Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
— У які бок пойдзем? — у апошні момант спытаў Зел.
— Можна прайсці праз гэты лес, а затым падацца на поўнач,— сказаў Мэрэй.
— На поўнач? — здзівіўся Рой.— Навошта на поўнач?
— Туды шлях свабодны, Рой.
— Свабодны шлях у невядомае,— азваўся Рой.— Я пайду на поўдзень.
— Няма сэнсу выходзіць з лесу на поўдзень,— пя-
рэчыў Мэрэй.— Там нас чакае палова ўсіх абходчыкаў заказніка, і яны сядуць нам на шыю, як толькі мы з’явімся.
— Ён мае рацыю, Рой,— сказаў Зел,— не будзь упартым. Мы можам адарвацца ад гэтых абходчыкаў, калі адразу ж пойдзем на поўнач. Там знойдзецца сотня пунктаў, у якіх мы можам выйсці з лесу і пакінуць іх з носам.
— Ну выйдзеш ты з лесу,— сказаў Рой,— а што далей? Як ты разлічваеш патрапіць у Сент-Элен? Яны ж загародзяць усе дарогі.
— Сент-Элен? — сказаў Мэрэй.— А на якога д’ябла нам вяртацца ў Сент-Элен?
— Ты з глузду з’ехаў вяртацца туды зараз,— падтрымаў яго Зел.
— Магчыма,— сказаў Рой і не стаў ім тлумачыць, што поўнач азначае для яго новую пагрозу адзіноты. Яго спадарожнікі былі ўжо адлучаны ад Муск-о-гі, ім было ўсё адно. Але Рой ведаў, што для яго адзіная надзея — гэта вярнуцца на свой участак і пасля ў Сент-Элен так, каб ніхто і не здагадаўся, што ён быў у заказніку. Пайдзі ён на поўнач, і яму спатрэбяцца месяцы адседжвання і розныя хітрыкі, каб дабрацца назад у Сент-Элен, а за гэты час напэўна выявіцца яго злачынства. Да Мэрэя і Зела гэта не мела адносін, бо яны і без гэтага ўжо толькі цені людзей. Але калі ён, Рой, зараз не вернецца ў Сент-Элен, інспектар, вядома, здагадаецца, што справа нячыстая. Значыць, гэта было пытанне бяспекі — але не толькі. Рашэнне яго было цвёрдае. Трэба ісці на поўдзень, небяспечна гэта ці не. Ен мусіць вярнуцца да свайго ўласнага існавання. Мусіць. Ен павінен жыць ва ўласнай хаціне, з яе звыклым укладам, з цвёрдай пэўнасцю, якую яна яму давала, з грамадскім абавязкам, які яна на яго ўскладвала. Побач за ракой павінны быць Скоці і Самсон, а там за лесам — Сент-Элен. Ен мусіць вярнуцца і сустрэцца з Эндзі. Ен ведаў і гэта, нават калі са сціснутымі зубамі ішоў на рызыку быць злоўленым, прарываючыся на поўдзень. Але ён павінен быў выбраць гэты шлях і прарвацца міма абходчыкаў, якія яго чакалі.
— Ідзіце на поўнач, калі хочаце,— паўтарыў ён.— А я іду дамоў.
Яны зноў пачалі яго пераконваць, але станавілася надта небяспечна заставацца ў лесе, які пачалі ўжо прачэсваць два патрулі. Мэрэй не разумеў рашэння
Роя, але гэта яго не датычыла. Зел прыгледзеўся да Роя і, здавалася, на імгненне нешта зразумеў. У яго самога была нават хвіліна хістання, а пасля ўзнікла цьмянае, але яўнае шкадаванне, што ён не можа ісці з Роем.
— Калі дабярэшся,— сказаў ён Рою,— хоць якнебудзь паведамі маёй старой, што я таксама падамся дамоў, як толькі спраўлюся з гэтай пушнінай. Скажы ёй, што на гэта мне спатрэбіцца некалькі месяцаў.
— Добра, Зел,— адказаў Рой.
— А на будучы год вернемся сюды? — спытаў Мэрэй.
— Цяжка сказаць, Сахаты,— няўпэўнена адказаў Рой,— але з табой я дакладна ўбачуся.
— Магчыма,— засмяяўся Мэрэй.— Магчыма.
