не выключана і такая магчымасць. Эндзі вярнуўся, вось, магчыма, і ўсё, што зараз азначае для яго Джыні.
    — А пра Сэма ён што-небудзь казаў? — спытаў Рой, ускладваючы апошнюю надзею на брата. Калі Сэм трымаецца моцна, мо ўсё астатняе не мае значэння, бо Рой вырашыў, што ён не прападзе, калі ацалее брат і яго дом. Каб толькі Сэм быў яшчэ тут.
    — Са слоў Эндзі я зразумеў, што Сэм яшчэ не фермер,— сказаў Скоці.
    — А як даўно гэта было?
    — 3 месяц таму.
    — За месяц шмат што можа здарыцца,— панура сказаў Рой.
    — Калі ты думаеш схадзіць у горад? — спытаў Скоці.
    Рою і самому хацелася задаць сабе гэтае пытанне.
    — Мне здаецца, я лепш пачакаю і разбяруся ва ўсім,— сказаў ён.— Трэба нарасціць крыху мяса і разабраць скуркі, каб лягчэй было з імі справіцца.— Зараз, калі Джыні была недасягальнай, ён ужо думаў пра тое, як яму самому ўладкоўваць сваю незаконную пушніну.— Відаць, праз тыдзень-другі збяруся, калі тым часам не з’явіцца прьіяцель-інспектар.
    — А ён ведаў, за кім гоніцца?
    Рой паціснуў плячыма.
    — Хутка ўсё высветліцца,— ён сеў за стол і ўсё яшчэ адчуваў ненатолены голад.— Калі інспектар падазрае, што гнаўся за мной, яму трэба гэта яшчэ даказаць. Я больш нікуды не пабягу.
    Інспектар не паказваўся, але Рой сядзеў у сваёй хаціне на возеры Т яшчэ доўга пасля таго, як сіла яго аднавілася і ўся пушніна была рассартавана. Хаціна была адзінай надзейнай апорай яго жыцця. Здавался немаг-
    чымым пакінуць яе дзеля злавесных сюрпрызаў СентЭлена, дзеля клубка складанасцей, у які ўпляліся і інспектар, і Сэм, і Джын Эндрус. Увесь тыдзень ён з дня ў дзень збіраўся схадзіць у Сент-Элен, але кожны раз выгляд хаціны і возера спыняў яго. Ен ведаў, што так ці інакш, але гэта яго апошнія дні ў апошняй хаціне Муск-о-гі, і гэта здавалася яму пераканаўчым довадам, каб не спяшацца. Ен больш не гадаў, што чакае яго ў Сент-Элене. У галаве былі толькі хаціны і ўчастак, нібыта яны ўтрымлівалі ключ да ўсіх рашэнняў. Калі інспектар мае хоць нейкія ўлікі супраць яго, тады ўчастак адбяруць. Але калі інспектар і не адбярэ яго, усё адно гэтай паляўнічай мясціне прыйшоў канец, а з ёю канец і яму, як прыйшоў канец і Скоці, і Самсону, і Індзейцу Бобу. Ен ведаў гэта, і ведаў ужо даўно, але адна справа ведаць, другая — глядзець у твар раптоўнай бядзе. Калі ў Сент-Элене чакала яго вырашэнне гэтага пытання, дык там жа чакала яго шмат іншых рашэнняў, таму, стаміўшыся ад чакання, ён, нарэшце, закінуў за плечы свой мех і ў апошні раз выправіўся ў дарогу па возеры Т, пакуль яшчэ цяпло не зрабіла лёд ненадзейным.