Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц  Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж

Паляўнічы | Стары чалавек і мора | Планета людзей | Маленькі прынц

Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй, Джэймс Олдрыдж
Выдавец: Юнацтва
Памер: 429с.
Мінск 1996
148.39 МБ
У гэтыя імгненні Сент-Элен уяўляўся яму толькі ў вобразе Джэка Бэртана: Джэк, яго ферма, яго шматлікая дзятва. У малюнку, які ўзнікаў у яго ў думках, не было ні Сэма, ні Эндзі, ні нават Джын. Яна, відаць, была страчана для яго нават у думках, як усё знікала са свядомасці, калі ён нечага пазбаўляўся, справядліва і назаўсёды. Але чым больш аддаляўся яе воблік, тым больш хацелася Рою ўявіць сабе Джыні Эндрус і тым большы неспакой гэта выклікала.
Вось пра што ён думаў, калі халодным змрочным днём сядзеў на вяршыні невялікай гары і пазіраў на поўдзень цераз хрыбет Белых гор. Ен залез так высока, што мог зазірнуць паўзверх хрыбта. I як сягаў яго позірк, ён у думках пракладваў па лясах і плато карацейшую дарогу ў Сент-Элен. Ен быў цалкам захоплены гэтым, калі побач з ім з’явіўся Мэрэй, і Рой ажно падскочыў, бо яго засталі знянацку. Ен быў падобны на аленя, які хоча кінуцца ў лес.
— Я заўважыў цябе яшчэ з таго боку даліны,— спакойна прамовіў Мэрэй і сеў побач з Роем на сук піхты.— Што ты тут робіш? Падпільноўваеш дзічыну?
Рой пакруціў галавой і адчуў, як напружаны мускулы шыі і як сціснулася цела.
— He,— сказаў ён,— проста я прыкідваў, як пракласці шлях адсюль проста ў Сент-Элен.
— Лепш за ўсё ісці вакольным шляхам, праз участкі Скоці і Індзейца Боба,— сказаў Мэрэй.— Калі нацянькі, то давядзецца доўга ісці па адкрытай мясцовасці. А што? Хіба ты збіраешся раз на тыдзень хадзіць туды?
— He, проста так. Забаўляўся,— сказаў Рой, ведаючы, што Мэрэй не ацэніць яго планы ператварыць
краіну Сярэбраных Долараў у арганізаваную сістэму ўчасткаў для ўзаконенага палявання. Наадварот, Мэрэй мог быць нават супраць такіх планаў, бо зараз увесь гэты край пэўным чынам належаў яму, і не толькі згодна з яго ўласным уяўленнем, але і ў вачах Роя і нават Зела Сен-Клэра, Мэрэй знаходзіўся ў гэтай краіне як неад’емная яе частка, і для Мэрэя не існавала ні СентЭлена, ні інспектараў, ні наогул чалавечых законаў.
— Калі надарыцца выпадак,— сказаў Мэрэй,— нам варта скіраваць на захад, на той бераг ракі, паглядзець, якія мясціны там. Днямі я быў там, і мне здалося, што там яшчэ вышэй. А ты не заўважыў, што чым вышэй, тым цяплей?
Рой кіўнуў галавой:
— Унізе каля возера зараз, відаць, ірадусаў на пяць халадней, чым тут. I сушэй. Рукі там проста дымяцца, калі знімеш рукавіцы.— Рой зірнуў на сваю руку і толькі зараз заўважыў у руцэ ў Мэрэя ружжо.— Ты што, на паляванні? — спытаў ён.
— Проста шукаў аленя,— і вялікая рука Мэрэя нецярпліва перахапіла ложа армейскай вінтоўкі.— У пастцы іх не дачакаешся. Вось убачу буйнога самца, і нам хопіць яго на некалькі тыдняў.
— Ох і пападзе табе ад Зела, калі захочаш страляць тут! — папярэдзіў Рой.
— Ану яго! Плаксівец! — са шкадаваннем сказаў Мэрэй.— Зайдзі ты з таго боку лесу, напярэймы, а я паспрабую выгнаць,— папрасіў ён Роя.
Уяўленне пра дарогу ў Сент-Элен у Роя даўно знікла. Ен сказаў: — Ну што ж,— і пайшоў за Мэрэем па снезе і па скалах на самую аленевую строму. Па дарозе ім сустракалася шмат слядоў, адбіткі капытоў, памёт, з’едзеныя верхавіны маладых клёнаў, але хоць яны прачасалі, падзяліўшыся, вялікую паласу лесу, нічога ім не трапілася. Нават і гэтае паляванне без ружжа давала Рою задавальненне, і ён упершыню ўсвядоміў, як сумна займацца толькі адловам баброў. Ен бачыў гэта і па Мэрэю. Мэрэй быў паляўнічы ад прыроды, у ім было мала ад звералова, і калі ён ішоў па гэтай краіне з ружжом у руках, гэта было апраўдана ўсім: і яго няўрымслівай галавой, і яго цвёрдым крокам, і яго моцнай рашучасцю забіць усё, што ні трапіць на мушку.