Рой махнуў ім рукой, і ў яго ружжы бразнуў затвор. Затым ён пайшоў уніз па схіле прабіваць сваю апошнюю сцежку па белым возеры Фей. Ен меркаваў, што пакуль яшчэ нікога з іх не заўважылі. Гэта была перавага перад магчымымі праследвальнікамі. Ен зірнуў у чыстае неба з марным спадзяваннем на снег, які зацерушыў бы ягоныя сляды, але пры такім надвор’і — а яно магло трымацца яшчэ шмат дзён — ён ведаў, што пакіне за сабой выразны след, след дзвюх чалавечых ног, які цяжка схаваць у гэтай свежа-заснежанай краіне. Ен вырашыў ісці на захад да Сярэбранай ракі, замест таго каб скіраваць адразу на поўдзень да ўчастка Скоці. Ен разлічваў, што калі да Сярэбранай ракі яго не дагоняць, ён можа спакойна ісці ўздоўж яе русла да самага Муск-о-гі. Таму ён павярнуў на захад.
— Калі хочуць злавіць, дык давядзецца палавіць,— прамармытаў ён, папраўляючы на лбе галаўную папругу, і з гэтымі словамі пачаў паход, які павінен быў стаць апошнім выпрабаваннем для яго дужых ног, апошнім выклікам заблытаным абставінам і чалавечаму закону, адньім словам,— яго выніковым выклікам лёсу.
Ен адчуваў адносную бяспеку, пакуль трымаўся лясістых нізін, але неўзабаве яму давялося выйсці на адкрытую мясцовасць, каб перасекчы адзін хрыбет, а затым і наступны. Ен увесь час стараўся ісці за чарговым грэбенем, каб схавацца ад праследвальнікаў, і быў перакананы, што не страціць ніводнага шанцу, які давалі яму яго спрыт і знаходлівасць, як раптам яго аглушыла з’яўленне яшчэ дваіх людзей. Яны з’явіліся з зусім
нечаканага напрамку і ішлі супрацьлеглым схілам нізіны. Ен упаў на снег у цень скалы, але яго мех высока тырчаў над снегам, і Рой, калі назіраў за імі, адчуваў сябе як паралізаваны страхам цецярук. Яны былі так блізка, што ён адрозніваў іхнія твары, і, без усялякага сумнення, гэта былі пушныя абходчыкі. У іх былі форменныя штаны, скураныя курткі і ўвесь рыштунак абходчыкаў. Яны яшчэ не заўважылі яго, але яму нельга было крануцца з месца раней, чым яны адыдуцца хоць на паўмілі. Асцярожна паварочваючы галаву, ён азіраўся ва ўсе бакі, пакуль не ўбачыў другую пару таго ж патруля. Ідучы ўлукаткі, яны разам з калегамі густа прачэсвалі ўсю мясцовасць, як гэта рабіў і першы патруль.
Другая пара была так далёка, што Рой ледзь мог іх адрозніць, аднак у адным з іх ён угадаў воблік, надта падобны на пушнога інспектара з Сент-Элена. Рой не быў цалкам перакананы, але і ад таго, што ён убачыў, кроў молатам застукала ў ягоных вісках. Ен усё яшчэ не мог скрануцца з месца, бо першая, бліжняя пара не сыходзіла з грэбеня, але калі яна, нарэшце, стала спускацца, заходзячы яму за спіну, ён ціхенька пералез цераз грэбень і пачаў хуткі спуск, скарыстоўваючы і сваю вагу і вагу свайго грузу, з адчаем і злосцю топчучы снег і ведаючы, што патруль вось-вось перасячэ яго сляды — вось тады і пачнецца сапраўдная пагоня.
РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ
Нізка нагнуўшы галаву і выпрастаўшы спіну, ён набіраў хуткасць, быццам паволі сталеючы шторм, дабіваючыся максімуму, нязменнага і на схілах, і ў нізінах, і праз лес, і ўздоўж хрыбтоў. Ен ведаў, што ніхто не здолее спаборнічаць з ім адзін на адзін, але яму даводзілася спаборнічаць з тэхнічнай перавагай праследвЯльнікаў: яны былі больш экіпіраваныя для праследавання, чым ён для ўцёкаў. Перш за ўсё, чацвёра на аднаго, а гэта былі амаль вырашальныя абставіны, калі трэба было прабіваць сцежку. Рою даводзілася, не збаўляючы тэмпу, самому таптаць сабе сцежку, часцей лыжамі. А чацвёра праследвальнікаў маглі рабіць гэта па чарзе, даючы адпачынак тром іншым. Ужо гэтая перавага пазбаўляла Роя надзеі пратрымацца больш за два-тры дні: пасля гэтага, калі не пачне ісці снег, яны дакладна дагоняць яго.
— Ну што ж ты, снег! — сказаў ён, на імгненне падымаючы ў неба натруджаную лямкамі галаву.
Але ў небе не было ні хмурынкі, і Рой уключыў і надвор’е ў пералік сваіх ворагаў, пагарджаючы і ясным небам і застылай марознай бесклапотнасцю.