— Глянь,— раптам гучна зашаптаў Мэрэй.
Яны ляглі на зямлю за снежнай гурбай, як зайцы, што схаваліся ў канаве. Спераду і ніжэй, на ўскраіне
замерзлага балота, паказаліся два вялікія цёмныя звяры. Яны былі напалову схаваныя за кустамі, але іх выдавала вялікая рагатая галава.
— Ат, д’ябал! — узбуджана прашаптаў Рой.— Гэта ж лось са сваёй каровай.
Мэрэй ужо папоўз убок, каб вылезці з валуноў і кустоўя, якія перашкаджалі яму прыцэліцца. Рой застаўся на месцы, аддаючы права дзейнічаць Мэрэю.
Але не паспеў Мэрэй выстраліць, як лось, адчуўшы чалавека, ірвануўся цераз лёд у балота, ласіха за ім. Гледзячы на высока ўзнятыя рогі, Мэрэй зразумеў, што скачкі станавіліся ўсё болып шырокімі і хуткімі. Але ласі былі занадта цяжкія, лёд пад імі трашчаў і ламаўся, амаль заглушыўшы першы безвыніковы стрэл Мэрэя. Яны ўжо мінулі замерзлае балота, і, адколваючы вялікія кавалкі лёду, лось ужо выбіраўся з вады, калі грымнуў другі стрэл. Але Мэрэй цэліўся не ў лася: бліжэй да яго была ласіха, якая яшчэ боўталася ў вадзе. У тое ж імгненне лось рэзка павярнуўся, убачыў, што адбылося з самкай, і кінуўся ў напрамку Мэрэя і Роя. Усім сваім масіўным целам ён урэзаўся ў замерзлае балота, нібыта і не заўважыў яго, вялізныя капыты ўздымалі фантаны белага раструшчанага лёду. Ен разбураў усё на сваім шляху. Калі выбраўся на зямлю, ён без прыпынку кінуўся на паляўнічых, ламаў дрэвы, адкідваў вялікія камякі снегу, з хуткасцю і злосцю шалёнага слана. Рой схаваўся за вялізны валун, лёг на зямлю, і, калі лось пранёсся міма, ён праз цяжкі грукат страшных капытоў пачуў гук стрэлу. Мэрэй прамахнуўся, грукат капытоў сціх удалечыні, і тады яны ўсталі, трывожна азіраліся.
— Я яго адразу ж забіў бы,— сказаў Мэрэй,— але я не ведаў, куды ты адскочыш, і прытрымаў стрэл, аднак, думаю, я яго ўсё ж падстрэліў. Вось дык махіна! — Марэй аж крычаў ад захаплення і, апераджаючы Роя, кінуўся ў халодную ваду да вялікай тушы, якая сцякала густой цёмнай крывёю на скрышаны лёд.
— Ну вось вам і мяса! — гучна крьічаў Мэрэй.
Вядома, не мяса парушыла яго звычайную абыякавасць, і Рой гэта ведаў. Але, нягледзячы на гэта, Мэрэй страляў у ласіху таму, што мяса яе было больш прыемнае, чым у самца. На сваім участку кожны паляўнічы страляў бы, вядома, па самцу, бо звычайна ласіх бывае менш, але Мэрэй, нават калі б у яго быў свой участак,
не прытрымліваўся гэтых правіл. Для яго адна жывёліна была варта другой.
— «Забаронена законам,— працягла прамовіў Рой, пераканаўшыся, што ласіха мёртвая,— паляваць, лавіць альбо іншым чынам знішчаць самак аленя любога ўзросту».
Але Мэрэй яго не слухаў. Ен яшчэ цешыўся забойствам і рыхтаваўся разбіраць тушу. Трэба было спачатку выцягнуць яе на цвёрдую зямлю. Раўняючыся сілай з жывёлінай, якую ён забіў, Мэрэй схапіўся за вялікую галаву, напружыўся і з дапамогай Роя зрушыў яе з месца, з цяжкасцю выцягнуў гэтьія трыста мёртвых кілаграмаў на бераг і задаволена выцер успацелы твар мокрым рукавом.
— «Таксама забаронена законам,— нараспеў і на ўвесь голас працягваў Рой,— страляць ці іншым спосабам знішчаць любога лася, які плыве ў вадзе любога возера альбо ракі».
— Які плыве! — паўтарыў Мэрэй.— Гэты дурны лось сам завёў сваю карову сюды. I яна засела. Інакш я напэўна прамахнуўся б.
Рой засмяяўся.
— Але ўсё адно ты забойца, Сахаты! — сказаў ён.
Мэрэй не стрываў:
— А ты часам бываеш падобны на інспектара ў паляўнічых штанах.
Гэты абмен кампліментамі надаў ім добрага настрою, і яны пачалі разбіраць ласіху, пакуль яна яшчэ не астыла. Яны не клапаціліся, каб разабраць яе па ўсіх правілах, а толькі паднялі тушу на дрэва — ад ваўкоў і адсеклі ад задняй часткі добры кавалак на першы час. Калі закончылі гэта, вымылі акрываўленыя рукі ў палонцы і выправіліся ў зваротны шлях. Яны пераможна пратоптвалі сабе сцежку ў снезе: ляжка ласіхі тырчала з заплечнага меха яе забойцы.
Іхняя ўзбуджанасць усё яшчэ не знікла, і ўсю дарогу яны жартаўліва перамаўляліся, як раптоўна іхнюю бесклапотную балбатню перапыніў стрэл.
Яны знерухомелі.
— Гэта не Зел,— сказал Рой.— Надта далёка!
— I нашмат болып на поўнач,— задумліва дадаў Мэрэй.
На поўнач — азначала, што стралялі ў глыбіні заказніка, значна глыбей, чым зайшлі яны самі.
— Ну вось,— прамовіў Рой, які ўсё яшчэ перажываў
сваю радасную бесклапотнасць: — Гэта, відаць, нейкі абходчык адгукаецца на нашыя стрэлы, лічыць, што стралялі свае. I нам зараз застаецца спакойна сядзець і чакаць, калі нас зловяць.
Пасля гэткай філасофскай высновы яны працягвалі балбатаць, і іхняе шчаслівае ўзбуджэнне не магла парушыць нават думка пра незразумелы стрэл. Яны шумна ўваліліся ў хаціну, але тут іх сустрэў злосны Зел Сен-Клэр.
Ен абрынуў на іхнія галовы цэлую лавіну французскай і англійскай лаянкі, абвінаваціў абодвух у ідыятызме і злосных намерах, гаварыў, што абодва яны ўступілі ў змову супраць яго, што яны ўцягнулі яго ў гэтую брудную справу і нагрузілі ўсёй цяжкай працай, што яеы падманваюць яго, хлусяць і яшчэ бог ведае што.
Гэта засмуціла Роя: ён бачыў, што Зел думае пра гэта сур’ёзна, а такіх важкіх і горкіх абвінавачванняў Рою не даводзілася чуць ні разу ў жыцці. Мэрэй дык проста паклаў свой ласіны кавалак на стол і пачаў рэзаць яго нажом, а косці секчы сякерай, на папрокі Зела ён адказваў толькі асабліва сярдзітымі ўдарамі гэтай маленькай, але смяротнай зброі. Калі Мэрэй, нарэшце, адрэзаў кавалак, дастатковы для вячэры, ён падаў яго Зелу, тым самым моўчкі запрашаючы яго заняцца сваёй справай. I тут раптам Зел сцішыўся і заплакаў ад прыніжэння. Ен схапіў мяса, шпурнуў яго ў сцяну і куляй выскачыў у марозную цемру. Мэрэй падняў мяса, вельмі марудна і старанна абцёр яго і паклаў на скавараду. Рой узяў вядро і пайшоў па ваду, а заадно зірнуць, як там Зел. Зел сядзеў каля азярца і плакаў, як малое дзіця. Рой спакойна пасядзеў каля яго, а пасля сказаў:
— Хопіць, Зел. Тут холадна.
Зел пайшоў за ім і пачаў кухарыць і падаваць на стол, моўчкі і старанна. Калі ўсе ўжо наеліся сакавітага і смачнага мяса, Зел, нарэшце, перапыніў маўчанне:
— А вы чулі той стрэл? — спытаў ён жаласліва.
— Відаць, яшчэ адзін галодны браканьер падстрэліў сабе аленя на вячэру,— разважна прамовіў Рой.
— А мне здалося, што гэта драбавік,— зазначыў Мэрэй.
— А мо гэта Самсонава пушка? — выказаў меркаванне Рой.
— He,— сур’ёзна запярэчыў Зел.— Ен ніколі не кіне Скоці.
Рой усміхнуўся з уласнага жарту, але адчуваў, што яму не хапае Скоці і Самсона. Яму не хапала магчымасці адзін або два разы за сезон схадзіць да іх цераз раку, прадоўжыць спрэчку са Скоці альбо не першы раз выпрабаваць надзейнасць іхняга сяброўства, падбухторваючы аднаго супраць другога.