Рой ні разу не прыпьініўся, не азірнуўся. Ен узяў на ўлік паток свайго часу. Каб не паддацца ні на крок сваім праследвальнікам, яму трэба было выціснуць з кожнай хвіліны ўсю прастору, што ўкладвалася ў яе, кожны крок, цвёрды снег, строга разлічаны ашаламляльны спуск па крутым схіле. Ніхто не дагнаў бы яго адзін, і ён хацеў скарыстаць гэтую адзіную сваю перавагу як адзіны шанц на выратаванне. Да высокага водападзельнага хрыбта паміж возерам Фей і Сярэбранай рэчкай ён яшчэ цешыў сябе спадзяваннем, што абодва патрулі не заўважылі яго слядоў і, магчыма, зусім за ім не гоняцца. Але тыя некалькі хвілін, якія ён прабыў на грэбені, каб аддыхацца і агледзецца, паказалі, што ягоны след выяўлены і пагоня пачалася.
Ен ведаў і яшчэ адну іхнюю перавагу. У іх былі палявыя біноклі, а яму даводзілася напружваць зрок на неадольныя для вока дыстанцыі, і не толькі каб знайсці іх, але і каб яшчэ раз праверыць, ці гоніцца за ім яго прыяцель і непрьіяцель-інспектар, ці гэта толькі выпадковае падабенства. I зноў ён не мог вырашыць дакладна, і зноў ішоў наперад, прыгнечаны гэтай нявысветленасцю становішча. Калі сярод іх не было інспектара — гэта была проста адчайная гонка з прадстаўнікамі закону. Але калі гэта быў сапраўдны інспектар з СентЭлена — тады Рой супернічаў не толькі з законам. Гэта была адкрытая сутычка з адзінай сілай, якая магла адабраць у яго ўсё — не толькі па закону, але і як стаўку дваццацігадовай барацьбы, з якой Рой да гэтага часу выходзіў пераможцам. «Калі гэта скончыцца?» — пытаўся Рой сам у сябе. Ен толькі што пазбавіўся такой жа небяспекі ў заказніку, а зараз аказалася, што ён мусіў весці новую барацьбу ўсё ў той жа вайне. Калі гэта скончыцца? Тады, калі ён вернецца? Калі схаваецца ў сваёй паляўнічай хаціне альбо дома ў Сент-Элене? Ці там усё пачнецца спачатку? Няўжо Эндзі, у рэшце рэшт, пераможа яго? Яго розум працаваў гэтак жа хутка, як і яго кароткія дужыя ногі, якія рабілі адзін цяжкі крок за другім і перасоўваліся наперад, але без нейкай пэўнай канчатковай мэты.
— Дзе ж ты, снег, дзе ты, палярная завіруха? — шаптаў ён.
Але надвор’е бьіло па-ранейшаму яснае, і адвячоркам ён ужо ведаў, што яны ідуць па яго следзе. Але ён быў занадта знясілены, каб хавацца, і лёг у сваім спальніку на першым жа свабодным ад снегу месцы сярод скал. Ен прагна з’еў халоднага гарошку проста з бляшанкі і запіў яго зялёнай гарохавай вадкасцю. Усю правізію ён упакаваў у мех зверху, але частка яе правалілася на дно, і зараз ён паспрабаваў прыкінуць, як доўга хопіць яму ежы.
Пры велізарнай эканоміі — дні на тры, вырашыў ён. Тры дні велізарнай эканоміі, і пастаянны голад.
Яшчэ не світала, а ён ужо быў у дарозе і да поўдня пераправіўся цераз Сярэбраную рэчку. Двойчы ён бачыў за сабой людзей, але яны былі далёка і адставалі ўсё больш. За ноч іхняя перавага знікла, бо з надыходам цемры ім, як і яму, давялося спыніцца. Акрамя таго, яны не маглі ісці нацянькі, бо не ведалі, куды скіруе Рой, а таму не маглі ні разлічыць, ні прадбачыць яго маршрут. Ім проста даводзілася ісці па яго слядах і, магчыма, чакаць самалёта.
Неба магло прынесці Рою і вялікую небяспеку і вялікую палёгку, і ён няспынна сачыў за ім. Па-першае, у прадбачанні самалёта, які мог выявіць яго і адразу загубіць. Па-другое, у спадзяванні на снег, які прыкрыў бы яго сляды і даў бы яму магчымасць звярнуць на поўдзень і дабрацца дадому. Пакуль не пачаўся снегапад, ён не мог паварочваць на поўдзень і тым самым адкрыць ім сваю канчатковую мэту. Яму даводзілася арьіентавацца на захад, на захад ад Сярэбранай рэчкі, нават на паўночны захад ад яе; даючы такога кругаля, ён спадзяваўся пераканаць праследвальнікаў, што хоча дабрацца да стаянак лесарубаў, якія былі раскіданы ў раёне лесараспрацовак на паўночным захадзе адсюль, у суседняй акрузе.